• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новая зямля  Якуб Колас

    Новая зямля

    Якуб Колас

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 348с.
    Мінск 1967
    71.95 МБ
    Цямнее ў лесе. Ноч надходзіць, Марозік злёгку націскае. На небе месяц усплывае, Задуму смутную наводзіць I лес маўклівы азірае.
    Гарыць-дрыжыць агонь шумлівы, А залатыя пералівы, Вутлёў міганне-дрыгаценне Ім ткуць чароўнае адзенне: Шчыты агнёвыя, кароны, To ярка-светлы, то чырвоны. Шугае полымя бурліва, А іскры-зорачкі шчасліва Бягуць-плывуць бліскучым роем
    1 Дзіда — даўней: колючая зброя ў выглядзе доўгага дрэўка з вострым металічным наканечнікам; піка.
    Угору ў голькі к тоўстым хвоям I ў верхавінах прападаюць, Бы вочкі плюшчаць, уміраюць. Тут светла, весела, ўсё жыва, А ў лесе цьма ляжыць маўкліва, Глядзіць панура, неласкава, Што не ў свой час ідзе забава. Дрыгучы блеск вакол гуляе, I цьму адгэтуль адганяе, I піша здольныя малюнкі, I фарбаў розныя гатункі Па тоўстых хвоях раскідае, Дзівоты чараў выяўляе.
    Сядзяць паны, як страхі тыя, А міны важныя такія, Усе непрыступны і ўсе горды, Рашучы погляды і цвёрды, А ў кожным слове, ў кожным руху Відна знявага да «псяюху». «Псяюхі» ж ім усяк слугуюць I для вячэры стол гатуюць, У агонь бярвенні падкідаюць I прад панамі выдыгаюць.
    I вось за стол паны садзяцца, Ім заманулась частавацца; Кілішкі «вудкай» наліваюць I чаркі з чаркамі стыкаюць, Жуюць смажэнне і вяндліну I хваляць добрую часіну.
    А «вудка» болын развесяляе; Пан равізовы зачынае:
    «Ешчэ Польска не згінэла, Пукі мы жыемы».
    Паны адны перад другімі
    Шыкуюць жартамі сваімі, Свой розум, гонар выстаўляіодь I дубальтоўкі выслаўляюць. Ракоўскі, злосны з леснікамі, Зусім не той цяпер з панамі. Паны ў хвальбе не зналі меры, Самім сабе не мелі веры, Ды пра лганнё сваё маўчалі, He падсяваючы, ўсе лгалі. — А я,— тут Свіда выступае, Ён вус угору падымае I панству кідае з запалам: — Седм вількув забів едным стшалэм! — Паны на гломант слупянеюць, Жаваць іх сківіцы не смеюць: Загнаў пан Свіда ім загвоздку, Як бы у горла сунуў костку.
    — Дальбуг, цекаве, даен слово! — Сказаў нарэшце равізовы.
    — Гм, як жа гэта, проша пана? — Ўсіх зрэзаў Свіда нечакана I верх цяпер над імі мае.
    Паноў аж зайздрасць разбірае.
    — To пан жартуе, як то можна? — Паны развагу вядуць розна: Сказаць: салгаў — не выпадае, Паверыць — веры не хапае;
    А паўнамоцны ў здаваленні, Як бы агорнуты ў праменні, Навокал горда пазірае I важна шчокі надзімае, Як бы паноў ён і не бачыць. — Няхай жа пан то растлумачыць! — А так, панове: едным стшалэм! — Зноў ткнуў іх Свіда як бы джалам.
    Ў канцы дае ім тлумачэнне: Забіў ваўчыцу на шчаненні. Паны — ляснічы й равізовы — Як па камандзе, б’юць галовы: — I як то мы не дагадалісь! — I доўга ўсе яны смяялісь. Назаўтра рана чуць разднела, Чуць-чуць на ўсходзе пасвятлела, Была кароткая нарада, Каму вясці якога пана.
    «Абы не гэтага шатана, Хоць бы не мне ўсучылі гада»,— Міхал падумаў аб ляснічым.
    «Абы не з гэтым паляўнічым»,— Так і другія разважалі, Пераглядаліся, чакалі.
    Але як Свіда быў тут глаўны, А з леснікоў найболей слаўны Міхал даўно ўжо тут лічыўся, To ён Міхалу даручыўся, Кржывіцкі Пальчыку застаўся, А ў трэцяй пары аказаўся Ніхто другі, як наш Гавака; Аж уздыхнуў ён, небарака. Размеркаваўшысь такім чынам, Паны па розных пуцявінах Ідуць на токі з леснікамі.
    Міхал здалёк пайшоў цянькамі; Гатовы план даўно ён мае, Ідзе і Свіду навучае, Гаворыць з прыціскам, хоць ціха, Каб не ўстрывожыць тое ліха. — Вось тут, паночку, «такавіска», Глушэц асочаны ўжо блізка, Няхай жа пан ідзе ціхутка,
    Бо гэта штучка вельмі чутка: He асцярогся — і прапала.— I Свіда слухае Міхала, Што толькі той ні загадае. Міхал над панам волю мае, Цяпер ён пан хоць на мінутку. «Скачы ж, браток, пад маю дудку, Прызнай жа мне і ты пашану!» — Міхал у думках кажа пану.
    — Як скокну я — і пан хай скача; Спынюся я — і пан спыніся!
    Глядзі ж, панок, не памыліся, Каб тут не вынікла няўдача! — Міхал замёр, стаіць маўкліва, А з ім і Свіда нерухліва.
    У лесе значна пасвятлела, I вось дзесь блізка, перш нясмела Заграў глушэц і абарваўся Ды зноў зачаў, разбалбатаўся.
    Міхал даў знак. Скок-скок! спыніўся, 3 ім радам Свіда апыніўся.
    — Ці бачыць пан? унь-унь чарнее... Ой, не: хай пан цярпець умее! — А Свіда стаў пароць гарачку I ўжо у стрэльбе ўзвёў сабачку.
    — He руш! не руш, пан! о, крый божа: Пан папсаваці справу можа! — Яшчэ мінуту улучылі, На крокаў дваццаць падступілі.
    Цяпер глушэц, як на далоні, Сядзіць, бы шула, у заслоне Хваёвых лапак, хвост мятлою, Як бы любуецца сабою, Балбоча, крэхкае і свішча; Глушэц склікае на ігрышча,
    А мо хваленні жыццю правіць I гэты бор спрадвечны славіць. Міхал і Свіда той часінай Стаялі моўчкі пад ялінай. Пан Свіда стрэльбу падымае I доўга цэліцца... страляе.
    Бух! — грукнуў стрэл, лес узбудзіўся! Дымок раўнюткаю стралою Жахнуў старую гэту хвою, 3 якой глушэц даўно зрадніўся;
    I раптам з ёю разлучыўся, У момант звяў і страціў сілы I не паспеў разняць ён крылы, На мяккі дол, на мох зялёны Упаў, насмерць акрываўлёны; Узнялась галоўка і апала, Два разы лапка задрыжала, Навек застыла нерухома.
    А Свіда рад быў, рад вядома: Рублём Міхала ён трактуе, Цыгарай хвацкаю частуе.
    XXIV
    Вялімдзень
    У
    хаце вучням не сядзіцца — Прайшла ахвота ў іх вучыцца;
    I сам дарэктар уздыхае, На Мікалаўшчыну ківае,
    У смутку нейкім часта ходзіць, Аб доме гутарку заводзіць,
    Пускае жарты міма вуха, Яго не цешыць саладуха,
    Якая хлопцу падабалась, Бо вельмі добра удавалась.
    — Сказаць, не кепска тут хлапчыне,— Прамовіць часам гаспадыня,— А ўсё ж дамок свой моцна цягне, I кожны к матцы сваёй прагне.— Прыйшлося ўважыць тут малому I адвязці яго дадому.
    А вучні кніжкі пахавалі I ўжо вялікадня чакалі. Прыйшла вялікая субота, Даўно прыпынена работа, I ўжо пад вечар сама хата Была прылучана да свята: Лагоднасць, згода і павага I вельмі сталая развага Ўвесь гэты дзень тут панавалі. I блізкасць свята шанавалі Старыя, дзеці і падросткі, I шуму тут не падымалі, Як будным днём з-за кожнай косткі. Алесь, Кастусь і Міхаліна — Сама найшла на іх часіна — На працу зранку выйшлі самі I падмялі двор дзеркачамі;
    Пясочку потым накапалі
    I сцежкі ім панасыпалі;
    I гэты дворык так змяніўся, Так гожа траўкай заіскрыўся, Што проста глянуць было люба,— Хоць ты вядзі яго да шлюба. Мужчыны загадзя пабрылісь, Вадою цёплаю памылісь, Бо трэба ж ім было сабрацца Паехаць ў цэркву спавядацца.
    Хоць і казаў Антось, бывала, Што тут, у лесе, грахоў мала; Калі ж часамі грэх налучыць, Аб ім забудзеш, ён не мучыць I не пашкодзіць ў справах неба, Але папу аддаць іх трэба.
    I вось пад вечар трохі важка Загрукацела каламажка, На свет выходзячы з усмешкай, Зіму згуляўшы пад застрэшкай. Антось агледзеў тут прылады, Калёсам добра даў «памады», Густога дзёгцю і варволю, Каб меней крыўдзілісь на долю; А напамадзіўшы калёсы, Паправіў вітыя атосы I падлажыў у задок сена. Вясёлы час — павозак змена! Агледзеў дзядзька ўсю аздобу, Тады зрабіў павозцы спробу. Калёсы лёгка закруцілісь, 3 вясёлым гукам пакацілісь. Пайшлі ў хаду раўнютка, гладка, Як з маслам першая аладка. Тым часам ў хаце ўсё гатова, Цяпер за бацькам толькі слова, Бо ён у лесе прыпазніўся
    I вось цяпер яшчэ пыніўся. А хлопцы зрання рыхтавалісь, Па добрай згодзе змеркавалісь I самі зладзілі, вядома, Хто едзе з іх, хто будзе дома. — To будзем ехаць -— я гатовы... Ну, аставайцеся здаровы! — Міхал дамашнім пакланіўся,
    I шапку зняў, перахрысціўся. Яму ў адказ дабра жадаюць, Грахі ўсе чыста адпускаюць.
    Над ціхай талаю зямлёю Навісла ночка той парою. Было спакойна і лагодна, Як бы сама прырода тая Паважнасць свята адчувае, 3 людзьмі жыве супольна, згодна. Маўчаць хваіны, ані зыку, He шэпне гэты бор-музыка, Стаіць маўчком і разважае, Відаць, вялікадня чакае. «Цяпер і страхі пазнікалі!» На вуха Костусю шапталі Якіясь думкі-весялушкі: «Звяры вялікдзень чуюць, птушкі, I хвоі гэтыя, і елі, Ліхія людзі падабрэлі, Бо святам божым ўсюды вее; 3 нажом разбойнік не пасмее Залегчы ў лесе срэдзь дарогі, Бо і заможны і убогі Святы вялікаднік святкуюць I радасць ў сэрцы сваім чуюць». I гэту згоднасць, радасць свята Ва ўсім Кастусік адчувае:
    I ў тым, як з дзядзькам размаўляе, На возе седзячы з ім, тата, Чуваць яна ў пытанні брата, I ў гэтым лесе безгалосным, I ў мерным клыгату калёсным; Вось так і чуеш, што й дарога Цяпер паслушна волі бога,
    I пераказваюць навіны Калёсам гучна каляіны. Дарога з лесу выйшла ў поле, Калёсы коцяцца паволі, Шуршыць пясочак мнагазначна. Ў сяле на цэркві чуць абачна Блішчыць ліхтарык і мігае, Дарожных погляд прыцягае. Яны лагчынку праязджаюць, Гару сярэднюю мінаюць, Клады з паніклымі крыжамі, Дзе дрэвы голькамі-брыжамі Навіслі ціха над зямлёю, I едуць мернаю ступою.
    Вось хаты з мроку выплываюць, Агнямі вокны ў хатах ззяюць, I на пясочку блескі-плямы Прыгожа пішуцца скрозь рамы. Яшчэ па звычаю старому Мужчыны сталыя удому Свае літанні адпраўлялі, Пакуты Езуса спявалі. Так і цяпер у Ратуёвых, Ў Яхіма дзядзькі, ў Базылёвых, Таксама ў Стасечкі і ў Даткі Свае захоўвалі парадкі: Сядзелі згодна і набожна I спеў святы вялі заложна, Вачэй не зводзячы з кантычкі. Часамі тут былі і стычкі, Калі спеў новы зачыналі Ды ў тон агульны не траплялі. — He так, Андрэй, ты пачынаеш! — He, гэта ты, Сальвэсь, збіваеш! — He так, мужчыны, вось як трэба! —
    Пры гэтым чуўся бас Язэпа, Другія голас далучалі, I гуртам зноў яны спявалі За накіроўваючым басам. А падарожныя тым часам На двор да швагра заязджаюць, Ідуць у хату, ўсіх вітаюць. Карусь Дзівак ў сваім кажусе Ляжаў на печы ў цёплым дусе, Як заўжды ў вольную часіну; Ляжаў, курыў і цыркаў сліну 3-за белай коміны на хату; I ён таксама рады святу, Але ніяк не мог стрымацца, Каб з печы жартам не азвацца, Абы хто ў хаце паказаўся, I сам ён смехам заліваўся; А цётка Магда не стрывае I Дзівака свайго палае: — Чаго, кацьмак, там заваліўся? Пайшоў бы ў цэркву, памаліўся, Зусім ты бога адцураўся: Пятнаццаць год як спавядаўся! — А што папу казаць я маю? Я печ на рай не памяняю!
    — Цьфу, млын пусты! ото завала, Бадай табе было зарвала! — I злосна дзядзьку лае цётка, А ён хіхікае каротка.
    — Што, дзядзька, пойдзем ў цэркву, можа?
    — А пойдзем, голубе-нябожа! — Антось і Костусь ідуць з хаты. Цянююць вуліцай дзяўчаты, Шчабечуць весела, смяюцца,
    I хлопцы дзесь перагукнуцца.
    I ўсе вясёлы, ўсе рухлівы I святам заўтрашнім шчаслівы. А цэрква, макаўка святая, Народу поўна, блескам ззяе. Сярод царкоўкі плашчаніца 1 Стаіць між елачак зялёных. Кабеты, дзеўкі, маладзіцы Ідуць-плывуць да плашчаніцы У хустках белых і чырвоных, Набожна хрысцяцца, ўздыхаюць I лбом данізу прыпадаюць. Направа сталыя мужчыны Стаяць, разгладзіўшы маршчыны. А Чыліноў Алесь надзьмуўся, У святыя дзеянні уткнуўся I там, дзе слоў не расчытае, На сажань голас працягае.