• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новая зямля  Якуб Колас

    Новая зямля

    Якуб Колас

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 348с.
    Мінск 1967
    71.95 МБ
    Яна ж за гэта ласкі слова
    На смерць, на ўсё пайсці гатова: Вачамі ў вочы так і зорыць, Віхлястым хвосцікам гаворыць.
    Хоць дзядзька наш не паляўнічы, Ды меў ахвоту і да дзічы.
    I часам, праўда, вельмі рэдка — Я сам у гэтым буду сведка — У лес надумае пайсці, Зайцоў крыху там патрасці — Зайцоў жа там было багата. Вось у нядзельку раз ці ў свята Антось рыхтуе паляванне. Дае ён хлопцам прыказанне, Хоць тыя самі без прыказу
    Ахвотна годзяцца адразу, А наш дарэктар асабліва. У лес збіраюцца шумліва. — Эх, шкода, брат: няма клякотак! Ну, хоць бы з парачку трашчотак! — Гаворыць дзядзька: — ну, нічога, I так мы зробім шуму многа I ўсім зайцам задамо страху! — Дае дарэктару ён бляху. — Звані ў яе, бі, чым папала, Абы мацней яна гучала — На ўсю Свяржэнскую граду! — Алесю даў скавараду, Перагарэлую, старую, Ды незвычайна галасную.
    — Бяры напільнік з рукаяткай, Бубні ў яе наском і пяткай;
    А Кастусю я дам званок, А ты, бальшун, трубі ў ражок,— Такое справім мы ігрышча, Што лес застогне і засвішча, Ну, нежывы — і той ачнецца, Калі аблава ў нас пачнецца!
    Ідуць у лес. Антось зарання Размеркаваў усё дазвання: Адкуль, якую зоймуць лаву, I як вясці самую справу, Куды і як зайцоў зганяць, I дзе ён будзе сам стаяць. Антось пазіцыю займае, Шчаслівых вынікаў чакае, Калі зайцоў пужнуць няждана, I трохі чуе ў сабе пана.
    Прачнуўся лес ад бразгатання, Ад таго шуму палявання: I крык, і лямант захаплення, Гудзе лес зверху да карэння. Дарэктар рвецца на кавалкі. Зламаў на блясе ўжо дзве палкі, Дзярэцца нема, лямантуе,— Такі там гвалт — хай бог ратуе! За пень ён лапцем зачапіўся I змоўк тады, як паваліўся.
    Алесь грыміць скаварадою I пацяшаецца гудою, На ёй вызвоньвае ён штучкі, Але напільнік выпаў з ручкі, Зляцеў у снег — і будзь здароў...
    Нідзе не бачылі зайцоў,
    I дзядзьку стрэліць не прыйшлося, Але пачулі ад Антося: — Забілі зайца, не забілі, Але ж, брат, гуку нарабілі.
    XIX
    На рэчцы
    І.ХТО
    ■Іым
    з дамашніх не згадае, рэчка Костуся займае,
    Якая іх звязала сіла
    I чым яна так хлопцу міла. Бывала, толькі чуць разднее, Чуць трошкі ў лесе пасвятлее, Глядзіш — на рэчку ён шыбуе
    I лёд сякеркаю мацуе, To падбяжыць і скаўзанецца, I сам сабе ён засмяецца;
    To спыніць крок, замрэ, застыне —; Такая радасць тут хлапчыне!
    Лядок закохкае, угнецца I вось-вось зломіцца, здаецца, Але нястрашны і знаёмы Для хлопца гэтыя надломы, Палоскі-стрэлы гаваркія, I моцны скрэпы ледзяныя.
    Марозік крэпіць, лёд таўшчэе I рэчка вольная нямее, Да дна вадзіца вымярзае I ходу, бедная, не мае, I цесна там ёй, і няміла Яе халодная магіла;
    Але дарма: жывую сілу He запраторыш ты ў магілу, Мароз бязжаласны і люты! Хоць ты звязаў і крэпка путы, Скаваў і рэчкі і азёры I ўсё заціснуў пад запоры, Разлёгшысь лёдам і снягамі Над чыстым полем і лугамі, Ды ты жыцця, брат, не здалееш, Як ты ні дурыш, ні шалееш. Глядзі — скрозь ковы ледзяныя Сачацца кропелькі жывыя, Дарогу новую шукаюць I лёд вадою заліваюць.
    I праўда: рэчачка-крынічка, Хаця і мелка, невялічка, Але такую сілу мае,
    Што лёд угору падымае I ломіць глызу, як націну. — Гэ, брэшаш ты, мароз, не згіну Я пад карою ледзяною, Пабарукаемся з табою! — Як бы гаворыць смела, гулка Марозу бойкая рачулка.
    I між марозам і вадою На гэтай рэчачцы зімою Такія справы вынікаюць, Што надта Костуся займаюць. Калі на рэчку ён ні прыйдзе, Глядзіць — штось новае там выйдзе: To лёд, уздуўшыся гарбамі, Бубніць, як бубен, пад нагамі, To ападзе наніз, угнецца, На дно пластамі пакладзецца, А па кустах, на абалоні\ Ціскі парваўшы і супоні, Вада шырока разальецца, I снег на кашу пабярэцца.
    I як ні гне мароз, ні гладзіць, Але нічога не парадзіць, I чуць ён толькі аслабее, Чуць-чуць адліжкаю павее, Глядзіш — вадзіца лёд злізала, Ў раўку пясочак паказала, I хвалькі жвавыя за хваляй, Як і нябыта, бягуць далей, Пакуль мароз не засярдуе
    I сілу зноў ён не пачуе, Каб закаваць раўчук праворны
    1 Абалонь — лугавое ўзбярэжжа ракі, якое заліваецца ў разводдзе.
    За розум надта непакорны. I вось надарыцца часамі Мароз над ўсімі маразамі; Ідзе сярдзіта, пагражае, Па даху гонтамі страляе; У завітушках дым бялявы Нясе, як воблак кучаравы, I потым з ім набок рванецца, Бы пісар-вухар расчаркнецца. А як вакенцы размалюе I розных дзіваў там намосціць,— Яму аматар пазайздросціць, I прад марозам ён спасуе.
    Мароз — штукар і жарты любіць, He раз, штукуючы, загубіць Таго, хто ў рукі пападзецца, Яшчэ над бедным насмяецца: «Прыляж, бядача, ты з дарогі — Няблізкі хатнія парогі,— Мароз дарожным падпявае: — Лажысь — пасцелька пухавая I ўся агоньчыкамі ззяе!
    Засні, сагрэйся, мой пахілы, Пакуль табе прыбудуць сілы, А я салодкі соя навею
    I гожай казкаю сагрэю». I хто паддасца нагаворам, Засне навекі пад прасторам Халодных зор, снягоў глыбокіх, Сярод дарожак адзінокіх. Мароз — мастак і, пыху поўны, Узносіць слуп на неба роўны, Высокі, вогненны, крывавы!
    Той слуп — і страшны і цікавы — Гарыць злавесна, ўвесь чырвоны.
    Мароз на небе ставіць троны, Вянцы на месяц ускладае, Па снезе зоркі рассыпае, I так прыгожа, так старанна Бярозе белай тчэ убранне, Бы той дзяўчыне пад вянчанне. I як з-за лесу сонца ўстане I на бярозу тую гляне, Засвецяць ў інеі праменні, Як найдарожшыя каменні.
    Мароз — паважны. Як вяльможа, Знасіць свавольніцтва не можа, I на той час, як ён пануе, Па небе хмарка не вандруе, I ўсе стварэнні занямеюць, I патыхаць вятры не смеюць. Ўсё ціха, мёртва, нерухома. Сядзіць звяр’ё між буралома I знака жыцця не пакажуць, Вароны дзюба не развяжуць, Ўсе нахахорацца, ні зыку — Ўладарства холаду вяліка.
    I верабей з усёй раднёю He шкне, схаваўшысь пад страхою. Адзін мароз адно ўладае, На ўсё ён рукі накладае, Ўсё гне халоднаю нагою;
    I лес пад сіняю смугою Застыў, стаіць, як амярцвелы, Башлык надзеўшы чысты, белы. I толькі ён, мароз заўзяты, Мароз занадта зухаваты, Адзін па лесе пахаджае,
    Бо роўных ён сабе не мае. Зазнаўся, ой, мароз, зазнаўся! Ды дзень яшчэ не зачынаўся: Пастой, мароз, пастой хваліцца — Мо і цябе хто не збаіцца!
    I толькі зоркі пабялелі, У хаце дзверы зарыпелі, Скрыпяць калодзежы, вароты, Пайшла разгульвацца работа. Ідуць па воду маладзіцы, Як макаў цвет, гараць іх ліцы; Бяжыць з кудзеляю дзяўчына, За ёю хлопец-малайчына Адкулься зараз увязаўся, I смех і гоман там зачаўся. Прыгрэбнік глуха б’е дзвярамі, Жанкі трушком ідуць з кашамі, Лучыну імі прыкрываюць I жарам холад выганяюць.
    А там мужчыны ўзварухнулісь, У гумно па сена пацягнулісь, Ды толькі — звычай такі маюць — Мароз пахваляць і палаюць, А падхадзіўшысь каля дому, Бяруць сякеру, сані, бому I едуць ў лес вазіць калоды — Ляжаць на печы няма моды.
    I хоць мароз крапіць пякучы, Да ног даходзіць скрозь анучы I снегам вочы зашывае,— Мужык жыве і не шманае;
    3 саней саскочыць, хлысне пугай Каня і вылае «дзяругай», Бяжыць, аб плечы б’е рукамі,
    Яшчэ й прытупвае нагамі, I так блазнее, так дурэе, Аж покі лоб не замакрэе.
    Ужо Костусь двойчы неўзаметкі Саскокваў з печы на разведкі, У вокны доўга прыглядаўся, У малюнкі так ён углыбляўся, Што ў іншы свет перабіраўся. На шыбе ўсё: снапкі ржаныя, Чароты хвацкія, буйныя, I розных красак, траў нямала. У душу летам патыхала, А з ім і вобразы другія Ўставалі, сэрцу дарагія.
    Вось тут лясок, вось крыж пахілы, Як вартаўнік чыёй магілы, На ціхай горцы пахіліўся, Бы аб пакойніку маліўся;
    Там нібы рэчачка цікава Звілася ў вербах кучаравых... Усё так павабна, так прыгожа I так на праўду ўсё пахожа, Што хлопец сам не памятае, Дзе ён і што ён разглядае.
    — He стой ты, хлопец, пры аконцы: 3 акна, як з зяўры, дзьме бясконца! Зноў будзеш кашляць,— кажа маці. А хлопцу ўжо абрыдла ў хаце, Ніяк блазноце не сядзіцца, На рэчцы хоча апыніцца.
    А тут яшчэ, як на спакусу, Чуць дзядзька з хаты паказаўся, Мароз ужо прымайстраваўся I белым пухам сеў на вусу.
    I хто з двара ў дом ні прыходзіць, Пра холад гутарку заводзіць: — Ну ж і мароз — аж нос зрывае! А як на ўсходзе чырвань грае! Слупы такія паўставалі, Пажарам страшным загулялі! Такія з’явы ў божым свеце! — Ну, як тут вытрываць, скажэце? Кастусь у запечку стхарыўся, Абуцца ў лапці прымудрыўся, А ў лапцях вушкі скураныя Былі ўжо досыць пажылыя; Цішком сабраўся, апрануўся Ды ў лес з сякеркаю кульнуўся. А лес, як добры той знаёмы, Стаіць збялелы, нерухомы Абапал рэчачкі сцяною, Над ёю сплёўшыся страхою, Далёка кінуўшы галінкі;
    А маладзенькія ялінкі
    Пад белым пухам чуць заметны; Яны так мілы, так прыветны, Бы тыя красачкі-дзяўчаткі, Надзеўшы гожыя апраткі.
    Затое ж хвоечкі малыя Стаяць, як сіраты якія, Ад снегу выгнуўшьісь дугою, На дол прыпаўшы галавою. «Пагнуў вас снег, мае хваінкі! Эх вы, гаротныя націнкі!» — Над імі Костусь разважае, I жаласць хлопца пашыбае.
    I ён да хвоек падбягае, Сняжок з іх ціха атрасае — I хвойкі зразу ажываюць,
    Ўгару макушы падымаюць, Спярша павольна, бы баяцца, А потым пойдуць разгінацца. А хлопчык рады і смяецца, Стаіць з мінуту, не схіснецца, Аддаўшысь нейкім думкам-марам, Аж б’ецца сэрца яго жарам.
    Але пара, пара за дзела! I ён на рэчку сходзіць смела. Замерла рэчка між лясамі, Бярозы голымі сукамі Спляліся з вольхамі над ёю; Яліны цёмнай чарадою Навіслі густа салашамі. А вось старая дзеравяка Упала ў рэчку, небарака: Відаць, што бура палажыла I мост жывы з яе зрабіла. А лёд, бы мур сцямна-зялёны, Чуць пасярэдзіне падняты, Ляжыць, цяжэрны і зацяты, Вартуе ходы ўсе і гоны, Каб і стрыжэньчык не прабіўся. I вось тут Костусь прыпыніўся, На лёд глядзіць, штось разважае I ў ход тапорык свой пускае. Лядок закашляў, заіскрыўся, На срэбра-друзачкі пабіўся; Ляцяць крупінкі ледзяныя, Бы ўлетку пырскі дажджавыя, I чуць апошні лёд зламаўся, 3 зямлі клубок вады падняўся I з шумам коціць паўзверх лёду,
    Пачуўшы волечку-свабоду, Ўсё большы, болыпы круг займае... Але што гэта так спявае?
    Адкуль тут музыка нясецца? Чыя тут песня ў душу льецца? Такога спеву-сугалосся, Што тут над рэчкаю панёсся, Ніхто не зложыць, не зайграе. Ці гэта казку лес складае? Ці даль ачнулася нямая I немасць песняй парушыла, Што спакон векаў утварыла? Ці то нябёсы адамкнулісь I ціха-ціха адгукнулісь Зямлі, ўсяму яе стварэнню? Ці то вясна йдзе ў аддаленні? Вось звоны звоняць ціха, гожа, Спявае жаваранка божа, А ёй утораць пташак хоры На безгранічнай дзесь прасторы, Між мора гэтых зыкаў дзіўных Нясецца ў хвалях пераліўных Здалёку песня салаўіна...