Олівер Твіст
Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
Праз некалькі хвілін пасля таго, як адбылася гэтая размова, увагу вясёлага старога джэнтльмена прыцягнуў шум крокаў на рыпучай лесвіцы. Ен якраз сядзеў ля агменя, трымаючы ў левай руцэ танную каўбасу і крыху хлеба, а ў правай — сцізорык; на трынозе стаяў алавяны рондаль. Калі ён павярнуўся, на яго бледным твары з’явілася агідная ўхмылка. Драпежна зіркаючы з-пад густых рудых броваў, ён скіраваў увесь свой слых на дзверы.
—Як гэта так? — прамармытаў габрэй, мяняючыся ў твары. — Толькі двое? А дзе трэці? He можа быць, каб яны заляцелі.
Крокі набліжаліся, яны гучалі ўжо каля дзвярэй. Дзверы памалу адчыніліся, і Махляр з Чарлі Бэйцам, увайшоўшы, шчыльна зачынілі іх за сабою.
РАЗДЗЕЛ XIII
Кемліваму чытачу называюцца новыя асобы, у сувязі з гэтым распавядаецца пра розныя прыемныя абставіны, якія маюць адносіны да гэтай гісторыі
Дзе Олівер? — раз’юшана спытаў габрэй, пагрозліва падняўшыся. — Дзе хлопчык?
Маладыя злодзеі паглядзелі на свайго апекуна, спалоханыя праявамі яго характару, потым з непакоем абмяняліся позіркамі. Але нічога не адказалі.
— Што здарылася з хлопчыкам? — дапытваўся габрэй, моцна ўхапіўшы Махляра за каўнер і вымаўляючы жахлівыя праклёны. — Кажы, або задуіпу!
Містэр Фэджын выглядаў настолькі сур’ёзна, што Чарлі Бэйц, які лічыў за лепшае ў любым выпадку трымацца болып бяспечнага боку і які нічога неверагоднага не бачыў у тым, што наступным будзе задушаны ён, сам упаў на калені і гучна, сакавіта і працяжна зароў, выдаўшы нешта сярэдняе паміж рыкам шалёнага быка і гудзеннем рупара.
— Ты будзеш казаць ці не?! — бы перуном ударыў габрэй, так моцна скаланаючы Махляра, што для апошняга зусім прывіднай стала перспектыва застацца ў сваім шырокім сурдуце.
—Лягавыя сцапалі яго, вось і ўсё, — злосна сказаў Махляр. — Ану, пусціце мяне, чуеце!
Ірвануўшыся, ён разам выслізнуў з прасторнага сурдута, які застаўся ў габрэевых руках.
Махляр схапіў відэлец для тостаў і зрабіў выпад у бок жывата вясёлага старога джэнтльмена. Калі б гэтая акцыя займела эфект, весялосці ў таго крыху паменела б, і наўрад ці хапіла б месяца ці двух, каб яе аднавіць.
У гэты непрыемны момант габрэй адскочыў так жвава, як, здавалася, папросту не здольны чалавек настолькі лядачы і, схапіўшы конаўку, падрыхтаваўся грымнуць ёю свайго праціўніка па галаве. Але ў гэтую хвілю Чарлі Бэйц азваўся Ta-
кім ровам, што стары раптам памяняў намер і з усяго размаху шпурнуў яе ў гэтага маладога джэнтльмена.
—Што гэта, што тут за пярун з навальніцай?! — пачууся басавіты голас. — Хто гэта шпульнуў у мяне? Добра, што на мяне трапіла піва, а не конаўка, а то я разабраўся б з кімсьці. Так-так! Хто ж, акрамя гэтага пякельнага, багатага, рабаўнічага, грымотнага старога габрэя мог раскідвацца напоямі! Хіба толькі вадой. Ды і тое адно тады, калі будзе кожны квартал падманваць Вадаправодную кампанію. Што гэта значыць, Фэджын? Каб мяне чорт забраў, калі мой шалік не ў піве! Заходзь, подлае стварэнне, што ты стаіш пад дзвярыма, быццам сорамна табе за свайго гаспадара! Сюды!
Чалавек, які прамовіў гэтыя словы, аказаўся каржакаватым дзецюком гадоў трыццаці пяці, у чорным вельветавым сурдуце, вельмі брудных кароткіх цёмных пітанах, іпнураваных чаравіках і шэрых баваўняных панчохах, якія абцягвалі вельмі тоўстыя ногі з вялікімі набрынялымі лыткамі, — якраз тыя ногі, што ў спалучэнні з такім касцюмам заўсёды выглядаюць незавершана і некамплектна, калі не ўпрыгожаныя парай кайданкоў. На галаве ў яго быў карычневы капялюш, а шыю абвіваў брудны стракаты шалік; яго доўгімі заношанымі канцамі дзяцюк выціраў з твару піва. Калі ён скончыў гэтую працу, адкрылася шырокая, цяжкая фізіяномія, пакрытая трохдзённым шчаціннем, на ёй — два злосныя вокі, адно з якіх было ў атачэнні рознакаляровых плям — сведчанне нядаўняга ўдару.
—Заходзь, чуеш ці не, — прабурчэў гэты сімпатычны суб’ект.
Белы калматы сабака з мордай, падрапанай у дваццаці розных месцах, прашмыгнуу у пакой.
—Чаму не заходзіў адразу? Занадта ганарысты, каб выйсці са мной у людзі? Кладзіся!
Гэты загад суправаджаўся выспяткам, які адкінуў жывёлу на другі бок пакоя. Сабака, аднак, быў звыклы да гэтага, бо не азваўся ні гукам; ён лёг зусім спакойна ў кутку і, міргаючы сваімі вельмі зласлівымі вачыма разоў з дваццаць на хвіліну, здавалася, рабіўагляд пакоя.
—Чым гэта ты тут займаешся? Мучаеш хлопцаў, перахоўваеш крадзенае, ты, сквапны, ненажэрны стары пень? — прамовіўдзя-
цюк, вольна рассеўшыся. — Я дзіву даюся, што яны цябе яшчэ не забілі; я б на іх месцы абавязкова цябе прыстукнуў. Каб я быў тваім вучнем, — даўно б ужо гэта зрабіў, а зрабіўшы, — не, не прадаў бы, таму што ты не варты нічога. Хіба што выстаўляць цябе як гэтакую пачвару ў шкляной бутэльцы, але вось наўрад ці выдзімаюць бутэлькі адпаведных памераў.
— Ціха! Ціха! — прамовіў, дрыжучы, стары габрэй. — Містэр Сайкс, не гаварыце так гучна.
— Кінь ты гэтых містэраў! Заўсёды так пачынаеш казаць, калі нешта нядобрае задумаў. Ты ж ведаеш, як мяне завуць, — дык і называй як належыць. А я ўжо сваё імя не зганьблю, калі прыйдзе час.
—Добра, добра, тады — Біл Сайкс, — з гнюснай ліслівасцю сказаў габрэй. — Здэцца, Біл, ты не ў гуморы.
— Можа быць, — адказаў Сайкс. — Думаю, што і ты не зусім у сабе, калі лічыш, што няма бяды, калі раскідвацца конаўкамі ці ляпаць языком...
—Ты з глузду з’ехаў? — прамовіў габрэй, схапіўшы дзецюка за рукаў і паказваючы на хлопчыкаў.
Містэр Сайкс задаволіўся тым, што завязаў пад левым вухам уяўны вузел і схіліў галаву да правага пляча, — габрэй, напэўна, выдатна зразумеў гэтую пантаміму. Потым на слэнгу, які скрозь чуўся ў ягонай гаворцы і быў бы зусім незразумелым, калі б мы яго працытавалі тут, Містэр Сайкс запатрабаваў шклянку моцнага.
—I спадзяюся, што ты не атруціш яго, — сказаў ён, паклаўіпы капялюш на стол.
Гэта быў жарт, але калі б той, хто яго прамовіў, бачыў, як злосна зыркаў вачыма ды кусаў свае бледныя вусны габрэй, павярнуўшыся да буфета, то, мажліва, і падумаў бы, што засцяро га не была б зусім лішняй і што жаданне палепшыць вінакурныя якасці напою не абмінула вясёлага старога джэнтльмена.
Праглынуўшы дзве або тры шклянкі спіртнога, містэр Сайкс зрабіў ласку і звярнуў увагу на маладых джэнтльменаў. Гэты міласцівы акт прывёў да размовы, у якой падрабязна і са зменамі, якія Махляр палічыў неабходнымі і адпаведнымі, былі высветленыя акалічнасці арышту Олівера.
— Баюся, — зазначыў габрэй, — што ён можа сказаць нешта такое, што прынясе нам непрыемнасці.
— Выдае на тое, — са злоснай усмешкай сказаў Сайкс. — Цябе выдадуць, Фэджын.
— Я і баюся. Насамрэч, — дадаў габрэй, як быццам не заўважыўшы рэплікі Сайкса, і пры гэтым пільна гледзячы на свайго суразмоўцу, — я баюся, што калі для нас гульня скончыцца, то скончыцца яна таксама і для многіх іншых, і што гэтыя наступствы будуць горшымі хутчэй для цябе, чым для мяне, мілок.
Дзяціна падскочыў і рэзка павярнуўся да габрэя. Але той уцягнуў галаву ў плечы і адсутным позіркам глядзеў на сцяну насупраць.
Узнікла доўгая паўза. Здавалася, што кожны ўдзельнік шаноўнага сходу паглыбіўся ў свае рэфлексіі, у тым ліку і сабака, які злосна аблізваўся, нібыта задумваючы ўчапіцца ў лытку першага сустрэчнага джэнтльмена ці лэдзі, як толькі ён выйдзе на вуліцу.
— Нехта павінен выведаць, што’ адбылося ў судзе, — сказаў містэр Сайкс куды больш разважным тонам, чым за ўвесь час яго прысутнасці ў пакоі.
Габрэй кіўнуў.
— Калі ён не раскалоўся і проста сядзіць у турме, то няма чаго баяцца, пакуль ён не выйдзе зноў, — сказаў містэр Сайкс, — а потым пра яго трэба паклапаціцца. Нейкім чынам яго трэба прыбраць да рук.
Габрэй кіўнуў яшчэ раз.
Такі план быў лагічным, але яго прыняццю нешчаслівым чынам замінала адно сур’ёзнае пярэчанне, а менавіта тое, што і Махляр, і Чарлі Бэйц, і містэр Уільям Сайкс паасобку і разам спадобіліся мець надзвычай моцную і глыбока закаранёную антыпатыю да знаходжання паблізу паліцэйскага пастарунка пры любых умовах і абставінах.
Колькі часу яны сядзелі і глядзелі адзін на аднаго ў гэтым стане няпэўнасці, цяжка сказаць. Аднак няма неабходнасці рабіць здагадкі на гэты конт, таму што нечаканае з’яўленне дзвюх
маладых лэдзі, якіх Оліверу даводзілася бачыць раней, зноў ажывіла заціхлую размову.
— Вось тое, што трэба! — выгукнуў габрэй. — Бэт пойдзе; ты ж пойдзеш, мая даражэнькая?
— Куды? — пацікавілася маладая лэдзі.
—Усяго толькі ў паліцэйскі офіс, мая даражэнькая, — лісліва адказаў габрэй.
Трэба аддаць належнае маладой лэдзі: яна не адмовілася проста так, а толькі эмацыйна і сур’ёзна заявіла, што, маўляў, хай яе чорт забярэ, калі яна туды пойдзе. Гэтая ветлівая і шляхетная ўхілістасць адказу сведчыла пра тое, што далікатнасць была ў яе ў крыві і што яна не дазваляла маладой лэдзі скрыўдзіць роднасную істоту падкрэслена прамой адмовай.
Фізіяномія габрэя набыла расчараваны выгляд. Ён адвярнуўся ад гэтай маладой лэдзі, убранай нябедна, нават раскошна, у чырвоную сукенку, зялёныя боцікі і жоўтыя папільёткі, і паглядзеў на другую дзяўчыну.
— Нэнсі, золатка маё, што ты скажаш? — падлабуніўся габрэй.
— Скажу, што так справа не пойдзе, і няма чаго напіраць, Фэджын, — адказала Нэнсі.
— Што ты маеш на ўвазе пад гэтым? — спытаў містэр Сайкс, паглядзеўшы на яе досыць змрочна.
—Тое, што сказала, Біл, — безуважна азвалася лэдзі.
—Чаму ты не хочаш? Толькі ты адна мржаш гэта зрабіць, — угаворваў яе Сайкс. — Апроч нас, цябе больш ні адна душа не ведае.
— I я не хачу ні пра кога нічога ведаць, — тым самым тонам адказала Нэнсі. — Я схіляюся значна больш да адмоўнага адказу, чым да станоўчага.
—Яна пойдзе, Фэджын, — сказаў Сайкс.
—He, яна не пойдзе, Фэджын, — сказала Нэнсі.
—А я кажу, яна пойдзе, Фэджын, — гнуў сваё Сайкс.
I містэр Сайкс не памыліўся. Пагрозамі, абяцанкамі і спакусамі згаданую лэдзі схілілі да згоды. Насамрэч, яе не маглі, як яе сяброўку, стрымліваць пэўныя меркаванні, бо яна толькі нядаўна пераехала ў ваколіцы Філд-Лэйн з аддаленага, але
прэстыжнага прыгарада Рэткліф і магла не асцерагацца, што яе пазнае хто-небудзь з яе шматлікіх знаёмцаў.
I вось, апрануўшы паверх чырвонай сукні белы фартух і схаваўшы папільёткі пад саламяным капялюшыкам, — абедзве гэтыя рэчы знайшліся ў невычэрпных складах габрэя, — міс Нэнсі падрыхтавалася да акцыі.