Новая зямля
Якуб Колас
Выдавец: Народная асвета
Памер: 348с.
Мінск 1967
Але вядома, браце мілы:
Тут рукі трэба, сілы, сілы, А іх няма, заўважце самі, Ядзяць іх мухі з камарамі!
I я — скажу вам па сумленню — Больш к гандлю маю нахіленне. Дык вось чаму я, ягамосці, Mae вы міленькія госці, I прадаю сваю пасаду,— Казаў Хадыка ўсё да ладу I так праконана, праўдзіва, Што нашы купчыкі маўкліва Ківалі толькі галавамі Ды усміхаліся часамі; Але цішком самі сабе Напэўна мыслілі другое: «Спяваеш добра, ды ці тое? Вярзеш, брат, грушу на вярбе». — Хадзем у хату, мае братцы; He грэх было б пасілкавацца Хоць верашчачкаю з блінамі, Ядзяць іх мухі з камарамі!
— А мо б наўперад, пан Хадыка, Калі фатыга невяліка, Нам паказаў бы сваё поле? — Сказаў Міхал.— Што ж? Ваша воля! А пацікуйцеся: тут блізка;
Зямля, бы ў мацеры калыска, На відавоку, пад рукамі, Ядзяць іх мухі з камарамі! Вось яна тут, уся валока, Глядзіць на нас, як божжа вока. Вось паплавец мой. Сена — піва! Ядкое, брацікі, на дзіва: Запраў, дык есці будзе пол. А жыта! ну, не ўзнімеш сноп!
Глядзеце: ржышча — чараціны, He вашы мінскія націны, Бо вашы мінскія пясочкі Знаёмы добра мне, браточкі,— Мясіў уласнымі нагамі, Ядзяць іх мухі з камарамі!
Зямля раджайна, ох, раджайна! Гарох расце тут незвычайна. А грэчка! ну лаза лазою!
Ячмень, як лес, расце без гною...
Хто мае здольнасць, сілы, рукі I гаспадарскія навукі, Той азалоціцца, мужчынкі! Прыдбае хлеба і скацінкі I будзе жыць ён сабе панам I складваць грошы чыстаганам. Жывуць тут людзі багачамі — Ядзяць іх мухі з камарамі! — На паўвалоках і скупых, Калі даўно сядзяць на іх!
Ідзе паперадзе Хадыка I, не шкадуючы языка, Пасаду хваліць «залатую», Як свацця дзеўчыну якую. Антось на словы не зважае, Бо ўласным вокам уздужае Зямлі вартоўнасці спазнаці, Ці яна мачыха, ці маці, Ці не збяжыш ты з яе ўпрочкі? Малыя шэранькія вочкі 3-пад цёмных броў сачаць, як мышкі, Як вучні дбалыя на кніжкі, На тыя польныя адзнакі, На іх вартоўнасці і бракі,
Якіх не кожны прымячае Ці не набыў таго звычаю. Глядзіць унікліва і ўдумна, Праверыць там, дзе справа сумна, Зямельку ботам капарне, У рукі возьме, азірне
I расцірае ў пальцах грудку, Каб лепш дазнацца таго скутку. Зямля сапраўды неблагая, Гаспадара ж яна не мае;
Каб пахадзіць за ёю дбала, Тады б не гэтак выглядала. — Зямля запушчана ў васпана; Пакрыта скураю дзірвана. Глядзеце — пырніца якая! — Зямлі вартоўнасць ён зніжае: —. Чартапалох буяе дзікі! — Антось звярнуўся да Хадыкі: —■ А дзе ўжо пырнік завядзецца, Змаганне трудна з ім даецца!
Хібеюць доўга тыя гоні.
— Э, плюнь, браток мой! плюнь, Антоні! Гадок, ну, два таго змагання — I пырніку не будзе звання!
Кажу ж я вам, браток мой мілы: Няўпраўка мне, бракуе сілы. Зямля ж, ох, многа патрабуе I догляду, і той увагі, I, калі хочаце, павагі, Тады вас хлебам ушануе, I малаком, і пірагамі, Ядзяць іх мухі з камарамі!
— Так! гэта так,— Міхал згадзіўся: — Яшчэ той брат наш не радзіўся, Каб на ўзві-вецер жыць багата
I ў дні будныя спраўляць свята. Але дзе поле адзічала, To й там, васпане, смаку мала — Зрабі зямлю з такой аблогі! Праз год не станеіп тут на ногі! — Браты, наколькі было можна, Вялі падходы асцярожна, Каб збіць цану, хоць той цаны Яшчэ не ведалі яны. Ды як-ніяк зямлі валока, Міхал прыкідвае на вока Рахункі гэтай важнай справы. Ў яго ваччу ўставалі лавы Жытоў, што ўласнаю рукою Засее восенню другою На ўласнай гэтай на зямельцы... А ўсё відаць, як на талерцы! На курганку лясок мяшаны — Такі прыветны, хоць да раны Яго вазьмі ды прылажы ты; Далок паўз рэчку самавіты, I гэтай рэчкі від усцешан, Блішчыць, бы срэбра, з-пад алешын. Там хутаркі, ды ўсё з садамі, To як папала, то радамі Параскідаліся па полі.
Зямлі і пашы там даволі. А завядзеш і тут парадак, To й сам харош ты будзеш, гладак.
Прайшлі мужчыны па граніцы I ўсе агледзелі драбніцы Ды сцісла бралі пад увагу, Як многа дасць зямля пасагу, Калі б яе купіць прыйшлося.
Міхал звярнуўся да Антося: — Ну, як, Антось, твае пагляды Наконта гэтае пасады? — Міхал пытае, а ў самога Купіць зямлю ахвоты многа, I вочы поўны спадзявання, Што ім тут будзе панаванне. — Зямля, брат, важна! ох, зямля! Як сажа, чорная ралля.
Купляй, заплюшчыўшы хоць вочы, Ды колькі грошай ён захоча?
Ці будзе, брат, нам па кішэні? Бо шчуплаваты нашы жмені...— I мелі доўгую нараду, А потым моўчкі йшлі ў пасаду. — Заходзьце ў хату, калі ласка, Бо ўжо гатова і папаска,— Гасцей Хадыка сустракае I на сняданне заклікае.
Антось да воза адвінуўся I зараз з торбаю вярнуўся. Міхал з Антосем вайшлі ў хату, 3 двара зусім падслепавату, 3 заметна зніжанаю столлю I з павуццём па завуголлю. Паўздоўж сцяны стаялі лавы; I печ і сцены ўсе куравы, Зямля няроўна, ўся на ямах, На падваконні і на рамах След чарвяточыны замецен, He, выгляд хаты непрывецен! — Сядайце ж, людзейкі-нябогі, Ды пасілкуйцеся з дарогі! — Да госцяў кажа гаспадыня, Сама Фядосіха Аксіня.
Яна абрусам стол накрыла, Гасцей уважна папрасіла; А на стале — скаварадзішча, I скваркі правяць там ігрышча, Звычай спраўляючы свінячы, I скрозь яешню пар гарачы Клубкамі коціцца і смыча I нос прыемненька казыча. Для завяршэння ладнай справы Хадыка вынуў штось з-пад лавы, I ставіць ён на стол... бутэльку, Каб акрапіць сваю зямельку.
I вось, як чарка разоў пару Прайшла ад госцяў к гаспадару, Тады ўсе разам зашумелі I праканаліся на дзеле, Якія людзі яны просты, Што ашуканстза, як каросты, Цярпець не могуць і не зносяць, Ідуць на чыстую і досыць!
Што з першых слоў адны ў другіх Пачулі блізкіх і сваіх, А як падводзілі рахункі, To іх скраплялі пацалункі.
— Я вас люблю! — казаў Хадыка,— I сам я — мінскі гарамыка;
Пасябраваць хачу я з вамі, Ядзяць вас мухі з камарамі! I толькі вам, мае браточкі, Каб не дажыў я гэтай ночкі, Хачу прадаць сваю пасаду, А сам за гандаль я засяду, Mae вы родненькія братцы,— Хачу я сальнікам заняцца. — Браток Фядос! — Міхал гаворыць,—
He будзем доўга мы гуторыць: Вось вам рука! — Фядос даў руку, I ў тым агульным шуму-гуку Зачаўся торг, пайшлі бажыцца Ў жаданні шчырым падружыцца, Каб потым, далей, пры спатканні He мець ніякіх нараканняў.
— Дык так: тры тысячы, Фядосе! — Той пальцам шоргае па носе, Мінуту мьісліць, разважае.
Мінута важная, цяжкая.
I ціха-ціха стала ў хаце.
— Няхай так будзе, пане браце! — Гукнуў Хадыка канчаткова.
Яны рукамі крэпяць слова, Антось ім рукі разнімае.
— Няхай жа бог нам памагае!
— Панамі будзеце, панамі, Ядзяць вас мухі з камарамі!
XXVII
Па дарозе ў Віяьню
арогі, вечныя дарогі!
Знаць, вам спрадвеку самі богі,
Калі красёнцы жыцця ткалі, I вашы лёсы вызначалі,
Няма канца вам, ні супыну; Вы жывы кожную часіну, To задуменны, смутна строгі, Як след захованай трывогі,
To поўны чараў епадзявання, To страхаў цёмнага знікання, Калі душа свой лёс прачуе, I ноч нябыту зацянюе...
Дарогі, цёмныя дарогі!
Вьі так маўклівы, вы так строгі!
Хто вас аблічыць? Хто вас змерыць? Хто вашы звівы ўсе праверыць?
Хто вашы ходы абшукае? Бо ўсё сваю дарогу мае!
Я не зайздрошчу тым з вас, брацці, Каго спрадвечныя закляцці He парушалі, не тамілі
I цяжкім каменем не білі, I для каго ўвесь гэты свет Ёсць аднае цялежкі след, Пытанні толькі дабрабыту, Дзе ўсё прыводзіцца к карыту, I гэта ёсць адна дарога, Апроч яе няма нічога.
He! духу волі плынь жывая Такога ладу не прымае I не прыхіліцца ніколі Да гэтай лішне простай долі, Бо свет і жыцце мнагалучны I мнагавобразны, выключны. Таемна схованы, цікавы I разнастайны іх праявы, Дзе кожны момант хвалі новай Нам штось гуторыць сваёй мовай Для сэрца і для разумення;
Дзе поўна ўсё свайго значэння,
Прыгоства, чар і глыбіні, Дзе граюць вечныя агні, Дзе патаемныя крыніцы Звіняць, як струны зараніцы... I толькі шкода: абмяжован Ты, круг жыцця, і ў путы скован Варожым поясам спавіты, Сатканым злыднямі ў тры ніты, 3 прыбітай цёмнаю пячаццю, Як падзалежнае закляццю.
Я знаю: скончыцца дарога, Бо ноч нябыту, ноч-аблога Сачыць наш час ад дня раджэння Сляпымі зрэнкамі зацьмення, Як дух закляцця, дух праклёну. Ды покі круг мой не замкнёны, Я зноў хачу зірнуць назад Пад тыя стрэхі родных хат, Дзе зачалася пуцявіна, Дзяцінства светлая часіна...
Дарогі, вечныя дарогі!
He вечна ж ходзяць па вас ногі! Ды так: зрабілі і пачатак — Тры соткі дадзены ў задатак!.. Няўжо то праўда, не вяроза? Няўжо канец табе, пагроза, I вечны ціск пад панскім ботам I страх знайсці канец пад плотам? Няўжо то праўда, а не сненне, I мара йдзе ў ажыццяўленне? Цяпер няма назад адходу!
Скідай з дарогі перашкоду, Hi перад чым не запыняйся I з гэтай спадчынай сквітайся,
Што асталося ад бацькоў — Зямелькі некалькі шматкоў, I толькі трэба йсці станоўка, Адно хай думае галоўка: Як абярнуцца тут лаўчэй, Каб справу выканаць хутчэй, А першым дзелам справа пільна — Паехаць трэба ў банк у Вільню Навесці спраўкі, сёе-тое Ці разрашэнне там якое.
Аб гэтым шмат тут гаварылі I ехаць дзядзьку прысудзілі.
Убраўся дзядзька, як у свята; Сказаць — не вельмі зухавата; Пільчак быў простага суконца, I той весь вырыжаў ад сонца; Кашуля зрэбна, але бела, А шапка козырам сядзела, Хоць і зналася добра з горам; А боты вымазаў ён здорам;
А на кіёчку за плячамі Вісела торба з кутасамі;
У торбе хлеб, кавалак сала, 3 кішэні люлька пазірала — Таварыіп верны і нязменны — I з тытуном капшук раменны. Незухавата, але гладка На ім ляжала ўся апратка. Вось дзядзька ўжо Маргі мінае I ў даль з задумай паглядае; Ідзе, на жыта погляд кіне, На нівах сэрцам адпачыне, Ідзе далей, ізноў сцігае, Дарога гэта — немалая!..
I думаў дзядзька, каб танней як, Хоць бы за трыццаць пяць капеек —> А чым танней, тым лепш, вядома — Далей ад’ехацца ад дому.
У дзядзькі ў Стоўбцах быў дружака, Вакзальны стораж, Доніс Драка; Ён машыністаў знаў каротка, Кандуктарчыха — яго цётка, А з качагарам жыў, як з братам, I быў канторшчык яго сватам;
3 тэлеграфістамі ён знаўся, А з дзядзькам летась сябраваўся, Падумаць толькі — чуць не шышка!
I з аднаго яны кілішка
У цёткі Гені выпівалі I разам восі яны кралі.
I гэтай думкай, як бы хваляй, Падхвачан дзядзька, чэша далей 3 узгорка ўніз, ізноў на ўзгорак, Як бы па хвалях лёгкі корак. Але не-не, ды смутна стане, Як ён палі вакол агляне
I гэты лес, смугой засланы,
I родны Нёман, і курганы,
I хвайнякі, і грушы ў полі, Як бы не бачыў іх ніколі.