Олівер Твіст
Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
—Ану давай, кажы! — прамовіў ён. — Ато хутка дыхалкі забракуе. Адкрый свой рот і скажы проста і зразумела. Распакоўвайся давай, чорт стары, хутчэй!
—Уяві сабе, што гэты хлопец там... — пачаў Фэджын.
Сайкс павярнуўся тварам туды, дзе спаў Ноэ, як быццам не бачыў яго дасюль.
— Ну! — сказаў ён і прыняў ранейшую паставу.
—Уяві сабе, што гэты хлопец задумаў данесці... здрадзіць нам, знайшоў адпаведных людзей, прызначыў ім спатканне на вуліцы, каб апісаць, як мы выглядаем, згадаць кожную адметную нашу рысу, з якой нас можна пазнаць, а таксама месца, дзе нас лягчэй за ўсё схапіць. Давай уявім, што ён усё гэта зрабіў, хоча яшчэ выдаць адну справу, у якой мы ўсе павязаныя, больш ці менш, — і ўсё гэта па сваёй прыхамаці, не будучы схопленым, кінутым у сутарэнне, катаваным, без падказкі святара, не седзячы на вадзе ды хлебе, але самахоць, крадзе час уночы, каб знайсці нашых ганіцеляў і данесці на нас. Ты чуеш мяне? — усклікнуў габрэй, і яго вочы загарэліся гневам. — Уявім, што гэта так. Што тады?
— Што тады! — паўтарыў Сайкс, дадаўшы жахлівае брыдкаслоўе. — Калі б яго пакінулі жыць да майго прыходу, я разбіў бы маім жалезным абцасам яго чарапянку на столькі кавалкаў, колькі ў яго валасоў на галаве.
—А калі б гэта зрабіў я? — амаль загаласіў Фэджын. — Я, хто ведае так шмат і даў бы падставу павесіць побач з сабой шмат каго яшчэ!
— He ведаю, — адказаў Сайкс, сцяўшы зубы і пабялеўшы ад адной думкі пра гэта. — У вязніцы я ўчыніў бы нешта такое, каб мяне закавалі ў кайданы, і калі б надалей мяне судзілі разам з табой, то на паседжанні суда я ўзяў бы цябе ў абарот і перад усімі людзьмі выбіў бы мазгі з твае галавы. У мяне дастала б сілы, — прамармытаў рабаўнік, падымаючы сваю моцную руку, — так урэзаць па тваім кумпалу, як быццам яго пераехаў нагружаны воз.
—Дапраўды?
—Дапраўды! — сказаў хатні злодзей. — Давай паспрабуем.
— Няхай гэта быў бы Чарлі, або Махляр, або Бэт, або...
— Няважна хто, — нецярпліва адказаў Сайкс. — Хто б гэта ні быў, яго спасцігнуў бы адзін і той самы лёс.
Фэджын яшчэ раз пільна зірнуў на рабаўніка, даў яму знак маўчаць, нахіліўся над пасцеллю на падлозе ды стаў будзіць спячага. Сайкс у сваім крэсле нахіліўся, паклаўшы рукі на калені, глядзеў перад сабой у недаўменні, не разумеючы, чым могуць скончыцца гэткія пытанні і падрыхтоўка.
— Болтэр, Болтэр, бядача! — казаў Фэджын, і ў яго позірку быў агонь хуткай развязкі, а голас гучаў мерна і акцэнтавана. — Ён стаміўся, стаміўся сачыць за ёй так доўга, сачыць за ёй, Біл.
— Што ты маеш на ўвазе? — спытаў Сайкс, адхіліўшыся назад.
Габрэй не адказаў, але зноў нахіліўся над спячым, падняў і пасадзіў яго. Калі ўмоўнае яго імя прагучала яшчэ колькі разоў, Ноэ пацёр вочы, на ўвесь рот пазяхнуў і пачаў сонна азірацца.
— Раскажы мне гэта яшчэ раз, раскажы яшчэ раз, каб ён пачуў, — прамовіў габрэй і паказаў на Сайкса.
— Што вам распавесці? — спытаў сонны Ноэ і незадаволена пацягнуўся.
— Гэта, пра НЭНСІ, — сказаў габрэй, схапіўшы Сайкса за запясце рукі, быццам баяўся, што той пойдзе з дому, не даслухаўшы, што мае сказаць Ноэ. — Дык ты пайшоў услед за ёй?
—Але.
—Да Лонданскага моста?
—Так.
—Дзе яна сустрэлася з двума людзьмі?
—Але, сустрэлася.
— 3 джэнтльменам і лэдзі, да якой яна яшчэ раней хадзіла самахоць, і яны прапанавалі ёй выдаць усіх сваіх таварышаў, найперш Манкса, што яна зрабіла, і апісаць яго, што яна таксама зрабіла, і расказаць ім, дзе дом, у якім мы ўсе збіраемся, што яна зрабіла, адкуль за ім найзручней можна сачыць, што яна таксама зрабіла, і сказаць, у які час мы збіраемся, што яна гэтаксама зрабіла. Яна ўсё гэта зрабіла. Яна ўсё гэта распавяла слова да слова, без боязі, не запнуўіпыся, сказала — хіба не? — выкрыкнуў габрэй, напалову звар’яцелы ад шаленства.
—Як ёсць, — адказаў Ноэ, скрабучы галаву. — Дакладна так яно і было!
— Што яны сказалі пра мінулую нядзелю? — патрабавальна запытаў габрэй.
— Пра мінулую нядзелю... — раздумліва паўтарыў Ноэ. — Але ж я казаў вам ужо.
—Яшчэ раз. Паўтары яшчэ раз! — выкрыкнуў Фэджын, яшчэ мацней учапіўшыся ў Сайкса адной рукой, а другой рукой трасучы ў паветры, у той час як пена пырскала з яго рота.
—Яны пыталіся ў яе, — адказаў Ноэ, да якога, чым болып ён прачынаўся, тым болып вярталася ўсведамленне таго, хто такі Сайкс, — яны спыталі ў яе, чаму яна не прыйшла ў мінулую нядзелю, як абяцала. Яна сказала, што не магла.
— Чаму — чаму? — перапыніў габрэй, трыумфуючы. — Скажы яму гэта.
—Таму што яе сілай утрымаў дома Біл, чалавек, пра якога яна распавядала ім раней, — адказаў Ноэ.
—Што яшчэ пра яго? — выкрыкнуў габрэй. — Што яшчэ пра гэтага чалавека яна расказвала ім раней? Скажы яму гэта, скажы яму.
—Дык тое, што ёй не надта лёгка выйсці з дому, калі ён не ведае, куды яна ідзе, — адказаў Ноэ, — што ў першы раз, калі яна хадзіла да лэдзі, яна — гы-гы-гы, я мала не зарагатаў, калі яна сказала гэта — дала яму выпіць опійнага настою.
— Пекла з чарцямі! — загарлаваў Сайкс, раз’ятрана вырываючыся ад габрэя. — Пусці мяне!
Адштурхнуўшы старога, ён кінуўся прэч з пакоя, удзікім шале ў адзін момант скаціўся ўніз па лесвіцы.
— Біл! Біл! — крыкнуў габрэй, паспяшаючы за ім. — Адно слова. Адно толькі слова.
Гэтае слова так і не прагучала б, каб хатні злодзей не наткнуўся на замкнёныя дзверы, якія ён цяпер асыпаў праклёнамі і ўдарамі. Неўзабаве, запыхаўшыся, падбег габрэй.
— Выпусці мяне, — сказаў Сайкс. — He гавары са мной — яшчэ пачуюць. Выпусці мяне.
— ...паслухай, адно толькі слова, — адпрэчыў габрэй, паклаўшы руку на замок. — Ты ж не будзеш...
— Ну, — адказаў той.
—Ты не будзеш... занадта... гвалтоўным? — праяўкаў габрэй.
Толькі пачынала днець, і святла было дастаткова, каб мужчыны бачылі твар адзін другога. Яны абмяняліся толькі адным кароткім позіркам; у вачах абодвух быў агонь, які не пакідаў аніякіх сумневаў.
— Я маю на ўвазе, — сказаў Фэджын, паказваючы, што прыкідвацца цяпер не мае сэнсу, — не занадта гвалтоўным дзеля бяспекі. Будзь хітрым, Біл, і не занадта самаўпэўненым.
Сайкс не адказаў, а расчыніў дзверы, адамкнутыя габрэем, і выбег на вуліцу.
Рабаўнік нястрымна імчаўся сваёй дарогай без перадыху ці хвіліннага сумневу, не паварочваючы галавы ні направа, ні налева, не падымаючы позірк угору і не апускаючы яго долу, утаропіўшыся з дзікай рашучасцю проста перад сабой. Яго зубы былі сцятыя так моцна, што, здавалася, напружаныя сківіцы вось-вось вытыркнуцца праз скуру. Ен не прамармытаў ані слова, не расслабіўся ані мускулам, пакуль не дасягнуў сваіх дзвярэй.
Ён бясшумна адчыніў іх ключом, лёгка падняўся па лесвіцы і, увайшоўшы ў пакой, закрыў замок на два абароты, заблакаваў дзверы, перанёс да іх цяжкі стол і адхінуў палог ложка.
Там ляжала дзяўчына, напалавіну адзетая. Ён разбудзіў яе — яна паднялася паспешліва, не арыентавалася, што да чаго.
—Уставай! — загадаў мужына.
— Гэта ты, Білі? — сказала дзяўчына, і было відно, што яна радая яго вяртанню.
—Я, — быў адказ. — Уставай.
Гарэла свечка, але мужчына паспешліва выхапіў яе з падсвечніка і кінуў пад камінную рашотку. Убачыўшы, што днее, дзяўчына пацягнулася, каб адхінуць фіранку.
— Няхай будзе, — прамовіў Сайкс, перакрываючы ёй шлях рукой. — Святла і гэтага стане для таго, што я збіраюся зрабіць.
— Біл, — сказала дзяўчына занепакоена, — чаму ты так глядзіш на мяне?
Некалькі секундаў рабаўнік сядзеў, не зводзячы з яе вачэй, з раздзіманымі ноздрамі, цяжка дыхаючы, потым схапіў яе за галаву і шыю, пацягнуў на сярэдзіну пакоя і, кінуўшы позірк на дзверы, закрыў ёй рот сваёю цяжкай рукой.
— Біл, Біл, — сіпела дзяўчына, вырываючыся з сілай смяротнага жаху, — я... я... не буду крычаць, ні разу, — паслухай мяне — скажы мне — скажы мне, што я зрабіла!
— Сама ведаеш, чортава племя! — адказаў рабаўнік, пераводзячы дых. — За табой сачылі ўчора ноччу, чулі кожнае слова, якое ты сказала.
—Тады пашкадуй маё жыццё ў імя Госпада Бога, як я пашкадавала тваё, — усклікнула дзяўчына, тулячыся да яго. — Біл, мілы Біл, ты не можаш забіць мяне. О! Падумай, ад чаго я адмовілася дзеля цябе толькі вось учора ноччу. Ты мусіш спыніцца, падумаць і не зрабіць гэтага злачынства. Я не пушчу рукі, табе не ўдасца адштурхнуць мяне. Біл, Біл, дзеля Бога святога, дзеля цябе, дзеля мяне, спыніся, пакуль не праліў маёй крыві! Я засталася верная табе, клянуся маёй грэшнай душой, верная!
Мужчына зацята спрабаваў вызваліць рукі, але рукі дзяўчыны абдымалі яго, і як ён ні намагаўся, але не мог адарваць іх ад сябе.
— Біл! — усклікнула дзяўчына, спрабуючы пакласці галаву на яго грудзі. — Джэнтльмен і гэтая мілая лэдзі казалі мне ўчора пра дом у далёкай краіне, дзе я магла б пражыць свае дні ў адасабленні і спакоі. Дай мне магчымасць яшчэ пабачыцца з імі і папрасіць іх, стоячы на каленях, аказаць такую ж міласць і Ta66, і давай удваіх пакінем гэтае жахлівае месца і зажывем далёка адсюль і адно ад аднаго лепшым жыццём і не будзем успамінаць ніколі пра тое, як жылі, толькі ў малітвах, і больш ніколі не сустрэнемся. Ніколі не позна пакаяцца. Так яны мне Ka-
залі... цяпер — я адчуваю, што гэта правільна — але нам трэба мець час — хоць крышачку часу!
Зладзей вызваліў адну руку і намацаў пісталет. Але, нягледзячы на выбух лютасці, у ягонай галаве высвецілася думка, што ён адразу будзе раскрыты, калі стрэліць, і ён з усяе сілы ўдарыў пісталетам два разы зверху ўніз па твары дзяўчыны, які амаль дакранаўся да ягонага.
Яна захісталася і ўпала, амаль нічога не бачачы з-за крыві, якая пацякла з глыбокай раны на лбе, але з натугай узбілася на калені, дастала з-за пазухі белую насоўку — падарунак ад Роз Мэйлі — падняла яе ў складзеных руках да неба так высока, як дазвалялі яе слабыя сілы, і прашаптала ціхую малітву да Усявышняга, просячы міласэрнасці.
Гэта была прывідная карціна. Забойца адхіснуўся да сцяны, захінаючы вочы рукой, схапіў цяжкую дубіну і адным ударам збіў дзяўчыну з ног. Больш яна не паднялася.
РАЗДЗЕА XLVIII
Уцёкі Сайкса
Зусіх злачынстваў, учыненых пад покрывам цемры ў межах Лондана за тую ноч, гэтае было самае страшнае. 3 усіх жахлівых дзеяў, якія атруцілі паветра ўранні, гэтая была самая агідная і самая жорстая.
Сонца — яркае сонца, якое даруе чалавеку не толькі святло, але і новае жыццё, надзею, бадзёрасць — у прамяністай яснасці ўзышло над шматлюдным горадам. Яно ў аднолькавай меры прамянілася і праз дарагія вітражы, і праз акно, заклеенае паперай, праз саборны купал і праз шчыліну хаціны. Яно асвяціла пакой, у якім ляжала забітая жанчына. Яно асвяціла яе. Сайкс паспрабаваў захінуць сонцу доступ, але дарма: яно ўсё роўна прасвечвала. Калі гэтае відовішча