• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новая зямля  Якуб Колас

    Новая зямля

    Якуб Колас

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 348с.
    Мінск 1967
    71.95 МБ
    А дзядзька сеў курыць на ўслоне. Злажыўшы шчыльненька далоні, Міхал сядзеў, не варушыўся I ў мыслі нейкія ўглыбіўся.
    Ды маці з дзядзькам добра зналі, Дзе тыя мыслі вандравалі, Што іх гарнула, што туліла I дзе было ім гэтак міла.
    Даўно ўжо бацька жыў думою Разжыцца ўласнаю зямлёю I не належаць ні да кога, He знаць начальства ніякога. I калі бацька каго стрэне, He прапускае ўжо здарэння Спытаць, праведаць аб зямельцы: Дзе прадаецца, як багата, Якія выгады і плата, Як блізка рэчка ці крыніцы?
    I чым больш служба дакучала, Тым болей бацьку прыцягала Свая зямелька, свая хата (Няўжо яна яму заклята?), Прытулак свой, куток уласны; Такі ён мілы быў і красны, Што наш Міхал там жыў душою, He знаў улады над сабою,
    Апроч зямельнай той улады. Завёў бы там сабе прылады Ды жыў бы панам і не гнуўся, Шырока б там ён разгарнуўся.
    I бацька ў вольныя часіны Расказваў дома ўсе навіны I чуткі ўсе наконт зямелькі. Так і цяпер, у час нядзелькі, Аддаўся бацька светлым марам I вёў размову з такім жарам, Што бацьку ў хаце ўсе дазвання, Як бы ксяндза таго казанне, Так шчыра слухалі, маўчалі, Што й нос абцерці забывалі.
    — Пытаўся я ў людзей, брат, сёння Наконт зямлі каля Заблоння,— Так бацька мову расчынае
    I вочы весела ўскідае
    На ўсіх, хто толькі быў у хаце: — Там, брат, гароды — чуеш, маці? (Ён гэтым жонку падкупляе) Так ураджайны, так багаты, I блізка, тут жа каля хаты! Сама зямля без гною тлуста, I надта родзіцца капуста: 3 вядро галоўкі вырастаюць, 3 трох коп кадушку накладаюць! А мак! а рэпа! морква, бручка! А буракі, гуркі, пятрушка — Ўсяго, ўсяго, ну, проста — страх! Ўсё там расце, як на дражджах. I рэчка ёсць. А рыбы, рыбы!
    Вось дзе, Антось брат, пажыў ты бы! — Пад дзядзьку бацька падвёў міну: —
    Лаві ліны і еж саміну — Самы жывуць там, як цяляты! — А дзядзька быў рыбак заўзяты, Рыбак у ім тут абудзіўся, Як сонца, твар яго свяціўся, I ад прыемных ціхіх смехаў Чуць не да вуха вус заехаў. — Ну, ўсе выгоды каля бока, Тае ж зямлі якраз валока — Міхал распісваў з жарам далей: — А чорны грунт — дванаццаць цалей 2! Жыта там родзяцца на дзіва: Як едзеш між хлябоў вясною, Ў іх конь хаваецца з дугою! А з ячмянёў вары хоць піва.
    Грэчка, аўсы растуць, як лозы,— He то, што ў нас: адны занозы Пад кіпці ты панаганяеш, Пакуль дзве жмені нажынаеш. I ўся зямля ў адным адрубу;
    I лес там ёсць, найболей дубу, А дуб расце на добрай глебе; He клапаціўся б там а хлебе... Адкуль ні глянь— усё ўпадобна: Перш-наперш, жыў бы там асобна, А не ў галдзе, страшэнным сціску, I лбоў не білі б там за міску, Як гэта водзіцца ў народзе;
    Там зможаш быць з суседзьмі ў згодзе. Другое дзела — воласць блізка, I то не дробная, брат, рыска;
    Там школка ёсць, а дзецям трэба
    1 Валока — мера зямлі (каля 20 дзесяцін).
    2 Цаля — адзінка меры (каля 25 міліметраў).
    Даўно навука і вучэба, A то растуць, на лес, вось, глядзя; Зірні: унь дуб які ўжо Ўладзя! — На зэдлі Ўладзік схісянуўся, Алесю хітранька ўсміхнуўся. — Ну, а я, тата, ці вялікі? — Спытаў Алесь.— Ты? салапяка! Hoc абатры йдзі, разявяка! Ўсё грае носам, бы музыкі У гэтай кірпе завяліся.
    Вазьмі анучу, абатрыся! — Алесь не рад быў, што спытаўся, I ў кут ён борздзенька хаваўся.
    I бацька моўкне і чакае, Што скажа дзядзька або маці, I ціха стала ўраз у хаце: Чутно, як муха пралятае. — Пасада, кажаш, вельмі ўдатна, Ўсяго там родзіцца аж надта. Чаму ж яе там не купляюць?
    На нас, ці што, людцы чакаюць? — Пытае маці: — Каб такая Была зямля гэта прыўдала, Яна б дагэтуль не гуляла.
    Або аб ёй ніхто не знае? Ці тыя людзі ўсе паснулі, Якім зямелька трэба пільна?.. Ой, каб яна была прыхільна, Яе б даўно ўжо прыгарнулі. — Чакаць не будзе, ёсць вядома, Калі сядзець ты будзеш дома Каля свайго збана, карыта,— Сказаў Міхал крыху сярдзіта: — Сама зямля не прыйдзе, чуеш,
    А сам за ёю павандруеш.
    Калі сядзець ды так гадаці,— He выседзіш нічога, маці. He бойся: людзі не сядзяць, Зямля не будзе нас чакаць, He запустуе, не згуляе!
    — А пэўна,— дзядзька пацвярджае. — Ды як яно ўжо ні было б там,— Зноў кажа бацька,— а пад плотам, Зямлю купіўшы, не валяўся б, Ды як бы жыў яшчэ! He знаўся б Hi з панскай ласкай, ні з панамі, Жылі б сабе гаспадарамі.
    А што за шчасце тут, спытаем? Які прыбытак мы тут маем?
    Вуглы падпёрты пірагамі? Што грыб падымеш тут часамі? За ўсё іх голаву, з грыбамі!..
    Яно б чаму? служыць бы можна, Каб не валяўся так нязбожна У вочы гэты Рак-вар’ят.
    Ці ж чалавек ён? азіят, Душа зацятая, ліхая, Такіх паноў і свет не знае. Ды хоць бы пан, а то — зараза, Так, шалахтун, байструк, пралаза, Няшчасны вырадак, пастух... А колькі гонару і мух!
    Ды як тут жыць? Няма ахвоты, I марны ўсе твае турботы.
    Жывеш, ліпіш, як на калу ты, I ногі й рукі ўдзеты ў путы. А подзьме вецер, і ўсё бухне, I ўсё старанне тваё рухне.
    А дзе дзявацца? Пакукуеш,
    А век на службе не звякуеш.— I ўсе тужліва замаўкалі, I думкі кожнага займалі Аб тым, што тут жывеш дачасу, Жывеш сяк-так, пакуль жывецца. Калі ж нібудзь, а давядзецца Шукаць свайго хлябка і квасу.
    IV
    На першай гаспадарцы
    о як жа быць? — спытаў
    Антоні: — Давай, брат, думаць хоць сягоння Ці так ці сяк, каб даць параду I к аднаму ўжо прыйсці ладу Раз назаўсёды, аканчальна.
    Вядома, служба — рэч гадальна, А ў гэтым пекле і тым болей: He пэўна жыць пад панскай воляй. Але з чаго пачаць, мой браце? Бо невялікае багацце,
    I як ты знойдзеш канцы тыя, Калі кішэні ў нас пустыя? — Ну, ты заглядваеш далёка, Дык трохі хібіць тваё вока — Вось гэта раз; а па-другое — У нас ужо ёсць сёе-тое:
    Ну, пляц, зямлі на чвэрць надзела 1;
    Надзел — мера зямлі (каля 15 дзесяцін).
    Лічы пад тысячу іх смела. А там зямельны банк 1 паможа, Быка, карову прадамо... Чаго палохацца? дармо!
    Абы ахвоту меў, нябожа! А пры жаданні, пры ахвоце Сам чорт не страшан у балоце! — Сказаў Міхал на словы брата, Сказаў рашуча і заўзята.	,
    А маці слухае маўкліва, Аб чымся думае тужліва; Сказаць штось хоча і ўздыхае, Штось за язык яе трымае.
    — Вось як пачнеш так разважанне, Агоркне ўсё табе дазвання,— Нарэшце маці не ўтрывала: — Таго няма, другога мала;
    А як жывеш ды не гадаеш, To й ліха тога не зважаеш... Так... хоць зямлі свае нямнога, Але ўсё ж лепей, як нічога. А збудзь яе — пачуеш страту, Бо дзе паставіш тую хату, Калі няшчасце напаткае? Бо гэта служба ўжо такая.
    А там, за светам, на чужыне Ніхто цябе, ой, не прыхіне! I як там будзе з той зямлёю? He хваціш голаю рукою,— Няпэўна ўсё і невядома, Дык болын пільнуйцеся вы дому!
    1 Зямельны банк — банк, які выдаваў грошы пад залог нерухомай маёмасці.
    — Ну, вось кабеціна дзіўная! — Міхал на жонку нападае: — ЦІ ж мы зямлю сваю збываем? Мы на рахункі прыкідаем.
    Ды што, скажы, ну хоць бы й пляц? Падумаць — выстраіш палац! Па часе будзе і развага, Калі ў лоб стукне табе шляга! 1 — Вядома, бацькаўшчыны шкода,— Сказаў Антось у тоне згоды: — Але ж і трэба меркавацца I аднаго чаго трымацца;
    I не чужым, а сваім вокам Агледзець трэба ненарокам, Як мае быць, Заблонне тое; А можа выйдзе што-якое. Рабіць тут трэба — адно слова, He то што — цуп-луп! — і гатова, Бо гэта справа — не пустая; Людскі ж язык касцей не мае. Я так бы раіў: выбраць час I аглядзець усё зараз, А там сама пакажа справа, Ці варта шуму ўся аблава, Бо мо ваўкі ўсе пасхадзілі.— На том яны і парашылі.
    Я тут спыню апавяданне, Каб значны крок ступіць назад, Зрабіць уважлівы агляд Прычын імкнення, парывання На новым грунце сесці стала, I чым жыла душа Міхала. А поруч з гэтым мімаходам
    1 Шляга — драўляны молат, доўбня.
    Жыццё мінулае крануць I ў цёмны кут яго зірнуць, Дзе пад халодным яго лёдам На зло ліхім яго прыгодам Крыніцы свежыя цякуць.
    Міхал... вы лепш спытайце самі Пра палясоўшчыка Міхала: Яго ўся воласць наша знала, Ён быў вядомы між панамі! Ды што паны?! сам князь Антоні, Я памятаю, як сягоння, He раз з Міхалам меў размову. I знаў жа службу леснікову! Ён ведаў, як свае пяць пальцаў, Ну, да мала ўсіх мікалаўцаў. Патрава здарыцца, пакража,— Як бачыш, вызнае, дакажа I дойдзе ўжо да галубочка, Як бы па нітцы да клубочка. Дык і не дзіва, што Міхала У нас любілі вельмі мала. Міхал сам гэта чуў і ведаў, Ды што ты зробіш? Так з прадзедаў Было-вялося і вядзецца, I ўсё ўпустую люд таўчэцца;
    Ды будзе час паразумення — Таўкне пад самае карэнне...
    I вось што, братцы, дзіўна ў свеце, Вы толькі добра паглядзеце: Той чалавек, што першы, збоку, Ўжо без таго не ступіць кроку, Каб не ткнуць пальцам на другога, Як на заклятага, ліхога,— Ён тое самае ўчыняе,
    За што другога бэсціць-лае, Як толькі скуру яго ўздзене Ці чуць кранецца яго кія — Такім яшчэ ваўком завые, I дзе ён добрасць толькі дзене? На што вада, але і тая He ўсюды роўны нораў мае: Спакойна ў ямах і заторах, Але капае дол у горах I страшна пеніцца, бушуе, I грунт каменны там свідруе. А сіла ў тым, на мой пагляд, Які выконваеш загад.
    Міхал, як толькі ажаніўся, Тады ж ад бацькі аддзяліўся, Бо стала цесна. 3 той прычыны Хадзіў на сплаў ён, на віціны Разоў са два схадзіў у Прусы 2— Куды не трапяць беларусы? Але абрыдла гэта справа I адвярнуўся ён ад сплава; Пайшоў на службу таўкануцца, Бо дома недзе разгарнуцца. Наўперад ён праз час каторы Быў пры падлоўчым 3 на каморы. Стары ляснічы па-сваему Цаніў Міхала, як служаку: Ганяў усюды небараку, Як бы скаціну тую нему.
    He раз на жалабы Міхала
    1 Віціны — судны, на якіх перавозілася збожжа.
    2 У Прусы — у Прусію.
    3 Падлоўчы — старшы аб’ездчык; камора — тут — кантрольны пункт лясніцтва.
    Ляснічы так казаў, бывала: — Што ж? добры конь і цягне дужа! — I не пускаў Міхала з гужа. Міхал яму рабочых ставіў, I сенакосы яго правіў,
    I догляд меў за панскім статкам, А службу нёс сваім парадкам, Бо што ты зробіш тут? стараўся. Ў другое месца перабраўся — Яму уважыў пан ляснічы, I сеў Міхал у страшнай дзічы, Дзе лес адзін, хмызняк ды поле Ды ветру посвісты на волі. Было зямелькі там валока, Дзе можна б моцна і глыбока Пусціць карэнні ў грунт, абжыцца — Было на чым разварушыцца. Але бязгнойная, пустая Зямлі валока была тая, Дзе рос сівец ды пырнік густа I дзе спакойна каля куста Ляжаў шарак, бо там ніколі Саха зямлі не бараздзіла. Было маркотна і няміла У тым пустым, здзічэлым полі. Міхал наехаў без нічога.
    I вось жьіві тут, разжывайся, Хоць сам у coxy запрагайся, Ўпрагай і жонку на падмогу 3 трыма малымі хлапчукамі. Але стаў цвёрдымі нагамі Міхал на гэты грунт няплодны. — He плач: не будзем тут галодны; Бог дасць, сяго-таго прыдбаем, Дабра якога дачакаем,—