• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новая зямля  Якуб Колас

    Новая зямля

    Якуб Колас

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 348с.
    Мінск 1967
    71.95 МБ
    Аж падшыбае ўсіх ахвота, Бо мае свой захоп работа.
    Вось так адно другім мянялась, Затым яно й не прыядалась, Калі было ўсё ўмеру, ўпору, I гладка йшло ўсё тут угору.
    Таксама вечар свае бавы Нясе з сабой не менш цікавы I асабліва перад святам, Калі, бывала, дзядзька з татам, А з імі часам гэтак сама Язык развяжа свой і мама, Пачнуць казаць свае ўспамінкі, Вясці размовы пра старынкі, Пра незвычайныя здарэнні I ім даваць тут тлумачэнні. Цяпер камінак спачывае, А хату лямпа асвятляе, Але маркотна і тужліва, А цені страшна і маўкліва To затрасуцца, затанцуюць, Як бы каго яны пільнуюць, To заспакояцца зацята, Калі замрэ і сама хата. Тады здаецца, цені тыя He проста цені, а жывыя, I нібы ў іх ёсць нейка справа, I таямніча і цікава.
    Дарэктар к печы прытуліўся, На дзядзькаў твар утарапіўся. — Мне сам казаў Пятрусь Грыхінін, I лгаць жа ён не быў павінен: Дадому ехаў ён з Княжога,
    Вакол няма нідзе нікога, I ціха ўсё, як бы зацята. Было ўжо трохі пазнавата, А ён на воліках пляцецца, I так яму ўсё штось вярзецца. Вось едзе ён, масток мінае, Аж хтось з-за паляў вылятае, Як жар чырвоны ды вяртлявы, I хвошча пугай ўлева, ўправа I па валах і па Пятрусю.
    «Вось,— кажа,— я табе спазнюся, Калі ты так запрацаваўся!» I аж да Нёмна за ім гнаўся! — Дарэктар бедны ўвесь жахнуўся, Ад страху нават аж прыгнуўся. — Мабыць, штось ёсць-такі на свеце! — На матку тут зірнулі дзеці.
    — Свякроў, нябожчыца Анэта, Сама казала мне пра гэта,— Яна была і цётка Рузя, Збіралі шчаўе дзесь на лузе Ды йшлі дадому каля Нёмна. Было зусім яшчэ няцёмна, Вось толькі сонца напалову Зайшло за горку Дземянову, I нікагусенька нідзе!
    Аж — зірк! на саменькай вадзе Сядзіць хтось, выцягнуўшы ногі, Над самай буктай, такі строгі, Як мае быць, ва ўсім адзенні I курыць люльку ў задуменні. Кабеты ў страсе далей хутка! Назад зірнулі — нікагутка!
    — А хто ж то быў, цьфу, праваліся?! — Спытаў дарэктар, трасучыся:
    Яго тоіі страх нашчэнт занудзіў.
    — Ці не Янчур там рыбу вудзіў,— Азваўся дзядзька не без'жарта.
    А ўсе маўчаць, глядзяць упарта.
    Да дзядзькі бліжай хлопец жмецца: Яму чорт знае што здаецца.
    У хаце стала болын страхліва. 3-за вокан ноч глядзіць маўкліва, I гэта ноч, як бы жывая, I быццам нешта яна знае, Але аб тым казаць не хоча, Бо на размовы не ахвоча.
    А на дварэ дзесь каля будкі Чагось брахнуў сабака чуткі, Брахнуў і змоўк, бы страшна стала, I ноч брахаць не пазваляла.
    Аслаблі ў Яські ўсе тут гайкі.
    — Э, глупства ўсё, не больш,
    як байкі! — Міхась азваўся: — Хто баіцца, Таму ўсё можа налучыцца.
    Нашто вам лепш? тут жыў Пшавара... Вось раз уночы чуе гукі — У акно малоцяць чыесь рукі, Малоцяць так, бы ў час пажару.
    — Хто там? — Пусці, брат: то я — Сёмка.
    Ну, брат, і б’юцца ж чэрці ёмка!
    He верыў я, даль-бог, паверу!
    На ўласным карку чуў, халеру! На грэблю я, брат, як уз’ехаў, Так і засыпаў мне арэхаў!
    Я — па кані, ён мне — па карку!
    Пасек мне спіну праз браварку!
    I толькі тут, вось, адступіўся, Калі ў дварэ ўжо я спыніўся.— Пшавара з хаты выйшаў босы Агледзець Сёмкавы калёсы.
    I што ж? вось вам і таямніцы: Ялова лапка ўлезла ў спіцы! — Яшчэ пра страхі вялі мову I іх тлумачылі аснову, I іх істоту разбіралі, I трохі з Яські жартавалі.
    Ўсяго было тут вечарамі, Калі разыдуцца часамі!
    На ўсё была свая прычына I адпаведная часіна.
    Зайшла раз мова аб навуках — Старых, даўнейшых — і іх штуках, Аб кнігах з чорнаю пячаццю, Аб чараўніцтве, аб закляцці, Аб розных хітрасцях і зману.
    — Вось пусцяць нейкага туману, I чалавек хоць і жывы, Але стаіць без галавы! — Гаворыць дзядзька, хлопцам дзіва, Ўсё іх цікавіць моцна, жыва.
    — Я сам такую штучку знаю, Што без памылкі адгадаю, Як хто стаіць, ну, хоць бы ў сенях: Ці на нагах, ці на каленях, Ці ён там стане, ці ён ляжа!
    Вось гэта штука! — бацька кажа. — I няўжо дзядзька адгадае?! — Цікавасць Яську забірае,
    I не дае ніяк ён веры, I погляд кідае на дзверы, Бо хоча ён сваю асобу У сені вынесці на спробу. — Ну, Костусь, пойдзем мы з табою? — Ідуць і ў сенях між сабою Вядуць параду, як пастаць, Каб бацька ўжо не мог згадаць. Мяркуюць хлопцы так і гэтак, Бы вулей ставяць пад паветак;
    Урэшце ўсё абмеркавалі, Хітрэй не трэба, як пасталі: Адзін прыгнуўся ракушком, Другі ў падлогу ўпёрся лбом. — Ну, дзядзька, як мы тут стаіма? — А так, як цюцькі за дзвярыма! — Ім бацька з хаты дзесь азваўся, I раптам дружны смех падняўся.
    XVI!
    Воўк
    будныя дні ўставалі рана: Няма калі хварэць на пана,
    Няма чаго чакаць панукі, Калі работы поўны рукі — Зноў закладайся на нядзелю. Садзілась маці за кудзелю;
    Цяплей мужчыны абувалісь, У сваю работу запрагалісь. Міхал, пакуль не рассвітае,
    Ідзе Антосю памагае, Бо трэба кончыць з малацьбою, Каб не карцела над табою. Дарэктар сам з свае ахвоты Ў гумно любіў рабіць налёты, Бо ён быў хлопец працавіты I да работы страх сярдзіты, Хоць быў яшчэ малы і кволы,— Ну, хвацкі хлопец і вясёлы! Ідзе з двара часамі ў хату — Аб чым тут ходзіць Яську-хвату — Ён на дрывотню, бярэ дровы: Ён услужыць усім гатовы, Гаспадарам і гаспадыні, Бо што тут зробіцца хлапчыне? Раз ён абцасам зачапіўся, 3 дрыўмі знячэўку паваліўся На крок, не далей, ад парога, Але ўсхапіўся і нічога, I толькі глянуў на абцасы,— Былі ў іх моладасць і часы, Калі рабілі выкрунтасы I на ігрышчы тупацелі, А тут хадзіць больш не хацелі.
    Таксама Ўладзя да работы Болып, чым да кніжак, меў ахвоты: Любіў ён з цэпам завіхацца Або па лесе пацягацца, Пабегаць з стрэльбай за лісамі, Ці за куніцай, ці тхарамі.
    I бацька з гэтым пагадзіўся: Што ж? да навукі не радзіўся, А вось мо з меншых што і будзе, Няхай яны ўжо йдуць у людзі.
    Алесь сядзіць, закон чытае Або з сабою разважае, А потым зноў у кнігу ўткнецца I сам сабе штось засмяецца.
    У Кастуся «Родное слово»;
    Ён слібізуе ўсё нанова,
    Але склады штось не выходзяць I хлопца ў злосць адно прыводзяць, Бо Костусь — хлопец нецярплівы, У гнеў прыходзіць абурлівы;
    Яго падштурхвае спакуса Сказаць знявагу на Езуса, Які прад ім быў намалёван, I Езус быў тут ім аплёван: Чаму ж бо ён не памагае, Калі на гэта сілу мае?
    А потым злосць яго астыла, Яму і прыкра, і няміла, Ен сам сябе чуць не кусае. Ох, галава яго дурная!
    I ні на грош няма ёй кошту, Яго хвалілі, а завошта?
    I хіба ж бог яго не чуе?
    Або яму бог падаруе
    Вось гэты страшны грэх знявагі?
    Эх, Костусь, Костусь! ты — брадзяга!
    Выносіць сонца дзянёк новы Скрозь гэты лес стары, хваёвы, Дзянёк кароткі, чуць заметны, Але вясёлы і прыветны. Мароз бярэцца, паціскае, Па лесе лускае, гуляе I хусты тчэ на беражку.
    За ноч падкінула сняжку.
    Міхал ідзе ў свае абходы, А холад зімняе пагоды Яго рухавіць і малодзіць, I колькі тут разоў ён ходзіць! Тут кожна сцежка і дарожка Яму даўно-даўно знаёма, Міхал у лесе, як бы дома: Дзе ні ступала яго ножка! Якіх куточкаў тут не знае! Міхал ідзе, сляды чытае!
    Вось тут танюткі ланцужок Лёг так прыгожа на сняжок — To пара кропак, то дзве рыскі, Відаць, што мышкіны распіскі. Другі малюнак, след-трайчаткі Па лесе кідаюць зайчаткі;
    А ліс-хітрэц, выжыга чуткі, Па снезе цягне шнур раўнюткі: Слядок з слядочкам супадае, Бы лапка тут адна ступае. Міхал ідзе. У лесе глуха; Дарэмна зыкі ловіць вуха: Вакол маўкліва і маркотна, I лес застыў, глядзіць гаротна, I толькі дзесь у ельняку Шалпоча сойка на суку Ды стукне дзяцел траекротна. Міхал ідзе адзін, пануры, I сам ён хмур, і думкі хмуры, Як гэты лес, снягамі сцяты, Або замоўлены, закляты. Ды гэты лес, хоць ён і немы, Але скрозь ціш халоднай дрэмы, Скрозь гэты мёртвы сон зімовы Вядзе з Міхалам казкі-мовы.
    У лесе кожная мясціна — Лужок, палянка, баравіна — Асобны твар і выраз мае I хоць што-небудзь выклікае 3 таго, што памяць захавала. Так. Тут было ўсяго нямала, Тут частка жыцця леснікова. Ну, хоць бы гэта вось дуброва! Грыбоў улетку тут цьма-цьмушча, Народ сюды йдзе — гушчай-гушча. Тут шум, тут крык, тут гоман, спевы, Аж разлягаюцца ў ёй дрэвы.
    I вось, бывала, пан прыкажа — Сюды пасходзіцца ўся стража I робіць цэлую параду, Як дзе хітрэй зайсці ў засаду, I ўсё на гэтых людзей бедных, Ўсё з-за паноў тых ненаедных. Садзішся, ловіш. А другая I на білет рубля не мае.
    I мусіш драць і з беднаты.
    I вінават не пан, а ты:
    He гаспадар злы — кажа ўсякі — А гаспадарскія сабакі...
    А гэты хвойнік абгарэлы!
    Напэўна б выйшаў сказ тут цэлы, Калі б ад самага пачатку Апавядаць вам па парадку;
    Але Міхалу непрыемна, Бо й тут пан лаяўся дарэмна, А ён стаяў, свяціў вачамі Перад людзьмі і леснікамі.
    Міхал ідзе і думкі ходзяць, I ў пункт адзін яны прыводзяць:
    Каб як зямлі сабе прыдбаць I службы гэтае не знаць, Тады паны ўжо не пашкодзяць. Ды толькі вось дзе закавыка: Купіць зямлю — купіць не лыка, Тут грошы трэба — і не сотка... Эх, брат, рука, рука каротка! Дзе ўзяць? і розум тут не змесціць, Але ўсё ж думку Міхал песціць, Пад самым сэрцам яе носіць, I гэта думка — зямлі просіць!
    Яна з ім заўжды: ў лесе, дома!
    Яна яму даўно знаёма, I нават ён, калі прызнацца, Даўно жыве ўжо ў сваёй хатцы. А гэта хата вось якая: Перш-наперш, выгляд добры мае; Стаіць пры рэчцы ці крыніцы, На ёй дзве дымніцы-блізніцы 3 чырвонай цэглы і фарсісты. У хаце ёсць пакойчык чысты, А вокны светлы і панадны, I броўны ў сценах вельмі ладны: Шырокі, роўны, без прыточак, I жоўценькі, як той жаўточак. Хлявец, гуменца — ўсё там нова, I ўсё дакладная будова!
    Пры доме сад, хоць невялічкі, Ды добры сад, ніводнай дзічкі; I тут навокал тваё поле,— Раздолле тут табе і воля!
    Працуй, чуць з хаты толькі выйшлі. Але ўсё гэта — толькі мыслі, Эх, гэта толькі мары-кралі! 0, каб яны ды праўдай сталі!
    У лесе глуха, цесна стала, I смуткам цісне лес Міхала, I нейк маркотна ў гэтым боры, Душа імкнецца на прасторы, I вочы просяць свету, волі. Міхал ідзе туды, на поле, Дзе Нёман, выгнуўшыся дужкай, Абводзіць лес прыгожай стужкай; Але цяпер марозам скован I ад людскіх вачэй захован, I толькі жолаб, нізка ўгнуты, Ды лёд, ад снегу ветрам здзьмуты, Яго дарогу вызначалі.
    I ціха ўсё вакол. Маўчалі Пад белай посцілкаю далі. Там, угары, дальш з-па-над Нёмна Сяло глядзела зсіня-цёмна; Над ім стаяў дым белаваты. Панура ў снезе ніклі хаты. Міхал на горцы прыпыніўся, Стаіць, бы сон яму тут сніўся, I тут усе тыя мясцінкі Яго наводзяць на ўспамінкі.
    Вот тут калісь — даўно было то — Дзяўчына з іх сяла, Дарота, Купалася раз і ўтанула, I смерць яе тут агарнула.