Олівер Твіст
Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
— He, не хацеў, — запярэчыў Фэджын, — я для цябе маю такое самае значэнне, як ты для мяне.
—Я што хачу сказаць, — перапыніў яго містэр Болтэр, — вы файны дзядзька, я ад вас у захапленні, але мы не настолькі цесна сышліся, каб такое.
— Ты толькі падумай, — працягваў габрэй, паціскаючы плячыма і выцягваючы рукі, — памяркуй толькі. Ты абцяпаў добрую справу, і я цябе за гэта люблю, але гэта адначасова ўскладвае галыптук на тваю шыю, гальштук, які лёгка завязаць і надта цяжка развязаць, на простай ангельскай мове — пятлю.
Містэр Болтэр пакратаў пальцамі шыйную хустку, быццам адчуўшы, што яна завязаная занадта цесна, і прамармытаў нешта, што выглядала на згоду інтанацыяй, а не словамі.
— Шыбеніца, — працягваў Фэджын, — шыбеніца, мой даражэнькі, гэты агідны слуп пры дарозе, які ўказвае на вельмі круты і рэзкі паварот, які спыніў кар’еру шмат каго з самых смелых і спраўных хлопцаў на шырокай дарозе. Так што тваёй мэтай нумар адзін будзе не сыходзіць з правільнай дарогі, трымацца як мага далей ад слупа.
— Зразумела, што тут скажаш супраць, — адказваў містэр Болтэр. — Але навошта вы завялі размову пра такія рэчы?
—Толькі каб растлумачыць табе, што маю на ўвазе, — сказаў габрэй, падняўшы бровы. — Каб у цябе атрымалася — мусіш трымацца мяне. А каб мой маленькі бізнес рухаўся, я абапіраюся на вас. Спачатку — твой нумар адзін, а другім — мой нумар адзін. Чым больш ты цэніш свой нумар адзін, тым больш беражліва ты павінен ставіцца да мяне. Вось мы і вярнуліся да таго, пра што я казаў з самага пачатку — нумар адзін трымае нас усіх разам; так і павінна быць, інакш уся наша суполка разваліцца.
— Што праўда, тое праўда, — раздумліва прамовіў містэр Болтэр. — Але ж вы і хітры стары спрытнюга!
Містэр Фэджын з вялікай радасцю ўпэўніуся, што гэтая пахвала яго здольнасцей была не проста кампліментам, але што ён насамрэч пасяліў у навабранцы адчуванне сваёй хітрамудрасці, якое вельмі важна было ўмацаваць. Каб умацаваць такое жаданае і карыснае ўражанне, ён яшчэ больш падрабязна пазнаёміў Ноэ з размахам сваіх акцый, змешваючы праўду і выдумку і падаючы і тое, і другое так умела, што павага да яго з
боку містэра Болтэра ўзрасла на вачах і афарбавалася піетэтам, змяшаным са страхам, да чаго Фэджын якраз і імкнуўся.
—Якраз гэтае пачуццё ўзаемнага даверу і падтрымлівае мяне ў час вялікіх стратаў, — сказаў габрэй. — Учора ранкам я страціў аднаго з маіх лепшых памочнікаў.
—Яго што, забілі? — усклікнуў містэр Болтэр.
— He, не, — супакоіў яго Фэджын, — усё не так блага. He так блага.
—Тады яго, напэўна...
— ...запатрабавалі, — уставіў габрэй. — Так, яго запатрабавалі.
— Па вельмі важнай справе? — дапытваўся містэр Болтэр.
—He, — адказаў габрэй, — не надта. Яго абвінавацілі ў тым, што ён абчысціў кішэню, і ў яго знайшлі сярэбраную табакерку, яго ўласную, мой даражэнькі, яго ўласную, бо ён сам з задавальненнем нюхае тытунь. Яго трымалі пад арыштам да сённяшняга дня, бо меркавалі, што дазнаюцца, хто ўладальнік. Ах! Ён варты быў пяцідзесяці табакерак, і я аддаў бы кошт іх, каб толькі яго вярнуць. Табе варта было б ведаць Махляра, мой мілы, табе варта было б ведаць
— Ну што ж, дык я з ім, напэўна, пазнаёмлюся, як вы думаеце? — сказаў містэр Болтэр.
— Сумняваюся, — быў адказ габрэя. Ён уздыхнуў. — Калі яны не знойдуць новых улік, то дадуць яму кароткі тэрмін, і праз тыдняў шэсць ён зноў вернецца да нас, але калі знойдуць, то заканапацяць надоўга. Яны ведаюць, які ён разумны хлапчына; яны з яго зробяць пажыццёвага. Быць тады Махляру не менш, чым пажыццёвым.
— Што вы маеце наўвазе пад «заканапаціць» і «пажыццёвы»? — дапытваўся містэр Болтэр. — Які сэнс гаварыць са мной такімі словамі? Чаму вы не гаворыце так, каб я разумеў?
Фэджын хацеў быў перакласці гэтыя таямнічыя словы на прастамоўе, і містэр Болтэр даведаўся б, што спалучэнне гэтых слоў абазначае пажыццёвую катаргу, але тут размова была перапыненая з’яўленнем Мастэра Бэйца, рукі якога былі засунутыя ў кішэні, а твар быў перакошаны ў напаўкамічнай жалобе.
—Усё скончана, Фэджын, — сказаў Чарлі пасля таго, як габрэй назваў іх адзін аднаму.
— Што ты маеш на ўвазе? — спытаў габрэй, і вусны яго трымцелі.
— Яны знайшлі джэнтльмена, якому належыць табакерка. Яшчэ два ці тры прыйдуць апазнаць яго, так што Спрытнаму трэба рыхтавацца да плавання, — адказаў Мастэр Бэйц. — Фэджын, мне трэба на заўтра поўны жалобны строй і чорную стужку на капялюш, каб наведаць яго перад тым, як ён выправіцца ў плаванне. Адно падумаць — Джэк Доўкінз, круты Джэк, Махляр, Спрытны Махляр едзе на чужыну за табакерку, за чыхальнік, кошт якому два з паловай пенсы! Я заўсёды думаў, што калі гэта з ім здарыцца, то ўжо праз залаты гадзіннік, ланцужок і пальчаткі, не менш. Box, чаму ён не забраў у якоганебудзь старога джэнтльмена ўвесь яго скарб, каб паехаць, як джэнтльмен, а не так вось бясслаўна, як дробны злодзей!
Засведчыўшы такім чынам спачуванне свайму нешчасліваму сябру, Мастэр Бэйц усеўся на бліжэйшае крэсла з выглядам маркотным і прыгнечаным.
— Што ты тут вярзеш пра няслаўе і гэтак далей! — усклікнуў Фэджын, акідваючы свайго вучня злосным позіркам. — Хіба не быў ён на галаву вышэйшым за вас усіх? Хіба ёсць сярод вас хоць адзін, хто можа дастаць яго і хоць у чым-небудзь параўняцца з ім, га?
— Няма нікога, — адказаў Мастэр Бэйц голасам, сіплым ад роспачы. — Нікога.
— Тады пра што ты гаворыш? — злосна паўтарыў габрэй, — што ты тут балбочаш?
—А пра тое, чаго няма ў пратаколе, — сказаў Чарлі, якога разварушылі ўспаміны і шкадаванне, разварушылі і схілілі кінуць адкрыты выклік свайму шаноўнаму сябру, — і таму гэта не ўвойдзе ў абвінаваўчы акт, таму ніхто ніколі не даведаецца і напалову пра тое, якім ён быў. Пра яго што, напііпуцьу «Ныогейцкім Даведніку»? Можа, і зусім не напішуць. Вой, Божа, Божа, якіўдар!
— Ха-ха! — усклікнуў габрэй і працягнуў правую руку ў бок містэра Болтэра ды ўвесь затросся, быццам паралітык, ад гэтага
свайго хіхікання. — Паглядзі, як яны ганарацца сваёй прафесіяй, даражэнькі мой. Хіба гэта не цудоўна?
Містэр Болтэр кіўнуў, а Фэджын, які на працягу некалькіх секунд з выразным задавальненнем назіраў маркоту Чарлі Бэйца, падышоў да гэтага маладога джэнтльмена і паляпаў яго па плячы.
—He бяры да галавы, Чарлі, — заспакойліва сказаў Фэджын, — усё выплыве вонкі, усё абавязкова выплыве вонкі. Яны ўсе даведаюцца, які ён дасціпны хлапец; ён сам гэта пакажа і не зганьбіць сваіх старых таварышаў і настаўнікаў. Ды і падумай, які ён яшчэ малады! Які ганаровы лёс, Чарлі, быць заканапачаным навечна ў такія гады!
— Відаць, і насамрэч гэта гонар, — крыху суцешыўся Чарлі.
—Ён атрымае ўсё, што толькі пажадае, — працягваў габрэй. — Яго будуць трымаць у турме, як джэнтльмена. Як джэнтльмена! Кожны дзень піва і кішэнныя грошы на арлянку, калі не зможа іх выдаткаваць.
— Няўжо! — выгукнуў Чарлі Бэйц.
—Усё гэта ён атрымае, — пацвердзіў габрэй, — а мы, Чарлі, запросім вялікі парык, такі, які найлепш менціць языка і які будзе яго абараняць. Спрытны, калі захоча, можа і сам сказаць слова ў сваю абарону, і мы ўсе прачытаем пра гэта ў газетах — «Спрытны Махляр — выбухі рогату, усе ляжаць покатам» — га? Як, Чарлі?
—Гы-гы! — зарагатаў Мастэр Бэйц. — Што гэта будзе за пацеха, хіба не так, Фэджын? Я кажу, вось Джэк ім уваб’еццаў пячонкі!
—Уваб’ецца! — падхапіў габрэй. — Як піць даць, уваб’ецца.
— Што тут казаць, уваб’ецца, — паўтарыў Чарлі, паціраючы рукі.
—Мне здаецца, што я бачу яго перад сабой, — усклікнуў габрэй, утаропіўшыся ў свайго вучня.
— I я, — усклікнуў Чарлі Бэйц. — Гы-гы-гы! I я таксама. Усёўсенькае бачу, як наяве, далібог, Фэджын, бачу. Вось забава! Вось дык забава! Усе парыкі намагаюцца быць важнымі, а Джэк Доўкінз звяртаецца да іх так сардэчна-шчыра, як быццам ён родны сын суддзі і прамаўляе пасляабедзенны спіч — гы-гы-гы!
Насамрэч, Фэджын так дасканала паўплываў на свайго эксцэнтрычнага маладога сябра, што Мастэр Бэйц, які спачат-
ку схільны быў разглядаць увязненага Махляра як ахвяру, цяпер бачыў у ім галоўную дзейную асобу на сцэне, надзеленую вельмі несамавітым, адметным гумарам, і з нецярпеннем чакаў таго часу, калі яго стары кампаньён атрымае нагоду паказаць свае таленты.
— Нам трэба неяк выхітрыцца ды выведаць, як ён сёння маецца, — сказаў Фэджын. — Трэба падумаць, якім чынам.
— Можа, я пайду? — спытаў Чарлі.
— Hi за што на свеце, — адказаў габрэй. — Ты што, звар’яцеў, мой даражэнькі, звар’яцеў канчаткова, калі збіраешся пайсці ў месца, дзе... He, Чарлі, не. Нельга губляць болып, чым аднаго зараз.
— Я думаю, што самі вы ісці туды не збіраецеся, — падміргнуўшы, сказаў Чарлі.
— Гэта было б не зусім добра, — адказаў Фэджын, хітаючы галавой.
—To чаму б не паслаць гэтага новага? — спытаў Мастэр Бэйц і наклаў руку на плячо Ноэ. — Яго ніхто не ведае.
— Ну, калі ён не мае нічога супраць... — заўважыў габрэй.
— Супраць? — уставіў Чарлі. — А што ён можа мець супраць?
— Насамрэч, нічога, мой даражэнькі, — сказаў Фэджын і павярнуўся да містэра Болтэра, — насамрэч, нічога.
— О, тут я мушу вам сказаць, — уступіў у размову Ноэ, адыходзячы спінай да дзвярэй і з апаскай трасучы галавой. — He, не — ні ў якім выпадку. Гэта не па маёй частцы, кіньце.
—А што тады па яго частцы, Фэджын? — пацікавіўся Мастэр Бэйц, з вялікай непрыязнасцю мераючы позіркам кашчавую постаць Ноэ. — Змывацца, калі нешта не так, і жэрці, каб аж з горла выпірала, калі ўсё ў парадку — гэта па ягонай частцы?
—А якая розніца? — адказаў містэр Болтэр. — А ты, хлапчаня, не дазваляй сабе зашмат са старэйшымі, бо заробіш.
Пачуўшы гэтую выдатную пагрозу, Мастэр Бэйц так гучна зарагатаў, што Фэджын не адразу дабіўся магчымасці адрэагаваць і растлумачыць містэру Болтэру, што наведванне паліцэйскага пастарунка яму нічым не пагражае, таму што ні справаздача пра яго малуіо афёру, ні апісанне яго асобы яшчэ
не перададзеныя ў сталіцу, ды і ўвогуле вельмі верагодным было тое, што ніхто нават і не падазрае пра тую магчымасць, што ён можа схавацца ў Лондане, а таму — калі ён належным чынам пераапранецца — для яго наведванне гэтага месца будзе такім жа бяспечным, як і візіт у любое іншае месца Лондана, тым больш што з усіх месцаў гэтае — самае апошняе, дзе можна чакаць яго добраахвотнага з’яўлення.