Новая зямля
Якуб Колас
Выдавец: Народная асвета
Памер: 348с.
Мінск 1967
У летні поўдзень — была спёка — Выходзіць рой, снуе высока I на вярбе ўгары садзіцца — Ніяк туды не даступіцца.
Антось бярэ куродым, сіта, Глядзіць на гэты рой сярдзіта: Вось не было яшчэ бяды! Загнаў жа чорт яго туды!
Палез Антось перш па драбінах, 3 драбін цярэбіцца ў галінах. Сяк-так прыладзіў сіта крышку, Абрус адсунуў, бярэ лыжку I толькі чуць крануўся рою, Гудзе пчала над галавою, Другая ў вуха — тыц знячэўку! Схіснуўся дзядзька наш на дрэўку I мімавольна — хоп за сук! Тут сіта выехала з рук, А патрывожаныя пчолы Спяваюць хорам, як анёлы, Але кусаюць па-чартоўску.
«Згары ж ты лепей, рой такоўскі!» Угнуўся дзядзька — няма рады, На землю падаюць прылады;
За імі дзядзька наш з накропам 1 3 вярбы на землю шуснуў снопам. Схапіўся дзядзька ды наўцекі, Бяжыць, як бы шалёны нейкі, Бяжыць дваром між хлевушкамі, Ад пчол бароніцца рукамі Ды пад салаш бяжыць пад стрэху. Было бяды тут, было смеху! Ды потым дзядзька прывучыўся,
Накроп — настой з пахучых траў.
Да пчол зусім прызвычаіўся, I бортнік быў ён акуратны, Хоць не такі, як Кандрат, здатны...
Тым часам Спас 1 святы мінуўся, I лес у чырвань апрануўся. Дрыжаць у золаце асіны, I гнуцца кісці верабіны.
Пчала аб мёду меней дбае, I спожыць ёй ужо не тая; Таксама ж вуллі не пустыя: Раі ўздужалі маладыя I мёду трохі нанасілі.
Дык вось кумоў 2 і запрасілі
На гэты дзень падгледжваць пчолы. Дзянёк быў ціхі і вясёлы, Мужчыны зранку падгалілісь, Зусім такі падмаладзілісь, У ночвах голавы памылі, I вусы спрытна падкруцілі, Ды мылам іх пашаравалі, Каб выдатней яны стаялі.
А для гасцей, святой нядзелькі Надзелі новыя камзэлькі, А боты так нашмаравалі, Што проста шляхту касавалі.
— Зірніся, дзядзька, у люстэрку: Хоць завярці вазьмі ў паперку,
1 Спас — царкоўнае свята, якое адзначалася тройчы: 1, 6 і 16 жніўня. Паводле народных прыкмет, да першага спаса («мядовага спаса») пчолы перастаюць насіць мёдавыя ўзяткі. У гэты дзень звычайна падразаюць соты.
2 Кумы — тут — асобы, якія прымалі ўдзел у супольным набыцці пчол.
Хоць у сваты едзь, хоць жаніся! — Да дзядзькі жарты панясліся.
— А ты, Ламук, не выскаляйся, Лепш нос абцерці пастарайся — Сапляк, унь, губу ўжо мінае! — Алеся дзядзька падцінае. «Ламук» Алесь спускае вочы: Сягодня дзядзька не ахвочы Прымаць яго такія жарты. Алесь жа — хлопец і няўпарты; Ён моўчкі Костусю ківае, Пайсці на двор з ім заклікае. Разблутаць трэба ім пытанне, Якое ўжо карціць ад рання: Калі, каму, дзе пасвіць статка? — Скажу я вось як табе, братка: Мы ўдвух з двара пагонім разам I папасем пад тоўстым вязам. Калі кароўкі папаўнеюць, Бакі іх трохі пакруглеюць, Тады запусцім на балота.
I... закіпіць у нас работа: To ты, то я — на перамену! I дзе я толькі мёд той дзену? Жывот зрабіць хіба ў дзве столкі, Як мех Баландзішын на зёлкі? — I хлопцы ў згодзе жартавалі Ды ў лес за рэчку паглядалі. Пазбыўшы важнае пытанне, Чакалі першага спаткання 3 гасцьмі, якіх сюды наедзе, Мо ўжо хто клыгае з іх недзе. Малыя дзеці і дзяўчаткі Вярцеліся больш каля маткі; To, часам, ёй чым памагалі,
А, часам, проста заміналі. У ўсіх была тут думка тая, Што дзень сягоння не звычайны, А дзень асобны, разнастайны, Які ў год толькі раз бывае.
На гэты дзень і сама хата Была прыбрана зухавата: Памыты лавы, стол, падлога, А каля покуця святога Дзве сцены клёнамі убраны; Абрусам белым стол засланы, Святых паперай агарнулі — Яны лагодней нейк зірнулі, Як бы ім вельмі падабалась, Што ім увага аддавалась. Мужчыны зараз па сняданні Пайшлі ў гумно на спачыванне — Аддаць мінуту для дрымоты. Прыветна скрыпнулі вароты, 3 вясёлым шумам расчынілісь, У гумне мужчыны прыпынілісь. Ўсяго паўнютка, хвала богу,— Збажынкі новай і мурогу.
Здавалась, стрэхі і пярылы Ўсяго трымаць не мелі сілы, Бо з двух бакоў над самым токам. Калі на іх ты кінеш вокам, Сянцо, збажынка навісала. Тут лугам, полем патыхала, А на гваздзі ў таўшчэрным шуле Цапы віселі, бы заснулі.
А вілы, граблі і мяцёлкі, Малацьбітовы прыяцёлкі,
Каля варот адны стаялі — Таксама працы ўжо чакалі. — У нас сяголета — свяціся! — Так, дзякуй богу, паджыліся. Эх, брат Міхась, была б то ўласнасць — Зямля ўся гэта, сенажаці!..
Чаго б жадаць тут болей, браце?
I лес, і паша, неба яснасць, I чысты дух, і рэчка Нёман... Куток павабны тут захован! — Э, каб гэта свая ўлада! Нашто б і лепшая пасада? — Міхал выразна замаўкае I торпы вокам акідае.
— Так, брат! падумаць моцна трэба,— Само не зваліцца нам з неба,— Каб мець больш пэўны свой прыпынак I мець у ўласнасці будынак...— I так яны разгаманілісь, Што й на салому не лажылісь.
I ўсё ж не бацькаўшчына гэта: Жывеш дачасу, з лета ў лета, А ліха вынікне якое — Падумаць жудасна пра тое... Чаго ж у жыцці не хапае? Дзе гэта сіла, дзе моц тая, Што перашкод сабе не мае I ставіць зразу ўсіх на ногі, Вядзе на вольныя дарогі I свет прасторны адчыняе? — Дзве рэчы трэба мець, каханы! Адна рэч — розум выхаваны: Умець прадгледзець, прылаўчыцца На цвёрдым грунце закрапіцца. Другая рэч, Антось харошы:
Таксама трэба мець і грошы,— Міхал прамовіў ціхім басам. Алесь і Костусь гэтым часам Гасцей пад дубам вартавалі I між сабою жартавалі.
— Згадай, Кастусь,— Алесь пытае: — Хто першы ў госці завітае?
— Ну, хто ж? вядома — Юрка, дружа. — Чаму? — Бо мёд ён любіць дужа, А там, глядзі, Язэп прыпрэцца
I Фабіян з ім з Караліны... Падвып’юць, ведаеш, мужчыны, Ото гаворка распачнецца!
А там Кандрат вазьмецца ў бокі, Напэўна пойдзе ён у скокі;
Яго Ялэўка падтрымае, А Вухін песню заспявае: «Пі гарэлку, суседзе!..» — Глядзі, глядзі! хто гэта едзе? — Алесь ускочыў, пазірае
I локцем Костуся таўхае.
— Ды гэта ж Вухін, брат! ён самы! — I хлопцы кінуліся ў браму, Бягуць навыперадкі ў хату.
— Ўжо Вухін едзе! Вухін, тата!
— Цыц! не смець казаць мянушку, A то зніму на вас папружку! — I бацька бровы пасувае, Пільчак чысцейшы адзявае, Ідзе на двор для прывітання
I для пачэснага спаткання. Андроцкі-Вухін пад’язджае I так каня свайго спыняе, Як бы супыну конь не мае, Хоць конь, як вол, непаваротны
I бегчы ўжо не так ахвотны. Кадушка-Зося сонцам ззяе; Міхал ёй злазіць памагае. Яна ж, як гліна, надта цяжка, Пад ёю крэхча каламажка. — Ну, проша ў хату! проша, кумка! — Глядзіць бутэлька з яе клумка.
Уперавалку, як бы качка, У хату йдзе кума-сваячка. Тут гаспадыня выбягае, Ёй дзверы ў сені адчыняе; Кабеты тварамі самкнулісь I так прыемна усміхнулісь, Як бы злучыліся дзве рэчкі, Гарохам сыплюцца славечкі. — А дзе ж мая дачка хрышчона? — Спытала Зося: — дзе Алёна? — Ваўчком Алёнка пазірае;
Яе тут Зося абнімае, Гасцінцам дзеўчынку трактуе, Яе і песціць і цалуе, У вочкі ёй глядзіць прыветна — Сама Яхіміха бяздзетна.
Алесь пад гэты шум вітання Разгледзеў клумак ўвесь дазвання I шэпча Костусю на вуха: — Там, брат, гарэлка-весялуха, I каравай, і сыр, як плаха.
Калі б не ведаць таго страху, Ось бы дзе можна пажывіцца! Але чакайце: даляжыцца,— I каравая закаштую, Цябе таксама пачастую! — I хлопцы толькі пасмяялісь Ды вон за дзверы паімчалісь.
Яхімаў воз ужо прыбралі, Каня на лейцы навязалі Ў кустах альховых каля дуба, Дзе пагуляць было так люба. Яшчэ счакаўшы з паўгадзіны, Язэп прыехаў з Караліны. Жыхар заможны і выдатны, Ва ўсім прыкладны, акуратны — I ў гаспадарцы, і ў банкеце,— Ў паноў быў, нават, на прымеце,— Такі уважны і шляхетны, Далёка ў воласці прыметны. Хоць не шляхецкага ён роду, Але падтрымліваў іх моду, А гаспадыняй меў дваранку, Вельмі панадную шляхцянку, 3 прыгожым тварам, з тонкім станам. Жыў у фальварку Язэп панам, I гаспадарку вёў умела.
Само сабою зразумела, Яго спаткалі тут пачэсна Гаспадары з гасцьмі сумесна.
А там Кандрат каня сцябае: «Гэ, смерць турэцкая!» — гукае. Як толькі згледзелі Кандрата, Загаманіла зараз хата...
— Ну, вот і бортнік наш імчыцца, Усіх насмешыць, раскрычыцца: «Ноль! смерць турэцкая! мякіна!» Кандрат жартлівы быў мужчына I каля пчолак хадзіў смела, Бо надта добра ведаў дзела (Прынамсі гэтак тут казалі, Калі Кандрата разбіралі).
Прыехаў з маткаю старою, Якую зваў часцей савою. Худы, высокі, сухарлявы, Для ўсіх жаданы і цікавы, Вайшоў Кандрат і павітаўся I пра здароўе распытаўся. Дарота, Пальчыха старая, Таксама хлебам дом вітае — Такі ўжо звычай беларускі,— У клумку выпіўка, закускі.
Калі ўсе госці пазбіралісь, Антось з Кандратам пажагналісь, Ўзялі і ночвы, і куродым.
— Ну, памажы, святы Мікодым... Куды ты лезеш? ось, дурная! — Кандрат з пчалою раз]маўляе, А пчолка, нібы ў павуціне, Ў яго заблуталась шчаціне. Злавіў пчалу і адкідае, Даўжнік павольненька вымае.
— Ах вы, гультайкі! плястры голы, Хоць вы даўно старыя пчолы... Дай дыму ім! дай, дай ім дыму!.. Га, трохі ёсць! давайце выму,— Кандрат дзялянкі падразае, I крэхча, бедны, і пацее, Пчала ад дыму бы п’янее, Ў галовы далей запаўзае.
— Насілі, бедныя, збіралі,— А мы ў мінуту ўсё забралі,— Тут пчолкам шчыра спагадаюць Ды новы вулей падглядаюць, Пакуль усіх не перабралі I ночвы мёду не надралі.
Гудуць пакрыўджаныя пчолкі, Бы плачуць, бедныя саколкі, Што праца іх неспадзявана Людскою хцівасцю забрана.
Прынеслі ночвы мёду ў хату. На долю выпала Кандрату Дзяліць мёд гэты між кумамі, Жанкі ідуць сюды з збанамі. Тут смех і жарты, таўканіна,— Найцікавейшая часіна!
I стол тым часам накрываюць, Гасцей шумлівых запрашаюць, Садзяцца госці, ды не зразу, За стол не лезуць для паказу, Бо так шляхетнасць вымагае. Ідзе тут спрэчка немалая, Калі пачнуць тут адмаўляцца: — Сядай, Язэп! — Няхай садзяцца, А я прыткнуся потым з краю.
— Ах, вось дзіўны!..— Ну, ну, сядаю! — Пан Фабіян, і ты, Кандраце, Яхім, і Ян, і Юрка,— браце!
Ну, проша ж, проша! — Пасадзілі, Такім жа чынам упрасілі Жанок прысесці тут на ўслоне. Антось у ход пусціў далоні I коркі спрытна выбівае — Так, што здзіўленне выклікае.
Крыніцы бурнага натхнення, Мінут вясёлых, ажыўлення, Стаяць, як біскупы, бутэлі, I ласа ўсе на іх глядзелі.
Ляжыць гарамі ў іх падножжы Закуска, гэта міласць божа: Тут сыр, як першы снег, бялюткі, Каўбас прыемнейшыя скруткі, Што толькі ёсць у Беларусі.
Мой мілы Янка, мой Купала! Ў агульны вір нас доля ўгнала. Чаму ж, чаму часінай тою Мы не спаткаліся з табою, Каб стол сялянскага банкету Развесяліў душу паэту?
Міхал тут чарку налівае.
— Ну, да каго ж мне піць? — пытае, Гасцей абводзячы вачыма.