• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новая зямля  Якуб Колас

    Новая зямля

    Якуб Колас

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 348с.
    Мінск 1967
    71.95 МБ
    Міхал спяваў баском спавагу, Як бы каваў ён словы шлягай: «Добра мера, хоць без грошай, Абы празнічак харошы!»
    IX
    Новы ляснічы
    краз на самым рассвітанні Міхал вярнуўся з пахавання;
    Вайшоў у хату, распрануўся, Зяхнуў і смачна пацягнуўся, Бо цэлы дзень праталачыўся I, ноч не спаўшы, утаміўся;
    I цела соладка нейк ныла,— Ўсё адпачыць яго хіліла, I жонка тут не прыставала, Пра сёе-тое распытала, Ўздыхнула раз, другі па пану. — Ну, спі, а я хіба ўжо ўстану.— I маці стала адзявацца, Каб за работу тую брацца; Пайшла каровак падаіла
    I бульбу свінням перамыла. Тым часам сонейка з-за лесу Зняло цямраную завесу.
    Праменні, стрэлы залатыя, Макушы лесу прабіваюць I блескам-ззяннем высцілаюць Нябёсаў багны патайныя.
    Ў чародах светаў незлічоных, Нерасчытаных, неадмкнёных, Людскі наш лёс — былінка поля, Пылок нязначны — наша доля, А нашы радасці і слёзы, Надзеі светлыя, пагрозы
    I ўсё, чым жыцце нас вітае, Яно адзначнасці не мае
    У звязку гэтых светаў божых, Таемных, страшных і прыгожых;
    I жыцце пэўнаю ступою Ідзе, не ведае спакою, Людскіх пакутаў не адзначыць, I страты іх яно не бачыць.
    — Эй, хлопцы, хлопчыкі! Ўставайце! Кароў на пашу выганяйце!
    Даўно пара ўжо пасвіць статка! — Алеся, Ўладзю будзіць матка, А хлопцы толькі ўзварухнулісь I на другі бок павярнулісь.
    Тут маці трошкі пастаяла
    I галавою паківала:
    — Шкада будзіць — ох, сон салодкі! Няхай паспяць яшчэ блазноткі.
    Пагукваў дзядзька ўжо на полі I ткаў сахою кросны-ролі,
    Ды пырнік так укараніўся, Што дзядзька з конікам таміўся, I сошку часта ён спыняе I пырнік дзікі вытрасае.
    — Ну ж і балота! вось атрута, To не работа мне — пакута: Ступіў два крокі і спыняйся Ды з гэтай пырніцай змагайся. I як яны тут, ліха долі, 3 сахой хадзілі ў гэтым полі? Як тут расло, на міласць бога, Калі ў зямлю не ўб’еш нарога? Дзве баразны прайшоў — конь змогся... Ну і народ, каб ён апрогся!
    Так запусціць зямлю нядбала? He гаспадар быў, а завала! — Антось стаіць, штось разважае I хмурна поле аглядае, А потым раптам схамянуўся, Зірнуў на сонца, ў двор рвануўся. — Хіба каровы яшчэ дома?! — Спаткаўшы Ганну, ён пытае, Ідзе ў гумно і хлопцаў лае: — Вы што зашыліся ў салому? Ўставайце зараз, гультаіны! Прайшло, лічы, ўжо дзве гадзіны, Як сонца ў небе засвяціла, Яны ж... хоць ты ўсадзі ім шыла!.. Ўставайце жыва, a то ўскочу, Устаць вас борзда заахвочу! — Ўсхапілісь хлопцы і прыселі, Ўстаюць з нагрэтае пасцелі I лапці зараз абуваюць.
    За браму хлопцаў выпраўляюць. Вось маці з хаткі выбягае,
    Алесю торбу даручае, А ў торбе хлеб і, пэўна, сала, I весялей шмат хлопцам стала.
    Калі ўжо сонейка прыгрэла, Антось на полі кончыў дзела I выпраг коніка сівога, Свайго памочніка бТйрога. Сівак з вялікім здаваленнем Прайшоўся вольна загуменнем I, баючыся ашукацца, Раллю панюхаў, стаў качацца 3 такім засосам і ахвотай, Бакі намуляўпіы работай. Антось глядзеў і пацяшаўся I ціха сам сабе смяяўся.
    Ў двары, дзе колісь была хата, Цяпер работа йшла заўзята, I цесляры ўжо зруб канчалі, Гірш з Моўшам дошкі пілавалі; Ніяк не знойдуць яны скутку 1 I ўвесь дзень сварацца за дудку. Ну, гэта сварка ім не шкодзіць,— Антось са смехам адыходзіць, Пад вусам смех яшчэ хавае, Ідзе, Міхася сустрачае.
    Міхась ужо крыху праспаўся, Ў абход сягоння не збіраўся. Другія думкі і настроі Ўсё не даюць яму спакою: За кім лясніцтва астанецца?
    1 Скутак — вынік. Тут — у значэнні: ніяк не дойдуць да ладу, не дагаворацца.
    Адкуль і хто сюды прыпрэцца, Пасаду вольную заступіць?
    Карціць пытанне гэта, рупіць. Антось з Міхалам на сняданні Даюць адказы на пытанні I кандыдатаў разбіраюць, Адных пахваляць, тых палаюць. — Вось, каб Галонскі тут астаўся! За ім бы, брат, палюдскаваўся: Такі прасцяк, не надзіманы, Ляснічы вельмі б пажаданы.
    — Ды гэта так! — Міхал ўздыхае: — Але заручкі ён не мае: Яго паны не падтрымаюць, Бо на прымеце іншых маюць.
    Такога вышукаюць струпа Ці адшчапенца-курашчупа, Што й службе той не будзеш рады I адцураешся пасады.
    — Вядома так,— і Ганна кажа: — Жыццё і свет табе завяжа, Як гад які сюды прыпрэцца;
    I немаведама, дзе дзецца, Як дапячэ табе часамі, Хоць ты наймайся батракамі.
    — Эх, брат! — махнуў Міхал рукою,—Мы чулі ўладу над сабою, А пажывем — яшчэ пачуем, А тут, хоць як мы ні мяркуем, Але нічога не даб’емся, Куды ні пойдзем, ні таўкнемся, Дабра ніколі не прыдбаем, Пакуль свайго кутка не маем.
    — Свайго кутка! сказаць то лёгка, Ды гэта справа вельмі крохка:
    Тут грошай трэба поўна жменя — He наша голая кішэня...
    Купі зямлю ды замацуйся, Купі ты лесу, пабудуйся... А ў Мікалаўшчыну вярнуцца — Ўжо лепей тут як-небудзь гнуцца, Бо там — галда, там шум, цяснота, I не бярэ ніяк ахвота
    Туды зноў ехаць будавацца, Дык трэба службы ўжо трымацца, Пакуль яшчэ трымацца можна,— Антось зазначыў асцярожна. Да дзядзькі маці далучылась, Ў другі бок мова пахілілась, I будзе новая тут хата, Пасада пашаю багата, Ніхто цябе тут не сціскае I ў твой гаршчок не заглядае, Сядзець не будзеш тут без хлеба, А пацярпець, вядома, трэба.
    — Так, пацярпець! адно цярпенне I можа даць табе збавенне,— Тут усміхнуўся Міхал скрыва: — I гніся век, цярпі маўкліва, Пакінь ты ўсякую надзею Хамут з сябе зняць, дабрадзею! А над уласнай гаспадаркай Варонай чорнаю закаркай I цяжкі крыж пастаў над ёю, Як мусім ставіць над сабою.
    Цярпенне — ўсё: яно — бязмежнасць! Навошта ж тая незалежнасць?! Навошта гэтае імкненне Пусціць у грунт у свой карэнне? Але б вы самі спрабавалі,
    Калі б у вочы вам плявалі I вас агіднаю знявагай Па сэрцы білі б, як той шлягай! А ты маўчы, свяці вачамі Перад паўпанкамі, панкамі I перад панскім розным збродам, Цярпеннем скованы, як лёдам! — Ў Міхала губы дрыганулі, I вочы іскры сыпанулі.
    — Ці мала ўжо цябе тут гнулі? Цярпі, маўчы, знасі пакорна, А кожная свіння надворна, Свістун ці вырадак паганы, Няшчасны лёкай надзіманы, Ці так нікчэмная басота,— Яна твайго не варта бота,— Цябе скубе, цябе ўшчувае — Маўчы! няхай жа бэсціць, лае, За нос, як хоча, няхай водзіць! — Антось і Ганна не знаходзяць, Што адказаць і што парадзіць I як пытанне гэта ўладзіць.
    Прайшла нядзеля і другая — Час не стаіць і не чакае.
    Ўжо хата новая гатова, Прыбраны трэскі ўжо і дровы; Над белым дахам, як карона, Красуе комінак чырвоны; Прыветна вокны пазіраюць, Бы вас у госці запрашаюць,— Ну, добры выгляд хата мае, Яна і цешыць, здавальняе.
    Сюды сямейка перабралась, I гэта хата паказалась
    Пасля зямлянкі проста раем.
    — Хоць хату добрую, а маем,— He тое цеснае скляпенне! — Казала маці ўздавальненні: — Чысцютка, светла, бы ў пакоі! — Прыемна пахла тут смалою I свежым дрэвам, хваіною.
    I ўсё здавалася бы гладка, Каб так не скончылась загадка Аб тым падлоўчым на кватэры. Аб’ездчык, самы той Ксавэры, Прынёс навіну ў гэту хату.
    — He падвязло нашаму брату: Пякельны пан! — Ксавэры кажа: — Як ноч, на нас на ўсіх ён ляжа. — А хто такі? — Міхал пытае.
    — Бадай яго Міхал ці знае: To пан Ракоўскі з-пад Татаркі! Як кажуць, пан занадта шпаркі... — Пастой, пан, прозвішча знаёма! Ну, так: я чуў аб ім, вядома... Дык пан Ракоўскі! Ну, віншую! Пакажа нам, дзе рак зімуе! — I — ха-ха-ха! — Міхась рагоча: Ён паказаць тым смехам хоча, Што ашукалісь нечакана, Прыдбаўшы гэтакага пана.
    — А як жа! чуў я, што за пташка! Лядачы нораў, лае цяжка, Яшчэ і звычай такі мае, Што з кулакамі налятае.
    Ляснічы новы не з’явіўся, А ўжо, як трэба, уявіўся;
    Усё падробна распісалі, Як бы яго даўно тут зналі:
    I як ён выглядзіць сабою, I што ён мае за душою, I чым выдатны і багаты, Ці кавалер ён, ці жанаты, Калі, дзе чым ён вызначаўся, Як да людзей слатой чапляўся,— Ну, адным словам, адчыталі, Ўсе косці пану перабралі.
    I праўда, пан быў злы, паганы I звераваты, надзіманы, I мух не мала меў у носе.
    I шмат цяжэй тут павялося.
    I вось, вярнуўшыся з абходу, Як бы апушчаны у воду, Міхал павёў апавяданне, Як выйшла першае спатканне. — Іду, а ён дарогай валіць, За ім вярхом Абрыцкі смаліць. Пад’ехаў гэта і спыніўся.
    — Дзень добры пану! — пакланіўся, А ён, як слуп, і не зважае, Глядзіць, бы воўк той, і пытае: — А ты дзе служыш, чалавеча?
    — Служу, паночку, я ў Парэччы.
    — Ага!.. чаму гэта, ягомасць, Вядзеш вялікую знаёмасць? Чужых цялят бярэш на пашу? Наскрозь я бачу службу вашу! Чаму аб’ездак, сцежак многа?.. Пільнуйся ты свайго парога, Бо мне такіх служак не трэба: Для гультаёў не маю хлеба. Дык памятай, чаго наймаўся! — Сказаў і далей паімчаўся.
    
    — Ну, ўжо ўвялі цялят у вушы! Ох, да і людзі ж! што за душы! — Гаворыць маці абурліва.
    — Чаму не скажуць? ото дзіва! Той самы «Тэш», каб падлізацца, Гатоў хоць чорту запісацца, Яшчэ прыбавіць і размажа! —
    У гневе дзядзька Антось кажа. Апавяданае здарэнне
    На іх наводзіць засмучэнне.
    — Ну, што ж? цярпі, маўчы зацята, Бо так выходзіць, небажаты: — Наняўся, кажуць, як прадаўся! — Міхал зласмешна адазваўся.
    На панскай службе
    □ той жа дзень, праз час каторы, Прыйшоў сюды Марцін з каморы, Ляснік таксама пры кватэры.
    Загады розныя, паперы Яму ў лясніцтве даручалі, Калі з наказам пасылалі. Яшчэ здалёк, аж каля кліна Антось заўважыў тут Марціна. — Ну, прэцца ўжо Марцін з наказам! Згарэў бы ты, панок, з ім разам! — Дабра так пану пажадалі, Але з цікавасцю чакалі, Што ім Марцін тут заспявае.
    — Ну, што нам васпан сказаць мае? — Наказ прынёс я да васпана!
    Наказ такі, каб заўтра зрана Твой брат Антось шоў да адбору, А сам Міхал аб гэту пору Настройваў лыжы да сялібы — Падбаць панам наконта рыбы; Бяры там невад з рыбакамі,
    Паноў парадуй шчупакамі: Галодны, можа, небаракі, А мо абрыдлі ім прысмакі — Вяндліны, мяса і катлеты, Павысыхалі, як шкілеты, Іх вецер з ног чуць не скідае! — Марцін тут жарту падпускае. — Ну вось, ужо і даў задачу! — Ты нездаволены, як бачу; Але пастой, Міхал, даслухай, Тады ты ўжо глуздом парухай: Пан прыказаў яшчэ васпану, Злавіўшы рыбы, каб тады жа Сам васпан вёз і да Нясвіжа Таму другому калашману, Што падпіраюць князеў замак, Для цешчаў іх і розных мамак. — Наказ нічога для пачатку! Што ж далей будзе, пане-братку? Э-гэ-гэ-гэ! не мець спакою! — Міхал затрос тут галавою: — Ой, дасца гэта служба ў знакі! На карк уссядзе д’ябал ўсякі. Хіба ён літасць, сэрца мае? Ўжо двух у службу запрагае: Адзін на рыбу — той ў адборку... Няма на іх, вужак, паморку, Вось на такіх чартоў лазатых, На гэтых джынджыкаў праклятых! Быў чалавек, што можна б ладзіць, Дык вось няма — памёр! He вадзіць На добрых нам паноў ніколі. А вось такі «Рак», ліха долі, He будзе мець табе і зносу.