• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новая зямля  Якуб Колас

    Новая зямля

    Якуб Колас

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 348с.
    Мінск 1967
    71.95 МБ
    Разгорне кожную гарбінку I моху купінку ўздзярэ — Ну, ўсё, як ёсць, перабярэ. А як надарыцца часамі Табе, вандруючы лясамі, Найсці на неруш, дзе ніколі Ніякай Тэклі, ні Аўдолі Нага ні разу не ступала I вока іх не зазірала!
    Зірнеш і страчваешся ты: Сядзяць грыбы, як капыты, I, разгарнуўшы парасоны, Глядзяць, бы нейкія персоны, Крыху сур’ёзны, чуць пануры ,— Відаць, не простае натуры. Якія постаці іх, міны!
    А як пралазяць скрозь галіны! Як пад ядлоўцавыя лапкі Яны хаваюць свае шапкі!
    Стаііп, бы ўкопаны, прад імі I прагна мерыш іх вачымі, Яны ж, ну, вочы адбіраюць, Цябе аж дрыжыкі праймаюць: Так многа іх, і ўсе таўсматы, Прызэмісты, карэнкаваты, Чорнагаловы, паўнацелы, Як томкі кужаль, знізу белы; Сядзяць асобна і радамі, А дзе і зросшысь спарышамі. Што ні асоба — свой узор, Свая пасада і свой двор.
    Глядзіш на іх — і сэрцу міла, Як бы з іх сходзіць нейка сіла, Цябе чаруе, захапляе, Па жылах радасць разлівае.
    Дадому прыйдзеш, ляжаш спаць — Так уваччу яны й стаяць...
    Эх, досвітак маленства, лета!
    Вамі навек душа сагрэта!
    XXVI
    Агляд зямлі
    райшло ў Парэччы лет нямала; Яно ж не цешыла Міхала, Хоць тут мясцінка гожа, міла
    I так гарнула, так хіліла К сабе і лесам, і лугамі, I старасвецкімі дубамі! Ды што краса без аўладання? Адно пустое парыванне, У цьме далёкі блеск зарніцы: Ўсё гэта — скарбы чужаніцы, Магната князя Радзівіла,
    А ты, пакуль ёсць рух і сіла, Служы панам, збірай іх крошкі I ведай цьмяныя дарожкі Батрацкай долі да магілы, Служы, пакорны і пахілы, Служы з-за панскага агрызка I заўжды гніся нізка-нізка!
    Няўжо ж і век прабыць слугою I чуць пагрозу над сабою, Што пан у кожную хвіліну Цябе пагоніць, як скаціну?
    Пагоніць вон без разважання, Бо пан не мае спагадання,
    Што трэба жыць з сям’ёй на свеце, Што ты, як рыба тая ў сеці, He маеш волі, ні разгону, Што ты не чуеш жыцця звону, Што гэты свет табе завязан I шлях прасторны твой заказан.
    А дзе ж той выхад? дзе збавенне 3 няволі цяжкай, з паланення? Адзін ён ёсць: зямля, зямля, Свой пэўны кут, свая ралля: To —■ наймацнейшая аснова I жыцця першая умова.
    Зямля не зменіць і не здрадзіць, Зямля паможа і дарадзіць, Зямля дасць волі, дасць і сілы, Зямля паслужыць да магілы, Зямля дзяцей тваіх не кіне, Зямля — аснова ўсёй айчыне.
    Міхал у часе вандравання На адзіноце сам з сабою, 3 гарачым сэрцам і душою Развязваў важнае пытанне Аб той зямельцы аб уласнай. Яна свяціла зоркай яснай, Яна гарнула і хіліла, Бы нейкіх чар нязнаных сіла. Свая зямля, свая пасада!.. Ці ёсць мацнейшая прынада? Міхал станоўка, ненарокам Ішоў да мэты крок за крокам. Ён паскупеў і нават значна. Што ж? лепей з’есці не так смачна, Загнаць запас на хлеб, на сала,
    Абы капейка перапала, I лішні выгадаць рубель Ды палажыць яго ў кашэль. Наогул трэба жыць болып змысла I больш мяркоўна, болей сцісла, Трымаць зачыненымі губкі I меней траціць на пакупкі.
    I так паціху ды памалу Прыдбалі трохі капіталу, Каб хоць пачатачак зрабіць I першы камень залажыць На грунце вольнае зямелькі, Адной-адынай збавіцелькі Ад панскай ласкі і апекі, I плюнуць ім за тыя здзекі, Што так уеліся ўжо ў косці,— Калом зямля вам, ягамосці! Цаною доўгага шукання, Парады, спрэчак, разважання I гэтых мыслей натужэння I нестрыманага імкнення He знаць ні службы той, ні пана Была зямелька апытана.
    Яе Міхал — прыпомнім гэта — Апісваў фарбамі паэта, Апісваў шчыра, ўсё зазначыў, Хоць ён зямлі тае не бачыў; Ды мала што: ніхто ніколі He бачыў светлай райскай долі, Але той рай мы так малюем, ПІто асалоды яго чуем.
    Ды тут замецім стараною: Ці не з’яўляецца маною — Прашу прабачыць мне за слова — Ўся гэта райская размова?
    Але пара, пара ў дарогу, Бо час прыстаць к свайму парогу, Пакуль жаданне не астыла, Пакуль ахвота ёсць і сіла.
    Агледзець трэба землю тую, Каб не гадаць, не йсці ўсляпую, Аб чым была ўжо пастанова; Няхай зямелька скажа слова I твар пакажа свой выразна, I гэта будзе болей важна, Чым тая іх уся размова.
    I вось пад восень прад сяўбою, Парадзіўшыся між сабою, Міхал з Антосем воз прыбралі, Каня запрэглі, пастаялі
    У нейкім смутным разважанні, У настроі новым, хваляванні: Дарога, даль і лёс нязнаны Глядзяць няветла скрозь туманы. Эх ты, жыццё, жыццё людское!
    Няма табе, няма спакою: Ты — суматоха, вір бурлівы, Ў табе загіне баязлівы, Як парахно, як зерне тое... — Ну, будзем ехаць! — Едзьма, браце! —
    На момант ціха стала ў хаце, Куды мужчыны завіталі, Спынілісь, шапкі пазнімалі, Прад абразамі гнуць галовы. — Бывайце ж, мілыя, здаровы! — Ну, час вам добры, едзьце з богам! — Ім кажа маці за парогам, Жадае шчасця і дабра.
    Мужчыны рушылі з двара,
    На воз паселі і ўздыхнулі Ды ўлева к дубу павярнулі. Ускінуў жвавы конік грывай, Два разы пырхнуў выразліва — Відаць, далёкую дарогу Пачуў Сівак, забіў трывогу I, шыю выгнуўшы дугою, ІІабег вясёлаю трусцою Па гладзі мяккага дзірвана. Алесь і Костусь з-за паркана Глядзелі ім услед маўкліва, I думка нейкая тужліва На смутных тварыках блукала I ценем вочы засцілала;
    I ім здавалася, што з імі Дзялілісь жальбамі сваімі I дуб стары, і той будынак, I лазнячок ускрай лагчынак, I гэты лес, і само неба: Чаго людцам, чаго ім трэба? Нашто шукаць зямлі далёка? Зайздросна ты, людское вока! Хіба тут цесна? свету мала? Няма работы для арала Ці для сярпа, або для коскі? Ці не прыгожа ў кроплях роскі Гарыць-ірдзіцца дрыгаценне, Як нейкі вобраз летуцення, Адбітак вечнае красы?
    Ці не багаты тут лясы I рознай пташкай, і звярамі, Арэхам, ягадай, грыбамі?..
    Эх вы, нявіннасць і прастэча! Цямны вам лёсы чалавечы.
    Але напэўна і мужчыны Паважнасць гэтае хвіліны He меыш ад хлопцаў адчувалі, I нейкі час яны маўчалі, I кожны ў думках сам з сабою Размову меў часінай тою. Ды што гадаць аб гэтых словах, Што не адбіліся ў размовах? Мінем дарогі, іх малюнкі, Ім не падведзены рахункі; Яны заўсёды свежы, новы I мнагадумны, настраёвы, Іх ні прайсці, ні азірнуць, Яны сваім жыццём жывуць.
    Ды ўсё ж зазначыць я тут мушу — Міхал з Антосем сваю душу Дарогай цешылі нямала.
    Прад імі Случчына ляжала, Старонка міла і багата.
    Народ, відаць, жыў панавата, Прынамсі, добра і заможна, Па ўсім аб гэтым судзіць можна: Па ветраках, такіх удумных, I па абэржах 1 гэтых, гумнах, Па старасвецкіх азяродах, Па гарбузах на агародах, Па тытуню і па садочках, Дзе хаты ніклі, бы ў вяночках. А тыя ліпы ці таполі!
    Такіх не бачылі ніколі: Развіслы, тоўсты, сакавіты, Гамоняць з небам — паглядзі ты!
    1 Абэржа — вялікая будыніна для гаспадарчых патрэб.
    За многа вёрст здалёк відаць. — Ну, дрэвы! нечага сказаць; Зямля, брат, сілы многа мае — Такія вежы выганяе!
    А роўнядзь, роўнядзь! як далоні! — Міхал зазначыць ці Антоні:
    — Эх, брат, зямля: ўміраць не трэба, He пашкадуе табе хлеба.
    Ўсё прыцягала іх увагу:
    Ці ўстрэнуць родную сярмягу — I людзі простыя так ветлы, I погляд добры іх і светлы Так да душы і пранікае I сэрца цешыць і ласкае; Ці хутарочак пападзецца, Ну, як знаёмы, усміхнецца!
    Ці гэта вёска з ветракамі I з прыдарожнымі крыжамі,— Ўсё так павабна, так адметна, I ўсё вітала іх прыветна, Бы тая блізкая радня.
    На трэццю ранічку да дня — Мужчыны трохі і блудзілі, Дарога ж мерылась на мілі — Яны прыклыгалісь да мэты, Каб аглядзець куточак гэты. Міхал злез з воза, кінуў вокам, У двор шыбуе мерным крокам, Ідзе, гасподу разглядае. Яна не досыць маладая;
    I на двары не вельмі ладна, Ўсё нейк раскідана, няскладна, Як бы будынкі між сабою
    Жылі не ў згодзе, бралі з бою Мясцінкі тыя, дзе стаялі, Адна другую адпіхалі, Або ляпіліся няўклюдна.
    I каля хаты было брудна;
    I нават гэта сама хата
    Была залішне праставата: Абрэз страхі йшоў коса, крыва, I гэта стрэшка шалудзіва — To голы плех, то кучка моху, I ўся дзіравілась патроху, I нават коміна шчарбата, Ну, адным словам,— гора-хата Сваім прыгожствам не хіліла. Але не ў хаце сэнс і сіла. Бо хаце можна раду даць I на свой густ пабудаваць, I хата стане больш вясёла, А не такая, вось, стадола, Наогул хата — справа дробна, Абы зямля была ўпадобна. Міхал яшчэ раз кінуў вокам, Э, хата — глупства: лес пад бокам. 3 такою думкаю ў акенца Міхал пастукаў пужаленцам.
    На гэты стук у яме-хаце Наўперад рыпнулі палаці I зварухнуўся край бярлогі, А потым шлош-іулі ўжо ногі; Сам гаспадар, кудлач заспаны, Ідзе на стук неспадзяваны Хадою важнаю індыка.
    — Ці тут жыве Фядос Хадыка? — Міхал пытае, жджэ адказу, Адказ даецца, ды не зразу,
    Як падабае ў такім стане.
    — Тут, тут! А скуль вы, мой васпане? I хто такі сам, ягамосцю? — Фядос пытанне ставіць госцю, Вачэй не зводзіць з яго твару.
    — Здалёк мы, пане гаспадару: Чатыры мілі за Нясвіжам (Міхал лічыў Нясвіж Парыжам, Усім вядомым на ўсім свеце), I мы вас маем на прымеце. Даведаліся ад людзей, Што пан Хадыка, дабрадзей, Сваю пасаду спродаць мае.
    —■ Так. Справа, значыцца, такая! To пачакайце ж, калі ласка! — I знікла ўраз яго апаска (He шкодзіць быць і асцярожным Прад незнаёмым падарожным). Хадыка зараз захадзіўся I аканчальна абудзіўся, Кажух накінуў ды йдзе ў сені, I таго страху няма й цені: Глядзіць прыветна, як на брата.
    —• Заходзьце ж, браціку, да хаты... Ды вы з канём? дык заязджайце, Вось тут пад клуняю стаўляйце, Сюды, за гэты стог саломы! — Гамоняць, бы даўно знаёмы, Адны другім так моцна рады! Няма ні хітрыкаў, ні здрады, Hi гэтай фальшы, ні падкусы; Ідзе гаворка без прымусы, Хвілінак першых палі путы, I душы насцеж разамкнуты.
    — Сюды, сюды кіруйся, браце:
    I месца будзе й корму хваце. Там за аўсянымі снапамі — Ядзяць іх мухі з камарамі — Ляжыць і кошаніна й віка — He агалеў яшчэ Хадыка!
    Каня адпрэглі, воз прыбралі, На прыгуменні пастаялі;
    Ніяк не скончыш той размовы, Бо людзі свежы тут і новы, Кранеш адно, ўсплыве другое; Такі ж і трэба сёе-тое Абмеркаваць, як мае быць, Аб тым, аб сім пагаманіць I з той размовы асцярожна Што-небудзь вывудзіць і можна, Ці слоўка, рысачка якая,— Ўсё гэта часам памагае Зірнуць на справу іншым вокам I падысці да яе бокам.
    I стала ясна з той размовы, Якія цяжкія умовы — Няхай іх людзі лепш не знаюць — Прадаць зямельку прымушаюць. — Пакрыўдзіў бог мяне сынамі, Ядзяць іх мухі з камарамі!
    Няма сыноў — няма падмогі, А сам я стаў слабы на ногі, Бракуе сілы мне, браточкі! Няма, мінуліся гадочкі, Калі зямлю вярнуў Хадыка He горш вала таго ці быка. Зямля ж тут, братцы, залатая: Цаны яна сабе не мае!