Новая зямля
Якуб Колас
Выдавец: Народная асвета
Памер: 348с.
Мінск 1967
Ён толькі летась скончыў школку I веды меў у адну столку, Ды й тых патраціў з палавіну, У поле гонячы скаціну.
Таксама хлопцы разважалі I, як трымацца з ім, не зналі: Ці мець яго за панібрата, Ці лепш з ім быць далекавата. Уладзік зараз — шмыг у дзверы! (Такія меў ужо манеры.) Ды йшоў пыніць ён гаспадарку. 3 навукай хлопец штось не ладзіў, А Еўтушэўскі 1 яго гадзіў, Ярэмцам клаўся ён на карку. Алесь за комінак схаваўся,
1 Еўтушэўскі В. А. (1836—1888) — рускі метадыст-матэматык. У аснову методыкі арыфметыкі ён паклаў метад вывучэння лічбаў. Аўтар шырока распаўсюджаных зборнікаў арыфметычных задач. Тут — аўтар падручніка па арыфметыцы для пачатковай школы.
Адтуль на Яську прыглядаўся I думаў там сабе без шуму Якуюсь смешную, знаць, думу, Бо зрэдку ўголас усміхаўся. Яшчэ раз Яська азірнуўся, Павесіў шапку, распрануўся — Як вузел, хлопец невялічкі!
Крыху маркотна з непрывычкі, Бо тут так ціха, глухавата;
Лясы, кусты і адна хата;
Тут жыць сапраўды страшнавата: Лагчыны, яміны, раўкі — Тут, пэўна, шворацца ваўкі I злыдні ходзяць, ваўкалакі... Папаўся ён тут, небарака!
А лес пануры і страхлівы. Дарэктар наш быў палахлівы; Няма ні веры, ні надзеі На вельмі добрыя падзеі.
Эх, цяжка жыць тут будзе, цяжка!
I, нават, каецца наш Яська, Нашто даваў ён сваю згоду. Каб знаў — не ехаў бы ён зроду, Бо гірападзе ён тут, як мыш, Але ўжо выпілі барыш, I сам ён чарку выпіў. Шкода!
У запек Яська йдзе, садзіцца — Да дзела ж трэба прыступіцца! Хоць і папаў ён у няволю, Але выконваў сваю ролю, Бо так і гонар ты свой згубіш. — Ну, ты, Костусь, чытаць любіш? — Дарэктар Костуся пытае, Абы хоць гутарка якая.
— Люблю, але яшчэ не ўмею:
Складоў ніяк я не здалею.
— Ну, гэта, брат ты мой, паўгора: Склады чытаць ты пойдзеш скора, Абы каб літары нам знаць, А на склады ўжо — напляваць. Паслібізуеш і нічога — He трэба розуму тут многа.
А як Алесь? — Алесь вучыўся. Пісаць ён нават налажыўся.— Гаворыць Костусь пра Алеся.
— Што ўжо з мяне вы смеяцеся? — Алесь аклікнуўся ім з печы: — Хоць і пішу, ды недарэчы;
Калі што й ведаў, то забыўся, Бо ўжо даўно пісаць вучыўся.
— Цябе ж, нябось, вучыў Лапата,— Ўступіўся Костусь зноў за брата: — Ты ў школе быў, Алесь, паўгода, Пісаў на дошцы «кучка», «мода», Пісаў і «конь», і «вецер вее»...
He,— наш Алесь пісаць умее! — Ну, гэта я то трохі знаю, Хоць часам сам не расчытаю, Што напішу,— такі пісака,— He расчытае і сабака.
Алесь за бэльку сунуў руку, Раз справа ходзіць пра навуку, Дастаў сваю цятрадзь старую. — Вось паглядзі, як я малюю, Якіх я тут наставіў птушак, Каракуль розных, завітушак. Вось гэта — «кучка», гэта — «мода», А гэта — «конь», а тут — «калода»; А тут пісаў дзядзька Антось, Ён піша хораша, нябось,
Няпраўда? можна падзівіцца. Ён штось пісаў тут яшчэ ўлетку, Як браў кабылу на заметку, Калі ёй трэба жарабіцца.— Глядзелі ўтрох на гэты сшытак, I ўсё разгледзелі да нітак.
I хлопцы тут пасябравалі, Язык і Яську развязалі, Сышлі з навукі на другое: Зайшла іх гутарка аб тое, Чым гэты кут багаты, слаўны, Сярод звяроў тут лось быў глаўны. I вучням нават тут прыйшлося Сказаць дарэктару пра лося: Які вялікі ён, рагаты, Паджары і стрынгаляваты, Калі глядзець на яго ззаду, А з галавы — раголь-грамада! За ім шоў воўк, зайцы, куніцы
I многа ўсякае драбніцы: Барсук, каза, лісы, вавёркі, Тхары, і ласіцы, і норкі.
Дарэктар слухаў з захапленнем, Дзівіўся розным тут здарэнням: Як барсука ў Парэччы білі, Як тут куніц, тхароў лавілі, Які характар, нораў звера, Якая воўчая манера;
Таго не чуў наш Ясь ніколі, Хоць быў чатыры гады ў школе. А на канцы, як пра гасцінец, Сказалі Яську лра звярынец, Каб скончыць тым усе навіны.
Звярынец — загарад казіны — Усё гэта — панскія забавы.
I сам звярынец быў цікавы: Высокі, зложаны з бярвення I такі моцны — на здзіўленне! Каб воўк да коз не мог дабрацца Hi праз той верх, ні падкапацца — He ўсунеш пальца там нідзе ты. Адным крылом звярынец гэты Сюды выходзіў на дарогу.
Займаў ён цэлую разлогу: I лес, і луг, і часць крыніцы. Улетку ў ім растуць суніцы, Іх хлопцы бралі колькі шапак. У ельняку з яловых лапак Стаіць салаш, як тая хата.
Раней тут коз было багата, Крыху наўперад, не ў іх часе, Ды тая плойма ўся звялася, Так перадохла яна марна;
Цяпер жа ёсць тут толькі сарна Ды даніель *, казёл адзіны, А рогі тыя, як галіны, Адно здарэнне аб казле тым, Што мела месца прошлым летам, Апавядалі хлопцы Яську, Як найцікавейшую казку.
А гэта справа так бьіла. Каня ў кампанію казла Пускалі нанач у звярынец.
1 Даніель — тут — адзін з відаў аленяў, лань.
I вось які казёл злачынец: 3 канём знаёміцца, сябруе, Так след у след і спацыруе, I разам ходзяць, і гуляюць, I разам ночы каратаюць — Ну, словам, сталі дружакамі. Ад дружбы к гульням пераходзяць, Ды тыя гульні часта шкодзяць: Казёл каня штурхець рагамі! Штурхель быў нагла-нечаканы, I ў жываце каня — тры раны!
Ідзе-цячэ ў хлапцоў размова — I Яська зрэдка ўставіць слова, Пра сёе-тое распытае — Размова ладная, жывая!
Страхоў такіх тут наказалі, Што ў Яські коленкі дрыжалі, I нізавошта па вячэры
He смеў ён выйсці вон за дзверы; А перад тым, як спаць лажыцца, Ён мусіў к хлопцам паддабрыцца, I хлопцы цёмнаю парою Ішлі на двор з ім грамадою I там стаялі, не йшлі ў хату, Пакуль з натурай меў расплату. Затым у запек шлі і спалі, Туды ж і Яську яны бралі, Ён у сярэдзіне лажыўся, Ляжаў маўчком, не варушыўся, Абы не легчы толькі з краю: — Бо я з вас коўдру пасцягаю. Якое ж будзе вам тут спанне? — Казаў наш Яська ў апраўданне.
м
XV
„Начаткі"1
інула ночка. Дзень праз вокны Знішчае цёмныя валокны,
На печ, у запек зазірае I ночку з хаты выціскае.
У печы ўжо палаюць дровы, I іх астатнія размовы Так гучна, бойка застралялі, Як бы паны запалявалі. Хлапцы памыліся рупліва, I ўсе з дарэктарам пачціва Пасталі ў рад прад абразамі. — Маліцеся ж вы... са слязамі! Каб даў бог здольнасці, ахвоты Да вашай новае работы, Панятнасць добрую і памяць Ўсё браць на розум вам і цяміць, I каб да кнігі вас гарнула,— Сказаў Міхал сынам прачула. I хлопцы ў нейкім захапленні Пасталі раптам на калені I так набожненька малілісь, Што аб падлогу лбамі білісь. — А па сняданні — за навуку! I не чакаць мне на пануку, I самі знайце свой парадак, Каб і да кніг, як да аладак, Таксама дружна наляталі.—
1 «Начаткі» — падручнік па закону божаму (асновы хрысціянскага вучэння).
Дарэктар, хлопцы — ўсе маўчалі, Схіліўшы ўдумныя галовы, Пакуль цягнуліся прамовы.
— А ты, дарэктар, ведай дзела: Прыпры іх добра, як вужакаў, Каб аж заенчыў і заплакаў, Каб у галовах іх кіпела!
Калі ж чаго не зразумее, Або не ў часе задурэе, Ці так падыме часам спрэчку,— Стаў на калені і на грэчку! — «Ого! — падумалі хлапяты: — Няўжо дарэктар так заўзяты, Што будзе права сваё правіць I на калені штодзень ставіць? Ну, што ж? пабачым, памяркуем, А здзеку, кпін не падаруем. Няхай адно кране за вуха: Як выйдзе ён на двор, псяюха, Адзін без нас, як цёмна стане, Тады што скажаш нам, Іване?»
Але навука аказалась
He гэтак страшна, як здавалась. Дарэктар выдаўся мяркоўны I лепшы нават, як свой кроўны; Умей з ім толькі пагадзіцца, Раменным вушкам паддабрыцца Ці падшыванку звіць на лапаць,— За вуха ён не будзе цапаць, Наадварот: тады ты — дока, Ў навуцы пойдзеш ты далёка.
I толькі Ўладзя хібіў часта: Задач ніяк не браў і — баста; Як з ім дарэктар наш ні біўся —
Hi з месца, раз ужо спыніўся; А не — на злосць яму гаворыць, A то часамі з ім і спорыць Ці проста дражніцца, смяецца I ўзяць за вуха не даецца. Тады дарэктар адступаўся I да другога зварачаўся.
Ды толькі вось чым скутак дрэнны: Міхал быў сам крыху пісьменны I падлавіў ён раз Алеся: Ў законе божым, як у лесе, He цяміў хлопец нічагутка;
Адам і Ева, збойца Каін Разоў пятнаццаць ім аблаен, Але няма ўсё таго скутку: Два словы скажа і запнецца, Бы галава там чым заткнецца, Ну, проста, зробіцца, як звон, Алеся лаюць за закон: — Ото бяспамятны дурніца! Бадай ты спрогся быў, тупіца! — Смяюцца, строяць з хлопца кпіны, Няма спакою ні часіны.
Алесь пакутуе і плача: Надыдзе ж гэтака няўдача! I вось, зашыўшыся на печы, Ён разважае недарэчы: Як тут зрабіць і што парадзіць? Куды б «закон» яму справадзіць? — Згарэлі б вы былі, «начаткі»! Парву нашчэнт вас, небажаткі!.. А што ж? пакромсаць іх і квіта! Абы зрабіць тут шыта-крыта!..— Алесь па сталым разважанні Прыйшоў да тога праканання,
Што каб палепшылась вучэба, To гэту кнігу знішчыць трэба. I вось уночы наш дабродзей Ўстае і крадзецца, як злодзей, I кнігі з скрынкі выкідае, I пад сталом іх растрасае, А ненавісныя «начаткі» Парваў па самыя акладкі: «Вось вам, Абрам, Ісак і Якаў! Паплачце вы, бо я ўжо плакаў!» Зрабіўшы строгую расправу, Ён кінуў далей іх пад лаву, Як быццам тут каты гулялі I штук такіх навытваралі Сваімі гульнямі і скокам, I скрынку ставіць Алесь бокам. Паслухаў: не — ніхто не чуе, I ў запек ціхенька шыбуе. Назаўтра раненька дасвету Руплівасць матку падымае. Яна ўстае, крыху ўздыхае, Работа розная чакае, I рух находзіць на кабету, Карчажку паліць на камінку, Садзіцца прасці на часінку, Пакуль у печы не падпаліць, Тады работа ўся наваліць.
I дзядзька зараз абудзіўся, У вокны глянуў — мо спазніўся. — Ох, трэба ж борзда абувацца I з малацьбою паспяшацца, Бо мышы збожжа й так паелі,— I злазіць борздзенька з пасцелі. Алесь не спіць — ён у трывозе:
Што на сягонняшняй дарозе Яго з «начаткамі» чакае? Як сойдзе хітрасць яго тая? А як успомніць пра «начаткі», Так і палезе душа ў пяткі. Абуўся дзядзька, штось шукае I раптам голасна пытае: — А во! хто ж кнігі так раскідаў?! — Алесь нічым сябе не выдаў, Заплюшчыў вочы і чакае, Чакае, што тут далей будзе.
— Скажэце, міленькія людзі! Mae ж вы родненькія маткі! Як расчвартованы «начаткі»! — Пад лавай дзядзька вядзе следства: — Якое зроблена калецтва! — I маці прасці перастала, Глядзіць і дзівіцца нямала.
— Каты напэўна,— кажа маці,— Бо гэтак бегаюць па хаце, Калі разыдуцца часамі! — Алесь падзячан добрай маме, Бо маці ў тон яму трапляе I на катоў віну ўскладае.
I бацька ўстаў на гэту справу Пабачыць дзіўную праяву. «Ўсё будзе добра, калі тата He надта возьмецца заўзята»,— Алесь пад коўдрай разважае, I страх мацней яго шугае.
Да кніжак тут усе сышліся, I разважанні пачаліся. «Начаткі» доўга разглядалі, Як іх «каты» пашматавалі.