Новая зямля
Якуб Колас
Выдавец: Народная асвета
Памер: 348с.
Мінск 1967
I гэта нуднае змаганне
За інтарэсы жывата, Ды зноў варожая пята...
Як часта я жывіў табою Ў разлуцы з роднаю зямлёю Гадзіну смутку, летуцення I момант радасці — натхнення! Святым агнём душа палала, I злучнасць-згоду адчувала Таемных чараў-сугалосся I чула шум тады калоссяў На родных гонях на далёкіх I песні жнеек яснавокіх. А выгляд горак крутабокіх, Лясочкаў, хвоек кучаравых, Такіх прыветных і ласкавых, Як дабрадушныя бабулі, I грэлі сэрца і гарнулі, Ў вачах стаялі, як жывыя. Дрыжалі струны гаваркія, Ў агульны тон суладдзя гралі I на нявідныя скрыжалі Трох неажыццеўленых слоў 1 Пісалі напісы вякоў...
Дык так: часіна развітання, Апошні крок твайго блукання!
3 зямлёю клопат быў вялікі, Прыйшлося ездзіць да Хадыкі Ды варушыць і галавою Над гэтай справай грашавою. А грошы йшлі, плылі, як сліна,
1 Тры неажыццеўленыя словы — свабода, роўнасць, братэрства.
Аж высякалася чупрына I брала нейкая нудота, I адпадала ўся ахвота Зямлю купляць і нават жыць — Такая хваля набяжыць. А колькі гэтай валакіты!
I ўсе на грошы прагавіты: Таму рубель, таму дваццатку, А ўсё няма ладу-парадку, Куды ні кінься і ні ткніся; Бадай яны былі звяліся I ўсе натарусы, канторы I іх пісакі-кручкатворы!
Вандруеш, бы ў той Чартавіцы; Ці дурань сам, ці ўсе дурніцы, Ці проста кпяць з цябе, дурнога, Бо ты не ведаеш нічога, А толькі грошы выцягаюць, Але на грош не памагаюць.
Прыйшлося дзядзьку весці справу I папацець-такі на славу.
Бывала, вернецца з дарогі, Бяда і смех з яго, нябогі: Сярдзіты, чорны, як махнуша, I нават нос той, дуля-груша, Відаць таксама не ў гумору I задзярэцца болып угору;
Малыя шэранькія вочкі Яшчэ больш звужваюць куточкі, Глядзяць з-пад броў зусім панура, I ўся выраза яго хмура.
У хаце ў першыя часіны Маўчыць, не кажа пра навіны,
Зямлі не лае і не хваліць, Але канторы агнём паліць I крэпасць купчую 1 без меры Кляне і жычыць ёй халеры Ды злосна кідае паперы На стол з кішэні і бубніць. Да дзядзькі страшна прыступіць, Але патроху і памалу Ён траціць імпаты запалу, Ў яго душы сціхаюць громы, Ён зноў такі, як нам вядомы: Лагодны, добры, клапатлівы, На ўсё спагадны і руплівы.
Праз нейкі час сямейка ў зборы. Тут маці сходзіць да каморы, Нясе збанішча тварагу, Каб скрасіць дзядзькаву тугу. Залье туды яшчэ смятаны, I дзядзьку хоць кладзі да раны! Смятана гэта з тварагом — Краса-дзяўчына з жаніхом! Хоць зараз іх вядзі да шлюбу. I вось маўклівасці той шрубу Адкруціць дзядзька з галавы, Вясёлы робіцца, жывы, I ўсе прыгоды, ўсе нягоды, I ўсе парогі-перашкоды Пачне апісваць сакавіта I пераймаць таленавіта Пісцоў, іх закіды-намеры
1 Крэпасць купчая — натарыяльны дагавор аб куплі-продажу нерухомай маёмасці; пасведчанне, выдадзенае судовай інстанцыяй на права валодання нерухомай маёмасцю.
За тыя копіі-паперы
Ў тваю сярмяжную кішэню Спрытней, глыбей засунуць жменю. Ох, трэба ведаць іх, псялытак!.. Сказаць жа — гэта іх прыбытак.
Сядзіць, расказвае Антоні, Што чуў, што бачыў у Заблонні, Хадыку высмее часамі
I яго «мухі з камарамі». А скончьіць тым апавяданне, Што многа трэба вандравання I гэтай нуднай цяганіны, Каб дацягнуць да палавіны... Так, многа клопатаў з зямлёю! Як цяжка голаю рукою Рабіць, вясці такія справы!
I больш той гутаркі і славы, I гэтай зайздрасці і плётак Дзядзькоў дасужых і іх цётак I ўсіх наогул сваякоў, Бо чалавек ужо такоў,— Ну, болып галасу, чым карысці. Ох, цяжка, цяжка ў людзі выйсці I моцна стаць на свае ногі, Бо многа ў свеце вас, парогі.
I часта роздараж іх быту Над імі зляжа, як навала, I гэта даль падчас пужала, Як нейкі лёс пусты, сярдзіты.
I засмуткуеш паняволі Ад гэтых думак цёмнай долі, Калі набытак і скарб хатні Ідуць на звод на той астатні. Але ці ёсць, ці ёсць парука,
Што будзе сэнс мець гэта мука? Ці дасць зямля табе збавенне Ад злога панскага насення? 3 адным рассватаешся тут, Там у другі залазь хамут. Паны ж і розньія чынушы I там патрапяць выбіць душы I павыцягваць з цябе жылы, Бо ты без права і без сілы.— Такія думкі, разважанні, Як молат, білі ў сэрца Ганне: — Тут справа не ў сваёй сядзібе, А ў ладзе гэтым уся злыбедзь.— Хмурнеў тады Міхал таксама. Няўжо ж у свет замкнёна брама? Няўжо старанне пойдзе прахам? — Пытаў Міхал сябе са страхам.
Ды цяжка мары-думкі траціць — Пажыць, пажыць у сваёй хаце! — Гэ! — так казаў Міхась бывала: — Вядома, клопату нямала, Ды што без клопату даецца? — I тут ён нават засмяецца, Каб цень развеяць тае смуты: — I трэба часам крыж пакуты Панесці, мілыя мае вы, Зазнаць і гора, неспадзевы! Але раз ты наважыў дзела, Ідзі станоўка, роўна, смела, Ідзі, назад не аглядайся
I на другіх не пакладайся! А вам, сынкі мае любыя, He век сядзець на маёй шыі! Пара падумаць, небажаткі, Як жыць без бацькі і без маткі,
Бо іх жыццё — не вечна ў свеце. Вось тут глуздом паварушэце! Дык трэба грунт мець пад нагамі, Каб не бадзяцца батракамі.
Які ж то грунт? Зямля, навука, Але не панская прынука.
Адзін Міхал і грэў імкненне Давесці справу да сканчэння. Але няўзнакі, неўзаметкі Вязала ліха свае сеткі, Каб іх накінуць на Міхала, I ні на вошта не зважала, Бы тая злосная намова: Міхал прыцяміў выпадкова Густы, чырвоны след крываўкі! «Эге, брат, дрэнныя праяўкі: Прыйшла згінота на Міхася!» — Падумаў ён у нейкім страсе, I нават сэрца ў ім апала. Што за праява напаткала? Няўжо яна, смерць, неўзірана? He, не! аб ёй і думаць рана. Міхал жахнуўся. Нейкі смутак, Ліхіх пачуццяў цёмны скрутак Яго агортваюць істоту;
Ён чуе ў свеце адзіноту, Як бы варожых лёсаў сіла У вочы глянула няміла I ўстала нейкім грозным валам Між тым жыццём і ім, Міхалам. I першы раз ён так балюча Адчуў той момант немінучы, Які ўсіх нас вартуе пільна, Бо гэта смерць — зло неадхільна.
«Няўжо памру і стану трупам, Згнію ў зямлі нікчэмным струпам На целе гэтае зямлі?»
I цені страшныя ляглі Яму на душу і на сэрца, I ён так ясна, бы ў люстэрцы, Убачыў смерці ўсе пячаці I ўсе адзначныя пастаці. Міхал пачуў, што ён — пылінка, А век людскі — адна хвілінка.
I перад ім самі сабою, Чуць-чуць засланыя імглою, Жыцця асобныя кускі — Малюнкі, з’явы, абразкі, Калісь прачуты, перажыты,— Ўсплылі, як сон, даўно забыты, I пачуванне адзіноты, Пустэчы цёмнае, тускноты Яго прыгнула, прыдушыла, I стала ўсё яму няміла.
Адно цяпер яго прагненне — Прад кімся пасці на калені, Прасіць заступы, абароны Ад гэтай страшнае праклёны.
I ўспомніў ён адну драбніцу, Свой страх дзіцячы ў навальніцу. Жахліва ночка была тая!
О, гэту ноч ён памятае!
Прачнуўся — шум, бразгочуць шыбы, Гарыць паветра іх сялібы Агнём сляпячым, сіняватым. Старыя вербы каля хаты Гудуць і гнуцца ва ўсе бокі,
Над долам сцелюць верх шырокі, I круціць бура ім галіны, Кудлаціць, крышыць верхавіны, Бы рве іх вострымі зубамі; А гром цяжэрнымі клубамі Зямлю, здаецца, прабівае, I стогне хатка іх старая, I ўся трасецца, бы націна. А ён, малы, як ліст асіны, Дрыжыць ад страху, жмецца, плача. — Засні, мой хлопча-небарача!
He бойся, мілы: ты — са мною! — I матка цёплаю рукою Яго за шыю абнімае, А ён да маткі прынікае;
I ўжо не страшна бура тая, Бо ён захован, повен шчасця. А да каго цяпер прыпасці? Каго прасіць? каму маліцца? I як ад смерці бараніцца? А можа гэта так, пустое? А, пэўна, глупства там якое, Бо нават следу няма болю, I ўсё, нарэшце, ў божай волі! Ў ім абуджаецца надзея, Адводзіць страх той, сэрца грэе, Як сонца землю пасля буры, Бо так заложана ў натуры. Ды тое ліха было ўпарта, I строіць жартаў з ім не варта. Праз нейкі час, ужо пад зіму, Міхал у моцным быў абніму Хваробы цяжкай і паганай, Неспадзяванай, негаданай.
I гора ў тым: хвароба гэта
Даўно цягнулася, не з лета, I ў тым была яе і сіла, Што незаметна налучыла, I спатайка гадоў праз колькі Яе жывілі манаполькі Пакуль яна не разнялася I не зваліла з ног Міхася. Спярша Міхал перамагаўся I той хваробе не даваўся, А потым кінуўся і ў лекі, Больш з саматужнае аптэкі: Піў зёлкі розныя і травы, Ды не палепшваў свае справы. Да дактароў ужо па часе Вазілі хворага Міхася, Вазілі ў холад і ў марозы, А ліха-боль свае занозы Глыбей у цела запускала, I ўжо з тых лекаў толку мала.
Ляжыць Міхал маўклівы, смутны, I вочы выцвілі і мутны, У глыб душы глядзяць гаротна, Глядзяць тужліва і маркотна.
I горка гэта сузнаванне, Што ад жыцця ты ўжо адсечан, I нават можа быць адмецен I блізак час яго сканання. Жыццё ж ішло, як і звычайна, Крыху марудна, аднастайна, Калі трушком, калі ступою Сваёю бітаю трапою.
1 Манаполька — у дарэвалюцыйнай Расіі: дзяржаўная вінная лаўка.
А з гэтым жыццем нага ў ногу Як бы ў адну ўсе йшлі дарогу, I толькі ён, адсталы, хворы, Папаў у нейкія зажоры I лічыць нудныя часіны — Ён моцна выбіт з каляіны I тым жыццём ён не жыве — Другія думкі ў галаве, Зусім другія пачуванні, Другі настрой і разважанні. I тое, што даўней, бывала, Яго так моцна захапляла, Цяпер здавалася няўзрачным I непатрэбным і нязначным; Яго цікавіць лёс уласны, Лёс пагражаючы, няясны, Зацята схованы, замкнёны, Бы кара цёмнае праклёны, Што кожны момант над табою Звісае страшнаю марою, I кожны час яна гатова, Свядома або выпадкова, Узнесці грозна булаву I апусціць на галаву
I разам скончыць, адным махам, 3 жыццём і з цёмным гэтым страхам. Але што ёсць там, за заслонай, За гэтай сцежкаю замкнёнай? Няўжо пустэлі мрок разліты, Канец астатні, ноч нябыту? Міхалу вусцішна і жудка, I сэрца стукае ў ім пудка.
Ох, страшна гэта ноч-пустэля! Яна ў пякельны мрок засцеле Яго жыццё і гэты свет;
Сатрэцца, згіне яго след
У тым сусветным праху-смерці, Як бы й не жыў на гэтым свеце. Ён чуе страшнае тамленне, Яго жахае зніштажэнне, Ён хоча жыць... Прэч, цені мроку! Там сэрцу цяжка, цёмна воку...
I гэта там ён адпачыне?!
0, не!.. I кроў у жылах стыне,
I сэрца ў страсе замірае, I пот халодны выступае. Якая гэта недарэчнасць?! Хіба ён жыў?.. о, вечнасць, вечнасць! Як зразумець цябе і змерыць?
I каго слухаць? каму верыць? Міхал ахоплен цёмнай хваляй, He хоча думка йсці ўжо далей, Ён хоча сцішыць жудасць тую, Ён прагне чуць душу жывую.
— Ну, што ты, маці: ты б прысела,— Да жонкі мовіць ён нясмела, А вочы просяць спачування, Жывога слова, спагадання.
I ёй таксама несалодка — Каротка, песня, ты, каротка I заціхаеш так не ў часе!
Баліць ёй сэрца аб Міхасю;