Новая зямля
Якуб Колас
Выдавец: Народная асвета
Памер: 348с.
Мінск 1967
Яна адгадвае душою, У якім ён цяпер настроі.
I цяжка ёй. Яна ўздыхае, Ідзе, сябе перамагае, I горла ціснуць ёй залозы, I волі, волі просяць слёзы. — Памру я, Ганна! — кажа ціха.—
Дайшоў да дна свайго кяліха,— Міхась глядзіць кудысь далёка, I нудна ёй ад тога ўзроку, Надзеі гіне рэштка тая, I болыпы смутак пашыбае.
Міхал здзівіўся: ён не тое Хацеў сказаць, а штось другое, Ды так сказалася. Ну, што ж? — He думай гэтак ты, нябож! Ці мала людзі так хварэлі? Хварэлі годы — не нядзелі, Такіх здарэнняў вельмі многа, Але ачуньвалі й нічога.
I ты, дасць бог, на ногі станеш, Пяройдзе ліха, ачуняеш.— Міхал глядзіць ёй пільна ў вочы, Штось расчытаць па твары хоча, Але з усмешкаю крывою Трасе адмоўна галавою — Пацеха, знаць, яму малая;
I погляд дзесь ізноў блукае, Але не тут, а там, далёка; Слязою мгліцца яго вока, Ён штось яшчэ сказаць імкнецца, I цень на твар яго кладзецца.
3 двара ўваходзіць дзядзька ў хату; Ідзе прамовіць слоўка брату. Антось гаворыць смела, стала, Каб падбадрыць крыху Міхала, Надзею добрую падаць I думкі смутныя прагнаць.
— Як пачуваешся, Міхале? Мацуйся, браце, з мала-маля!.. А дзень які! эх, дзень харошы!
Пайсці б цяпер, брат, па парошы! — Так, брат, пайду ды ці вярнуся? Якраз патраплю да Пятруся Ў Церабяжы пад крыж хваёвы,— Сказаў Міхал у тон размовы, Бы то звычайнае здарэнне, Сказаў з усмешкай засмучэння. — Ну, ўжо і пойдзеш! не, брат, дудкі. Аб тым паходзе няма й чуткі;
Яшчэ паходзіш за сахою I над уласнаю зямлёю Ты папацееш і не мала, На картах бабка так казала; He, жыць, брат, трэба і жыць — многа! —
Антось гаворыць, а ў самога На сэрцы стала штось трывожна, Бо спадзявацца ўсяго можна; За кожным ходзіць смерць-сляпіца. I дзіўна рэч: цяпер драбніца Ці проста рысачка якая Значэнне, сэнсу набывае I з гэтай смерцю сувязь мае, Ці куры ў хаце сваім дурам Падымуць часам шурум-бурум; Ці абярэцца з іх якая, Знячэўку пеўнем заспявае Для болыпай важнасці, вагі; Ці дзесь крумкач разок, другі У небе крумкне смутна-глуха; Ці ў юшках песню завіруха Зацягне жаласна, нудліва;
Ці загугукае страхліва Злы гэты дух — сава-начніца Ў кустах альховых над крыніцай,
Гугукне так, што сэрца ные; Або сабака той завые,— Усё гэта — дрэннае злучэнне, Праявы страшнай абвяшчэнне, I тую думку мімаволі На смерць наводзіць, як ніколі. А прыйдзе ноч. Эх, ноч-цямніца, Зацятых страхаў таямніца! Глядзіш у вокны ты варожа 3 свайго цямнюсенькага ложа I за вуглом стаіш тулягай, Відаць, з нядобраю развагай. Ў мярцвячых лісцях зімняй стужы Стаіўся месячык дасужы, На шыбах беліць ён палотны, Такі тужлівы і маркотны.
Міхал не спіць, а боль тупая Яму пад сэрца падступае. Няма надзей, няма жадання, Цяпер на свеце ўсё дазвання Яму няміла, нецікава, I сну няма, не лезе страва. Жыццё... ды што жыццё такое? Эх, глупства, глупства ўсё! пустое! Міхал глядзіць на блеск газніцы. У вочы ўбіліся драбніцы — Дрыгучы блеск і цені тыя I танцы-скокі іх нямыя.
Яны варушацца, трасуцца, Пустымі смехамі смяюцца, To расплываюцца па столі, To зноў насунуцца паволі. Агоньчык дрыгае і скача... Бы штось чуваць, нібы хто плача,
Ці то званочак пад дугою Звініць бясконцаю тугою? Там вочы нечыя міргнулі...
I мыслі раптам скаканулі У багны часаў і прастораў, Бо ім няма граніц, запораў.
Глядзіць Міхал... што за хвароба?
Ён не адзін — іх дзве асобы: Адзін Міхал — нядошлы, млявы, Другі — здаровы і рухавы!
Адзін ляжыць, другі вандруе, Ідзе па лесе, ў вус не дуе I не гадае ні аб чым.
Дурны: не цяміць, што за ім Таксама ходзіць хтось варожы, Страшэнна здрадлівы, нягожы, У нейкім доўгім балахоне I водзіць пальцам па далоні;
Кіўне смяшліва, знак паложыць, Бы штось запісвае, варожыць. Хто ён такі? чаго ён хоча?
Чаго схіліўся і шамоча?
I нейкай тухаллю і тленню Нясе ад чорнага адзення, I востры пах чуваць кадзіла... Ах, гэта ж смерць тут захадзіла! Ці гэта non?.. I ўсё прапала, Няма і почуту Міхала.
Куды ж ён дзеўся? Дзе ён? дзе? Эх, быць бядзе! ну, быць бядзе!.. Ах, не: унь ён! ён воўкам стаўся. Бяжыць як можа — знаць спужаўся. Ой, ой — стрыжэнь! Ён — гоп туды! Ніяк не вылезе з вады.
Капут... Міхал-воўк прападае, Пад лёдам знік, як мыш рудая, А ўсё вакол глядзіць здзіўлёна. I раптам нейкая заслона Чыёюсь страшнаю рукою, Сінь неба лучачы з зямлёю, Ўсё пасуваецца бліжэй! Міхалу робіцца цяжэй, Ў грудзях дыханне забівае, А ноч-заслона націскае, I светлы круг, прамень пустыні, Вось-вось у багне-цьме загіне.
Міхал крычыць і б’ецца ў страсе. Заслона чуць-чуць адьішлася, Ён вочы цяжка размыкае — Ў руцэ рука чыясь другая, I вочы, поўныя пакуты, Да мутных воч яго прыкуты. Зняможан цяжкім ён змаганнем. 3 глыбокім жалем, садрыганнем Ратунку просіць у людзей, У брата, жонкі і дзяцей, Бо неба жорстка, неба глуха I не прыклоніць свайго вуха, Хоць ты прасі, хоць ты малі, Хоць грудзі рві і сэрца выні — Ты не кранеш яго цвярдыні, Яно далёка ад зямлі, Яно зацята, бо нямое, Яно маўкліва, бо пустое.
— Ты пазнаеш мяне, Міхаська? — Ён уздымае вочы цяжка, Глядзіць на жонку.— Ганна... Маці... Ратунку дайце мне!.. 0, браце!
Ратуй мяне! ратуйце, дзеткі!..— Сляза-палын балюча-едкі На ўпалых вочах выступае...
Міхал зяхае — заціхае...
— Ой, свечку, свечку: ён канае! — На твары след пякельнай мукі, На грудзі палі яго рукі.
Міхал яшчэ раз здрыгануўся, Зяхнуў так цяжка, ўвесь памкнуўся, Яшчэ раз вочы расчыняе, Глядзіць, бы штось прыпамінае; Ён цяжка дыша, духу мала,— I ўсё адразу ясна стала.
— Антоська!.. родны мой! канаю... Перагарэў, адстаў, знікаю...
Вядзі ж ты рэй, вядзі... адзін... Як лепшы брат, як родны сын. Бог не судзіў мне бачыць волі I кідаць зерні ў свае ролі...
Зямля... зямля... туды, туды, брат, Будуй яе... ты дай ёй выгляд... На новы лад, каб жыць нанова... He кідай іх... Га-а-х! — I — гатова! Hi слоў жывых, ні сэрца стуку, I халаднеючую руку Антось цалуе і рыдае
I к трупу з енкам прыпадае.
У полі, полі Пры дарожачцы Пахіліўся крыж Над магілаю. Беглі сцежачкі Ў свет шырокенькі,
Прывялі ж яны К той магіланцы!..
Ой вы, дарожанькі людскія, Пуцінкі вузкія, крывыя!
Вы следам цьмяным снуяцеся I ўсё блукаеце, бы ў лесе, Вас горне шлях прасторнай плыні I далягляд ружова-сіні, Дзе так панадна свеціць сонца, Дзе думка тчэ свае красёнцы. Каб новы свет жыцця саткаць, Заспакаенне сэрцу даць I разагнаць яго трывогі!.. Прасторны шлях! калі ж, калі Ты закрасуеш на зямлі I злучыш нашы ўсе дарогі?
3 М Е С Т
Новая зямля
I. Леснікова пасада II. Раніца ў нядзельку
5
13
III. За сталом
24
IV. На першай гаспадарцы 33
V. Пярэбары
43
VI. Каля зямлянкі
54
VII. Дзядзька-кухар
64
VIII. Смерць ляснічага
74
IX. Новы ляснічы
83
X. На панскай службе
93
XI. Дзедаў човен
103
XII. Сесія
113
XIII. Падгляд пчол
125
XIV. Дарэктар
144
XV. «Начаткі»
155
XVI. Вечарамі
164
XVII. Воўк
175
XVIII. Зіма ў Парэччы
185
XIX. На рэчцы
194
XX. Каляды
205
XXI. Таемныя гукі
215
XXII. На глушцовых токах
224
XXIII. Панская пацеха
233
XXIV. Вялікдзень
242
XXV. Летнім часам
252
XXVI. Агляд зямлі
273
XXVII. Па дарозе ў Вільню
289
XXVIII. Дядзька ў Вільні
303
XXIX. На Замкавай гары
317
XXX. Смерць Міхала
326
ШКОЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА
Колас Я.
Новая зямля. Іл.: Э. Агуновіча. Мінск, «Нар. асвета», 1967.
348 с. з іл. 35 000 экз.
58 к. у перапл.
Паэма «Новая зямля» — класічны твор нацыянальнай літаратуры, у якім глыбока адлюстраваны сацыяльныя супярэчнасці беларускай вёскі канца XIX ст., паказана паднявольнае становішча беларускага працоўнага селяніна ва ўмовах антынароднага ладу, услаўлены яго свабодалюбівыя мары і імкненні. Карціны жыцця і быту сялян дапаўняюцца выключнымі па сваёй маляўнічасці апісаннямі беларускай прыроды.
7-6-3
138-67M
Бел 2
К60
На белорусском языке
ЯКУБ КОЛАС
НОВАЯ ЗЕМЛЯ
Нздательство «Народная асвета» Государственного комнтета Совета Мнннстров БССР по печатн, Мннск, Ленннскнй проспект, 83а.
Рэдактар К у р б е к а Л. С. Маетак Агуновіч Э. К. Мастацкі рэдактар Л і с і ч н і к а ў A. К. Тэхнічны рэдактар Карпіновіч I. Я. Карэктар Казачок A. I.
Здадзена ў набор 29/ХП 1966 г. Падпісана да друку 8/VI 1967 г. Фармат 70х90'/32. Фіз. друк. арк. 10,875. Ум. друк. арк. 12,724. Уч.-выд. арк. 16,61. Тыраж 35 000 экз. Цана 58 кап. Заказ 2. Пап. друк. № 2.
Друкарня выдавецтва «Звязда», Мінск, Ленінскі праспект. 79.
т
Цана 58 кап.