Новая зямля
Якуб Колас
Выдавец: Народная асвета
Памер: 348с.
Мінск 1967
1 Як бы прыехалі ў калоды — прыехалі на вывазку лесу для будоўлі.
2 Калядкі, каляды — царкоўна-рэлігійнае свята, якое прыходзіцца на 7 студзеня; тут — пара зімы.
Крыжы з дзяжой каля паркана На час кароткі прыхілілісь; Збаны, гаршкі між іх тулілісь, I тры цабзркі там стаялі I чарады свае чакалі;
I тут жа збоку, як той п’яны, Ляжаў навой 1 стары, драўляны; Варстат, на часткі разабраны, На трэскі кінуты, валяўся;
А на вяроўцы мех гайдаўся, Стары, скараўлены ад гною, Забыты ўсімі пад страхою. Пусцела хата, сцены, лавы I мелі погляд нецікавы: Ўсё тут было параскідана, Ўсё не на месцы, не прыбрана, Як бы зусім не тая хата. Качэргі, вілы і лапата Ў кутку адным цяпер стаялі. Гвазды то тут, то там тырчалі Па ўсіх сцянах, як бы шчаціна. Снавалі дзеці і мужчыны, 3 сяней, з каморы скарб сцягалі I на вазы яго складалі.
А маці скрыню пакавала I дробязь розную збірала. Усе варушыліся, снавалі, Як бы мурашнік раскапалі — Такая тут была трывога.
Вуглы счышчалі да нічога I забіралі ўсё да ніткі.
Падводы пухлі ўвачавідкі.
1 Навой — частка кроснаў; патоўшчаны з двух бакоў валік для навівання асновы (пражы).
А як закончылі складацца, Зайшлі ўсе ў хату сілкавацца. Між голых сцен, несамавітых, Такіх панурых, абабітых, Астаўся стол адзін на месце, Каб у апошні раз накрыцца I даць мужчынам прыпыніцца, На час кароценькі прысесці I выпіць чарачку, другую За жыцце, долю маладую.
Тут быў Базыль, Антось Тацянін, Карусь Дзівак (ён між парканін Схаваў трайню, рагач, дзве восі, Тайком узяўшы ад Антося), Яшчэ Карусь, Паўлюк Куртаты, Сцяцок, Казюк Скарабагаты Ды брат Міхася і Антося,— Мужчын нямала набралося. Пайшла ўкруг чарка і другая, Гаворка ў хаце ажывае.
Адзін Антось ужо смяецца Сваім закатным дробным смехам, Аж галава з шырокім плехам I з сівым воласам трасецца.
— Ды ты, брат Ганка, не смуціся! Вось выпі чарку, не журыся, Няхай дае бог спосаб новы.
— Ну, будзьце ж крэпенькі, здаровы! — Э, выпі чыста! от кабета!
— Ды выпі, Ганна! Ну, што гэта? — Мужчыны ўсе тут загудзелі Ды дружна так яны населі, Што Ганна тройчы прыгубіла I чарку ўсю перакуліла.
— Ну, во гэтак, малаіічына, Хай будзе ж добрая часіна! — Ой, буду п’яна — ашаломіць. — Касцей гарэлка не паломіць! — Крычыць Базыль: — Здароў будзь, Павал! —
I галаву ён закідае
I спрытна чарку асушае, Ды ломіць хлеба цэлы кавал, Ды так жуе, што вушы ходзяць. Мужчыны дарма час не зводзяць I хутка чаркі асушаюць, Гаспадарам дабра жадаюць I добрай долі ўсім дазвання I ціснуць рукі на расстанне.
Карусь Дзівак часінай тою Насіўся з восямі, з трайнёю, У воз іх глыбей запакоўваў, Ў сярэдзіну рагач засоўваў I накрываў яго цабрамі, Каб не знайшоў Міхась часамі. I воз ён свой у кут стаўляе, Астацца ззаду патрапляе.
Мужчыны выйшлі на двор з хаты. — Ну, варушы, Скарабагаты! — Сказаў Базыль свайму суседу: — Я за табою, брат, паеду.
I рад нагружаных хурманак Паволі зрушьіў, мінуў ганак I ў лес чуць значнаю трапою Пацягся мернаю ступою.
I цяжка, цяжка Ганне стала, Як бы ў грудзях там што апала, I сэрца жаласцю заныла;
I ўсё тут стала так няміла, Што ўжо тут больш ёй не цярпелась I бегчы ў свет адтуль хацелась, Абы не бачыць сцен тых голых, Куткоў пустых і невясёлых. Ўжо конь запрэжан і чакае, Капытам дол б’е нецярпліва.
Тым часам маці тарапліва Закон дзядоў сваіх спаўняе: Кладзе кусочак хлеба з соллю Пад красны кут у завуголле, Апошні раз глядзіць на хату, Дзе многа дробязі на страту Пайшло ў час гэты перабору. — А ну, ты, маці, ідзеш скора? — Міхась з двара яе пытае;
I маці хату пакідае, Бо ёй самой тут не цярпіцца, I з плачам хрысціцца, садзіцца, Дзе дзеці дробныя сядзелі I скарб быў зложан даражэйшы. Алесь і Ўладзя, сын старэйшы, Пайсці пяхотам захацелі
I з дзядзькам лесам гналі статка. Апошні раз пустая хатка 3-за груш высокіх паказалась Ды за узгорачкам схавалась;
I толькі комінак гаротна Над дахам высіўся маркотна Ды студні вочап адзінока Тырчаў над хатаю высока; Гуменца смутна пазірала
I быццам поглядам пытала: «Куды яны ад нас з’язджаюць? Чаму адных нас пакідаюць?»
VI
Каля зямлянкі
я
буду рады, калі ўдасца Маім людцам у вашай ласцы
Хоць на кароценькі часочак Заняць хоць цесненькі куточак. Жыццё іх, праўда, нецікава, Пра іх нідзе не ходзіць слава, Аб іх гісторый не складаюць, Пра іх і песень не спяваюць, Апроч вятроў, што нудна ў плоце Зімой у горкай адзіноце Халодны снег нясуць-здзіраюць I бедным людзям байкі баюць Аб жыцці, долі іх пахілай I плачуць-стогнуць над магілай, Дзе косці іх у праху тлеюць — Адны вятры іх пажалеюць. Але не кожны сцяміць мовы I жальбы ветру між будовы:
Чаго ён жаласна спявае, Каму ён песенькі складае? I бацьку скора сын забудзе — Каротка памятка аб людзе, Аб простым людзе. I такая Ўсім бедным доля выпадае: Прайсці свой круг, прамарнавацца
I невядомымі астацца Ды быць забытымі тут ўсімі — I сваякамі і чужымі.
I мне заўсёды горка стане, Калі я ўбачу на кургане Пад шэрым прыкладам 1 драўляным Прыпынак вечны селяніна.
Стаіць там крыжык-сіраціна, Сівенькім мохам ўвесь убраны, 3 павязкай белай, даматканай. Пытаю: хто тут пачывае? Дзяўчына можа маладая У поўным цвеце красы-сілы Сышла без часу да магілы? Ці здатны хлопец-малайчына? Маўчыць магіла селяніна. А хто пахован, я не знаю I смутак моцны ў сэрцы маю. А тут закопаны навекі Надзеі, радасць чалавека, I гора схована ліхое — Жыццё бядачае людское.
Mae знаёмыя няўзрачны, Нічым не слаўны і не значны, Ўсё людзі простыя, малыя, Хоць па-сваему і ўдалыя, Але ўдалымі іх не лічуць. Жывуць, цярпліва долю смычуць I крыж нясуць мужычы ціха, Дабра не бачачы з-за ліха. Ды што зрабіць? Я б сам быў рады He ведаць крыўды той і здрады,
1 Прыклад — навес над крыжам; драўляны брус, пакладзены на магілу.
ПІто просты люд нясе вякамі Сваімі ўласнымі гарбамі.
Ды горкай праўды не схаваеш, Яе ніяк не ашукаеш.
Ды і навошта? Крый нас, божа! А праўда мне ўсяго дарожай, I бацька праўдзе вучыў змаля, Дык з гэтай праўдай ступім далей.
Дзень добры, новая мясціна! Спаткай ты нас, як маці сына Па часе доўгае разлукі, I разгарні прыветна рукі Для тых, хто змушаны ў няволі Жывіцца хлебам твайго поля; Зірні ты светлым вокам ласкі, Авей крылом прыгожай казкі, Каб гэта жыцце-пуцявіна Была нам светлая часіна;
Узброй надзеямі нам грудзі, Бо мы твае, зямелька, людзі!
На першы погляд нецікава Парэчча тое выглядала, I смуткам сэрца калыхала Старых бярэзін гэтых лава, Што на балоце між лясамі Шумела голымі вярхамі. Было ўсё тут параскідана: I праслы нізкія паркана 3 трухлявых шул павыязджалі, I трэскі кучамі ляжалі Па ўсім двары і на дрывотні; Стары хлявец без падваротні, Гумно са стрэшкай пасівелай,
Абросшай мохам, абапрэлай, Прыгрэбнік, хата — ўсё дачыста Казала ясна, галасіста Аб непарадку, запусценні, Аб гаспадарскім нерадзенні. Слязьмі Міхашча залілася — Такою ямаю здалася Старая хата ў тры аконцы! Парог яна пераступіла — О, божа добры, як няміла! Ці свеціць тут калі хоць сонца? Было так цёмна, непрытульна, Ў гразі-балоце ўсё агульна: Як печ, як столь, і сцены, лавы, I дух пракіслы, дух трухлявы 3 усіх куткоў дыхнуў сярдзіта. Зямля на ямы ўся пабіта. Было відаць, што тут ліпелі Да часу людзі і не дбалі, Гразі ніколі не знімалі, Рабіць парадку не хацелі, Жылі па-свінску, кацьмакамі I ў добрай згодзе з прусакамі.
Вясна была яшчэ ўпачатку, Але снягі ўжо раставалі, I дружна ў полі балбаталі Раўкі, рачулкі, і ў грамадку Яны ваду сваю злівалі, Ад сну гаі, лясы будзілі I людзям душу весялілі.
I ўсё патрошку ажывала: На дрэве покаўка таўшчала, Ў сабе лісточак далікатны, Пахучы, свежанькі, прыўдатны
На добрым сонцы гадавала. Старыя хвоі і яліны, Далёка кінуўшы галіны, Глядзелі хораша, любоўна, Як іх патомкі згодна, роўна Стаялі гожай чарадою, Схіліўшысь к сонцу галавою. Ў лясах, гаях дразды спявалі, Ў балотах кнігаўкі крычалі; А ў небе ўдзень і вечарамі Высока роўнымі шнурамі Злятаўся вырай жураўліны, I амярцвелыя даліны Будзілі звонкім сваім крыкам, Як бы прыветным гэтым зыкам Віталі родныя балоты, Густыя лозы і чароты.
I на душы нейк весялела, I сэрца радасці хацела, А думкі ціхія і мары На душу клалі свае чары. Хацелась жыць, ушыр разняцца, За долю лепшую змагацца; Ўзнімалісь грудзі: чулісь сілы, I божы свет здаваўся мілы.
Памалу, звольна і ў Парэччы (Такая ўрода чалавеча) Зжывалісь з месцам, прывыкалі, Гняздо старое забывалі, I праз якіх дзве-тры нядзелі Ўжо весялей на свет глядзелі Будынкі гэтыя старыя — Яны зрабілісь, як не тыя. Агледзеў іх Антось, падправіў
I шулы новыя паставіў
Ў гнілы паркан, і лом сабралі, Ды шыбы ў вокны паўстаўлялі, Бо не любілі непарадку, I пачалі жыць зноў спачатку.
Ды йзноў бяда: праз год вясною Згарэла хата з варыўнёю
I ўвесь набытак, што быў ў дому. Пажар той выбухнуў, як з грому, Хоць ён і меў свае прычыны. Як на бяду, пайшлі мужчыны I Ўладзік з імі ўрассыпную: Адзін у лес, той да адбору *, 3 сахою трэці ў гэту пору Араў дзесь пасеку старую;
Дык што магла з дзяцьмі малымі Зрабіць жанчьша адзінютка?
I ўсё згарэла дачысцютка, Прапала марна ў чорным дыме. Зазнала жалю гаспадыня: Ў агні згарэла яе скрыня 3 усім пасагам і набыткам;
Прапалі хусты яе, світка.
Згарэлі кросны, рад багоў I грошай сорак сем рублёў. Хоць, праўда, Костусь не збаяўся I смела з пожарам змагаўся: Звалок гарошыны 2 з пасцелі,
1 Пайсці «да адбору», «у адборку» пайсці на адборку лесаматэрыялу; рабіць «адбор» — ставіць на спілованым дрэве, прызначаным на продаж, адзнаку.
2 Гарошыны — сухія сцяблы гароху (гарашынне), выкарыстоўваліся для сенніка.
Тады, як вопраткі гарэлі, I з імі доўга ён насіўся, Аж покі зруб не паваліўся. Бяда хоць плач, і дзе дзявацца? Куды ад холаду схавацца?
I маці з дзеткамі малымі Нядзелі дзве жыла з сваімі. А на пажарышчы часова З’явілась новая будова — Зямлянка-будачка малая, Ў адно акенечка, крывая, Але да часу добра й гэта.
Тым часам сонца йшло на лета, Дык так-сяк кідалісь, качалісь, Хоць дужа з горам спазнавалісь. Каля зямлянкі тут прыветна Гарэў агоньчык чуць прыметна, Абы не звёўся. Вечарамі Тут маці ўходжвалась з гаршкамі, Сям’і вячэру гатавала, Тады зямлянка ажывала: Смяялісь дзеці, мітусілісь, Як рыба ў букце, варушылісь, Бярвенцы, трэсачкі сцягалі Ды на агоньчык падкідалі. Шугала полымя праворна, Як бы чагось каму смяялась I то свавольна ўгору рвалась, To рассцілалася пакорна.