Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

Олівер Твіст

Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
105.69 МБ
Але магчыма, яна адхіснецца ад прапановы пазбавіць Сайкса жыцця, а гэты варыянт быў адным з галоўных, якія трэба
было пралічваць. «Як мне павялічыць свой уплыў на яе? — думаў габрэй, цягнучыся дадому. — Які новы сродак мне знайсці?»
Такія галовы, яку Фэджына, могуць выдумваць сродкі. Ці не заручыцца ён яе згодай тады, калі пачне, скажам, не вырываючы ў яе прызнання, сачыць за ёй, і, высачыўшы прадмет яе новых прыхільнасцяў, стане пагражаць ёй раскрыць усю гісторыю Сайксу (якога яна вельмі баялася)?
—У мяне атрымаецца, — амаль уголас прамовіў Фэджын. — Тады яна не зможа мне адмовіць. Hi за што не зможа, ні за што! Усё гатова. Сродкі ў наяўнасці, і цяпер адно ўжывай. Вы ўсе ў мяне яшчэ вось дзе будзеце!
Ен з пагрозай азірнуўся і зрабіў агрэсіўны жэст галавой у той бок, дзе ён пакінуў нягодніка болып смелага, чым сам, а потым пайшоў сваёй дарогай, цярэбячы кашчавай рукой складкі дзіравага плашча, закручваючы іх так туга, быццам ён крушыў ненавіснага ворага.
РАЗДЗЕЛ XLV
Ноэ Клэйпал атрымлівае ад Фэджына сакрэтнае даручэнне
Наступным ранкам стары ўстаў рана і з нецярпеннем чакаў, калі прыйдзе новы хаўруснік, які нарэшце з вялікім спазненнем з’явіўся і прагна ўзяўся за сняданак.
— Болтэр, — сказаўгабрэй, падсоўваючы крэсла і сядаючы насупраць. — Морыс Болтэр.
—Ну, тут я, — азваўся Ноэ. — Што здарылася? He кажыце мне нічога пра справу, пакуль не паем. У вашай завядзёнцы гэта вялікая памылка. Ніколі не маеш часу, каб як належыць паесці.
— Ты што, не можаш гаварыць, калі ясі, ці што? — сказаў Фэджын, ад усёй дупіы праклінаючы пражорлівасць свайго маладога сябра.
—А як жа, магу. Калі я размаўляю, у мяне справы лепш ладзяцца, — сказаў Ноэ, адразаючы вялізную лусту хлеба. — Дзе Шарлот?
— Выйшла, — адказаў Фэджын. — Паслаў яе сёння з іншай маладой жанчынай, бо хацеў, каб мы былі адны.
—О! — усклікнуў Ноэ. — Лепш бы вы загадалі ёй спачатку зрабіць якіх там смажанак. Але добра. Выкладвайце. Вы мне не замінаеце.
Насамрэч, вялікай небяспекі перашкодзіць яму, відавочна, не было, бо ўсеўся ён за стол з выразным жаданнем папрацаваць як належыць.
—Учора ты ўсё зрабіў як трэба, мой даражэнькі, — ухваліў габрэй. — Выдатна! Шэсць шылінгаў дзевяць з паловай пенсаў за першы дзень! Вытрасанне птушанятаў прынясе табе багацце.
— He забудзьцеся дадаць сюды тры кубкі па пінце кожны і збан для малака, — сказаў містэр Болтэр.
— He, не, мой даражэнькі, — адказаў габрэй. — 3 кубкамі ты гэта добра правярнуў, а збан для малака і ўвогуле геніяльная работа.
—Я думаю, што для пачынальніка даволі добра, — самазадаволена зазначыў містэр Болтэр. — Кубкі я зняў з тыну, а збан стаяў сам сабе каля паба. Я падумаў, што ён можа заржавець ад дажджу або прастудзіцца, вядомая справа. Га? Гы-гы-гы!
Фэджын зрабіў выгляд, быццам ад душы смяецца, а містэр Болтэр, высмяяўшыся, адхапіў колькі разоў запар па вялікім кавалку ад свайго першага бутэрброда, пакончыў з ім і ўзяўся за другі.
— Болтэр, я хачу, мой даражэнькі, — сказаў габрэй, перахіліўшыся цераз стол, — каб ты зрабіў для мяне адну справу, справу, якая вымагае стараннасці і асцярожнасці.
—Кажу ж вам, — запярэчыў Болтэр, — не піхайце мяне туды, дзе небяспека. He пасылайце ў паліцэйскі пастарунак. Мне гэта не падыходзіць, майце на ўвазе.
—Тут не будзе аніякай небяспекі, зусім — сказаў габрэй, — трэба толькі павіжаваць за адной жанчынай.
— За старой? — спытаў Болтэр.
—За маладой, —адказаў габрэй.
—Я магу рабіць гэта выдатна, сам ведаю, — запэўніў Болтэр. — У школе я заўсёды быў спрытным жыгуном. А навошта за ёю сачыць? Каб...
— He каб зрабіць ёй што-небудзь, — перапыніў яго габрэй, — а каб расказаць мне, куды яна ходзіць, з кім сустракаецца, і, магчыма, што гаворыць; каб запомніць вуліцу, калі гэта вуліца, дом, калі гэта дом, і прыносіць мне ўсю магчымую інфармацыю.
— Што мне за гэта будзе? — спытаў Ноэ, ставячы кубак і сквапна гледзячы свайму працадаўцу ў вочы.
— Калі зробіш усё як мае быць, то дам табе фунт, мой даражэнькі. Цэлы фунт, — сказаў Фэджын, жадаючы зацікавіць яго сваёй прапановай. — Столькі я не даваў яшчэ ні за якую работу, якая не давала асаблівай выгады.
—Хто яна? — пацікавіўся Ноэ.
—Адна з нашых.
— О Божа! — усклікнуў Ноэ, наморшчыўшы нос. — Вы, відаць, яе падазраяце, ці што?
—У яе з’явіліся нейкія новыя сябры, мой даражэнькі, і мне трэба ведаць, хто яны, — адказаў габрэй.
— Зразумела, — сказаў Ноэ. — Адно каб пазнаёміцца з імі, калі яны шляхотныя людзі, га? Гы-гы-гы! Тады я той, хто вам патрэбен.
—Я ведаў, што ты згодзішся, —усклікнуў Фэджын у захапленні ад поспеху свайго плана.
—Зразумела, — азваўся Ноэ. — А дзе яна? Дзе мне яе чакаць? Калі ісці?
—Я скажу табе ўсё гэта, мой даражэнькі. На яе я пакажу Ta66 ў належны час, — сказаў Фэджын. — Будзь гатовы, а ў іншым я ўсё бяру на сябе.
Гэтым вечарам, і наступным, і яшчэ адзін вечар шпіён прасядзеў у ботах і поўнай выкладцы фурмана, гатовы выйсці на адзін знак Фэджына. Прайшло шэсць вечароў — шэсць стамляльных вечароў, — і кожны раз Фэджын прыходзіў дадому з роспачнай фізіяноміяй і коратка казаў, што яшчэ не час. На сёмы вечар ён вярнуўся раней і не мог прыхаваць радасці. Была нядзеля.
— Сёння ўвечары яна выходзіць, — сказаў Фэджын, — і я пэўны, што дзеля той самай справы. Яна цэлы дзень была адна, а мужчына, якога яна баіцца, вернецца толькі пад раніцу. Пайшлі. Хутчэй!
Ноэ, не кажучы ні слова, ускочыў: габрэй быўу стане такога ўзрушэння, што яно перакінулася і на шпіёна. Яны, крадучыся, пакінулі дом і лабірынтам завулкаў пракінуліся да карчмы, якую Ноэ пазнаў: гэта была тая самая карчма, дзе ён начаваў, калі толькі прыйшоўу Лондан.
Была дванаццатая гадзіна; дзверы карчмы былі зачыненыя. Яны нячутна адчыніліся, калі габрэй ціха свіснуў. Яны бясшумна ўвайшлі, і дзверы за імі зачыніліся.
3 вялікай асцярогай, гаворачы шэптам, а болей замяняючы словы пантамімай, Фэджын і малады габрэй, які адчыніў ім, звярнулі ўвагу Ноэ на акенца, знакам запрасілі залезці наверх і паглядзець на асобу, якая сядзела ў сумежным пакоі.
— Гэта тая жанчына? — спытаў ён ледзь чутна.
Габрэй пацвердзіў, кіўнуўшы галавой.
—Я не магу разгледзець яе твар, — прашаптаў Ноэ. — Яна глядзіць уніз, ды і свечка стаіць у яе за спінай.
— Будзь пакуль там, — прашаптаў Фэджын.
Ён даў знак Барні, і той выйшаў. Праз момант Барні ўвайшоў у сумежны пакой, растлумачыў Нэнсі, што мусіць забраць свечку, каб зняць нагар, і пераставіў яе на патрэбнае месца; ён таксама сказаў дзяўчыне яшчэ нешта, і тая мусіла падняць галаву.
— Цяпер я яе бачу! — усклікнуў віж.
—Добра? — пацікавіўся габрэй.
—Я пазнаў бы яе з тысячы.
Ён хутка сышоўуніз, таму што дзверы адчыніліся, і ўвайшла дзяўчына. Фэджын адцясніў яго ў кут пакоя, аддзелены фіранкай, і яны туліліся там, стаіўшы дыханне, калі яна прайшла за некалькі футаў ад іхняга схову і знікла за дзвярыма, праз якія яны ўвайшлі.
—Дзіха! — усклікнуў хлапец, які адчыніў ім дзверы. — Бара!
Ноэ з Фэджынам паглядзелі адзін на аднаго, і віж выбег на вуліцу.
—Дадева! — прашаптаў хлапец. — Бярыся дадева, і трыбайся субрацьдегдага боку.
Ноэ паслухаўся і ў святле газавых ліхтароў убачыў фігуру дзяўчыны, якая ўжо нашмат яго апярэдзіла. Прытрымліваючыся супрацьлеглага боку вуліцы, ён наблізіўся да яе на такую дыстанцыю, якую лічыў за бяспечную і прыдатную для найлепшага назірання. Яна разы са два ці тры нервова азірнулася, аднойчы спынілася, каб прапусціць двух мужчын, якія ішлі адразу за ёю. Чым далей яна ішла, тым больш смялела — аж урэшце яе хада набыла ўпэўненасць і рашучасць. Віж захоўваў паміж ёй і сабой ранейіпую дыстанцыю і не спускаў з яе вачэй.
РАЗДЗЕА XLVI
Спатканне адбылося
Царкоўны гадзіннік прабіў тры чвэрці дванаццатай, калі на Лонданскім мосце з’явіліся тры фігуры. Адна фігура, жанчына, ішлалёгкім, шпаркім крокам, нецярпліва аглядваючыся, быццам яна каго-небудзь спадзявалася тут убачыць; другая фігура, мужчына, туліўся да самых густых ценяў, якія толькі можна было знайсці, і здалёк прыстасоўваў сваю хаду да хады жаночай: спыняўся, калі спынялася яна, працягваў рух, калі яна зноў пачынала рухацца, але ніколі не дазваляў сабе ў запале пераследу дагнаць яе. Такім чынам яны перайшлі мост з боку Мідлсэкса на бераг Сэры, як раптам жанчына, пэўна, расчараваўшыся ў сваіх спадзяваннях, павярнула назад. Яна павярнула нечакана, але той, хто віжаваў за ёй, не быў заспеты знянацку: ён ушчаміўся ў пройму над быкамі моста, перагнуўся цераз парэнчы, каб лепш схавацца, і дачакаўся, пакуль яна не пройдзе міма па супрацьлеглым баку. Калі яна аддалілася прыкладна на тую самую адлегласць, як і раней, ён ціхенька выслізнуў з нііпы і зноў пайшоў за ёю. Прыблізна на сярэдзіне моста яна спынілася. Мужчына таксама спыніўся.
Ноч была вельмі цёмная. Надвор’е было дрэннае, і ў гэты час на мосце людзей было зусім мала. Тыя, што былі там, спяшаліся міма і, напэўна, не заўважалі ні жанчыну, ні мужчыну. Ды і знешні выгляд іх быў не той, каб прыцягваць да сябе дакучлівую ўвагу лонданскіх жабракоў, якім той ноччу надарылася ісці цераз мост у пошуках якой-небудзь халоднай проймы або хібары без дзвярэй, дзе яны маглі б прыхіліць на ноч свае галовы, так што абое стаялі моўчкі, і ніхто не выяўляў жадання загаварыць з імі.
Над ракой вісеў туман, згушчаючы чырвонае святло агнёў, што гарэлі на маленькіх суднах, зашвартаваных да розных прычалаў; ад гэтага змрочныя пабудовы на берагах здаваліся яшчэ больш панылымі і невыразнымі. Старыя, чорныя ад сажы склады на абодвух берагах, цяжкія і змрочныя, падымаліся над шчыльным навалам дахаў і карнізаў і панура ўзіраліся ў ваду, занадта чорную, каб адбіваць нават іхнія грувасткія формы. У цемры віднеліся вежа старой царквы Сэнт-Сэйвіёр і шпіль царквы Святога Магнуса — старадаўніх гігантаў-стражаў антычнага моста, але лес мачтаў унізе і густа рассыпаныя шпілі цэркваў уверсе амаль зусім не былі бачныя.
Дзяўчына некалькі разоў неспакойна прайшлася ўзад-уперад — пад уважлівым наглядам замаскаванага віжа, — і тут цяжкі звон сабора Святога Паўла абвясціў пра смерць яшчэ аднаго дня. Над шматлюдным горадам апусцілася поўнач. На палац, на начную піўніцу, на вязніцу, на вар’ятню, на пакоі, дзе нараджаюцца, і пакоі, дзе паміраюць, на прытулкі здароўя і хваробы, на халодны твар нябожчыка і заснакоены сном твар дзіцяці — на ўсё апусцілася поўнач.