Новая зямля
Якуб Колас
Выдавец: Народная асвета
Памер: 348с.
Мінск 1967
Расце, гарыць душа дзяціна
I ўсё на свеце забывае
I шчасце, радасць спажывае. I хоць дазнаўся ён прьічыны, Адкуль той звон і спеў птушыны, Але як стане прыслухацца, Пачне сапраўды сумнявацца, Што гэта іней так з вадою Вядзе размову тут зімою.
Дык вось чым рэчка хлопцу міла, Чым так яго прываражыла!
XX
Каляды
рыйшлі піліпаўкі, Мікола
Дзянькі праходзяць болып вясёла,
Бо хоць зіма і крэпіць дужа, I хоць бушуе яе сцюжа, Бы тое дзікае ігрышча, I вецер жудасна засвішча, Як на дудзе ці на кларнеце На нейкім злыдневым банкеце,— Ды ўсё ж святлеюць даляў вочкі I іх бялюткія сарочкі. Ёсць хараство і ў гэтых зімах I ў мёртва-белых тых кілімах, Што віснуць-ззяюць хрусталямі Над занямелымі лясамі, Калі ў агністым мароз троне, У крывава-багравай заслоне Над светам рукі ціха ўздыме I зачаруе, ўсё абніме;
А як усходзіцца завея, I вецер з снегам задурэе, Ды затрасецца віхрам белым!.. Эх, колькі волі ў руху смелым! — Гуляй, зіма, твая часіна! Ды скора будзе палавіна, А там цяплом табе павее; А ўдзень і сонейка прыгрэе! —
1 Мікола — царкоўна-рэлігійнае свята, якое прыходзіцца на 6 снежня.
Паддасць, бывала, дзядзька руху, Пачуўшы холад-завіруху.
Ад гэтых слоў лягчэй на сэрцы, Бо ўсё ж маркотны вы, каберцы 1 Зімы халоднай і мярцвячай, I ласкі хочацца гарачай, Вясны душа твая жадае, I ў сэрцы радасць расцвітае Ад аднае ўжо толькі думкі, Што гэта зімка збярэ клумкі I пойдзе-знікне на паўгода, I зноў ажывіцца прырода.
Хлапцам прыелася вучэба: Цяпер калядак чакаць трэба, I думка іх не тым занята, Ўсё болей ходзіць каля свята. I міла гэта іх чаканне!
Адзнакі блізкіх зімніх святак — Гарыць салома каля хатак. Пажар вясёлы ў час світання! — А што там свеціцца, нябожа? Няўжо гарыць хто, не дай божа? — He, не пажар: то — сцяг калядны, Япрук там смаліцца дзесь ладны, Свой крок апошні замыкае: Япручча доля ўжо такая.
I кожны дворьік, кожна хата, Хоць і жыве не так багата, Але калядаў у адзнаку Заколе хоць бы падсвінаку
1 Каберац — невялікі дыван, кілім.
I дворык свой ці прыгумень Асвеціць раніцай ці ўдзень, Бо хто ж, скажыце, хто не ласы На тое сальца і кілбасы?
Другі каляд не дачакае, Цішком свяжынкі паспытае, А ўжо на свята — што казаці? — Паходзіць так каля свінчаці, Што ўжо на ночку разоў дзесяць Табе жывот закуралесіць. I гэта, братцы, не загана!
Даўно, не знаю кім, казана: «Калі заколеш япрука ты, Ды не пабегаеш за хаты, To гэта — гонар невялікі, Гэта вяселле без музыкі, Як кажа мудрасць чалавеча». Але зірнем мы на Парэчча, Чым там у лесе жыве хата, Як там рыхтуюцца да свята I як калядкі сустракаюць.
Навуку хлопцы прыпыняюць, У іх — развязаныя рукі: Да «правадоў» 1 няма навукі. Дарэктар з радасці спявае, Дадому едзе, спачывае.
I летні збор цяжэрнай працы, Хлябоў высокі торп-палацы, Праслухаў цэпаў голас ёмкі, I дзе быў торп — там стог саломкі, А цэп замоўк, хоць не навекі, I зерне ссыпалі ў засекі.
1 «Правады» — апошні дзень свята.
Антось таксама цяпер вольны, Яму — бы празнічак прастольны 1: Сюд-туд, глядзіш — ён ухадзіўся, Ці з’еў ці не — на луг пашыўся; Цягнуў луг дзядзьку, ім валодаў. Сябра майстэрства і паходаў, Сякерку, вострую падругу, Засуне спрытна за папругу.
I Костусь з дзядзькам, як вядома; Хіба ты ўседзіш цяпер дома?
А з дзядзькам пойдзеш — так цікава! Яньі йдуць бойка і рухава, Бо зімны холад падганяе.
Любота, братцы! снег лятае Ды так спакойна, так ціхутка! Куды ні глянь — усё бялютка. А тыя лёгкія пушынкі, Здальнейшых ручак кружавінкі, Сухіх чаротаў чуць крануцца, To так жа люба засмяюцца, To ціха-ціха загамоняць, To штось шушукнуць, то зазвоняць. А там, між лесам і табою, Сам бог паводзіць барадою: Трасецца сетачка сняжынак, Як смех прыгожанькіх дзяўчынак, Што звоніць песняй маладою.
Антось на рэчцы прыпыніўся: Тут першы загарад таіўся Пад гэтым снегам і пад лёдам
1 Празнічак прастольны — дзень вялікага царкоўнага свята, калі забаранялася працаваць; прастольны — галоўны.
3 адным-аднюткім толькі ходам, I той бучом быў перахвачан — Яшчэ увосень час тут страчан, Палонка лёдам моцна скута, Ды працы тут адна мінута. Палонку дзядзька прасякае, А Костусь, радасны, чакае I зорыць пільна ён вачыма, Калі той бучык дзядзька ўзніме. А дзядзька — о, ён акуратны! Работнік дзядзька наш выдатны: Ва ўсім парадак і лад любіць I часу дарма ён не губіць! Прасек палонку, крыгу выняў, Тады на бучык вока кінуў, Бярэ за палку, падымае I буч на бераг выкідае.
I дзядзькаў твар крыху святлее — Была слабая тут надзея;
А вось глядзі, там штось шалпоча,— Відаць, іх доля не сіроча!
I буч кулём угору ставяць I часу доўга тут не бавяць. Развязан куль. Тут гоман, смех, I рыбу вытраслі на снег. Акуньчык спрытна страпянуўся, Мянёк-завала ўзварухнуўся, Яшчэ мянёк ды пара плотак. Ну, вось табе і заработак!
А там яшчэ ёсць загародкі... He дармы, не, іх пераходкі!
Ідуць дадому, разважаюць, Чаго на святы накупляюць,— Антось часамі, як дзіця.
Тым часам заўтра і куцця Міхал — ужо нейк вайшло ў моду — Ў Нясвіж прад святамі штогоду Вазіў для замкавых паноў Грыбы, і рыбу, і зайцоў.
Куцця. Марозна. Хмурнавата. Сняжок падкідвае заўзята; Снег на куццю — грыбы на лета, Такая матчына прымета, А сцежкі чорны ■— ягад многа; Ну, і за гэта хвала богу.
Абегаў Ўладзя раўчавіну, I клін, і пасечку, лагчыну. Па жменьцы ў снег аўса стаўляе ■— Зайцоў ён гэтым прывабляе, Каб праз акенечка з каморы, Калі прынадзіцца каторы У ночку цёмную хадзіць, Навесці стрэльбу і забіць, Бо тут зайцоў было даволі.
I дроў на свята накалолі, Трасянкі загадзя натрэслі, Сянца пахучага прынеслі: Куцці гаршчок ужо ў калена Стаяў на лаве, чакаў сена, I вось цяпер гаршчок з куццёю, Як цар даўнейшаю парою, У пачэсны кут, на свой прастол, Стаўляўся з гонарам за стол На гэта сена пад багамі, Ўладар над хлебам і блінамі,
1 Куцця — тут — апошні дзень перад калядамі (6 студзеня).
Бо ён у гэты дзень — персона! Яго вянчаў абрус-карона: Гаршчок агорнуты пашанай, Хоць ён фаміліі глінянай.
Якія ж матчыны намеры Наконт куцці, наконт вячэры? Ох, гэта дзецям знаць цікава, Калі якая будзе страва, У якім ліку, ў якім парадку? Што на канцы і што ўпачатку? А ў маткі ўсё абмеркавана I ўсё прадумана ад рана.
Там, на гары, пад шчытам дзе-та, Быў мак павешан яшчэ з лета — Цяпер у цёрле ён пацёрты.
У патайным куце каморы, Як смерць Кашчэя, пад запоры Мядок быў хітра дзесь запёрты,— Цяпер яго насталі часы, Бо ён патрэбен для закрасы, I што кісель тоіі без сыты 1 У вечарок гэты святы?
Маўчком Антось часінай шэрай У ельнячок шмыгнуў з сякерай: Ці ж ён звярэдзіцца, сагрэшыць, Калі малых дзяцей пацешыць I іх ялінкай пад куццю Хоць раз забавіць у жыццю, Калі забавіць толькі зможа? Ялінка ў хаце так прыгожа!
1 Сыта — вада, падсалоджаная мёдам, або мядовы ўзвар на вадзе.
I колькі радасці і ўцехі!
На ёй валоскія арэхі, А з пазалочанай паперкі Глядзяць панадныя цукеркі; I больш на ёй няма нічога, Ды хіба ж дзецям трэба многа? Даволі з іх і той прынады — Яны давольны, яны рады.
У хаце добры лад і згода, Як патрабуе і прыгода, Паважнасць вечара святога — He ўчуеш слова ты благога, I ўсе прыбралісь і памылісь, Міхал з Антосем падгалілісь I парасчэсвалі чупрыны.
— Ну, засцілайце стол, мужчыны! — I стол той гуртам прыбіраюць, Настольнік белы падымаюць, На стол растрэсваюць мурог — На сене колісь быў сын-бог — I роўным пластам рассцілаюць, Сянцо абрусам закрываюць.
За стол садзяцца ўсе ў парадку I прад сабой кладуць аладку, Відэльцы, лыжкі разбіраюць I стравы першае чакаюць.
— Ты, брат, глядзі не ашукайся: He надта зразу накідайся, Бо потым шчыра пашкадуеш, Калі жывот свой напіцуеш: Чым дальш — смачнейшыя патравы, I многа іх, і ўсе цікавы;
Я знаю хітрасць гэту ўсю,— Алесь гаворыць Кастусю.
Міхал бутэльку адтыкае, Бо ўжо закуска тут чакае: Стаяць, як горкі, скавародкі, Тут акунькі, мянькі і плоткі, Ды так падсмажаны, што люба — Сама да іх імкнецца губа.
Гарэлка, радасць-весялуха, Прыемна булькае для вуха I гэтак вочы прыцягае, Ну, як каханка маладая! — Ну, што ж, Антось, здароў будзь, браце!
Няхай дае бог лад у хаце, Дабра, прыбытку прыспарае, Каб у хляве ды ўсё пладзілась, Каб жыта ў полі каласілась, Няхай раяцца добра пчолы, I самі будзем мы вясёлы; За год дай божа дачакаць Здаровым новы год спаткаць. — Дай божа! — дзядзька адазваўся I сам з прамовай зварачаўся, П’ючы цяпер да гаспадыні,— Падатак кожнай дай часіне, На ўсё гатовы ў кожным часе.
I вось вячэра зачалася!
Спыніцца мушу я на квасе: Ён колер меў чырванаваты; Тут быў таран, мянёк пузаты, Шчупак, лінок, акунь, карась, Кялбок і ялец, плотка, язь, Яшчэ засушаныя з лета. Але не ўсё яшчэ і гэта: Аздоблен квас быў і грыбамі,
Выключна ўсё баравічкамі; Цыбуля, перчык, ліст бабковы — Ну, не ўясісь, каб я здаровы! Пільнуй — цішком скажу між намі,— Каб і язык не ўцёк часамі.
За квасам елі верашчаку, А потым блінчыкі на маку, А там ламанцы-праснакі 3 пшанічнай добрае мукі; А макаў сок такі салодкі!Ламанцы ў ім, ну, як калодкі — Так добра макам праняліся, У рот паложыш — абліжыся.
За прасначкамі йшлі кампоты, Кісель з мядоваю сытою; Вячэру скончылі куццёю, Але ўжо елі без ахвоты, Абы падатак той аддаць, Стары звычай ушанаваць.
I после гэтакай вячэры Жывот выпучваўся без меры, А з-за стала як уставалі, To нават трохі і стагналі.
На першы дзень святых калядак — Такі ўжо быў стары парадак — Збіралі сена са стала, Кармілі ім каня, вала
I ўсіх жывёлін, хоць па жмені, А на стале, ў драбнюткім сене — Здавён-даўна вялося й гэта — Уважна зернетак шукалі I па тых зернетках гадалі, Які зародзіць хлеб налета.
XXI
Таемныя гукі
ад іншы год у холад люты, Калі ўсе рэчкі лёдам скуты
I ўсё пад снегам качанее, Глядзіш — цяплом табе павее, I з поўдня вецер хмары гоніць, У вокны дождж буйны зазвоніць I з капяжоў руччом сцякае, I снег жыўцом ён паядае. Скідае лес убор зімовы.
I шум другі на лад-спеў новы Над борам цягне несканчона. I фанабэрыцца варона: «Вясна! вясна! гразь! гразь!» — спявае, Як бы вясну ўжо сустракае.
Паміж алешніку змяёю Крыніца чорнай паласою На свет зірнула, лёд прабіла, У старых карчах загаманіла. I палыселі касагоры, Вадою поўняцца разоры, Бяжыць, шуміць вада ў лагчынах. I лёд уздуўся ў азярынах, Дарогі ў полі ўсе псуюцца, Аб крыгі крыгі з шумам труцца, I луг заліт увесь вадою, Як і сапраўднаю вясною.