Новая зямля
Якуб Колас
Выдавец: Народная асвета
Памер: 348с.
Мінск 1967
Ды гэта толькі кпіны-жарты: Зімой цяпла чакаць не варта — Зіма свайго не падаруе I злосна ветрам засвідруе
Ды так пацягне, так заграе, Што проста нос табе зрывае. I выюць ў полі завірухі, Як за труною маладухі, На лес накідваюць наміткі I робяць гурбы ўвачавідкі. Варона гонар свой збаўляе, Ды зноў да сметніка вітае I свой жывот галодны пыніць, На спевы дзюба не расчыніць. Дзярэўі ў белы пух убраны, I снегам «лысіны» засланы; Застылі рэчкі, азярыны Пад гнётам белай кажурыны. Лёд на лугах, як люстра, ззяе, I сонца зрэдку ў ім гуляе...
Настане ноч — і ўсюды ціха, Хіба завые дзе ваўчыха Сярод трушчобы ў цёмным лесе Ды гучна лусне гонта ў стрэсе... Але што гэта? што за гукі? Адкуль яны? Чые то рукі Забілі цяжка малатамі, Як тыя коні капытамі?
Якія там майстры майструюць?
I што куюць? над чым працуюць? Стаіш і ловіпі зыкі тыя, А луг трашчыць, гудзе і вые; To рэзкі трэск там панясецца, Бы чорт лазаты засмяецца, To заскавыча, то застогне, Ды так, што ўсё, здаецца, дрогне; He то сякера мерна чэша, He то хтось кашляе ці брэпіа.
Гу-гу! — штось гукне, садрыгнецца, Бах-бах! — на гук той адзавецца I аж па лесе пойдзе рэхам Ды зарагоча дробным смехам To тут, то там ды як засвішча — Як бы там чортава ігрышча!.. Ўсю ноч, ад рэчкі і па Нёман, Ушыр, удоўж нясецца гоман Няўцямны, сцішны і таемны I разам страшны і прыемны.
А ноч ціхутка; ў багне цёмнай Пустэлі страшнай і бязмоўнай Гараць дрыготна, ззяюць зоркі, Як найдарожшыя пацёркі, To паасобку, то гурткамі, To брыльянцістымі радкамі, I іх пучочкі-златаблёсткі Наўкола кідаюць пялёсткі; Яны гараць, жывуць і граюць, Бы вочкі там чыесь міргаюць; Ды зрэдку ў небе дзесь далёка Над лесам тым у момант вока Мігнецца стужка агнявая — To знічка згасне залатая.
Вось выйдуць хлопцы гуртам з хаты На гэты час, як неба шаты Раскіне гожа над зямлёю I вее згодаю святою.
— Ша! Ціха вы, не гаманеце!.. 0, што ж та дзеецца на свеце? — I хлопцьі разам заціхаюць I на Алеся пазіраюць;
Алесь замёр, здзіўлення поўны, Глядзіць у луг, стаіць бязмоўны,
У бок лугоў руку трымае. — Во, во! што, чуеце? страляе! — Што гэта, хлопцы? вось дык дзіва! — Дарэктар шэпча палахліва: — Няўжо з Нясвіжа б’юць гарматы? — I Яська кінуўся дахаты.
— Ой, дзядзька, цётка! — ён галосіць, I нейкі рух яго аж носіць: — Ідзеце борздзенька, ідзеце.
Там штось грыміць, ну, паглядзеце! — I так завойкаў, так завохаў, Што ўсіх у хаце напалохаў.
— Ну, я табе, брат, мала веру: Перабіраеш трохі меру,— Антось на гэта адазваўся, Але на двор пашыбаваўся, Кажух накінуўшы на плечы;
I маці прасніцу да печы Таксама ставіць, прысланяе, На двор за імі выпаўзае. Пасталі ўсе, стаяць маўкліва I вухам ловяць тое дзіва.
А луг бубніць таемна, глуха, Як бы ў кадушку б’юць з-за вуха. — А што, ці чуеце? Што гэта? — Дарэктар ціхенька пытае;
Самога страх так і шугае. — Эх, Яська, брат, ідзе камета! Прапалі мы — сканчэнне света! — Антось гаворыць, чуць не плача: — Прапаў ты, Яська-небарача, I не пабачыш бацьку з маткай, Хоць папрашчаўся б з роднай хаткай: Яе ўжо бачыць не надзейся!
— He, дзядзька, што гэта, не смейся,— Антося хлопцы абступілі
I разам тут загаманілі.
— Ідзеце ў хату! — кажа маці: — Калі ўжо гінуць — гінь у хаце.— Адразу хлопцы схамянулісь, Што ў нечым моцна абманулісь, I стала болей ім цікава, У чым тут сіла тая, справа. Антось у хату йдзе, рагоча, Тлумачыць зразу ён не хоча: Ахвоту меў-такі, прызнацца, Ён трохі з Яські насмяяцца, А хлопцы голавы ўскруцілі, У хаду ўсе спосабы пусцілі, Найсці прычыну тую квапяць, Але на след ніяк не трапяць.
— Ну, дзядзька, годзе ўжо смяяцца: Самім нам трудна дагадацца, Адкуль, з чаго такія гукі?
— А ты ж выкладваеш навукі, I імі розум твой начынен, Ты гэта ведаць сам павінен: Які ж з цябе настаўнік, браце? He многа ж гэтага багацця Ў тваёй галоўцы, мой нябожа!.. Ну, хто дарэктару паможа? — Тут дзядзька вучняў аглядае: — Напэўна Костусь адгадае...
Ну, Костусь, брат, зрабі ім брыдка: Тут штука проста, вачавідка! — I ўсе на Костуся зірнулі, Але адказу не пачулі.
— Кажы смялей! Ну, думаць годзе, Ты ж любіш коўзацца па лёдзе!..
— Бадай вы, дурні, пагарэлі! — Прамовіў бацька тут з пасцелі; Ён там драмаў, цяпер падняўся I сам у гутарку ўмяшаўся, Каля камінку стаўшы збоку.
— Няўжо ж у вас не хопіць клёку Такое глупства расшалопаць?
Па мордзе б, гадаў, вас нашлёпаць, Тады б вы сцямілі навуку, Найшлі б прычыны таго груку! — Маўчаць яны, насы спусцілі, Сядзіць дарэктар, як на шыле — Нагналі ж чэрці ім занозу.
— Дык гэта ж лёд трашчыць
з марозу! — Алесь і Костусь выпадкова Гукнулі разам ў адно слова.
Тут бацька зразу адпусціўся, Павесялеў і праясніўся.
— Вот малайцы!.. а вы што, цеслі? Гулу вам меншыя паднеслі!
Адзін — бальшун, другі — дарэктар I тлумачэльнік разам, лектар...
— Фэ! брыдка вам! — іх дзядзька журыць, А Ўладзя толькі бровы хмурыць.
— А-ей, якая мудрасць гэта: Яе забыў я трэцце лета!
— 0, ты Сальмон 1 у нас вялікі, Як на чытанне, так на лікі, А вось скажы, калі ты кемны:
1 Сальмон — Саламон, ізраільска-іудзейскі правіцель, які ўвайшоў у літаратуру як надзвычай мудры
і справядлівы цар. Тут — у пераносным (і іранічным) сэнсе: надта разумны.
Чаму трашчыць так лёд надземны? — Другая вынікла задача;
Пацее Яська, чуць не плача, Сказаць штось хоча і баіцца Утраціць гонар, памыліцца, I Уладзя вочы апускае. — А справа, бачыце, такая,— Антось тут сам пачаў тлумачыць: — Была паводка гэта, значыць, Вада па лузе разлілася, А потым лёдам занялася, Мароз падскочыў ды прыціснуў, Вада і збегла, лёд павіснуў:
Цяпер наніз ён ападае,
А лёд таўшчэрны, важкасць мае, А паміж лёду і вадою, Унізе пад мёрзлаю зямлёю
Пустое места астаецца,
I вось як глыза 1 садрыгнецца, Яна і грукне, як з гарматы... Ну, зразумелі, небажаты?
— I я так думаў,— Ясь азваўся: — Ды толькі выказаць баяўся.
— I я даўно ўсё гэта ведаў,
Але маўчаў...— Ты, бізун дзедаў! — На Уладзю бацька напусціўся,— Глядзі: я бачу — распусціўся!
Маўчаў бы лепш ды хоць шалопаў Ды менш губою гэтай лёпаў... He будзе сэнсу з цябе, хлопча: У гразь жыццё цябе затопча 3 тваёй навукай гэтай разам, I будзеш век ты каламазам!
1 Глыза — глыба.
— Ну, што ж? і колы мазаць трэба, Абы які кусок мне хлеба,— Тужліва Ўладзя зазначае I смех агульны выклікае.
— А вось і я пытанне маю! Чакайце ж, я вас запытаю,— Да старшых Костусь прамаўляе I гнеў ён бацькаў адхіляе:
— А што, скажэце, зорка значыць, Якой ніхто мо і не бачыць: Яна маланкай мігатнецца
I згасне. Дзе ж яна дзяецца?
I да зямлі не далятае, А проста дзесь яна знікае? — I змоўклі ўсе адразу ў хаце: Як адказаць? 3 чаго пачаці? — Ага! — тут хлопцы падхапілі: — Цяпер і мы вас ушчамілі.
— Што нам з таго, што гінуць знічкі? I клопат будзе невялічкі, Калі прычын іх знаць не будзем: Якая з іх карысць тут людзям? — Бярэ сам бацька перша слова: — I з’ява гэтая — не нова:
Яны штоночку вынікаюць, Але без следу прападаюць. To — тайнасць божжа, яго воля. Чаго мы, людзі, мо ніколі I не дазнаемся, як трэба, Бо то — вялікая вучэба.
— Чаму? дазнацца, мо, і можна,— Гаворыць дзядзька асцярожна: — I пэўна ведае навука, Што астраноміяй завецца, Адкуль тут што і як бярэцца.
Замыславатая то штука, А вось, як будзеце вучыцца, To можна сэнсу і дабіцца, Бо помню я, як сам вучыўся, Нам штось пра іх казалі ў школе I вытлумачвалі даволі, Але цяпер пра то забыўся.
— I я,— тут маці засмяялась,— Сказаць хацела, ды збаялась, Якраз, як наш дарэктар гэты. Калі стваралісь богам светы, Па зорцы светлай чалавеку Назначыў бог святы спрадвеку; Яна жыццём яго кіруе
I лёс яго і смерць пільнуе.
Чым больш з людзей хто выдатнейшы, Таго і зоркі бляск яснейшы,
I гасне зорачка святая, Калі даручаны сканае: Вось так ыа небе адначасна Яна мігнецца і пагасне, Як бы хто з жалю вочкі ўскіне I невядома дзе загіне.
I неба слых тады прыклоніць, I анел слёзку ціха зроніць... Як я была яшчэ малою, To дзед, бываючы ў настроі, Часамі вёў апавяданні Аб гэтым зорачным зніканні, Яшчэ казаў: «Калі хто зможа, Пакуль не згасне служка божжа, Задумаць што ў мамэнт бліскання, Таго ўсе споўняцца жаданні».— Для хлопцаў гэта тлумачэнне Найболей мела здавалення,
I ўсе ix думкі мімаволі Блукалі дзесь у божым полі; Іх захапляў свет безгранічны I ўласны лёс іх таямнічны.
XXII
На глушцовых токах
дбыў свой час панура-люты.
Дзянёк патрошку прыбывае,
Прыветней сонейка бліскае, I рве рачулка свае путы. Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу: Прайшоў твой час, дзякаваць богу! Пабач, старая: там, у полі, Чарнеюць леташнія ролі! А ўзгоркі, вунь, паразумнелі, Бо вельмі значна палыселі. А лес, глядзі, які вясёлы!
I дуб смяецца, хоць і голы. Паслухай добра: чуеш песні? Цяпер яны ўжо не заўчэсні, Ужо бо сонейка праменні Гатуюць шлюбныя адзенні I ткуць карону дарагую Вянчаць зямельку-маладую... Пара, зіма, табе складацца I ўпроч з кудзеляй выбірацца!
I вось у дзень адзін прыўдалы Загаманілі перавалы.
I гоман, спеў і шум усюды,
Як бы ў цымбалікі і ў дуды Зайгралі тысячы музыкаў, Бы іх на баль тут хто заклікаў. Ідзе вясна з цудоўнай лірай; На звон яе зляцеўся вырай, I жыцце ўсюды вынікае, I пташка песню зачынае.
— Вясна павінна быць раджайна: Вада шуміць штось незвычайна, Як гром далёкі — густа, глуха I так прыятна нейк для вуха,— Міхась, вярнуўшыся з абходу, Адзначваў добрую прыгоду. А Костусь дома не ўтрывае, Паслухаць шум той выбягае;
I праўда: гук такі цікавы... Як мілы гэтыя праявы!
Аб чым гудзе вада так важна, Так мілагучна, так працяжна? Напэўна гэтая вадзіца Мабыць якая чараўніца, Калі наўперад многа знае I пра раджайнасць нешта бае. I нават тата даў ёй веры.
Праз дзень прыйшоў наказ з кватэры, Якога бацька спадзяваўся, Каб у Камлішчы ён збіраўся, Бо ўжо глупіцы затакавалі, А іх прад святам палявалі;
Але ўпярод, да палявання, У змрок вячэрні і ў світанне Туды на подслухі хадзілі, Глушцоў шукалі і сачылі, Пакуль паны не прыязджалі.
Два буданы ў бары стаялі: Адзін — салаш яловы просты, Другі драўляны і з памостам; I вось, як панства наязджала, To тут яно і начавала.
Ляснік у будцы сваёй гнуўся, Хоць да агню ён больш гарнуўся; Але і тут было няміла: Адзін бок мёрз, другі смаліла. Міхал сабраўся, апрануўся I ў лес павольна пацягнуўся: У лясах снягі яшчэ ляжалі, Ды ўжо з узгоркаў саступалі I больш туліліся ў лагчынах Ды па цяністых раўчавінах. Зіма і тут збірала клумкі.