Новая зямля
Якуб Колас
Выдавец: Народная асвета
Памер: 348с.
Мінск 1967
— Алесь, сынок... ідуць кароўкі! Бяжы хутчэй, рассунь засоўкі, Каб не штаўхаліся дарма... Ну, я лепш збегаю сама!
Куды ты, Юзік, безгаловы?
3-за рэчкі ціснуцца каровы. Ідзе паперадзе Красуля, За ёю Лысая, Рагуля, Ды дзве пярэзімкі-цялушкі Ідуць у згодзе, як дзве дружкі; А збоку чмыша бык Мікіта, Хвастом матаючы сярдзіта.
А авадні, як рой пчаліны, Сляпіцай лезуць да скаціны, Гудуць драпежна, тнуць балюча, Бы крапіва тая пякуча, Дыхнуць каровам не даюць. Каровы злосныя бягуць,
Адна другую б’юць рагамі
I толькі тухкаюць нагамі;
I сам пастух бяжыць, гукае
I гэту заедзь праклінае;
Няма за поганню парадку, Сярдуе сам і злуе статка, Барзджэй, як можа, ў хлеў пражэцца —■ I горш у весніцах таўчэцца.
Каля хлява рух-суматоха:
— Куды ты, чортава Панчоха?! — Крычыць Уладзя, свішча пужка («Панчоха» — Лысае мянушка).
На зло Рагуля ўжо ў варотах Цялушку рогам капарнула, Аж тая, бедная, раўнула;
Тут Галас выскачыў з-пад плота
I ўжо па ўласнаму пачыну
Знайшоў зачэпку і прычыну
Свае тры грошыкі прыткнуць, За хвост Мікіту пацягнуць.
Ну, словам, шум тут бьіў вялікі, I танцавалі без музыкі.
Загнаўшы ў хлеў на месца статка, Насеўся Ўладзя на аладкі, Шпурнуўшы лапці і анучы Сярод двара ў пясок сыпучы;
Іх маці зараз падабрала,
Нічога сыну не сказала,
Пайшла ў крыніцы спаласнула, Сушыцца ўскінула на шула.
— Унь дзядзька йдзе! — гукаюць дзеці. Забылі ўсё яны на свеце
I, як мага, бягуць, смяюцца, Аж іх валосікі трасуцца.
— А, дзядзька! дзядзечка, саколік! Насып мне ягад у прыполік!
■— Дай мне дубец!—А мне дай вуды! — Крычаць малыя шалапуды, Бягуць і скачуць, б’юць у ладкі, А дзядзька мерна йдзе з-за кладкі, Ідзе без шапкі, круціць носам — Гаворыць пацеры 1 з засосам;
Для смешак твар яго зацяты, Дык, моў, не лезьце, парасяты. I дзеці змоўклі, больш ні слова: Няхай канчаецца размова Антося дзядзькі са святымі,— Тады пагутарыць і з імі.
А покі кончыць ён маліцца, To можна ў Свержні апыніцца: Псалмоў адкоціць з паўдзесятка, Ды так выразна, ды так гладка, Што дзяк і той не ўсяКі зможа, Як рэпу грыз,— даруй грэх, божа! He гаварыў, а сек языкам!
Маліўся дзядзька з тым разлікам, Каб кончыць модлы 2 кайя дома, Бо ў хаце нельга, ёсць вядома, Маліцца хораша, як трэба: Тут глупства кожнае ад неба, Ад бога думкі адкідае, To тое-сёе замінае,
I не намолішся — нагрэшыш Ды чорта лысага пацешыш.
1 Пацеры — малітвы (якія выконваюцца кожны дзень).
2 Модлы — мольбы, малітвы (наогул).
I толькі дзядзька на двор ступіць, Дык кулаком у грудзі лупіць, Тры разы хрысціцца, ўздыхае, Тады ўжо шапку накідае I ставіць вуды ўсе ў парадак. — Ну, што? наеліся аладак? — Жартуе дзядзька тут з малымі Ды йдзе ўжо ў хату разам з імі. Яны, замест таго адказу, Бубняць па пузу для паказу. — Эх, брат Алесь! — гаворыць дзядзька:— Вось быў шчупак — усім ім бацька! Век я такога не забуду, Але парваў мне, падла, вуду.
I падчапіў быў нават спраўна.
«Ну,— думаю:— пажыва слаўна!» Цягну, а ён аж гне вудзільна, Ну, чуць не вырве яго з рук!
А тоўсты, падла, бы япрук, I доўгі ж, доўгі, як цапільна. Шчупак, брат, ёмкі: на паўпуда, Але сарваўся. Ах, паскуда!
I натаміў, як мае быць,
I пастка ўжо з вады тырчыць, Як змей, варочае зянкамі, Ну, вось ён, вось! хватай рукамі! А потым, брат, калі рвануўся,— Ўсё к чорту — вуда і кручок, Пайшоў гуляць мой шчупачок! А я, брат, толькі аблізнуўся!
— Ах, вось шкада! 3 кручком і з дротам?
Дык ён жа здохне! — Ну чаго там! ІПчупак — жывучая, брат, юха!
Такі жывучы — дзяржы вуха!
Ён пяць кручкоў глыне — й не знайся; Ты ў Янчура пра іх спытайся: Янчур іх лужа, як арэхі, Іх знае прожары-прарэхі.
А мне ўсяе, брат, тэй уцехі, Што падчаплю зноў юху тую, Тады, брат, дудкі: не спудлую!
Ўжо снедаць час, і поўдзень скора, Ды з гэтым бацькам адно гора!
Як пойдзе ён у лес той зрання, Як цукар у вадзе растане: Няма й няма, чакаць абрыдне. Якога выхадзіш там злыдня? Ці надта выслужышся ў пана? Ўсё роўна'знойдзецца загана; Як ты ні падай, ні гайсай, He пападзеш да пана ў рай 3 сваёй патрэбай, інтарэсам. А лес, як быў, то й будзе лесам, Дык і дарэмна ўся турбота — Бяда з ім проста і згрызота! Няма яму нядзелькі, свята — Ідзе ды йдзе ён, як закляты;
У шчэпку высах з той хады, Ад сну адбіўся, ад яды.
I хто ўжо служыць гэтак дбала? Антось і маці на Міхала He раз у злосці нападалі. Але таго яны не зналі, Як лёгка хлеб той дастаецца. He сцерпіць часам, адсячэцца Міхал ад гэтакіх нападак:
Які ж бы толк быў і парадак, Каб ён служыў, спусціўшы рукі? Свае ж сябры — майстры на штукі: Так удадуць і так падкусяць — Цягнуцца нехаця прымусяць. А вось папробуй на цікавасць Стрымай службовую рухавасць, Служы, спусціўшы рукавы, I выкінь службу з галавы,— Такія ў лесе выйдуць справы — Пажар, парубкі і патравы — He адкараскацца ад ліха.
А хочаш ты, каб было ціха, На чым сядзіш, таго глядзі ты! Казаў Міхал не раз сярдзіта: — Маўчы, калі ёсць хлеб у роце! — I што сказаць на гэта проці?
А бацька з стрэльбай за плячамі Ішоў дадому хвайнякамі, Ішоў паволі, не спяшаўся, Часамі, стаўшы, азіраўся I прыслухоўваўся да зыкаў Ляснога шуму, яго крыкаў Ды нюхаў дух той, поўны вару: Такая суш — крый бог пажару! Скрозь лапкі хвоек і галінкі Сінела неба гладзь. Хмурынкі Стаялі грудкамі на ўсходзе. Было так ціха ўсё ў прыродзе! Ўгары над хвойнікам зялёным Снуюцца пчолкі з ціхім звонам, Кузуркі розныя і мушкі Свае спраўляюць гулі-гушкі
I так танюсенька гудуць, Што ледзьве-ледзьве можна ўчуць. А на прагалінках на голых Гулянне конікаў вясёлых, I толькі ступіш там нагою — Так і заскачуць прад табою, Вось так і пырскнуць у надзем’е, Як бы сявец той сыпне сем’е. А матылькі сваім убраннем Касуюць тут усіх дазвання I не лятаюць — танцы правяць, Ну, каго хочаш, зацікавяць.
А як прыгожы пуцявінкі Ў шаўках зялёнае травінкі! Якія мяккія іх рысы I павароткі іх, абрысы! Ідуць, звіваюцца, лучацца... Эх, слаўна ў лесе, слаўна, братцы!
Памалу, мерна крок за крокам Ў сваім раздум’і адзінокім Дадыбаў бацька скора к дому. Зачуўшы татаў ход знаёмы, Малыя з хаты высыпалі, За брамай бацьку сустракалі. Алесь браў стрэльбу, шапку з цэшкай I нёс з шчасліваю усмешкай (Схаваўся ў шапку ўвесь з вушамі); А Костусь — торбу з кутасамі I знак блішчасты стражнікоўскі. — Барзджэй вы там, кірмаш
такоўскі! — Гукае дзядзька з ноткай злосці: — Ідуць, як тыя шляхты ў госці!..
ili
За сталом
у, небажаты, будзем снедаць — Ў людзей садзяцца ўжо абедаць.
Цягні мачанку, маці, з печы! За стол, малы, за стол, старэчы! — Гаворыць дзядзька, сам сядае I стол абрусам засцілае.
Паміж дзвюх лаў пад абразамі Туліўся стол з двума кастрамі Аладак грэцкіх, як пампушак, Ды хлеба з зайчыка краюшак. Міхал з Антосем, як старыя, Займалі месцы канцавыя I іх трымаліся выключна, Бо тут сядзець ім болып спадручна, I ў кут старым трудней залезці, А на пачэсным гэтым месцы Садзіўся госць — і то не кожан; А як цяпер кут бьіў парожан, To там Алесь прымайстраваўся, Сядзеў на кукішках, гайдаўся, Цішком шчыкаючыся з братам. Кастусь сядзеў між ім і татам; Ён да яды не так быў падак, Бо ўжо намазаўся аладак, Але сядзеў і мяў аладку Ды штурхаў бацьку пад лапатку. Уладзік быў у дзядзькі збоку... Дзяцей, як тых снапкоў на току! — Сямейка, праўда, немалая: Чатыры хлопцы, тры дзяўчаці
Ды бацька з дзядзькам, трэцця маці; I кожны месца сваё мае.
Тым часам маці даставала Чыгунчык з печы, лыжку брала I верашчаку налівала.
А за сталом на верашчаку Падгатаўлялі ўжо атаку,— На гэта хлопцы былі хваты, Аладкі кроілі ў квадраты (Хоць геаметрыі не зналі) I на відэльцы іх чаплялі, Як бы на тычкі тыя вешкі, Каб не адстаць, не мець замешкі У часе дружнае яды.
Чуць міска ткнулася сюды, Дык у яе, як па прыказу, Відэльцаў з восем лезе зразу. Гаворка моўкне, смех сціхае: Цяпер мінуціна другая, Бо ўсіх займае міска стравы; Другія моманты, праявы,— Усе пафукваюць дьі студзяць I верашчаку тую вудзяць I толькі чаўкаюць губамі Ды зрэдку скрыгаюць зубамі, Як бы на бераг тыя хвалі У часе ветру наступалі.
Малыя — Гэля, Юзік, Ганна — Асобна елі пастаянна.
Парадку дзеці не трымалі, I іх ніколі не сціскалі, Абы насоў не разбівалі; Так, Юзік пальцам поркаў страву I верашчакай мазаў лаву,
Але тут сёстры сердавалі I залаб Юзіка цягалі. Тады іх згода прападала, Між імі бойка вынікала. Пускаў тут Юзік лыжку ў дзела; He раз лабаціна трупцела Ў сястрычак Гэлі ці Ганулі. А сёстры Юзіка цягнулі За вушы з двух бакоў і білі. Але іх старшыя мірылі,— На пожар злосці лілі воду I замацоўвалі так згоду:
— Ну, пацалуйцеся ж вы з браткам! — I ўсё йшло зноў сваім парадкам.
А за сталом маўчком сядзелі. Там хлопцы гыркацца не смелі, Бо там парадак вельмі строгі, Там падпілуюць табе рогі, Калі парушыш дысцыпліну, Ды пад нядобрую часіну Дадуць там «лэмбуся» і «квасу» Каб не круціліся без часу. I чуць калі што вынікала, To бацька кідаў так, бывала, На хлопцаў погляд выразліва, Што тыя ў лаву баязліва Траха са страху не ўпаўзалі, Бо гэты погляд добра зналі. Там і цяпер, як і заўсюды, Макалі ўсе з адной пасуды I елі дружна, не драмалі;
1 Даць «лэмбуся» — пацягнуць за валасы; даць «квасу» — правесці пальцам па галаве супраць валасоў.
Нарэшце ўсе па скварцы бралі. Як верашчака ў дно спадала, To маці есці пакідала Ды йшла ў камору па другое, Яшчэ больш смачнае, ядкое, I тарабаніла сюды Для заканчэння ўжо яды Тварог, запраўлены смятанай (Нясла з вялікаю пашанай).
За ёю хлопцы адставалі
I бацьку з дзядзькам пакідалі Над верашчакай завіхацца. Мужчыны бралі па аладцы I аж пацелі, небаракі.
3 аладкі дзядзька рабіў трубку, Каб лепш здаволіць сваю губку I больш зачэрпаць верашчакі. А бацька браў блінцом спавагу, Бо на Антося меў увагу: Антось жа правіў гаспадарку, Рабіў за двух, на сваім карку Цягнуў ярэмца хлебароба, Ну, словам, дзядзька наш — асоба! А пападалася там скварка, Была між імі чуць не сварка: — Бяры, Антось! — Я намакаўся, Бяры, брат, ты: ты больш цягаўся,— I спрэчку тым яны канчалі, Што гэту скварку разразалі.
Другая міска, міска-яма, Апаражнялася таксама, I ўжо к канцу таго снядання Хлапцы здаволілі жаданне, I ад мужчын яны адсталі. Павольней сківіцы жавалі.
Крышылі страву, як нарокам. I бацька кідае відэльцы, Рукою гладзіць па камзэльцы, На абразы ўскідае вокам I шэптам хрысціцца набожна. Тым часам міска і парожна, I маці стол ужо прыбрала, Пасуду, лыжкі паласкала.