• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новая зямля  Якуб Колас

    Новая зямля

    Якуб Колас

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 348с.
    Мінск 1967
    71.95 МБ
    Міхал ііпоў, з ім йшлі і думкі, А з імі вобразы ўставалі I ў сэрцы водгук выклікалі.
    I часта хваля абурэння, Глухі пратэст нездавалення Яго ахваціць і ўскалыша I гневу знак ў душы напіша. Панам пацеха і забава, I ў іхнім гусце гэта справа; А ты, як Каін, валачыся, У будане па тыднях гніся, Ды часам пану не ўнаровіш I «пся крэў», «дурня» часта зловіш, 3 апошніх слоў цябе аблае, А то і горш яшчэ трапляе.
    Была б свая зямля і хата!..
    Ды будзь ты тры разы праклята I служба панская і ласка I доля вечная падпаска!
    I многа розных дум устане, Пакуль будан той з лесу гляне.
    Між буданоў агонь палае, Міхала Пальчык там чакае; 3 другога боку йдзе Гавака, Стары аб’ездчык і служака. Сядзіць Абрыцкі на калодзе I грэе ногі, люльку курыць, Зачаў гаворку, балагурыць Аб рознай рознасці, прыгодзе. Чаго ён толькі ні ўспамяне! Каму ў душу ён ні загляне! I абгаворыць, пасмяецца; Панам таксама дастаецца, Бо пан Абрыцкі, сказаць смела, Між імі цёрся жыцце цэла; Быў на Палессі, на Валыні — Дзе толькі доля не закіне! Сядзеў з ім поруч Дземідовіч, 3 другога боку — Астахновіч, Ўжо леснікі немаладыя, I хлопцы сталыя, такія, 3 якімі можна выпіць чарку, Таксама й ездзіць па іх карку, Чаго Абрыцкі не цураўся.
    Па службе выйдзе папушчэнне Ці так няважнае здарэнне, Абрыцкі пэўна ўжо падкусіць, Данесці пану аб тым мусіць Ды ад сябе яшчэ прыбавіць, Каб чалавека абясславіць;
    Дык на яго не мелі вока I з ім трымаліся далёка, Хоць гэта ў вочы не казалі.
    Ды леснікі здарэнне зналі, Калі Абрыцкі абмахнуўся I пад Пшавару падвярнуўся. Пшавара быў ляснік сярдзіты, Апроч таго, не лыкам шыты: Шырок, плячыст, як дуб стары, I з ім да трох не гавары!
    I дужы быў ён не па меры. Ён быў з Абрыцкім на кватэры, I вось які быў тут учынак: Пшавараў конь каля драбінак Стаяў і хрумстаў сабе сена, Сянцо мурожнае, бы пена. Вярхом Абрыцкі прыязджае, Сюды свайго каня стаўляе, Пшавара гэта зауважыў.
    — 0, каб яго пярун распляжыў! Які то гад, які вужака, Які то кручаны сабака Пусціў каня да майго воза?
    — Якая страшная пагроза I што за тон такі мужыцкі? — Азваўся з гонарам Абрыцкі: — Ну, я пусціў, то што тут будзе? Табе што з гэтага прыбудзе? — Ўскіпеў Пшавара ў момант вока; Дуга была тут недалёка — Ляжала тут жа пад рукою — I за Абрыцкім ён з дугою! Абрыцкі прэ ва ўсе лапаткі, Бяжыць, як можа, без аглядкі, Але Пшавара даганяе, У ход дугу сваю пускае.
    Абрыцкі — некуды дзявацца — Спыніўся, кінуўся кусацца!
    Пшавара й гэты бой прымае: Схапіў Абрыцкага, трымае, Зубамі сам дае ён здачы I нават гыркнуў па-сабачы: — Калі кусацца, дык кусацца! — Было з чаго тут пасмяяцца!.. Тут сам падлоўчы паказаўся, Ад смеху ён чуць не качаўся. На ўсіх пазіцыях пабіты, Абрыцкі збавіў тон сярдзіты I просіць грознага Пшавару: — Пусці, братко, панёс я кару!
    Міхал з усімі завітаўся, Таму, другому засмяяўся, Іх жарты жартам адбівае I стражнікаў развесяляе. — А што, Міхале, мілы браце,— Абрыцкі кажа: — пэўна ў хаце Было б, тэж, лепш, як у будане? — Няхай тут іх зямля апране: Паноў, глушцоў і інша ліха, Тады б на свеце было ціха,— Сказаў Міхал нібы гняўліва: — Ось возьмем стрэльбы, пойдзем жыва Ды хоць у смак папастраляем I ўсіх глушцоў паразганяем!
    — А ты забыўся,— тэж, каханы, Выпадак быў неспадзяваны, Як наш Вярыга свержаноўскі Вёў на глушца па-стражнікоўску Якраз ляснічага самога: Тры крокі скокне ён, нябога, Ды спыніцца і спыніць пана; Глушца ж таго і нечувана.
    I вось да хвоі даскакалі, Але глушца там не засталі. Стаяць Вярыга і ляснічы. — А дзе ж глушэц, пан паляўнічы? — Вось тут спяваў, панок, учора, Ды перастаў на маё гора.
    Вярыга вочы апускае, Ляснічы воўкам пазірае I плясь у морду нечакана! Вось як Вярыга падвёў пана! — Ну, што ж? натрапіў на такога; А каб наскочыў на другога, Сказаць, хоць бы і на Пшавару: Задаў бы ён там пану жару! — Гавака важна адазваўся;
    Абрыцкі толькі аблізаўся, А леснікі зарагаталі I тым Гаваку падтрымалі. — Ну, што, панове ягамосці: А ці не час ужо і ў госці? — Абрыцкі погляд ускідае I шчыльна люльку накладае. — Што ж! трэба рушыцца — цямнее: Якраз злятаюцца, зладзеі!..
    Эх, брат, наняўся — як прадаўся!..— Сказаў Міхал і сам падняўся;
    За ім другія паўставалі
    I ў цёмны лес павандравалі.
    I разышліся ва ўсе бокі
    Сачыць глушцоў, шукаць іх токі. Міхал з дарогі зварачае
    I далей, глыбей забірае. Вось ён разважліва спыніўся, Прыслухаўся і прытаіўся; Яшчэ павольненька праходзіць,
    Дазорчым вокам лес абводзіць. Стаяць вакол маўкліва хвоі, Бы служкі ў панскім дзесь пакоі; I дрэмлюць чорныя яліны, I моўкне ў лесе спеў птушыны, I толькі дрозд высвістваў штучна, Як на кларнеце, мілагучна; Ды змоўк і ён, і ўсё знямела. У небе зорачка нясмела Над гэтым лесам цемраністым Зірнула вокам прамяністым. А лес маўчыць, глухі, таемны. Міхал — сам слых, але дарэмны Вушэй чуллівых натужэнні: Нідзе ні зыку-шарасцення, I толькі шум, бы кім насланы, Бы тыя гулкія арганы, Ўвушшу стаіць, грыміць і звоніць I штось няўцямнае гамоніць. «Чусь-сю! Чуг-гі!» — дзесь зык падаўся. Міхал як бы чаго спужаўся, I сэрца ў ім мацней забілась, I радасць нейкая з’явілась.
    Глушэц чым далей, то ўсё болей Дзесь на суку за тоўстай хвояй Рассеўся важна і балбоча, А як спявае — плюшчыць вочы, Тады нічога ён не чуе;
    Але не цягам ён такуе, А робіць часта перарывы, Тады ўжо чутак ён на дзіва, Тады замры і стой зацяты; Пачне спяваць — хоць бі з гарматы. Міхал стаіць, штось разважае, Відаць, ён месца прымячае,
    А кашаль, падла, так і душыць. Міхал наш з токаў хоча зрушыць, Ісці ў будан той, ды ўнікае: Другі глушэц ток зачынае. Перачакаўшы з паўгадзіны, Міхал павольненька, як можна, Пакінуў токі; асцярожна Выходзіць зноў на пуцявіны. Цяпер на збор і ён шыбуе, Чагось вясёлы, ног не чуе; А леснікі ўжо ўсе у зборы.
    Ідзе гаворка сярод бору, I смех і жарты, нават кпіны. Агонь бадай да палавіны Высокіх хвояў дасягае. Абрыцкі рапарты прымае, Хто чуў глушца, якія токі, Адлегласць мерае на крокі, А Дземідовіч люльку смаліць, Ніяк глушцоў сваіх не хваліць. — Няма нідзе, папрападалі, А мо за зіму паздыхалі,— Гаворыць ён, рукой махае.
    Яму Міхал напамінае, Як летась ён усім на дзіва Упаляваў зайца шчасліва, Калі той здуру памыліўся I сам у яму заваліўся.
    I ўсе смяялісь, рагаталі, I з тога зайца жартавалі. — А што ж тут вельмі выпірацца? I з-за чаго ўжо так старацца? Брашы ўсю ноч хоць, як сабака — Адна і ласка і падзяка.
    Міхал занадта ўжо служака,
    А медалёў не начапілі, За глупства ў лыжцы б утапілі. — Ты праўду кажаш, пан Амброжа, Ды йначай наш Міхал не можа: Натура ўжо яго такая! — I Астахновіч зазначае.
    Вясёлы смех і жарты, спорка — Вядзецца доўгая гаворка.
    Будан жыве, будан гуторыць, Аж покі сон усіх не зморыць.
    XXIII
    Панская пацеха
    я
    краз пад вербніцу ў суботу, У самы снег і гразь і слоту
    Ў будан Міхал з Алесем пхаўся.
    Конь Ножык клыгаў, аступаўся,
    Вада пад коламі плюхцела. — Бадай тут іх нуда паела! Вязі з гумна для іх салому I стол цягні апошні з дому, Каб мелі дзе на чым пажэрці, Бога не нашага вы, чэрці,— Міхал паноў кляне і лае; А ён загад з кватэры мае Сюды, ў будан, каб смачна спалі I гора бы паны не зналі, Завезці стол, услон, саломы. «Будуй ты ўсюды ім харомы. Завошта ж ім, спьгтаць, пашана?
    Навошта бог трымае пана?
    Дзеля таго, каб панавалі I нашым братам папіхалі? Ці ласку ў бога заслужылі, Каб іх тут песцілі, тулілі?..
    Эх, брат! усё то — ашуканства! Калі-нібудзь ім згіне панства». I чуў Міхал нутром, душою — He мае грунту пад сабою Вось лад такі на гэтым свеце: Адны ў пашане, тыя ў смецці I век жывуць пад нейкім страхам, Ўсе ж выйшлі ў жыцце адным шляхам! I што ты зробіш? пакарайся I аднаго гужа трымайся.
    Да буданоў ён пад’язджае. Пад’ехаў, коніка спыняе, Знімае стол, услон, салому, Алеся шле з канём дадому, А сам агонь тут раскладае, Салому сушыць, прыбірае, Бо заўтра будзе паляванне. Паны пад вечар прыязджаюць, Іх на кватэры ўжо чакаюць, Сюды прыпрэ іх у змярканне.
    Пад вечар неба праяснілась, I ўсё вакол развесялілась: «Глядзі — панам і тут шанцуе: Сама пагода ім слугуе, I сонца свеціць, стала ціша — Багатым чорт дзяцей калыша»,— Міхал у думках зазначае I сам з сабою разважае.
    I рупіць гэта паляванне, А заўтра ранкам у світанне Яму падводзіць трэба пана. А ну ж глушэц неспадзявана Зляціць куды ці так зарвецца, Калі на гэта павядзецца, А ты свяці тады вачамі Перад ляснічым і панамі.
    — А, ты ўжо тут! тырчыць, як паля! Здароў, як маешся, Міхале?
    — А так і маюсь, ягамосцю! — He то з усмешкай, не то з злосцю Міхал з будана адазваўся, А Пальчык громка засмяяўся.
    — Ты, брат, як пан той у будане. — А што ты думаеш, васпане? Хіба не пан? — Міхал падняўся, Як пан, у бокі важна ўзяўся I з панскай мінай пахаджае, Па-польску Пальчыка пытае: — Цо повеш, галган? Цо потшэба? Я далэм тобе, дурню, хлеба!.. Ідзь до д’ябла! — Пан праўдзівы! — Са смехам Пальчык адзначае; Абодвух смехам пашыбае Спаткання гэты тон жартлівы.
    Праз паўгадзіны ўсе сышліся. Цяпер размовы павяліся Наконт паноў і палявання. Ох, дасць Ракоўскі залівання, Калі панам не пашанцуе I сам глушца не запалюе; Так і ўскіпіць, як рак чырвоны —
    Такі ён кручаны, шалёны! Сам вінават — цябе аблае, За няма-што з гразёй змяшае. Ох, і паганая урода, Прышыбла б дзе яго калода! Абрыцкі моўчкі дым пускае I люльку пальцам прыціскае, Аб чымся думае сукрыта; Усмешка нейкая разліта I на твары і пад вусамі.
    I толькі ўскіне ён вачамі To на таго, то на другога, Ды не прамовіць ён нічога, Бы засмучае штось старога.
    — Ўставайце: едуць! — Ўсе ўсхапілісь, Захвалявалісь, захадзілісь, Знакі на грудзях папраўляюць
    I на спатканне выбягаюць I ўраз спыняюцца, стаяць — Паноў тых трэба прывітаць. Паны ў калясцы пад’язджаюць, Хурман тут лейцы падцінае, Стаенных пару прыпыняе, А пан Абрыцкі з леснікамі Скланілісь нізка прад панамі. Паны чуць-чуць адно зірнулі, На іх увагі не звярнулі, Як бы не людзі то стаялі, I ў свой будан павандравалі. Тут леснікі бягом да брычкі, Бо знаюць панскія прывычкі, Нясуць іх стрэльбы і пакункі, Прылады розныя, ладункі, I ў будане іх прыбіраюць,
    Панам, як могуць, дагаджаюць. Паны ж не бачаць іх, не чуюць, Бярэ іх нейкі рух, жартуюць; Усё іх цешыць, забаўляе, На лад вясёлы падымае: Будан, агонь, начлег цікавы, Прасцецкі стол, салома, лавы, Таксама цешыць паляванне,— Ім тут цікава ўсё дазвання, Апроч людзей, што ім так дбаюць I ўсе іх глупствы выпаўняюць. Тут быў Ракоўскі, пан ляснічы, 3 Нясвіжа глаўны кіраўнічы Маёнткаў княжаскіх, пан Свіда, I трэці пан, даўгі як дзіда \ Быў пан Кржывіцкі, равізовы, Яшчэ нябачаны тут, новы.