• Газеты, часопісы і г.д.
  • Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

    Олівер Твіст

    Чарльз Дыкенс

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 456с.
    Мінск 2010
    спыняўся, спыняўся і прывід. Калі ён бег, здань рухалася следам — не бегла, што было б яму палёгкай, але рухалася, як труп, надзелены нейкім механічным жыццём і гнаны павольным, меланхалічным ветрам, які ніколі не сціхаў і не ўзмацняўся.
    Іншым разам ён паварочваўся з адчайнай рашучасцю адагнаць здань, нават калі адзін яе позірк забіў бы яго, але валасы станавіліся дыбарам у яго на галаве, і кроў стыла ў жылах, бо яна паварочвалася разам з ім і стаяла за ягонай спінай. Ранкам ён утрымліваў яе перад сабой, а цяпер яна заўсёды была ззаду. Ен прытуліўся спінай да адхону і адчуў, што цяпер яна ўзвышаецца над ім, вылучаючыся на фоне халоднага чыстага неба. Ён заваліўся на дарогу плазам — лёг спінай. Яна стаяла ля ягонай галавы моўчкі, простая, нерухомая — жывы помнікнадмагілле з эпітафіяй, напісанай крывёй.
    Няхай ніхто не кажа пра забойцаў, якія ўцяклі ад правасуддзя, і не намякае, што наканаванне можа заснуць. Адна хвіліна такой жахлівай агоніі вартая дванаццаці гвалтоўных смерцяў.
    У полі, праз якое ён ішоў, яму патрапілася пунька, якая магла быць прытулкам на ноч. Перад дзвярыма раслі тры высокія таполі, таму ўнутры было вельмі цёмна, і вецер з жальбаю ўздыхаў у галінах дрэў. Ён не мог ісці далей, пакуль не надыдзе дзень, і ўлёгся тут уздоўж сцяны, лёг, каб прыняць новае катаванне. Бо здань зноў явілася яму, такая самая неадступная і яшчэ больш страшная, чым тая, ад якой ён выратаваўся. Гэтыя шырока адкрытыя вочы, такія цьмяныя і сашклелыя, што лепш было б іх бачыць, чым думаць пра іх, з’явіліся пасярод цемры; святло было ў іх, але яны не асвятлялі нічога. Толькі пара вачэй, але яны былі ўсюды. Калі ён заплюшчваў вочы, на яго наплываў пакой з усімі знаёмымі прадметамі — на некаторыя ён насамрэч мог бы забыцца, каб аднаўляў усё з памяці, — кожны на сваім звыклым месцы. Цела было на тым самым месцы, і вочы былі скіраваныя туды сама, як і ўранні, калі ён, крадучыся, сыходзіў. Ён падхапіўся і пабег у поле. Потым вярнуўся ў пуню і зноў залёг. Вочы зноў явіліся яму, перш чым ён паспеў адчуць дол.
    I ён застаўся тут, ахоплены такім жахам, якога ніхто, акрамя яго, не зведаў, дрыжучы кожным членам свайго цела,
    абліваючыся халодным потам, як раптам начны вецер данёс да яго пошум аддаленых крыкаў, гул устрывожаных, узрушаных галасоў. Чалавечы голас у гэтым пустэльным месцы, няхай нават ён сведчыў пра нейкую бяду, прынёс яму палёгку. Пагроза ўласнай бяспецы надала яму сілы і энергіі. Ён падхапіўся і выбег за дзверы.
    Здавалася, што ўвесь шырокі небасхіл быў у агні. Языкі полымя падымаліся ў неба разам са снапамі іскраў, накатваліся адзін на другі і асвятлялі ваколіцу на шмат міль навокал, выкідваючы клубы дыму ў тым кірунку, дзе ён стаяў. Шум узмацніўся, бо новыя галасы падхапілі лямант: «Пажар!» Воклічы зліліся з ударамі звона, гукам падзення нейкіх цяжкіх прадметаў і трэскатам полымя, якое пераскоквала на новыя аб’екты і падымалася ўверх, быццам атрымаўшы падсілкаванне. Пакуль ён глядзеў, шум узмацняўся. Там былі людзі — мужчыны, жанчыны, — святло, мітусня. Гэта было для яго як новае жыццё. Ён кінуўся наперад — наўпрост, на злом галавы, ломячыся праз хмызы, зараснікі верасу, пераскокваючы цераз агароджы і платы гэтаксама нястрымна, як і ягоны сабака, які імчаў за ім наўздагон з гучным і звонкім брэхам.
    Ён падбег да месца. Там мітусіліся напаўадзетыя фігуры: адны спрабавалі выцягнуць са стайні спалоханых коней, другія выганялі з двароў і надворных пабудоў скаціну, іншыя цягнулі нешта з палаючага дома пад градам іскраў і тлелых чырванню бэлек. Праз проймы, дзе гадзіну таму былі вокны і дзверы, бачнае было адно лютае віраванне полымя; сцены хісталіся і абрыналіся ў палаючы калодзеж; расплаўленыя свінец і жалеза белымі кроплямі і струменямі падалі на зямлю. Жанчыны і дзеці вішчалі, а мужчыны падбадзёрвалі адзін аднаго гучнымі воклічамі. Да агромністага гулу далучаліся ляскатанне пажарных помпаў і шыпенне вадзяных струменяў, якія падалі на палаючую драўніну. Ён таксама пачаў крычаць ва ўсё горла і роў, аж пакуль не асіп; імкнучыся ўцячы ад памяці, ад самога сябе. Ён нырнуў у самую куламесу.
    Гэтай ноччу ён кідаўся з боку ў бок, то працуючы на пажарнай помпе, то прабіраючыся скрозь полымя і дым, увесь час
    стараўся быць там, дзе найболып шуму і людзей. Бегаў уверхуніз па драбінах, па дахах будынкаў, па насцілах, якія рыпелі і качаліся пад цяжарам ягонага цела, пад градам цаглінаў і камення, — ён быў усюды, дзе быў гэты вялікі пажар, але жыццё яго было як быццам заварожаным, і ён не займеў ніводнай драпіны, сіняка; ён не зведаў стомы, яго не наведалі думкі, аж пакуль не заняўся новы дзень. Ранак высвеціў адно дым і чорныя руіны.
    Калі мінулася гэтае вар’яцкае ўзрушэнне, з дзесяцікратнай сілай вярнулася ўсведамленне ўчыненага зладзейства. Ён падазрона агледзеўся, бо мужчыны дзеля размовы збіраліся ў групы, і ён баяўся, што могуць гаварыць пра яго. Сабака падпарадкаваўся выразнаму жэсту ягонага пальца, і яны, крадучыся, пайшлі прэч. Ён праходзіў міма пажарнай помпы, дзе сядзелі колькі мужчын, і тыя запрасілі яго падсілкавацца разам з імі. Ён узяў крыху хлеба з мясам, а калі пачаў піць піва, то пачуў, як пажарныя, якія прыехалі з Лондана, гавораць пра забойства. «Кажуць, што ён пайшоў у Бірмінгем, — сказаў адзін, — але яго хутка возьмуць, бо віжы ўжо пайшлі па следу, і да заўтрашняга вечара розгалас пойдзе паўсёй краіне».
    Ён паспешліва адышоў і крочыў, аж пакуль без сілаў не абсунуўся на зямлю. Тады ён лёг спаць на сцежцы і заснуў; спаў ён доўга, але неспакойна і з перапынкамі. Потым ён зноў пайшоў, нерашучы, няпэўны, баючыся правесці сам-насам з сабой яшчэ адну ноч.
    Раптам ён прыняў адчайнае рашэнне вярнуцца ў Лондан.
    —Там хоць ёсць з кім пагаварыць пасля ўсяго гэтага, — падумаў ён. — Да таго ж ёсць дзе схавацца. Яны ніколі не падумаюць шукаць мяне там, калі ўжо пайшла чутка, што я ўцёк за горад. Чаму я не магу перачакаць тыдзень-два, дастаўшы з Фэджына грошы, і потым даць цягу ў Францыю? Ліха яе матары, трэба рызыкнуць.
    Ён, не адкладваючы, пачаў ажыццяўляць гэты свой намер і, выбіраючы самыя глухія дарогі, падаўся назад. Вырашыў схавацца дзе-небудзь непадалёку ад сталіцы, потым у прыцемках акольнымі дарогамі прабраццаўяе і накіравацца ў той квартал, які ён намеціў за сваю мэту.
    Але ж сабака... Калі былі разасланыя хоць якія-небудзь апісанні, то, напэўна, не забыліся, што і сабака таксама знік, а значыць,
    ён пабег услед за гаспадаром. Гэта можа прывесці да яго арышту, калі ён будзе прабірацца па вуліцах. Ён вырашыў утапіць сабаку і пайшоў далей, выглядаючы які-небудзь стаў або сажалку; па дарозе ён падабраў цяжкі камень і загарнуў яго ў насоўку.
    Пакуль гаспадар рабіў гэтыя падрыхтоўчыя справы, сабака не зводзіў з яго вачэй; быў гэта інстынкт, які папярэджваў яго пра мэту гаспадара, ці касы пагляд таго быў крыху больш суворы, чым звычайна, аднак сабака трымаўся ад яго крыху далей, чым заўсёды, і падцяў хвост, як толькі той запаволіў хаду. Калі гаспадар спыніўся на беразе сажалкі і аглянуўся, каб паклікаць яго, той не крануўся з месца.
    — На! На! Чуеш ці не? На сюды! — крычаў Сайкс.
    Сабака, кіраваны сілай звычкі, быў падышоў, але калі Сайкс нагнуўся і пачаў прывязваць яму на шыю насоўку з каменем, ён глуха загырчэў і адскочыў.
    —Ану, назад! — тупнуўшы нагой, крыкнуў рабаўнік.
    Сабака пакруціўхвастом, але застаўся на месцы. Сайкс зрабіў удаўку і паклікаў яшчэ раз.
    Сабака яшчэ раз наблізіўся, адступіў, пастаяў якую хвіліну, потым завярнуўся і стрымгалоў памчаўся прэч.
    Сайкс свіснуў раз, другі, потым сеў і стаў чакаць, што сабака вернецца. Але гэтага не здарылася, і ён пайшоў далей адзін.
    РАЗДЗЕА XLIX
    Манкс і містэр Браўнлоў нарэшце сустракаюцца. Іхразмова і паведамленне, якоеяе перапыняе
    Ужо цямнела, калі містэр Браўнлоў выйшаў з найманай карэты і ціха пастукаў у дзверы свайго дома. Калі дзверы адчыніліся, з карэты выйшаў каржакаваты мужчына і стаў з аднаго боку падножкі, а з козлаў злез другі мужчына і заняў месца з другога боку. На знак містэра Браўнлоў яны дапамаглі выбрацца трэцяму
    і, паставіўшы яго паміж сабой, хуткім крокам паперлі яго ў дом. Гэты трэці быў Манкс.
    Такім жа чынам, не гаворачы ні слова, яны падняліся па лесвіцы, і містэр Браўнлоў, які ішоў паперадзе, правёў іх у адзін з задніх пакояў. Ля яго дзвярэй Манкс, які падымаўся з яўнай неахвотай, спыніўся. Два мужчыны зірнулі на старога джэнтльмена, быццам чакалі ягонага распараджэння.
    —Ён ведае, што можа выбіраць, — сказаў містэр Браўнлоў. — Калі ён будзе вагацца або паварушыць хоць пальцам не ў той бок, валачыце яго на вуліцу, выклікайце паліцыю і ад майго імя прад’яўляйце яму абвінавачанне ў злачынстве.
    — Якое права вы маеце так гаварыць пра мяне? — запытаў Манкс.
    —Якое права вы маеце прымушаць мяне рабіць гэта, малады чалавек? — адказаў містэр Браўнлоў, неадрыўна і пільна гледзячы на яго. — Ці хопіць у вас вар’яцтва пакінуць гэты дом? Пусціце яго. Вось, сэр, — вы вольны ісці, а мы — ісці следам. Але я папярэджваю вас. I клянуся ўсім, што я лічу найбольш святым, што ў той самы момант, як вы ступіце на вуліцу, у той самы момант я арыштую вас па абвінавачанні ў махлярстве і рабаўніцтве. Гэта канчаткова і непарушна. I калі ўжо вы мусіце заставацца сабой, то няхай ваша кроў абрынецца на вашу ўласную галаву!
    —3 чыйго гэта загаду я быў выкрадзены на вуліцы і дастаўлены сюды гэтымі сабакамі? — спытаў Манкс, гледзячы то на аднаго, то на другога з мужчын, якія стаялі побач з ім.
    — 3 майго, — адказаў містэр Браўнлоў. — За гэтых асоб адказнасць нясу я. Калі вы скардзіцеся, што вас пазбавілі свабоды — вы мелі права і магчымасць вярнуць яе, калі ехалі сюды. Але палічылі за разумнае не прыцягваць да сябе ўвагі — я паўтараю яшчэ раз, аддайцеся пад абарону закона. Я таксама звярнуся да закона. Але калі вы зойдзеце занадта далёка, каб адступаць, не прасіце мяне аб спагадзе пасля таго, як права рашаць пяройдзе ў іншыя рукі, і не кажыце, што я піхнуў вас у бездань, у якую вы ўляцелі самі.
    Манкс быў прыкметна збіты з панталыку і занепакоены. Ён вагаўся.
    — Выраіпайце хутка, — сказаў містэр Браўнлоў з выдатнай цвёрдасцю і ўпэўненасцю. — Калі вы аддаяце перавагу варыянту, што я прад’яўлю сваё абвінавачанне афіцыйна і выраку вас тым самым на пакаранне, якое я прадбачу, скаланаючыся, але ўнікнуць якога не магу, — кажу яшчэ раз, вы ведаеце, дзе тут выхад з дома. Калі ж не, і вы апелюеце да маёй паблажлівасці і міласэрнасці тых, каму вы зрабілі столькі ліха, — без лішніх слоў сядайце на гэтае крэсла, яно чакала вас цэлых два дні.