Новая зямля
Якуб Колас
Выдавец: Народная асвета
Памер: 348с.
Мінск 1967
— Вось Чыліны як дацінаюць! — Чытанне людзі адзначаюць. Народ калышацца, хвалюе, Бы ў цёмным віры вада тая, I ўсё плыве, ўсё прыбывае, А ўлады сну ён болып не чуе, I блізак час святой дзянніцы. «Хрыстос васкрос!» — з гары-званіцы Вяшчае першы звон шчасліва.
Народ увесь, бы ў полі ніва Буйнымі гнецца каласамі, Скланіўся ціха галавамі. А пачакаўшы з паўгадзіны, Нясуць жанкі, нясуць мужчыны
1 Плашчаніца — тканіна з малюнкам цела Хрыста ў труне.
Кашы, каробкі, паўасміны I ставяць ў рад на цвінтары 1 Ўсе велікодныя дары.
Маленне бацька-поп канчае, Ідзе з крапідлам і махае. Заварушыліся каробкі, Кашы, рашэты, паўасміны, — Чакалі доўга той часіны Дзямян, Шабас, Казімер, Сцёпка. Паперлі полем русакоўцы, Бягуць да коней свержаноўцы, Гудуць, склікаюцца, віншуюць, Адны другіх ў галдзе не чуюць, I ўсе спяшаюцца, бягуць, Каб рот свой скорамам заткнуць. Антось з Міхалам тож гатовы.
— Святкуйце ж веселы, здаровы! — Усім дабра яны жадаюць I за вароты выязджаюць.
А людзі ў хатах не драмалі: Ўжо «алялюя» адспявалі I за сталамі ўсёй сям’ёю Сядзелі — цешылісь ядою. Панукі конік не чакае, I сам ён рыссю запускае, Як бы спяшаецца дамоў Замчаць сваіх гаспадароў.
А новы дзень, даўно жаданы, Ўжо сыпле багру на курганы, I стрэлы-косы залатыя На ўзгоркі падаюць крутыя.
1 Цвінтар — двор пры царкве (разам з могільнікам).
А хмаркі ў фарбах златалітых, Ў шаўках, агністых аксамітах, To паасобку, то гурткамі, To залатымі ланцужкамі, Як бы спыніўшысь нерухліва, Усмешкі кідаюць шчасліва,— I ім хацелася, відаць, Святы вялікаднік вітаць.
— Ну, едуць, едуць! — Алесь з хаты Бяжыць да дзядзькі і да таты, I дзеці кінулісь к парогу.
— Ну, вось і дома, дзякуй богу! — Прыйшлі у хату, ўсіх цалуюць, 3 святым вялікаднем віншуюць; Памылісь борздзенька, садзяцца, Бо час даўно ім разгаўляцца. Абрусам белым стол накрыты, Ўоё мае выгляд самавіты;
Мужчыны добры і прыветны. Ніякай цені незаметна.
На бэльку кінуў бацька вочы, Бярэ кантычку і гартае, «Вэсолы нам дзісь дзень» шукае. Хоць спевы слухаць неахвочы, Але трымаюць дзеці згоду, Бо ўжо вялось так год ад году. «Вэсолы» ў «ксёнжцы» дзесь прапалі, Насілу ўдвух іх адшукалі
I раптам дружна зацягнулі, Як бы іх пугай сцебанулі;
I маці голас далучае
I так танютка вырабляе, А гаспадар ўсё болей з баса Утне такога выкрунтаса, Аж сам падзівіцца сабе,
I стане горача табе.
Антось бярэ больш танкавата Й не адстае ніяк ад брата, А хлопцы толькі усміхнуцца, Але сядзяць, не зварухнуцца. К канцу падходзіць «алялюя», Ў камору маці тут тралюе, Нясе прынадную бутэльку. Кантычка зноў ідзе на бэльку. Відэльцы дружна разбіраюць I гуртам яйкі ачышчаюць, I па кусочку іх бяруць, Крыху падсольваюць, ядуць. Вось бацька чарку налівае I вочы ўгору падымае.
— Дай, божа, за год дачакаць Здаровым, вясёлым, жывым I новы вялікдзень таксама спаткаць У добрым здаровейку ўсім, Каб гора і смутку не зналі.
— Дай божа! — разам адказалі. I пайшла чарка з рук у рукі, Пілі ўсе гладка, без прынукі; Малым папрабаваць далі, Каб весялейшыя былі.
А на стале тым — рай ды годзе, Што рэдка трапіцца ў народзе, Ляжала шынка, як кадушка, Румяна-белая пампушка, Чырвона зверху, сакаўная, Як бы агонь у ёй палае, А ніз бялюткі, паркалёвы; Кілбасы-скруткі, як падковы, Між сцёган, сала і грудзінак Красуе ўсмажаны падсвінак,
Чысцюткі, свежы і румяны, Як бы паніч той надзіманы. Муштарда, хрэн — адно дзяржыся, У рот паложыш — сцеражыся! А пірагі, як сонца, ззялі, I ў роце бабкі раставалі. Са смакам елі і багата — На тое ж даў бог людзям свята.
XXV
Летнім часам
□райшоў вялікаднік свяценькі. Бяруцца людзі за сявенькі, За плуг, за бораны, за сохі, Пайшлі разгульвацца патрохі. Запахла поле зноў раллёю; Гракі, вароны чарадою За свежай ходзяць баразною. Вясёлы шум і пануканне Чутны да самага змяркання. А над палямі ў ясным небе, Як быццам песнямі аб хлебе, Які даручан гэтай глебе, Зальюцца жаваранкі хорам, I песні моўкнуць па-над борам.
А сам той бор глядзіць з усмехам I ўторыць чуткім сваім рэхам I спеву-посвісту драздоў, I громкім трубам пастухоў, I ціхай дудцы за гарою.
Адна работа за другою Ідзе-плыве сваёй чаргою To ў агародзе, то на полі I не спыняецца ніколі;
I так у клопаце, ў рабоце, Ці то ў няволі, ці ў ахвоце Вясна мінецца, прыйдзе лета. Тады штодня ўставай дасвета, I агнявокая дзянніца, Як маладая чараўніца, Цябе сагрэе мілым смехам, Авее духам чыстым бораў, Палёў, лугоў, нябёс прастораў I сыпне радасць нізкім стрэхам, Ды толькі будзе той дастойны Вітаць у ранічак спакойны Златавалосую багіню, Той да грудзей яе прыхіне, Яе пацешыцца красою, Хто сам абмыецца расою.
За колькі дзён да касавіцы Касцы заглянуць на паліцы, Каб малаток знайсці і бабку: Ідзе работа, не спі ў шапку. Агледзьце, братцы, добра косы, Каб не псаваць свае пракосы, Каб не ўвадзіць людзей у грэх, Касарства зводзячы на смех. Пахібка знойдзецца якая, Наш дзядзька першы не ўтрывае I на пакошу тыкне пальцам: Бяда няўмекам і нядбальцам, Хто шнур зжуе няроўным плехам — Антось яго ўжо дойме смехам,
Задзене проста за жывое, Хоць сэрца ў дзядзькі і не злое. Затое ж дзядзька хват і дока, Набіў на косах сваё вока, I калі выбера ён коску — He пара іншаму падоску:
I ярка, лёгка, спрытна, гонка;
Другі лягчэй знаходзіць жонку — Свой вечны лёс, сваю красу, Чым дзядзька добрую касу.
I паглядзець было цікава, Як дзядзька шчыра і ласкава Касу на рынку выбірае! Якіх ён спроб там не ўжывае! Спярша агледзіць яе пільна, 3 усіх бакоў глядзіць прыхільна I паступова, па парадку Як на насок, так і на пятку I на кляймо, на шыйку тую; Глядзіць мінуту і другую. Ды для касы гэтага мала: Спрабуе кіпцем яе джала I спробу зробіць над абухам, Тады паверка йдзе ўжо вухам, Ці добра звоніць коска гэта,— У дзядзькі тут свая прымета, Ды я не ведаю, якая,—
I дзядзька косцы загукае: «Ка-са!» і вуха прыкладае — Сакрэт знаў дзядзька ў гэтай штуцы: Каса павінна адгукнуцца;
Калі ж каса не гаваркая, To дзядзька спосаб яшчэ мае: Наслініць, выцершы насуха,
Рубец касы, той край абуха, I ўпапярок у тую сліну Кладзе саломінку-націну, I тут каса ўжо, брат, не схлусіць: Удоўж саломка легчы мусіць.
Купіць касу — о, гэта штука! Яшчэ болып важная навука — Умець дагнаць касу да ладу I даць ёй выклепку, асаду. Мастак быў дзядзька і на гэта, Ён ладзіў многа кос у лета I так наклепле іх, асадзіць, Што хто на коску ні паглядзіць, To толькі ахне ўжо ад дзіва Ці галавой кіўне маўкліва.
За дзень, за два да касавіцы Звіняць, гамоняць вакаліцы На ўсе лады, на ўсе галосы — Пайшлі кляпаць і ладзіць косы.
Настаў дзянёк, даўно чаканы. Пакаты ўзгор’я і курганы Уздзелі чырвані кароны, I стрэхі сонцам пазлачоны; Туманаў лёгкія паромы Над рэчкай віснуць нерухома, А ў люстры водаў гэтай рэчкі, Як закаханая дзяўчына, Глядзіцца пышная вярбіна.
У бліскучым лісцейку, як свечкі На алтары 1 ў часы малення,
1 Алтар — 1) галоўная частка царквы. 2) Месца для ахвярапрынашэння ў першабытных народаў.
Іскрацца сонейка праменні, Бы смех бязгрэшны і шчаслівы. А там, на ўсходзе, пералівы Агністых фарбаў робяць дзівы I сыплюць шчодра ад усходу Зямлі і небу радасць, згоду. I чуткі струны гэтай цішы! Іх подых ветрыку ўскалыша, I нават з.дрэва лісцік кволы Адб’е ў іх голас свой вясёлы. Але паслухай, мілы дружа. Эх, што за хваля і як дужа, Разгонна, смела і агромна Плыве па струнах тых з-пад Нёмна! Ідуць касцы, звіняць іх косы, Вітаюць іх буйныя росы, А краскі ніжай гнуць галовы, Пачуўшы косак звон сталёвы.
Касцы ідуць то грамадою, To шнурам цягнуць, чарадою, To паасобку, то па пары;
Ідуць касцы, ідуць, як хмары, I льецца смех іх разудалы, Як веснавыя перавалы.
Гаворка, шум і коней ржанне — Касьбы вясёлае вітанне.
Касцы, ваякі мірнай працы, Выходзяць з косамі на пляцы, I на палоскі верставыя Кладуцца коскі іх крывыя — Пайшлі праверкі і прамеры, Каб больш мець пэўнасці і веры I каб не выйшла перакосу
I не зайсці ў чыю палосу, Бо будзе крыку, будзе сваркі,— Няхай лепш цэлы будуць каркі. Але бывалі ўсё ж здарэнні, Што вынікалі абурэнні. Калі ў траве хто брод вядзе Ды трохі ў шнур чужы ўбрыдзе,— Тады касцы страх як крычалі I мацярок упаміналі.
Эх, час касьбы, вясёлы час! I я ім цешыўся не раз, I з таго часу па сягоння Мне сонцам свеціць Наднямонне.
Касцы расходзяцца па гаку, Як бы ідуць яны ў атаку, I жыва менцяць свае косы;
I ткуцца здольныя пракосы, Лажацца роўнымі радамі, А за касцом двума слядамі Адбіткі ног яго кладуцца, А косы свішчуць і смяюцца.
Тым часам сонца выйшла ўгору I з безгранічнага прастору Шырокай плынню агнявою На землю шчодраю рукою Лье блеск гарачы і яскравы;
I вянуць скошаныя травы, I выглядаюць нудна палі. На луг другая коціць хваля: Ідуць грабцы, жанкі, дзяўчата, Убраны хораша, бы ў свята: Чырвоны колер, белы — ўсякі,
Бы ў агародзе тыя макі; Ідуць, пракосы разбіваюць, 3 лагчынак сена выграбаюць, To там, то сям у чэсць пятровак 3 грудзей тых макавых галовак, Дзяўчатак слаўных, яснавокіх, У лугах прасторных і шырокіх Плывуць-дрыжаць спяванак тоны; I тыя песні засмучоны
I млеюць ў стомленым абшары, Як бы адбітак божай кары.
А дзень гарыць, а дзень палае. Усплывае хмарка і другая Над сіне-дымным небасхілам I ў задуменні смутна-мілым 3 нябёс блакітных пазіраюць, Як бы дарогу выбіраюць. Раздолле ў лузе, эх, раздолле! А колькі смеху і сваволля, I жартаў, плюскату, штурхання Над гэтым Нёмнам у купанне! I хіба можна ўжо ўстрымацца, У час касьбы не пакупацца? I дзе на свеце ёсць такая, Як Нёман, рэчанька другая? Тут хвалі светлы, срэбралітны, А беражкі — ну, аксамітны, На дне пясочак жоўты, чысты, Вадою згладжаны, зярністы. У воду войдзеш — шчасце раю, Я шчасця большага не знаю, Ці знаць яго ўжо не прыйшлося, Як толькі тут, на сенакосе.
А глянь на луг пад вечар, браце!
Увесь, як ёсць, ва ўсім ахваце, Па ўсіх грудах аж за дарогу Устаўлен копамі мурогу;
I так свяжуткі копкі тыя,
I так выразны, бы жывыя, I выгляд кожнае адметны, Але ўсе разам так прыветны! Вазы шыбуюць важна, стала, Бы тых вагонаў рад нагнала. Павее ветрык — што за пахі! Мёд разліваюць тыя гмахі, Віно найлепшае і ром, Як плата шчырая касцом.
А вечар чуткі, гутарлівы Разносіць гоман, смех шчаслівы I ў сэрцы паліць парыванні I тчэ красёначкі кахання.
Ружовы захад повен ласкі,