• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новая зямля  Якуб Колас

    Новая зямля

    Якуб Колас

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 348с.
    Мінск 1967
    71.95 МБ
    Так разважаў ён сваю жонку: — Жывым не кінешся ў палонку! Зямлі — зірні — як скінуць вокам.— За гаспадарку ненарокам Міхал на новым месцы ўзяўся: Каня, кароўку расстараўся, Завёў свіней, дзве-тры авечкі. Тым часам з дому для падмогі, Саху забраўшы і нарогі, Антось прыехаў і на грэчку Узняў маргоў 1 са два папару.
    I ажывіліся амшары, Запахла свежаю раллёю, Як бы сам бог тут над зямлёю Прайшоў і глянуў міласціва. Антось заложна і цярпліва У землю ўкладваў свае сілы. На божы свет, як бы з магілы, 3 зямлі травінкай далікатнай, Густою шчотачкаю здатна Выходзяць дробныя зярняткі. Як у калысачцы дзіцятка, Калі ўжо трошкі акрыяе, Сваю галоўку падымае
    I навакол глядзіць здзіўлёна,— Так гэта збожжайка зялёна Да сонца цягнецца лісткамі, Бы к матцы дзіцятка рукамі. Тым часам хлопцы падрасталі, Старэйшым дома памагалі. Прайшоў гадок, мінуў другі, Ў касьбу запахлі мурагі.
    ’ Морг — мера зямлі (каля '/зо часткі валокі,
    2/з дзесяціны).
    На полі ветла, самавіта У рад стаялі копкі жыта, Так аздабляючы загоны. А ў агародзе мак чырвоны, Раскрыўшы гожыя лісточкі, 3 іх ткаў прыўдалыя вяночкі Вакол галоўкі маладзенькай, Такой прыгожай, зеляненькай.
    I часта ў добрую пагоду Ідзе Міхал дамоў з абходу, I хоць чуваць, што ныюць ногі, Але зварочвае з дарогі
    I робіць крук, бо як стрымацца, Каб не зайсці палюбавацца I ярыною і жытамі?
    Ідзе, а ветрык з каласкамі Вядзе прыемную размову I цешыць душу леснікову. Міхал падыдзе і прыстане, I лаву жыцейка агляне Ды возьме ў яальцы асцярожна Яшчэ няспелы і парожны Ён колас жытні і паглядзіць, Рукою лёганька пагладзіць, Нібы сынка свайго малога, I ў сэрцы дзякаваў ён бога.
    У тым кутку, глухім і дзікім, Стараннем дзядзькавым вялікім I цяжкай працай хлебароба Набыта розная надоба;
    Усё зацвіло, загаманіла, Бы жыватворчая тут сіла Ад сну прыроду абудзіла.
    Гумно паўнела з кожным годам, I багацеў хлявец прыплодам, I грош стаў лішні завадзіцца, Было што есці, чым акрыцца, I быў парадак, лад у хаце.
    Ўжо з тым кутком зжылася маці, Даўно прывыкшы к адзіноце;
    А цэлы рад збаноў на плоце Казаў аб тым, што гаспадыня Была ўжо ў моцнай каляіне I што яе, таксама, справа Вялася добра і рухаза, Бо тут збаны не так стаялі: Яны за тое ўжо казалі, Што малака было даволі.
    Ў пастаўніку, пры самым полі, Свіння, як хворая, стагнала, Хоць гэтай хворасці не знала, Яе такая ўжо натура: Стагнаць і лыч трымаць панура, Як бы ёй цяжка жыць на свеце. А парасяткі, яе дзеці, Ўсяму дзівілісь несканчона, Бо надта рохкалі здзіўлёна. Другі гурток другой жывёлы, Дзесятак кур, пявун вясёлы Каля платоў чарвей шукалі; Квактуха голасна квактала, А кураняткі чарадою Паслушна ўсюды йшлі за ёю. Тут кожна рэч аб тым казала, Што маладая гаспадарка Ішла ўпярод паспешна, шпарка I большы круг яна займала.
    Часамі хмурнаю вясною Цяплом павее, цішынёю, I хмарак сівыя фальбоны 1 Падуць, апусцяцца наніз, I неба яснага абрыс
    Зірне скрозь цяжкія заслоны, I дзень тужлівы, засмучоны Аздобіць сонцаў агняпіс, I ўсё вакол павесялее, На момант сцішыцца, замлее, На ўсё адбітак ляжа згоды, I нікнуць подыхі нягоды; Зямельцы неба усміхнецца. Глядзіш — тады табе здаецца, Што холад згінуў назаўсёды.
    Але ці ж так? Эх, негадана Вятруга ўсходзіцца паганы, I даль палёў маркотна стане, Жалобы цень яна апране, I ўсё нейк смутна пазірае, Чагось нядобрага чакае.
    Так і ў жыцці: бягуць часіны, Ліхія, добрыя хвіліны, Адна змяняецца другою.
    He ўспеў Міхал з сваёй сям’ёю I пяць гадкоў спазнаць спакою, Як сталі чуткі пачувацца — Ляснічы сам даваў намёкі — Праз час не вельмі так далёкі Ў другі куток перабірацца.
    I гэта вестка ўсіх смуціла, Рабіць ахвоту ўсю адбіла:
    1 Фальбоны — аборкі.
    Рабі, працуй, кладзі ты сілы У гэты дол чужы, пастылы I горкім потам аблівайся; Зрабіў парадак — выбірайся Ды йзноў ідзі адсюль у госці... Эх вы, паны! Эх, ягамосці!..
    V
    Пярэбары
    □ ясны чакаў Міхал з сям’ёю Чакаў з трывогаю: вясною Ў лясніцтве йшла ператасоўка Служачых нізшых, пераходы — Тут так вялося з году ў годы,— I як ні думае галоўка, Нічога выдумаць не можа; Ніяка просьба не паможа, Калі на чым ляснічы ўпрэцца. — А можа дасць бог ператрэцца, I тут гадок ці два пабудзем,— Сабе не верачы і людзям Міхал так думаў, сумняваўся I тут астацца спадзяваўся.
    Ды раз у сесію 1 Міхася К сабе ляснічы заклікае. «Ну, гэта нешта азначае»,— Ў Міхала думка праняслася.
    1 Сесія — тут — нарада ляснічага з леснікамі і аб'ездчыкам.
    I ў канцылярыю ўваходзіць, Вачэй з ляснічага не зводзіць, Чагось-та важнага чакае. — Ага, ты тут! Ну, чалавеча, Збірай манаткі і ў Парэчча За добры час перабірайся! ІІерад вялікаднем 1 старайся Туды, на месца перабрацца. Жыві там, нечага баяцца.
    — Панок, за што? — Міхал пытае: — Што за прычына ёсць такая?
    Ці я па службе правініўся?
    Ці на мяне пан угнявіўся?
    Я не прадаў, не ўкраў нічога... Скажы, панок, на літасць бога, За што нас пан перамяшчае? — Ляснічы строга пазірае.
    — Мне чалавек там добры трэба, А не гультай які, нязгрэба;
    Такі ляснік, як ты, каторы He будзе спаць п’яны ў разоры... Парэчча — месца неблагое, I поле там не так пустое, Хоць менш яго, затое ж — паша! Дык будзе хлеб табе і каша.
    Пакуль я жыў, і ты не згінеш, Свае сям’і, нябось, не кінеш — Куды ты дзенешся? трымайся, Жыві і з богам разжывайся.
    Пайшоў Міхал наш у задуме, А па дарозе к цётцы Хруме Ён трапіў з гора выпіць чарку, Каб галаве яго яа карку
    1 Вялікдзень —царкоўна-рэлігійнае вясенняе свята.
    Было лягчэй крыху трымацца.
    — I што за страх перабірацца? — Міхал дарогай разважае: — Мяне ляснічы паважае!..
    А месца, праўда, не ліхое...
    «I г-э-э-эй ты, наша жыццё зло-о-о-е!» — Міхась у лесе песню цягне
    I тахты стрэльбай выбівае, Назад, наперад выкідае, Зайсці скарэй дадому прагне Навінай важнай падзяліцца. Ідзе ён смела, не баіцца Праборкі дома за гарэлку: Вяліка важнасць, што кватэрку Ён з гора тога перакінуў!
    I на Міхася жаль нахлынуў I нейкі смутак навязаўся, А ўрэшце ён усердаваўся, А на каго? за што? — не знае, А можа так злосць напускае, Каб дома жонка не крычала,— Тым болей, што ўжо выглядала Яго пасада з-за узгорка I трохі рупіла праборка.
    Міхал вайшоў не зразу ў хату: Каля хлява перш затрымаўся I на свінню так углядаўся, Як бы за гэта браў ён плату. Ад хлевушка ў гумно заходзіць, 3 Антосем гутарку заводзіць, I ўжо адтуль, раўней, як можна, Ідзе дахаты асцярожна.
    Але як бацька ні стараўся,
    А ўсё ж ён лёганька хістаўся. Антось даўно замеціў гэта: «Плыве, як панская карэта!» I чуць ад смеху не качаўся. А каб прымусіць і паверыць, Што ён гарэлкі і не нюхаў, Ў садок зайшоў і пчол паслухаў, А ў сенях стаў сабаку перыць, Што ўночы кепска дом пільнуе, Што мала брэша, кепска чуе, Зайцоў не гоніць і не ловіць, А толькі знае і наровіць, Каб як у хату зачасацца.
    — А, ліха матары і батцы! А, дурань, воўча тваё мяса! На двор брахаць, стары дурніца! Гаршчэчнік, чортава ты пыца! — I на сабаку накрычаўшы, Тады ўжо стрэльбу з плеч знімае I на сцяну яе чапляе,
    У хату ўходзіць, торбу зняўшы, Садзіцца там, гаворыць мала, Каб жонка зразу не пазнала, Бо толькі скажа адно слова — Прапала хітрасць і гатова!
    — I дзе ты гэтак налупіўся, Каб ты смалы ўжо быў напіўся! Ото натура! — жонка лае, А ён смяецца, не шманае.
    — Няма табе граху, ні посту! Хоць у палонку кідай з мосту! — А ў пост, скажы, сварыцца можна, Калі ты гэтака набожна? — Міхал у жонкі запытаўся: — Або я п’яны ці валяўся?..
    От не крычы ты і не лайся! Лепш у дарогу ты збірайся! — Куды ў дарогу? Што пляцеш ты? Прапіў свой розум, ці што, ўрэшты? — 3 трывогай жонка ўжо пытае I тон сярдзіты свой мяняе, Бо ёй у голасе Міхася Адразу праўда пачулася;
    I дзеці бліжай селі к тату, Якраз вайшоў і дзядзька ў хату. — Дык так, Антось, пераязджаем, Апошні час тут дажываем.
    — Куды? — Ў Парэчча, у балота!.. — Бадай ты спрахла! от брыдота! Цягніся зноў, а глуш такая! — Антось Парэчча праклінае.
    Ўздыхнула цяжка-цяжка маці, I зразу стала смутна ў хаце, Як бы з усіх куткоў і шчылін, 3 усіх чуць-чуць заметных звілін Сюды бяда панапаўзала I гэтак прыкра пазірала На ўсіх, ад мала да вяліка, Бязжаласна і без’языка, Зрабіўшы ў момант замяшанне, I змоўклі ў хаце ўсе дазвання. Знячэўку маці аж прысела — Так пераборка ўжо дадзела! Апроч таго, тут абжыліся, На ногі трохі падняліся; Яшчэ б гадочак пажыць ціха, Але найгоршае тут ліха — Збірай зноў цапстрыкі трасіся
    1 Цапстрыкі — розная дробязь.
    Па каранях з дабром, з сям'ёю, У саму бездараж вясною.
    — Дзе наша, брат, не прападае! — Міхал гаворку зачынае: — Ці ж толькі свету, што ў аконцы? Або так міла тут бясконца?
    I там мы будзем жыць таксама; Няма ўжо горшай, як тут яма. А сенакос тут дзе? за светам! А там блізютка, каля дома — Парэчча добра мне знаёма! А колькі зелені там летам! Як у вяночку, стаіць хата. Грыбоў і ягад — страх багата!.. Там выгад болей, чалавеча!.. — Паедзем, татачка, ў Парэчча! Ось там грыбоў папазбіраю! Ой, іх збіраць ахвоту маю! — Схапіўся Костуська і скача, А маці з гора чуць не плача. — Згараць яны няхай з грыбамі! Але ці будзе хлеб, часамі? — Антось пытае ўжо сярдзіта: — А колькі там пасеем жыта? Зямлі, як бабе старой сесці. Папробуй, сядзь на гэтым месце... — А дзе ты дзенешся? і сядзеш! Нічога, браце, не парадзіш.
    — Яму, як выпіў, гора мала! — На бацьку маці зноў напала.
    — А мне, ты думаеш, салодка?
    Ды справа проста і каротка: He будзеш ты з ляснічым спорыць, Рабі вось тое, што гаворыць.
    А не — йдзі вон: варона з куста,
    А пяць на куст, бо хлеба луста Нялёгка ўсім, брат, дастаецца. Пустым той кут не астанецца: He будзе нас — другі там сядзе, I не зважаючы, не глядзя, Якое месца і выгода.
    — Што так, то так, ды працы шкода, Якую мы тут палажылі;
    Зямлю так добра мы ўгнаілі. А на каго мы працавалі? Каму пасаду гатавалі?
    Так, чорту лысаму з балота. Прыпрэцца нейкая галота Тваёю працай карыстацца, Тваім мазолем нажывацца. He толькі «дзякую» не скажа, А хвігу ў нос табе пакажа. — Ну, што паробіш, як такая Ужо нам доля выпадае?
    На трэці дзень прыйшлі падводы. Ўсе сваякі папрыязджалі, I двор вазамі паўстаўлялі, Як бы прыехалі ў калоды 1 Ці на кірмаш каля калядак 2.
    Тут быў страшэнны непарадак — На тое час быў перабору.
    Была адчынена камора I сені насцеж. Як папала Надоба розная стаяла. Было ўсё зрушана, сарвана: