Олівер Твіст
Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
— У вас ёсць паперы, — сказаў, наблізіўшыся, містэр Браўнлоў, — якія былі аддадзеныя ў вашы рукі дзеля бяспечнага захавання чалавекам па імені Манкс.
— Гэта ўсё хлусня, — адказваў габрэй. — Ніякіх папер у мяне няма.
—Дзеля Госпада Бога, — урачыста прамовіў містэр Браўнлоў, — не гаварыце так цяпер, на парозе смерці, скажыце мне, дзе яны. Вы ведаеце — Сайкс мёртвы, Манкс прызнаўся, і ніякай выгады атрымаць болып нельга. Дык дзе паперы?
— Олівер, — усклікнуў габрэй і жэстам паклікаў яго. — Ідзі сюды. Я табе на вуха скажу.
—Я не баюся, — сказаў Олівер упаўголаса і вызваліўся ад рукі містэра Браўнлоў.
— Паперы ў парусінавым мяху, — сказаў габрэй, прыцягнуўшы Олівера да сябе, — схаваныя ў пройме над комінам у верхнім пакоі. Я хачу пагаварыць з табой, мой мілы. Хачу пагаварыць з табой.
—Добра, добра, — адказаў Олівер. — Дайце я прачытаю малітву. Прашу вас! Дазвольце мне прачытаць малітву. Толькі адну, разам з вамі на каленях, і потым мы будзем гаварыць да самага рання.
— Выходзь, выходзь, — адказаў габрэй, штурхаючы хлопчыка перад сабой да дзвярэй і безуважна гледзячы паверх яго галавы.
— Скажы, што я пайшоў спаць, — табе яны павераць. Ты можаш мяне вывесці, калі будзеш ісці са мной так. Ну, ну!
— О! Божа, даруй гэтаму няшчаснаму! — усклікнуў хлопчык і заліўся слязьмі.
— Правільна, правільна, — сказаў Фэджын. — Гэта нам дапаможа. Спачатку ў гэтыя дзверы. Калі я пачну трымцець, праходзячы каля шыбеніцы, не зважай і паспяшайся. Ну, ну!
—У вас яшчэ ёсць пытанні, сэр? — спытаўся наглядчык.
— Болып пытанняў няма, — адказаў містэр Браўнлоў. — Каб я мог спадзявацца, што можна дабіцца, каб ён уцяміў сваё становішча...
—3 гэтага нічога не атрымаецца, сэр, — адказаў той, хітаючы галавой. — Лепш пакіньце яго ў спакоі.
Дзверы камеры адчыніліся, і з’явіліся наглядчыкі.
— Паспяшайма, паспяшайма! — крыкнуў габрэй. — Без шуму, але і не марудзячы. Хутчэй, хутчэй!
Мужчыны падхапілі яго пад рукі, вызвалілі Олівера, адцягнулі яго назад. Нейкую хвіліну ён змагаўся з сілай адчаю, а потым пачаў крычаць так, што крыкі гэтыя пранікалі нават скрозь тоўстыя сцены і звінелі ў вушах наведвальнікаў, аж пакуль яны не выйшлі ўва двор.
Яны не адразу пайшлі з вязніцы. Пасля страшнага відовішча Олівер ледзь не самлеў і быў такім слабым, што з гадзіну ці болей не мог ісці.
Калі яны выйшлі, бралася на дзень. Ужо сышоўся ладны натоўп. Ваўсіх вокнах цясніліся людзі, якія курылі, гулялі ў карты, каб прабавіць час; у натоўпе штурхаліся, сварыліся, жартавалі. Усё гаварыла пра бурлівасць жыцця, — усё, акрамя спалучэння страшных прыкметаў у цэнтры ўсяго: чорнага ўзвышша, перакладзіны, вяроўкі ды іншых агідных інструментаў смерці.
РАЗДЗЕЛ LIH
і апоші
Расказ пра лёс герояў гэтай аповесці амаль скончаны. Тое апошняе, што засталося расказаць іх біёграфу, памесціцца ў некалькіх словах.
He прайшло і трох месяцаў, як Роз Флэмінг і Гары Мэйлі пабраліся шлюбам, — павянчаліся ў вясковай царкве, дзе з гэтага часу пачыналася праца маладога святара; у той самы дзень яны сталі ўладальнікамі свайго новага шчаслівага дома.
Місіс Мэйлі пачала жыць у свайго сына і нявесткі, каб у дні, якія ёй засталіся, радавацца той асалодзе, якую могуць даць чалавеку ўзрост і годнасць, — сузіранню шчасця тых, каму бесперапынна дарыліся найцёплыя пачуцці і найпяшчотныя клопаты варта пражытага жыцця.
У выніку грунтоўнага і бесстаронняга даследавання высветлілася, што калі рэшту прамантачанага багацця, якое заставалася ва ўладанні Манкса (і якое не павялічылася ні ў яго руках, ні ў руках яго маці), пароўну падзяліць паміж Манксам і Оліверам, то кожны атрымае крыху болып за тры тысячы фунтаў. Згодна з бацькоўскім тастаментам, Олівер меў права на ўсю спадчыну, але містэр Браўнлоў, не хочучы пазбавіць старэйшага сына магчымасці пакінуць распуснае жыццё, распачаць сумленную кар’еру, прапанаваў такі падзел маёмасці, і яго малады выхаванец на гэта з радасцю пагадзіўся.
Манкс, які ўсё яшчэ захоўваў гэтае сваё прыдуманае імя, з’ехаў са сваёй доляй у аддаленую частку Новага Свету, дзе неўзабаве марна растраціў усё і зноў вярнуўся да ранейшага жыцця, за нейкае махлярства трапіў у турму, доўга там прасядзеў, быў разбіты прыступам сваёй старой хваробы і памёр у вязніцы. Гэтаксама далёка ад радзімы памерлі ўсе галоўныя ўдзельнікі банды ягонага сябра Фэджына.
Містэр Браўнлоў усынавіў Олівера. Ён асеў з Оліверам і эканомкай на сталае жыццё за нейкую мілю ад прыходскага дома, дзе жылі яго добрыя сябры, і выканаў адзінае жадан-
не гарачага і шчырага сэрца Олівера, якое засталося яшчэ не выкананым: паяднаў маленькую грамаду, і тая зажыла жыццём, блізкім да таго ідэальна шчаслівага, якое толькі магчыма ў нашым пераменлівым свеце.
Неўзабаве пасля вяселля маладых людзей шляхетны доктар вярнуўся ў Чэрсі, дзе, пазбаўлены ўзаемінаў са сваімі старымі сябрамі, ён мог бы захандрыць, каб быў схільны да гэтага з-за свайго тэмпераменту, і мог бы стаць старым буркатуном, калі б ведаў як. Два ці тры месяцы ён абмяжоўваўся намёкамі, што баіцца, ці не пашкодзіць мясцовы клімат яго здароўю, потым упэўніўся, што месца гэтае перастала быць для яго тым, чым было раней, і перадаў сваю практыку памочніку, пасяліўся ў халасцяцкім асабняку на выселках ля вёскі, дзе яго малады сябра быў святаром, і адразу ж выздаравеў. Тут ён пачаў займацца садаводствам, пасадкай дрэваў, рыбалоўствам, сталярствам, а таксама многімі іншымі справамі накшталт гэтых, і ўсё гэта з характэрным імпэтам, і ў кожнай справе ён стаў адным з найбольшых аўтарытэтаў ва ўсёй акрузе.
Перад сваім пераездам яму ўдалося наладзіць моцныя сяброўскія сувязі з містэрам Грымуігам; з боку апошняга ў гэтае сяброўства ўкладвалася шмат сардэчнасці. Ён наведвае містэра Лосбэрна вельмі шмат разоў на год. 3 нагоды чарговага наведвання містэр Грымуіг садзіць дрэвы, ловіць рыбу і сталярнічае з вялікай ахвотай, прычым робіць гэта так, як можа толькі ён адзін, і заўсёды настойліва сцвярджае, што яго спосаб найлепшы. Па нядзелях ён ніколі не прамінае пакрытыкаваць у размове са святаром яго набажэнства, потым зусім канфідэнцыйна інфармуе містэра Лосбэрна, што лічыць набажэнства выдатным, але не лічыць патрэбным гаварыць пра гэта. Сталым і вельмі любімым жартам містэра Браўнлоў стала тое, што ён падсмейваецца з колішняга прароцтва містэра Грымуіга адносна Олівера і нагадвае яму пра тую ноч, калі яны сядзелі ля стала, паклаўшы перад сабою гадзіннік, ды чакалі вяртання Олівера. Аднак містэр Грымуіг запэўнівае, што па сутнасці ён меў рацыю, і даказвае гэта рэмаркаю, што Олівер у рэшце рэшт насамрэч не прыйшоў. Гэта заўсёды выклікае ў яго самога смех і падымае яго настрой.
Містэр Ноэ Клэйпал, які атрымаў ад суда Кароны дзякуючы яго актыўнай ролі ў справе Фэджына дараванне і прыйшоў да высновы, што ў цэлым яго прафесія не такая бяспечная, як хацелася, не ведаў спачатку, дзе яму шукаць сродкі да існавання, не абцяжарваючы сябе залішне працай. Пасля непрацяглага роздуму ён распачаў дзейнасць інфарматара паліцыі і мае за гэта немалы заробак. Раз на тыдзень, падчас царкоўнага набажэнства, ён і Шарлот, шляхетна апрануўшыся, выходзяць на людзі. Каля дзвярэй якой-небудзь карчмы лэдзі млее, і джэнтльмену даюць на тры пенсы брэндзі, каб прывесці яе ў прытомнасць. Назаўтра ён даносіць у паліцыю і мае палову сумы штрафу. Калі-нікалі містэр Клэйпал млее сам, — з тым самым вынікам.
Містэр і місіс Бамбл, вызваленыя ад пасадаў, паступова моцна збяднелі і змізарнелі; нарэшце яны апынуліся ў той самай працоўні, дзе калісьці панавалі над іншымі. Нехта чуў, як містэр Бамбл казаў, што з-за такой бядоты і нястачаў ён нават не можа як след быць удзячным за тое, што яго разлучылі з жонкай.
Што да містэраў Джайлса і Брытлза, то яны пакуль на старых пасадах, хоць першы стаў лысым, а згаданы апошнім хлапчук зусім пасівеў. Яны начуюць у доме прыходскага святара, але настолькі пароўну размяркоўваюць сваю ўвагу паміж насельнікамі таго дома і містэрам Оліверам, містэрам Браўнлоў і містэрам Лосбэрнам, што да сённяшняга дня вяскоўцы не могуць вызначыць, у каго яны на службе.
Малады Чарлі Бэйц, напалоханы злачынствам Сайкса, пачаў разважаць пасля ўсяго, што адбылося, ці не ёсць сумленнае жыццё найлепшым варыянтам. I калі прыйшоў да высновы, што, напэўна, так яно і ёсць, то павярнуўся спінай да мінулага і вырашыў загладзіць яго, — распачаўшы іншую дзейнасць. Нейкі час яму давялося шмат працаваць і нямала пакутаваць, але з яго лёгкім характарам і вартай мэтай ён урэшце дасягнуў поспеху: пасля досведу працы парабкам у фермера і памочнікам у рамізніка ён цяпер самы вясёлы жывёлапрамысловец ва ўсім Нортгэмптаншыры.
Рука, якая піша гэтыя радкі, набліжаецца да канца работы і пачынае дрыжаць; яна ахвотна выцягвала б і далей ніці прыгодаў.
Я неахвотна развітваюся з некалькімі з тых, з кім супольнічаў так доўга, і падзяліў бы іх шчасце, паспрабаваўшы апісаць яго. Я паказаў бы Роз Мэйлі ў поўным росквіце чароўнае маладое жаноцкасці, якая пралівае на сваю ціхую сцежку жыцця такое лагоднае і пяшчотнае святло, якое падае на ўсіх, хто ідзе разам з ёй, свеціць у сэрцы іншых. Я паказаў бы яе дуіпой кола людзей ля каміна або нейкай кампаніі ўлетку, я прыйшоў бы за ёй следам па спякотных палях у летні поўдзень, слухаў бы нізкі тон яе мілага голаса падчас вечаровага шпацыру пад поўняй, я назіраў бы яе ва ўсёй яе шчырай дабрадзейнасці па-за домам, і як яна з усмешкай выконвае абавязкі ў сваім жытле; я паказаў бы яе і дзіця яе памерлай сястры, шчаслівых ваўзаемнай любові, як яны цэлыя гадзіны праводзяць разам, распавядаючы адно аднаму пра сяброў, страта якіх была такою журботнай; яшчэ раз убачыў бы я радасныя маленькія тварыкі, якія прытуліліся да яе каленяў, і паслухаў бы іх вясёлае балбатанне. Я б нагадаў той чысты смех і слёзы замілавання, якія блішчаць у лагодных блакітных вочках. Усё гэта і яшчэ тысячу позіркаў і ўсмешак, паваротаў думкі і размовы — я ўзнавіў бы дакладна ўсё да драбніцы.
Пра тое, як містэр Браўнлоў дзень за днём працягваў узбагачаць розум свайго прыёмнага сына скарбамі ведаў і адчуваў усё болыпую прыхільнасць да яго па меры таго, як развівалася яго самасць і ўсё болып прарастала насенне тых якасцяў, якія ён хацеў у ім развіць. Як ён заўважаў у ім усё новыя рысы сябра сваёй маладосці, якія будзілі ўяго сэрцы старыя ўспаміны, ціхую меланхолію, але былі і прыемнымі ды заспакаяльнымі — успаміны пра тое, як два сіраты прайшлі праз выпрабаванні Лёсу, запомнілі яго ўрокі і не забыліся на міласэрнасць да іншых людзей, узаемную любоў і палкую ўдзячнасць да Таго, хто абараніў, захаваў іх. Пра гэтыя рэчы няма патрэбы гаварыць. Я сказаў, што яны былі па-сапраўднаму шчаслівыя, а без моцы пачуцця, без чалавечнасці ў сэрцы, без удзячнасці да Таго, чыім паролем мусіць быць міласэрнасць і чыёй найважнейшай якасцю ёсць Прыхільнасць да ўсяго, што дыхае, не можа быць дасягнута сапраўднае шчасце.