• Газеты, часопісы і г.д.
  • Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

    Олівер Твіст

    Чарльз Дыкенс

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 456с.
    Мінск 2010
    105.69 МБ
    Суддзя надзеў чорны берэт, а падсудны ўсё яшчэ стаяў у той самай паставе, з тым самым выразам твару. У нейкай жанчыны на галерыі вырваўся вокліч, выкліканы гэтым страшным і велічным момантам. Ён паглядзеў туды, адкуль данёсся крык, быццам быў раззлаваны гэтай прыкрасцю, і з яшчэ большай увагай нахіліўся наперад. Прамова, звернутая да яго, была ўрачыстай і ўнушальнай, прысуд гучаў жахліва, але ён стаяў, бы мармуровая статуя, абсалютна нерухома. Яго выпетралы твар усё яшчэ быў звернуты ўперад, ніжняя сківіца адвісла, а вочы былі ўтаропленыя перад сабой, калі наглядчык паклаў яму руку на плячо і паказаў на выхад. Ён нейкую хвіліну тупа глядзеў перад сабой, потым паслухаўся.
    Яго правялі праз пакой з каменнай падлогай, пад залам суда, дзе адны арыштанты чакалі сваёй чаргі ісці ў суд, іншыя размаўлялі са сваімі сябрамі, якія штурхаліся ля рашоткі, за якой быў адкрыты двор. Тут не было нікога, хто пагаварыў бы з ім, але калі ён праходзіў, арыштанты адступілі, каб ён лепш быў бачны тым, хто стаяў, прыціснуўшыся да кратаў, і тыя абсыпалі яго крыўднымі мянушкамі, лаянкай, крычалі і свісталі. Ён патрос кулаком і збіраўся ўжо плюнуць у іх, але канваіры прыспешылі яго і павялі цёмным калідорам, які быўасветлены толькі некалькімі цьмянымі лямпамі, унутр вязніцы.
    Тут яго абшукалі — ці няма пры ім якіх-небудзь рэчаў, якія дапамаглі б яму абысці закон. Калі гэтая цырымонія закончылася, яго завялі ў адну з камер для асуджаных і пакінулі там аднаго.
    Ён сеў на каменную лаву насупраць дзвярэй, якая служыла крэслам і ложкам, утаропіў налітыя крывёй вочы ў падлогу і паспрабаваў сабрацца з думкамі. Праз нейкі час ён ўзгадаў некалькі разрозненых фрагментаў таго, што сказаў суддзя, хоць тады яму здавалася, што ён не разумее ні слова. Словы паступова вярталіся на свае месцы, паступова аднаўляліся часткі сказаў, якіх не хапала, так што праз невялікі час ён аднавіў увесь прысуд амаль у тым выглядзе, у якім ён бьгў вырачаны. Павесіць за шыю, пакуль не памрэ — такі канец чакаў яго. Павесіць за шыю, пакуль не памрэ.
    Стала зусім цёмна. Ён пачаў думаць пра ўсіх знаёмых яму людзей, якія памерлі на эшафоце; некаторыя з іх памерлі якраз гэткім чынам. Яны так хутка наплывалі адзін за другім, што ён ледзьве паспяваў іх лічыць. Ён бачыў, як паміралі некаторыя з іх — і пасміхаўся, таму што яны памерлі з малітвай на вуснах. 3 якім ляскатам падала дошка і як хутка яны мяняліся — ператвараліся са здаровых, энергічных людзей у віснучыя цюкі адзення!
    Мабыць, некаторыя з іх былі ў гэтай самай камеры — сядзелі на гэтым вось месцы. Ужо зусім цёмна — чаму не нясуць святла? Камера была пабудаваная шмат гадоў таму. Колькі ж людзей правялі ў ёй свае апошнія гадзіны? Здавалася, што ён сядзіць у склепе, забітым мерцвякамі — каптур, пятля, звязаныя рукі, твары, якія ён ведаў, якія пазнаваў нават праз агідныя покрывы... Святла! Святла!
    Нарэшце, калі ён у мяса разбіў рукі, б’ючы імі ў цяжкія дзверы і сцены, прыйшлі двое. Адзін прынёс свечку, якую засунуў у жалезны падсвечнік на сцяне, другі прынёс матрац, каб ноччу спаць на ім, бо з гэтага часу вязня нельга было пакідаць аднаго.
    Потым настала ноч — цёмная, панурая, маўклівая ноч. Іншыя людзі з тых, хто не спіць, з радасцю прыслухоўваюцца да царкоўнага звона, бо ён абвяшчае пра тое, што жыццё ідзе далей, што наступіць дзень. Габрэю гэты гук прыносіў толькі роспач. Бумканне металёвага звона было сугучнае толькі аднаму глыбокаму, пустому слову — «смерць». Што было карысці ад тлуму і шуму вясёлага рання, якія пранікалі нават сюды, да яго ў камеру? Гэта быў той самы пахавальны звон, у якім здзек паяднаўся з перасцярогай.
    Дзень прайшоў. Дзень? He было ніякага дня. Ён праляцеў гэтаксама хутка, як і наступіў — і надышла ноч, ноч доўгая і адначасна такая кароткая, доўгая з-за жахлівай глухой цішыні і кароткая з-за хуткаплынных гадзін. Нейкі час ён шалеў, брыдка зневажаў Бога, потым проста выў і рваў на сабе валасы. Яго шаноўныя аднаверцы прыйшлі, каб памаліцца разам з ім, але ён з праклёнамі прагнаў іх. Яны былі паспрабавалі яшчэ раз праявіць дабрачыннасць, але ён выштурхнуў іх прэч.
    Ноч з суботы на нядзелю. Яму засталася яшчэ толькі адна ноч. Калі гэтая думка прыйшла яму ў галаву, настаў новы дзень — нядзеля.
    Толькі пад вечар гэтага апошняга жахлівага дня гнятлівае ўсведамленне яго безнадзейнага, роспачнага становішча цалкам завалодала ягонай грэшнай душой — не таму, што ён меў нейкую надзею на памілаванне, а таму, што ён ніколі не быўу стане дапусціць, што смерць так блізка. Ен мала гаварыў з тымі двума, што наглядалі за ім, мяняючы адзін другога; са свайго боку, і яны не рабілі спробаў прыцягнуць яго ўвагу. Ён сядзеў у нейкім трансе. Іншым разам ён усхопліваўся і з раскрытым ротам бегаў у гарачцы ўзад і ўперад у такім прыпадку страху і злосці, што нават яны, звыклыя да такіх рэчаў, адхіналіся ад яго з жахам. Нарэшце ён стаў такім страшным, яго так замучыла ягонае хворае сумленне, што наглядчыкі пачалі баяцца сядзець па адным і пільнавалі яго ўдвух.
    Ён расцягнуўся на сваім каменным ложку і пачаў думаць пра мінулае. Нехта з натоўпу дастаў яго нейкай зброяй, калі яго бралі, і ягоная галава была перавязаная палатнянай павязкай. Рыжыя валасы яго звісалі на бяскроўны твар, барада была каўтуном, некалькі касмыкоў з яе былі вырваныя. Яго вочы свяціліся страшным агнём, нямытая скура патрэскалася ад ліхаманкі, якая з’ядала яго. Восем-дзевяць-дзесяць. Калі гэта толькі не фокус дзеля таго, каб запалохаць яго, калі гэта насамрэч былі гадзіны, якія напіралі адна на другую, то дзе будзе ён, калі яны зробяць поўны круг? Адзінаццаць! Яшчэ адзін удар, а яшчэ ж не адгучала рэха ад папярэдняй гадзіны. У восем ён будзе адно плакалыпчыкам ваўласнай пахавалызай працэсіі, у адзінаццаць...
    Жахлівыя сцены Ныогейта, якія хавалі ў сабе шмат нішчымніцы, нявыказанага страху, хавалі не толькі ад вачэй, але і — занадта часта і занадта доўга — ад думак людскіх, ніколі не бачылі відовішча больш прывіднага і жудлівага. Тыя нешматлікія, хто, праходзячы міма, запавольваў крокі і задаваў сабе пытанні, што можа рабіць чалавек, прысуджаны да павешання заўтра ранкам, дрэнна спалі б у тую ноч, каб пабачылі яго.
    3 ранняга вечара амаль да поўначы невялікія групкі па два-тры чалавекі падыходзілі да турэмнай брамы і цікавіліся са спалоханым выразам твару, ці не прыйшло памілаванне. Атрымаўшы адмоўны адказ, яны перадавалі жаданую вестку групам людзей, якія кучкаваліся на вуліцы, паказвалі дзверы, праз якія ён выйдзе, месца, на якім будзе пабудаваная шыбеніца, а потым, неахвотна адыходзілі і ўяўлялі сабе, як гэта будзе выглядаць. Паступова яны ўсе пайшлі, і нейкую гадзіну ўначы вуліца заставалася пустой і цёмнай.
    Пляц перад турмой быў расчышчаны, а цераз дарогу былі перакінутыя некалькі афарбаваных у чорны колер моцных брусоў, каб стрымліваць націск натоўпу, калі ў брамцы з’явіліся містэр Браўнлоў і Олівер і прад’явілі ордэр з дазволам наведаць вязня, падпісаны адным з шэрыфаў.
    — Што, сэр, малады джэнтльмен таксама пойдзе? — спытаў чалавек, які мусіў суправаджаць іх. — Такое відовішча не для дзяцей, сэр.
    —Правільна, мой сябра, — азваўся містэр Браўнлоў, — але мая справа да таго чалавека цесна звязаная з хлопчыкам, і калі ўжо дзіця бачыла яго ў зеніце росквіту і зладзейства, то я думаю, што было б добра — нават коштам пэўнага страху і перажывання, — каб ён пабачыў яго цяпер.
    Гэтыя некалькі слоў былі сказаныя ўбаку, не для вушэй Олівера. Мужчына дакрануўся да капелюша, з цікаўнасцю зірнуўшы на Олівера, адчыніў другую брамку, якая была насупраць той, праз якую яны ўвайшлі, і правёў іх цёмнымі, пакручастымі калідорамі да камеры.
    —Тут, — сказаў ён, спыніўшыся ў цёмным пераходзе, у якім некалькі рабочых былі занятыя ў поўнай цішыні нейкай
    падрыхтоўкай, — тут ён будзе праходзіць. А калі вы заглянеце сюды, то зможаце ўбачыць дзверы, з якіх ён выйдзе.
    Ён завёў іх у кухню з каменнай падлогай, дзе стаяла шмат катлоў для гатавання турэмнай ежы, і паказаў на дзверы. Над імі была закратаваная пройма, праз якую даносіліся гукі мужчынскіх галасоў, якія перамяжоўваліся стукам цяслярскага начыння і дошак. Там ладзілі шыбеніцу.
    Потым яны прайшлі праз некалькі трывалых дзвярэй, якія адмыкалі знутры іншыя наглядчыкі, перасеклі адкрыты двор, падняліся па вузкай лесвіцы і ўвайшлі ў калідор з шэрагам дзвярэй злева. Ключнік падаў ім знак, каб заставаліся, дзе ёсць, і пастукаў у адну з іх звязкай ключоў. Абодва наглядчыкі пашапталіся з ім, пацягваючыся, выйшлі на калідор, быццам узрадаваныя, што будуць мець перадышку, і падалі знак наведвальнікам, каб тыя ішлі ў камеру следам за першым наглядчыкам. Тыя так і зрабілі.
    Асуджаны злачынец сядзеў на каменным ложку, хістаючыся з боку на бок. Твар яго нагадваў хутчэй пысу нейкага звера, чым аблічча чалавека. Няйначай, ён успамінаў сваё мінулае, бо безупынна нешта мармытаў, усведамляючы наведнікаў няйначай як удзельнікаў сваіх відзежаў.
    — Малайчына, Чарлі, добра справіўся, — мармытаў ён. — I ты, Олівер — ха-ха! I ты, Олівер, — цяпер зусім джэнтльмен, зусім... забярыце гэтага хлопца спаць!
    Наглядчык узяў Олівера за руку, шапнуў яму, каб той не баяўся, і моўчкі глядзеў на тое, што адбываецца.
    — Забярыце яго спаць! — крычаў габрэй. — Вы мяне чуеце, хто-небудзь з вас? Ён... ён... усяму прычынай. Варта грошай... прывучыць яго да гэтага... Біл, Болтэра за глотку, пакінь дзяўчыну, урэж Болтэраў гарляк як мага глыбей. Адвалі яму галаву!
    — Фэджын! — прамовіў наглядчык.
    — Гэта я! — усклікнуў габрэй, імгненна прымаючы тую самую паставу, якую ён захоўваў у судзе. — Стары, мілорд, вельмі, вельмі стары чалавек!
    — Слухайце, — працягваў наглядчык і паклаў яму руку на грудзі, каб той не ўставаў, — тут прыйшлі, хочуць пагаварыць з ва-
    мі, няйначай, задаць некалькі пытанняў. Фэджын! Фэджын! Вы мужчына ці не?
    — Мне нядоўга засталося ім быць, — адказаў той і зіркнуў на іх; твар яго не выражаў ніякіх людскіх пачуццяў, акрамя шаленства і спалоху. — Забіць іх усіх! Якое права яны маюць забіваць мяне!
    Тут ён пазнаў Олівера і містэра Браўнлоў. Забіўіпыся ў самы дальні куток свайго ложа, запыгаўся, што ім тут трэба.
    — Ціха, — сказаў наглядчык, усё яшчэ трымаючы яго. — Ну, сэр. Пытайце ў яго, што вы там хацелі спытаць, і хутка, бо ён з кожнай хвілінай становіцца ўсё горш!