Новая зямля
Якуб Колас
Выдавец: Народная асвета
Памер: 348с.
Мінск 1967
А ветрык, злодзей, не стрывае, 3-за хаткі хітра налятае, У агоньчык раптам уварвецца; Агонь туды-сюды матнецца I дымам ветра адбівае,
Як бы тых жартаў не прымае. А на дварэ ўжо вечарэе, I ночка блізка, змрок гусцее, Агоньчык колер свой мяняе I счырван-жоўты блеск прымае; I моўкнуць птушкі ў цёмным лесе; Баранчык 1 божы ў паднябессі Бляе маркотна над балотам, Як бы шукае ён каго там, I гэта смутнае бляянне Ў цішы балот у час змяркання На сэрцы жалем аддаецца, I ў душу журбаю ліецца, I мары розныя наводзіць.
I думка вынікне — праходзіць, Як тыя хмаркі на заходзе, Што без слядочка, быццам цені, У смутным нікнуць задуменні. Маўкліва-сцішна ўсё ў прыродзе! Напрацаваўшысь, спачываюць Усе старэйшыя,— хто ў хатцы, А хто ў гумне ва ўсёй апратцы — I гэтак ночкі прасыпаюць.
I вось, бывала, вечарамі Каля агоньчыку часамі Алесь і Костусь засядзяцца. А як ужо пачне змяркацца I зоркі ў небе замігаюць, Пужаць іх страхі пачынаюць. Тады браты радком садзяцца, Плячо ў плячо, але прызнацца, Што страшна ім, ніхто не хоча.
1 Баранчык божы — балотная птушка (бакас).
— Алесь! ты чуеш, як рагоча Ў беразняку баранчык божы? Але ці ведаеш, з чым схожы Той дробны рогат? Мне здаецца, Антось Тацянін так смяецца! — I хлопцы ўраз зарагаталі, Ды ўраз жа смех той абарвалі: Вакол было ўсё так спакойна, Дык гэты смех нейк непрыстойна Сюды, ў пакой начны, ўрываўся — Самім ім дзікім ён здаваўся. Маўчаць яны. Касцёр палае, Вакол усюды цьма густая Пільнуе плямку агнявую I гэту норку залатую, Што ў нетрах цьмы агонь свідруе, Каб знішчыць блеск. Агонь сярдуе I цьме ніяк не паддаецца;
Часамі полымя прарвецца, I цьма сярдзіта схісянецца, Адскочыць далей напаўкрока. Агонь блішчыць, як воўча вока. Паволі дрэўцы дагараюць, I ціха іскрачкі ўзлятаюць I гаснуць борзда без слядочка. Ўжо позны час, глыбока ночка, А хлапчукі сядзяць маўкліва I навакол глядзяць пужліва. У іх фантазіі дзяцінай, Затканай страху павуцінай, Ўстаюць начныя страхі, здані, I зыкі чуюцца пагані, Чараўніка і чараўніцы, I лопат крыллямі начніцы.
А кожны куст ім дзеда родзіць
Taro, што ўсюды лазіць, ходзіць 3 мяшком і мыліцай-кульбою I з доўгай сівай барадою, Ідзе і дзетак забірае, След барадою замятае.
На полі неба лес страхлівы Стаіць зацяты, нерухлівы. Што ён ў сабе цяпер хавае? Снуецца нечысць там ліхая, Мярцвяк пад елкай прытуліўся, На іх цяпер утарапіўся I зараз мёртваю рукою Пачне хрысціць перад сабою, Каб рух адняць, скаваць іх сілу, Каб зацягнуць іх у магілу.
Там ходзіць страшны воўк-бадзяга, Разбойнік крадзецца, туляга, 3 акрываўлёнаю рукою
I з страшнай цяжкай булавою. Шалёны бегае, пужае, Каго ні стрэне — ўсіх кусае... — Ну, што, брат Костусь, ці баішся? Куды так пільна ты глядзіш ўсё?! — Алесь паціхеньку пытае I руку брата не пускае.
— Ці бачыш што? — He, так, нічога! — Гаворыць Костусь, а ў самога На лоб кучомка напаўзае...
— Мо пойдзем, братка? -— ён гаворыць. Алесь ахвоцен і не спорыць, Браты за рукі пабяруцца, Ў зямлянку вобцас 1 панясуцца.
1 Вобцас — вельмі хутка.
Vil
Дзядзька-кухар
а аш дзядзька, мілы наш Антоні, Ў дзіцячым часта быў палоне;
Вось так гуртом яго абсядуць I час работы яго крадуць; Насі «катла» кажы ім казкі, Ідзі на поплаў з імі ў краскі, Давай адказы на пытанні, Тлумач ты ім усё дазвання: Адкуль, з чаго дзе што бярэцца, Вось гэта, тое як завецца I чаму так, чаму не гэтак? Прыхілен дзядзька быў да дзетак. Ён быў настаўнікам, суддзёю, Калі, бывала, між сабою Паспораць дзеткі ці паб’юцца, Дык да каго тады звярнуцца, Як не да дзядзькі, да Антося? Ох, слаўна з дзядзькам ім жылося! Яшчэ замецьце, што з малымі Ён размаўляў, як са старымі, I з імі радзіўся, спрачаўся — Як роўны з роўнымі трымаўся! Калі ж хто, часам, з ім не зладзіць, To дзядзька толькі вус пагладзіць, Але не скажа ён нічога, Бо ведаў, чым даняць малога,—
2 Насіць «катла» — гуляць з малым, носячы яго за плячыма.
Гаворыць з тым, з кім дзядзька
ў згодзе: — Калі такі ён, ну, то годзе! —
I дзядзька змоўкне, пачакае, Кісет дастане і закурыць
I вочы чутачку прыжмурыць, Як бы і ў памяці не мае Таго, што з хлопцам пасварыўся. — А як авёс наш урадзіўся? Схадзіць бы ў Ліпава пабачыць! — Ўжо знаюць дзеці, што то значыць Гаворка дзядзькава такая, Куды ён вуды закідае:
У Ліпава пайсці з ім! божа!
I хто ўстаяць прад гэтым зможа? Ды гэта ж — свята, ягамосці! Набок тут норавы і злосці!
I мяккім робіцца паганы — Хоць ты яго кладзі да раны. Адно вазьмі яго з сабою, Усюды пойдзе за табою I ўсё забудзе, ўсё даруе, На дзядзьку больш не засярдуе. А чым жа Ліпава так міла? Чым так дзяцей яно маніла?
I што за Ліпава такое? А гэта — поле маладое Сярод лясоў, як скінуць вокам; На тым абшары, на шырокім, Раскошна нівы красавалі, А ў іх мільёны красак ззялі, Як бы на небе тыя зоркі; Лужкі, дарожкі, і пагоркі, I купкі хвоек маладыя, Дзе матылёчкі залатыя
На сонцы крыльцамі блішчалі, Жучкі і конікі трашчалі
I ў стройны звон свой зык злівалі. Былі там пасекі. Штогоду Тут сотні блізшага народу Дзялянкі лесу карчавалі
I на трацяк іх засявалі — Капу да скарбу *, дзве дадому... Ну, як тут вытрываць малому, Таму, хто з дзядзькам пасварыўся? Як бачыш, з дзядзькам ён гадзіўся.
А пойдзеш ў Ліпава лясамі, Напэўна стрэнешся з ласямі I зайца ўгледзіш, і вавёрку, I норы воўчыя на ўзгорку Сярод трушчоб між ельнякамі, I «чортаў камень», што вякамі Над Азярком ляжыць, як хата... Ну, ўсякіх дзіў там ёсць багата! А дзядзька ўсё табе пакажа, Цікавасць тваю ўсю развяжа. А найважнейшая тут мэта — Звярнуць з дарогі і да цёткі Зайсці на час які кароткі — Тарэсяй звалась цётка гэта.
Яна так ветла сустракала
I надта ж добра частавала: Спячэ «цалкоў» на скавародцы, I так, бывала, наясіся,
Што хоць на пупіку круціся;
1 Скарб — дзяржаўная казна або маёмасць прыватнай асобы. Тут — княжаская казна.
Усіх цягнула ў гасці к цётцы: Так узмацуе на дарогу — Было што есці, дзякуй богу!
0, дзядзька спосабаў меў многа Даняць праціўніка малога!
Пайсці ў грыбы ці ў тую ж рыбу, Або паехаць у сялібу
Ці ў млын малоць на хлеб збажынку — Ўсё гэта квапіла хлапчынку, Цягнула крэпенька, бывала, I, як рукою, злосць знімала.
I дзядзька майстар быў на штукі, I быў механік на ўсе рукі:
I дудку скруціць вам, і стрэлку, I нарысуе, нават, елку,— Такую выштукуе цацку, А ў Свержань пойдзе — купіць пляцку... Дык і не дзіва, што любілі, Што на руках яго насілі.
А жывучьі каля зямлянкі, Паміж лясоў, сярод палянкі, Яшчэ крапчэй яны здружылісь, Адзін к другім цясней хілілісь. — А ну, давай, брат, запрабуем, Хоць на цікавасць пакаштуем, Які тут сок на новым месце? Мо з хлебам можна яго есці? — А дзядзечка! мой залаценькі! Пастаў нам соку, дарагенькі!
— Вазьмі, вазьмі мяне з сабою! — Тут каля дзядзькі чарадою, Як чэрві, дзеці мітусяцца.
А дзядзька моўчкі стаў збірацца: Дастаў сякерку і свярдзёлак,
Пад паху сунуў ён аполак На латакі і на падстаўкі Ды вынуў два гаршкі з-пад лаўкі. — Ну, хто са мною йдзе? — пытае. — Я! — Я!
— I я! — крычыць малая Ў канцы дзяўчынка Міхаліна. — Куды табе? ото скачыха! На печ залезь і сядзі ціха! — Напалі хлопцы на дзяўчынку; А тая ў слёзы, ў плач, як бачыш. — Ну, сціхні, ша! Чаго ты плачаш? Антось пляменніцу ўцяшае I нос крысом ёй абцірае.
— Няхай ідзе! А хлопцам брыдка Так нападаць на дзеўку швыдка,— Гаворыць дзядзька, бровы хмурыць I бальшуноў ён злёгку журыць. Тадьі і хлопцы тон мяняюць;
Ідуць у лес, крычаць, гукаюць, Як вучні, вырваўшыся з школы, I ўсе давольны і вясёлы — А дзядзька ўперадзе тралюе I галаву ўгару ўскідае, Бярозу добрую шукае 3 салодкім сокам, баравую, Дзе б бобам кропелькі сачылісь. Знайшлі бярззіну, спынілісь. Залысіў дзядзька дрэва злёгку (Сякерка востра, кара крохка), Зрабіў заруб, латак прыправіў, А пад латак гаршчок паставіў. I соку кропелькі, як слёзы, Як град, пасыпалісь з бярозы,
Аж шкода нейк было дзярвякі: Здавалісь ранай тыя знакі, Адкуль паліўся сок халодны I пакідаў свой комель родны.
Я помню дзень той. Вечарэла, Зайшло ўжо сонейка, цямнела, Агоньчык дзеці раскладалі, Паленцы, трэсачкі збіралі, I дзядзька тут жа, распрануўшысь, Сядзеў на кукішках, сагнуўшысь. Прад ім стаяў гаршчок і міска I кошык з бульбай; тут жа блізка Відзён і збан быў паліваны, Да палавіны ў дол ўкапаны, Кружочкам шчыльненька накрыты. — Алеська! скокні, брат, вазьмі ты У хатцы тарачку на печы!
Ну, варушыся ж ты, старэчы! — Наўкол пляменнікі сядзелі, На дзядзьку пільна ўсе глядзелі, Як ён, рукавы закасаўшы, Па тарцы шоргаў, шапку зняўшы. I кожны лёгка б дагадаўся, Што тут сакрэт якісь хаваўся, Памеркаваўшы, як цікава Была для хлопцаў гэта справа I як іх дзядзька завіхаўся.
А хто б яшчэ мог болей цяміць, Таму б адразу прыйшло ў памяць, Што дзядзька бульбу драў на клёцкі, Каб згатаваць не па-жаноцку.
Бо што жанкі? раз што панята, Ноль — слова нашага ім брата; Як іх на розум тут ні ставяць,
Яны ж сваё ўсё права правяць I робяць так, як і рабілі, Калі пяшком пад стол хадзілі. Але вось ён пакажа носа, Стварэнне вы доўгавалоса, Калі ён тут пагаспадарыць I сам ды з сокам клёцкі зварыць! Вось будзе штука вам, дык штука! На тое ж спроба і навука.
А сок быў свежы, такі хвацкі, Такі салодкі, забіяцкі!
Ён быў галоўнаю віною Таго, што познаю парою Сядзелі дзеці чарадою I з дзядзькі вочак не спушчалі I стравы важнае чакалі.
— Эх,— цмокаў дзядзька: — наямося! —
Зірнулі хлопцы на Антося I сліну ўсе яны глынулі, Паветра носам зацягнулі. — Ну, што ж вы рукі паскладалі? Ў агонь бы трэскі падкідалі, A то патухне зараз! Жыва! — Глядзелі хлопцы, як на дзіва, Як дзядзька, цеста замяшаўшы, Качаў галушкі, міску ўзяўшы. А чыгунок, бы пан пузаты, Кіпіць, пыхціць, шуміць заўзята, Бо не з вадою ён, а з сокам.
Ідзе тут справа ненарокам;
Дзяржыся, браце! I чуць толькі Ўзнялося булбатачак колькі, Дык дзядзька зараз стаў пакрышку Ў чыгунчык клёцкі кідаць з лыжкі;
Укіне лыжку, памяшае Ды зноў другую набірае. А хлопцы нават паўставалі, Ў чыгунчык вочы паўстаўлялі, Глядзяць, не моргнуць яны вокам: Эх, мусіць смачны клёцкі з сокам! — Ну, дзядзька, можа і гатовы? — He сцерпеў Костусь, мовіў слова. — Які ты, хлопча, нецярпячка, Няхай цябе затопча качка! — Гаворыць дзядзька на хлапчынку: — Няхай паварацца часінку, Каб сокам дсбра праняліся, Тады, брат,— эх! адно дзяржысяі — I дзядзька цмокнуў выразліва, I хлопцы зноў ждуць церпяліва, А дзядзька, стоячы, паволі Памешваў клёцкі.— Ну, даволі! — Сказаў Антось, і ўсе ўздыхнулі, Як бы гару з плячэй сапхнулі, I бліжай к дзядзьку падступілісь. — Глядзі, мо ўжо пераварылісь,— Алесь зазначыў палахліва.