• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новая зямля  Якуб Колас

    Новая зямля

    Якуб Колас

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 348с.
    Мінск 1967
    71.95 МБ
    Алесь за печчу весялее, Але падняцца ён не смее, Каб там чаго не наплясці, На след старэйшых не ўзвясці... «Не: трэба ўстаць, устаць канечна, Бо так ляжаць, брат, небяспечна!» Яго аж коле пад лапаткі.
    Ўстае, глядзіць ён на «начаткі», Глядзіць ды ў слёзы! Як заплача! «Ах ты, халерына кацяча!» Алесь прыйшоў у гнеў, у дзікі, I ў абурэнне, жаль вялікі, Катоў ён бедных б’е, ганяе, За хіб у сені выкідае, Як бы яму тыя «начаткі» Мілей і бацькі, мілей маткі.
    — А гэта Каіну не шкодзіць: Нашто ён бога ў зман уводзіць? Няхай братоў не забівае! — «Начаткі» дзядзька разглядае, Ківае хітра на Алеся:
    — Няма ні Сіма, брат, ні Хама, Падралі ў дрэбезгі Адама, А Ева дзесь сядзіць на стрэсе, Нідзе не знойдзеш Саламона, Кот на хвасце панёс Самсона. Тут, брат, Ісая і Агей, Прарок Ілья і Елісей.
    Пастаў цяпер ты богу свечку, За цэп бярыся ды за грэчку, «Начаткі» ж сунь ідзі пад стрэху! — I аж заходзіцца ад смеху.
    — А каб яны павыдыхалі! Чаму задачніка не рвалі? — Сказаў Уладзя ў засмучэнні:
    — Дае ж такія бог здарэнні, Але не мне яны трапляюць, Мяне заўсёды абмінаюць.— Тут нават бацька не стрымаўся I нечакана засмяяўся.
    Алесь пачуў — мінула ліха.
    I сам сябе ён хваліць ціха, I так на сэрцы праяснілась, Як бы гара з плячэй скацілась.
    I думаў ён і пацяшаўся, Што ўжо з законам паквітаўся, I цэлы дзень ён быў вясёлы, Як бы яго няслі анёлы.
    Ды памыліўся ён без меры: Прыходзіць бацька па вячэры, Алеся з запеку ён кліча Ды ў нос «начаткі» яму тыча: — Глядзі ж ты іх цяпер, як вока: Папруга ўжо не так далёка;
    Калі каты іх зноў парвуць, To пухіры тут паўстаюць! — I тое месца сына-блазна Айцец паказвае выразна.
    Алесь, у смутку джургануўшысь, Пашыўся ў запечак, сагнуўшысь.
    I доўга ён заснуць не можа:
    Зноў Лот, Абрам... Мой моцны божа! Ўваччу «начаткі» мітусяцца, Ад іх няможна адвязацца;
    Зноў тая самая бядота, Зноў слёзы, крыўда і згрызота. Адно Алеся суцяшала —
    I Кастуся бяда спаткала:
    Кастусь на «веруі» сеў макам,— Абодвум кепска, небаракам!
    I кажа раз Алесік брату:
    — Закінем кнігі ў снег, за хату,— Ты «верую», а я «начаткі», I пойдуць іншыя парадкі.
    — А будуць біць? — To што? паплачам, Затое ж потым мы паскачам.
    — А тата кніжак зноў дастане?
    — Ну й што? і тым дамо мы рады, А там падыдуць і каляды, А там, дасць бог, вясна настане...
    Эх, брат: які ты баязлівы!
    He бойся, Костусь: будзем жывы!
    Чаго баяцца? нічагутка!
    Закінем іх у снег ціхутка.
    А ты маўчок! ні шэп! ні слова, I ўсё, брат, пойдзе адмыслова. — He, брат Алеська, не рабі ты, Бо тата наш такі сярдзіты!
    — Дык ты не хочаш? — He: баюся!
    — Адзін і я, брат, адступлюся,— Сказаў Алесь і засмуціўся
    I ў свае думкі углыбіўся.
    На скорым часе ранічкою
    Алесь у кепскім быў настроі: Хадзіў, бурчаў, не змоўчваў маме, Ўсё дагары вярнуў нагамі.
    — Бадай яны былі згарэлі!
    I дзе чарты іх тут падзелі?..
    — Чаго ты шворышся, мармотка? — Ў пытанні маткі злосці нотка Зусім Алеся угнявіла.
    Зірнуў на матку ён няміла.
    — Няма «начатак»! — Зноў «начаткі»?
    Калі ўжо будуць ім канчаткі? — Ён ператрос і вугалочкі, Як ёсць, аблазіў і куточкі;
    Глядзеў за бэльку і ў пячуру, Падняў такую шуру-буру, Што хоць ты з хаты выбірайся I тых «начатак» адцурайся. Алесь раскіс і не ў гуморы.
    — Мо іх забраў Марцін з каморы? — (Марцін нядаўначка з кватэры ІІрыносіў нейкія паперы.) Алесь Марціна прыплятае I ўсё шукае ды шукае, I не знаходзіць сваю страту.
    3 гуменца бацька шусь у хату! I, не гаворачы нічога, Рвануўся раптам да малога! Аж задрыжаў. I ў момант вока Ўгары матнуўся пас высока I ў тую ж самую хвіліну Агнём апёк Алесю спіну.
    Алесь заенчыў праразліва, Упаў і зноў схапіўся жыва, А дзеці ў плач, у енк, у слёзы, I ўсе разбегліся, як козы;
    А бацька, страшны, поўны злосці, Алеся лупіць без літосці;
    I маці рады даць не можа — Так моцна бацька абурыўся. Даў бог, Ксавэры налучыўся. — Пакінь, Міхал! пакінь, нябожа! Апамятуйся, ці так можна? Насмерць заб’еш неасцярожна! — Прыбег і дзядзька на падмогу, Насілу вырвалі нябогу.
    А бацька сек, пытаў скрозь гнеў: — Куды «начаткі», гад, задзеў? — Алесь без вопраткі і босы
    Бяжыць у снег, проставалосы, За хлеў ён чэша без аглядкі: — А во яны! а во «начаткі»!
    I мушу я адно зазначыць,
    Няхай тут праўду кожны ўбачыць, Што гэта прыкрае здарэнне Пайшло яму на паляпшэнне.
    XVI
    Вечарамі
    Шалюнкі родныя і з’явы!
    Як вы мне любы, як цікавы! Як часта мілай чарадою Вы ўстаяце перада мною!
    I так панадна смеяцеся Жывою баграю на лесе, I златаблескімі снапамі Праменняў-стрэлаў над палямі, I брыльянцістаю расою, Калі гарачаю касою Скрозь лісцяў сетачкі-аконцы На ёй заззяе ціха сонца, Яе так песціць, так кахае, Па ёй вясёлкі рассыпае!
    Я бачу роўныя пакаты Палёў за Нёмнам і іх шаты — Аўсоў палоскі, лавы жыта,
    Што морам золата разліта;
    I грэчак белыя абрусы, I лесу два крылы, як вусы, I цёмны роў, вадой прабіты, Такі зацяты і сярдзіты; Ялоўцаў шэрыя аблогі, Дзе белы мох, сівец убогі Пясочак жоўты засцілаюць I дзе зайцы прыпынак маюць. Я чую шум рознагалосы Лясоў, лугоў, дзе звоняць косы У часе дружнай касавіцы; Я чую громы навальніцы, I шум глухі буйных дажджоў, I песні звонкія палёў, I ціхі плач ускрай магілы. Даўно заціх іх голас мілы, Даўно ўсё змоўкла і прапала, Іх толькі памяць захавала.
    Але нявіднымі ніцямі Я моцна-моцна звязан з вамі, Малюнкі роднае краіны! Эх, зараслі вы, пуцявіны У гэты мілы мой куточак, Дзе ные жоўценькі пясочак Пад летнім сонцам, пад спякотай I ззяе смутнай пазалотай Над самым Нёмнам срэбраводным, Так сэрцу блізкім-блізкім, родным. I зараслі не палынамі, He крапівой, не драсянамі, He чаратом, не лебядою,— А беларускаю бядою.
    Ды покі будзе сэрца біцца,
    Яно не зможа пагадзіцца Hi з гэтым гвалтам, ні з бядою Над нашай роднаю зямлёю...
    Эх, мілы край адвечнай мукі! Пракляты будзьце, вусны, рукі, Што на цябе ланцуг кавалі I ў твар зняважліва плявалі!
    Няхай агонь і жар пакуты Навекі спаліць здзек той люты, Які спрадвеку там пануе, Над тым, хто родны скарб шануе I хто ўсім сэрцам і душою Астацца хоча сам сабою.
    Жыві ж, наш край! Няхай надзея Гарыць у сэрцы і мацнее, Што хоць не мы, дык нашы дзеці Убачаць цэльным цябе ў свеце!
    Алесь на дзеле праканаўся, Што ён дарэмна марнаваўся I што ўжо больш няма збавення, Як толькі ўзяцца за вучэнне, Як гэты клопат не марудны.
    I што ж? закон быў не так трудны,— Ужо па той адной прычыне, Што ён запісан быў на спіне (А ў сэрца ўложан сам сабою), I ўсё пайшло сваёй чаргою.
    Цяклі дзянькі ды йшлі нядзелі, I час тут вольны хлопцы мелі, Вучылісь толькі да абеду, Вучылісь нават не без следу.
    I Костусь, мушу я прызнацца,
    Ужо ўмеў на дошцы распісацца, Што вельмі цешыла Міхала I гонар бацькаў падымала. Удзень, як лекцыі канчалі, На рэчку хлопцы выбягалі Крыху пакоўзацца па лёдзе Ці так пабегаць на свабодзе, У снег залезці па калеыа, A то насілі козам сена — Ў звярьінцы козы зімавалі — I ім палонкі прасякалі.
    I сам дарэктар клышаногі He горш ад вучняў бег з дарогі, Гайсаў па снезе, распускаўся I штурхалямі захапляўся. А як надарыцца часамі Яму спаткацца там з казамі, Тады крычаў ён благім матам, Тады рабіўся ён вар’ятам,— Такая радасць пашыбала, Так хвалявала, захапляла.
    I гэту радасць, міг шчаслівы, Выказваў крыкам праразлівым: — А я-я-яй! А я-я-яй! — Крычаў, хоць вушы затыкай. Другі раз хлопцы валяць валам У ток да дзядзькі ўсім кагалам. На току ў дзядзькі, бы ў святліцы, Маркотна свеціць блеск газніцы; Дрыжыць агоньчык сіратліва, Убокі ходзіць палахліва.
    На месце ўсё тут і прыбрана, Так гладка ўсё дапасавана. А тыя ж граблі ці цапочкі! Ну, толькі цешыць імі вочкі!
    У рукі возьмеш — працы хочуць, У дзела пусціш — зарагочуць! А як наш дзядзька час там бавіць!.. Ён не працуе — імшу правіць!
    Вось як жывога, дзядзьку бачу, Я тут партрэт яго зазначу. Ён невысок, не надта ёмак, Ды карчавіты і няўломак, А волас мае цёмна-русы, I зухаўскія яго вусы У меру доўгі, густаваты, Угору чуць канцы падняты; А вочы шэры, невялічкі, Глядзяць прыветна, як сунічкі, Але раптоўна і адразу He расчытаеш іх выразу: To смех, то хітрасць з іх бліскае, To дабрата, але якая!
    A hoc... я глянуць мушу ў неба, Бо не патраплю, як пачаць I з чым нос дзядзькаў параўнаць, Каб выйшаў ён такі, як трэба: Ну, нос кароткі і таўсматы, Ды досыць спрытны, хоць кірпаты.
    Антось наш дбалы, акуратны, А пры рабоце які здатны!
    Што ні замысліць, то ўсё зробіць, I так прыгоніць, так аздобіць, Што і для вока нават міла.
    I ўсё выразна гаварыла, Што ён не толькі гаспадар, Але й прыроджаны штукар, Якіх на свеце не так многа.
    За дзядзьку людзі просяць бога: Каму ён толькі не спрыяе, Каго з бяды не вызваляе!
    У дзядзькі цэлы спрат запасаў — He любіць дзядзька пустаплясаў. Вось вы зірніце ў хлеў на вышкі! Там многа яблынін на лыжкі, Там ёсць ігруша і кляніна, Якая хочаш дравяніна: Грабільны, коссі, клёпкі, восі... Няма трайні — йдзі да Антося.
    I людзі дзядзьку шанавалі, А на кірмашы частавалі. Каса чыя нядобра косіць — Няхай Антося ён папросіць: Антось наладзіць — так дагоніць, Тады пабач, як загамоніць! Каса не косіць — каса брые I шчытнякі бярэ сухія, Бо ў дзядзькі рукі залатыя.
    Каб дапісаць партрэт Антося, Скажу: на свеце не знайшлося Hi ўдоўкі-любкі, ні дзяўчыны, Каб палучыць дзве палавіны, Каб разам шчасце здабываць I поруч долю падзяляць.
    I я тут сам за дзядзьку мушу Назад старонку адгарнуць I аб вясне яго ўздыхнуць, I добрым словам яго душу Яшчэ раз шчыра памянуць. Была вясна, было імкненне,
    I сэрца ведала тамленне, I сэрца водгук сэрца чула, I сэрца к сэрцайку гарнула. Дьі толькі ж доля не судзіла, I любка-Наста, яго міла, Што так клялася, цалавала I к сэрцу з жарам прыхіляла, Што так суліла шчасця многа,— Яго змяняла на другога!
    Антось... Ды што!.. цяпер забыта, Даўно пажалі тое жыта
    I тыя межы зааралі, Што дзядзькаў смутак калыхалі.
    — Ну, хлопцы: зараз дамо жару! Саб’ем пасадаў яшчэ з пару.— Снапы ў радочкі палажылі, Так і дзяды яшчэ вучылі, Каб каласы ды з каласамі, А да пярылаў гузырамі.
    — Ну, грымнем, хлопцы, каб звінела! —
    I пяць цапоў ідуць у дзела! He малацьба, а бубнаў хоры! Здаецца б цэпам вадзіў хворы! Бічы кладуцца так рытмічна, Само гудзенне іх музычна; Снапы не ўлежаць, скачуць самі I сыплюць жыта пад бічамі, А дзядзька рэй вядзе, гукае I адным крыкам памагае: — Дай, дай яму, брат! дай з-за вуха! Гэ-гэх, скачы, баба-псяюха! — Гудуць цапы ўгары праворна, Ідзе работа дружна, спорна,