Новая зямля
Якуб Колас
Выдавец: Народная асвета
Памер: 348с.
Мінск 1967
I гэта тут было здарэнне, Калі на бераг, на каменне, Гады два-тры назад, вясною, Яхіма вынесла вадою, Якога тыдняў тры шукалі, Ды не найшлі й шукаць не сталі. Таксама тут і здань здалася —
Аб ёй і гутарка вялася,— Што быццам нехта на вадзе, Яшчэ нябачаны нідзе, Сядзеў і з люлькі зацягаўся Ды раптам згінуў, бы распаўся... Таемны вы, зямлі скрыжалі Ч Чаго ў сябе вы не ўпісалі!
Міхал раптоўна садрыгнуўся, Зірнуў за Нёман і прыгнуўся, 3-за хвойкі хціва выглядае I дубальтоўку з плеч знімае, Увесь хвалюецца, дрыжыць: Ваўчуга з сёл сюды бяжыць I проста валіць на Міхала!
Аж сэрца ў радасці ўзыграла: «Пастой жа, брат, пастой, ваўчуга! Ужо ж спаткаю, валацуга!» А воўк імчыцца, снег здзірае, I толькі хвост яго мільгае, Відаць, далі яму дзесь жаху.
«Ну, брат Міхась, не дай жа маху!» Ён брамкі ў стрэльбе адчыняе, Прыклад падносіць да пляча;
«Не так дасі ты стракача!» — Міхал паціху разважае.
А воўк ляціць. Вось ён на Нёмне... Вось ён за горкай... не відаць — Ён будзе тут хвілін праз пяць... «Трымайся ж, браце, цэлься, помні!» Міхал замёр, не моргне вока: Развязка скора, недалёка —
1 Скрыжаль — дошка з напісаным на ёй свяшчэнным тэкстам.
Вось-вось пакажацца звяруга!.. Ды доўга гэта штось натуга — Няма, а быць ужо пара.
Цьфу ты! Што ж гэта за мара? Ўстае Міхал, глядзіць вакола, Як бы што страціў, невясёла, А рукі ўсё яшчэ дрыжаць. Ну, хоць бы, гада, напужаць! I дзе ён дзеўся? дзе, пракляты? Міхала рух бярэ заўзяты, He возьме тропу ён ніяк, Бяжыць управа наўскасяк: А можа там яго спаткае, А не, дык снег хоць запытае. Але й туды прабег дарма:
Там і слядоў яго няма.
Бяжыць назад — няма! — прапала!.. Аж нейкі пот праняў Міхала. Міхал на Нёман тут рвануўся I, як зірнуў, аж здрыгануўся, I ўсё ў ім раптам задрыжала, Аж нават шапка чуць не спала, Калі прычын Міхал дазнаўся: У стрыжаню воўк шалпатаўся! Міхала згледзеў — лясь зубамі!
I злосна бліскае вачамі. Міхал хватае дубальтоўку I хоча выстраліць у воўка. А потым стрэльбу апускае I воўка зблізку разглядае. А ён — вось тут, бяры рукамі, Завіс на лапах, як у яме; Стрыжэнь глыбокі, лёд пакаты, А бедны воўк, вадой падцяты, Скрабе па лёдзе кіпцюрамі
I носам рые, як зубамі, I ўвесь пружыніцца і рвецца, Але нічога не ўдаецца, I ўсё слабее ў воўка сіла. Ды страшна смерць, усім жыць міла! Ён рэшту сіл ізноў збірае, Мацней на лапы налягае, Ды іх няма за што зацяць, Яны слабеюць, слізгацяць I толькі скробаюць па лёдзе, Перабіраюць край стрыжэню, Няма надзеі нават ценю У той яго бядзе-прыгодзе,— Няма, ваўчок, табе збавення! Дарэмны ўсе твае імкненні!
I ненадоўга сілы стане Вясці з вадою тут змаганне. Слабее воўк і абмярзае, А плынь усё больш падбірае, I, барукаючысь з вадою, Ён павярнуўся галавою I ўскінуў погляд на Міхала. Вачамі злосна ўжо не косіць, Глядзіць, як бы ратунку просіць... Цьфу ты! аж шкода яго стала — Так вочы жаласна глядзяць, Ну, вось, даль-бог, шкада страляць!
Яшчэ раз бедны воўк рвануўся, На спіну раптам павярнуўся, Завыў жалобна і каротка
I — шуг пад лёд той, як калодка! I знікла ўсё: жыццё, змаганне I прагавітасць палявання. Міхал стаіць і разважае,
А потым голаву ўскідае, Як бы ён хоча запытаць, Хоць тут нікога не відаць: «Ну, што ты скажаш, брат, на гэта?»
XVIII
Зіма ў Парэччы
Е^добры час дзянькоў прыгожых! гТы знік у хвалях часоў божых, I толькі ў думках і ўспамінах Жывеш-гарыш у днях дзяціных. Далёка я ад межаў родных, I дзён галодных і халодных Пражьіў нямала. Я гадаю, Я родны край успамінаю, Я ім жыву, я ў ім душою I сэрцам кожнаю парою, Як той нявольнік прагне волі, Так прагну я ступіць на ролі Сваіх палеткаў, ніў благенькіх, Дарог і сцежачак крывенькіх, Што гожа ўюцца спомеж жыта Або срэдзь лесу самавіта.
I ўстануць з’явы, як жывыя, Малюнкі сэрцу дарагія, I моцна душу парываюць. «Ідзі да нас! ідзі»,— гукаюць. Благаславёны час той будзе, Калі я ў родным сваім людзе Куточак бацькаў прывітаю I радасць жыцця там пазнаю.
0 родны край! О край пакуты, Нягодай цяжкаю прыгнуты! Калі ж ты збудзеш тое гора, Што і цяпер там, як і ўчора, Як і даўней, цябе знішчае I горкім смуткам авявае?
I ў час вялікі разбурэння He сцерпіць нават і каменне Тваіх палёў, глухіх абшараў, Дзе след вайны агнём пажараў Пранёсся дзіка і няшчадна, Каб не заплакаць з таго здзеку, Што чалавек — звер чалавеку — Так злосна чыніць, неўспагадна!.. 0 край мой мілы! Ўсёй душою Хачу злучыцца я з табою, Ў тваіх палях пазычыць сілу, Ў тваёй зямлі сысці ў магілу... Дзяціны час!.. Я памятаю Зімы прыход у нашым краю. Стаіць над лесам шум маркотны; Па небе хмары, як палотны, Паўночны вецер рассцілае, I бель над далямі звісае, I ціха стане на падворку, I лес жалобную гаворку, Свой гоман восені канчае
I моўчкі зіму сустракае.
А сетка белая гусцее
I бліжай, бліжай снегам сее.
I вось над хатай, над гуменцам Сняжынкі жвавыя гуляюць, Садок і дворык засцілаюць Бялюткім, чыстым палаценцам.
I тут у хаце не ўтрываеш:
Кажух на плечы накідаеш, Бяжыш на двор, як той шалёны, Крычыш, гукаеш здавалёны, Зямлі не чуеш пад сабою I ловіш белы пух рукою.
Угару зірнеш ■— як рой пчаліны, Снуюцца ціхія пушыны, Угары знячэўку штурхануцца, Глядзіш — і ў пары пабяруцца. — О-го-го, брат! — дзядзька кажа: — Цяпер зіма напэўна ляжа!
За санкі, Костусь, трэба брацца, Эх, будзеш мець дзе разгуляцца!
I Костусь рады і давольны: Цяпер гулянак свет раздольны, Адкрыты новыя пуціны У круг забаў яго дзяціны, I ён ад радасці трасецца Ды ў мяккім снезе скачанецца. А снег станоўка і заложна Так і шуфлюе. Лес набожна Стаіць, маўчыць і ўсё святлее, Як бы, здаецца, весялее.
Назаўтра ўстанеш —• свет змянёны, У новых хутрах вербы, клёны, I ўсюды чыста, бель такая, Што проста вочы адбірае.
Ў парканах шулы, як салдаты, Стаяць у струнку, зухаваты, Башлык высокі, шапкі новы, «Ура!» гукнуць табе гатовы.
Ідзе з лапатай дзядзька з хаты I адграбае снег заўзята.
Ў гумно і ў хлеў праводзіць сцежкі,— He хоча мець удзень замешкі, Бо ўдзень на рэчку і на тоні Схадзіць рыхтуецца Антоні.
Мы знаем, ён — рыбак з уроды, I ўсякіх рыб ён знае ходы, Калі якая нерастуе, Што ёй пад густ, чаго бракуе;
I нораў кожнай рыбы знае, Аб іх трактат ён прачытае, Ды так, што люба і паслухаць, Дзівіцца будзеш ды лоб чухаць. I гэта ўсё не з кніг набрана, He з слоў вучонага паўпана, Якіх цяпер усюды досыць; Ўсё гэта ўласны розум зносіць, Свая мазолілась галоўка, А не чыя там калатоўка.
Бярэ Міхал свае прылады, Якія стрэльбе датыкаюць; Цяпер зайцы ў лясах гуляюць, Іх упалюеш без прынады, Тым болей, што ганчак харошы — Ёсць сэнс прайсціся па парошы.
I чуць што толечкі разднела, У маткі снеданне паспела, Але яе ўсе падганяюць, Барзджэй рассыпацца жадаюць, Каму куды і ў чым хто здольны — Дзянёк прыдасца часам вольны.
— Пакінь, Міхась, ты сучку дома, Мо дзе забіўся тхор між лома: Ў карчах на рэчцы следу многа,
Іх там пярэсмыкі, дарога.— I да тхароў быў дзядзька падак, А тхор цяпер дабёр і гладак: У Свержні Іцка з Моўшам проста Да шкуркі ўліпнуць, як кароста. А Такса талент такі мела, Што за тхарамі чуць не млела. — Бяры сабе, хай астаецца,— На просьбу бацька паддаецца.
I Таксу ў хаце запіраюць, А ў лес Сівалку запрашаюць. Выходзіць бацька першы з дому Мясіць снягі па буралому. На ім кучомка, верх зялёны, Кажух кароценькі, чырвоны, А стан шырокая папруга Сціскае спрытна, лоўка, туга; На меднай спронжцы лось красуе I з жоўтай бляхаю фасуе, А праз плячо паўзверх кажуха Ідзе раменны пас, бы ў зуха;
На гэтым паску — знак блішчасты, А на плячах — шнур пакручасты. I вось як бацька выйдзе зрана Ды стрэльбу накрыж перакіне — I ў палясоўшчыцкім ён чыне, Дапраўды, змахвае на пана!
I дзядзька доўга не чакае, Маўчком ён Костусю ківае; А Кастусёк даўно гатовы — У іх раней была намова Схадзіць у луг на азярыны I патрывожыць род тхарыны, На рэчцы загарадзь паправіць
I новы буч яшчэ паставіць. За пояс дзядзька закладае Сваю сякерку, Таксу кліча, Кусок аладкі ў нос ёй тыча I вон за дзверы выпускае, А Костусь з торбаю, з лапатай Даўно чакае іх за хатай. Спаткаўшы Ўладзю на дрывотні, Раскажа дзядзька ўвесь парадак, Бо той, наеўшыся аладак, Глядзіць за домам неахвотна. Яму ты слова — ён другое, Заўзята юха, хоць малое.
I дзядзька часам загарыцца, Гатоў няўслушніку па пысцы Праехаць шорсткім сваім пальцам, Бо што ты зробіш з падшывальцам? I дзядзька, плюнуўшы сярдзіта, Ідзе, спаткнуўшысь на карыта, А ўслед яму смяецца Ўладзя. — Павыскаляйся яшчэ, гадзе,— Антось яму: — даль-бог, вярнуся, Расквасіць кірпу не збаюся!.. Ото «гладыш», абы напроці, Абы нажэрціся! К рабоце I на вяроўцы не зацягнеш, У лес пабегчы толькі прагнеш. Ну, трасцу дам табе цукерку! Гулу падсуну ў табакерку! — Бубніць Антось ужо з сабою, Ідучы скораю хадою.
I доўга Ўладзю дзядзька журыць, I Костусь бровы свае хмурыць: I ён на брата сэрца мае, Бо Ўладзя дзядзьку зневажае,
А дзядзька поле толькі міне, Глядзіш — і злосць яго астыне. Задраўшы ўгору хвост трубою, Сама давольная сабою, Снуецца Такса між кустамі, Бяжыць і спыніцца часамі, Наставіць вушы, разважае, Вушамі нос свой павярае I ні зрухнецца, бы застыне, I лапу нават чуць узніме.
А дзядзька Таксу падганяе: — Шукай тхара! шукай, малая! — I Такса кінецца стралою Туды, дзе цэлай чарадою Стаяць алешыны крывыя, Пад іх карчагі патайныя.
I часта тут — былі здарэнні — Заб’ецца тхорык пад карэнні. I тут усіх рух апануе.
Фатыгі 1 Такса не шкадуе: Дзярэ, грызе, пішчыць, скавыча, Бо знак дае, што ёсць здабыча. I дзядзька ўвесь, як на пружынах, Як дзік, мітусіцца ў галінах, Туды зірне, сюды памкнецца, Ну, на кавалкі так і рвецца.
— Ты ж стой, брат, тут! Пільнуй,
як вока: Ён тут, галубчык, недалёка!
I не пудлуй, не дай, брат, маху,— Валі рыдлёўкаю без страху...— I дзядзька мовы не канчае,
1 Фатыга — у мясцовых гаворках: турботы, клопат.
Ён кол маланкаю хапае:
— Тхор! тхор! Дзяржы яго! — галосіць, Гарачка дзядзьку так і носіць, Бяжыць, тхара ён даганяе, Напагатове кол трымае.
За дзядзькам Костусь прэ без духу. — Дзяржы тхара, дзяржы псяюху! — А тхорык бедны ў куст зашыўся, Няма ратунку, ашчарыўся, На Таксу сам ён нападае
I чмыс яе грызе, кусае, Пішчыць, дзярэцца, смрод пускае, Але нішто не памагае: Таўкуць калом яго, рыдлёўкай, За шкурку плаціць тхор галоўкай. — Вось гэта, Костусь брат, удача! — I дзядзька рады, чуць не скача I гладзіць Таксачку па вушку, Яе ён лашчыць, як дачушку;