Олівер Твіст
Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
РАЗДЗЕА XLI,
які ўтрымлівае новыя адкрыццг і паказвае, што неспадзяванка, як і няшчасце, рэдка прыходзіць адна
Яе становішча і насамрэч было нязвыкла складаным і цяжкім.
Яна ўся гарэла ад жадання пранікнуць за завесу таямніцы, якой была ахінутая гісторыя Олівера, і ў той самы час яна не магла не лічыць свяшчэннай таямніцу паведамлення, якое ёй, маладой, чыстай дзяўчыне, перадала няшчасная жанчына, з якой яна толькі што размаўляла. Яе словы і манеры кранулі сэрца Роз Мэйлі, і да той любові, якую яна адчувала да свайго маладога выхаванца, дадалося гэткае самае шчырае і моцнае жаданне вярнуць няшчасную адрынутую жанчыну ва ўлонне надзеі і пакаяння.
Яны мелі намер прабыць у Лондане тры дні, а потым паехаць на некалькі тыдняў у якое-небудзь малалюднае месца на ўзбярэжжы. Цяпер была першая ноч іх побыту ў Лондане. На якія дзеянні ёй трэба было набрацца духу, каб ажыццявіць іх за сорак восем гадзін? Або як адкласці падарожжа, не выклікаўшы падазрэння?
3 імі прыехаў містэр Лосбэрн, які павінен быў застацца яшчэ на два дні, але Роз занадта добра ведала імпульсіўнасць гэтага выдатнага джэнтльмена і занадта добра прадбачыла гнеў, які авалодае ім адразу пры паведамленні пра таго, хто быў вінаватым у другім выкраданні Олівера, каб даверыць яму таямніцу без падтрымкі і аргументацыі з боку яшчэ якой-небудзь асобы з багатым жыццёвым досведам. Былі ўсе прычыны захоўваць
найвялікшую асцярогу і абачлівасць, калі расказаць пра таямніцу місіс Мэйлі, бо тая адразу ж захацела б параіцца з шаноўным доктарам... Што ж датычыла афіцыйнага юрыдычнага кансультанта, то нават калі б яна ведала, як да яго звярнуцца, пра гэта наўрад ці выпадала думаць з тых самых прычын. Аднойчы яна была падумала, што варта заручыцца падтрымкай Гары, але думка гэтая абудзіла ўспамін пра іх колішнія ростані, і ёй здалося, што не варта клікаць яго на дапамогу ў такі час, — тут слёзы навярнуліся ёй на вочы, калі яна стала ўспамінаць пра гэта, — калі ён, мабыць, толькі пачаў прывыкаць да таго, што ім не быць разам, і пачаў адчуваць сябе больш шчаслівым далёка ад яе.
Узрушаная рознымі ўспамінамі, схіляючыся то да аднаго рашэння, то да другога, то зноў пакідаючы ўсё як ёсць, па меры таго, як яна перабірала ў галаве варыянты сваіх магчымых дзеянняў, — так вось неспакойна, без сну правяла Роз гэтую ноч. На наступны дзень, падумаўшы яшчэ і прыйшоўшы ў роспач, яна ўсё ж вырашыла звярнуцца да Гары.
— Калі яму будзе балесным вяртанне сюды, — разважала яна, — то як балесна гэта будзе для мяне! Але можа, ён зусім не прыедзе; ён можа напісаць або можа прыехаць і знарок пазбягаць сустрэч — ён так зрабіў, калі ад’язджаў. Але тут Роз выпусціла з рук пяро і адвярнулася, быццам не хацела, каб нават папера была сведкай таго, што яна плача.
Яна брала і зноў клала пяро разоў пяцьдзясят, зноў і зноў абдумвала першы радок ліста, так і не напісаўшы ніводнага слова, калі раптам Олівер, які шпацыраваў па вуліцах у суправаджэнні містэра Джайлса як целаахоўніка, так паспешліва і з такім шумам уварваўся ў пакой, што гэта прадказвала яшчэ нейкую бяду.
— Што гэта з табой? — спытала Роз, устаўшы яму насустрач.
— Гаварыць цяжка... Здаецца, зараз задыхнуся, — адказваў хлопчык. — Вось гэта дык праява! Нарэшце я ўбачыў яго, а вы ўпэўніцеся, што я казаў праўду!
— Я заўсёды верыла, што ты кажаш нам праўду, — суцешыла яго Роз. — Але пра што размова? Каго ты маеш на ўвазе?
— Я бачыў таго джэнтльмена, — адказваў Олівер, захлёбваючыся словамі і ледзьве паспяваючы іх прамаўляць, —
джэнтльмена, які быў да мяне такі добры, — містэра Браўнлоў, пра якога мы так часта гаварылі.
—Дзе? — спытала Роз.
—Ен выйшаў з кэба, — адказаў Олівер, заплакаўшы ад радасці, — і ўвайшоў у дом. Я не загаварыў да яго — я не мог гэтага зрабіць, бо ён мяне не бачыў, а я так дрыжаў, што не мог пайсці за ім следам. Але Джайлс па маёй просьбе спытаў, ці там ён жыве, і яму адказалі станоўча. Паглядзіце сюды, — Олівер разгарнуў нейкую цыдулку, — вось тут, тут вось ён жыве — і я цяпер адразу пабягу туды! Вой, што са мной будзе, калі я зноў убачу яго, зноў пачую ягоны голас!
Роз, чыю ўвагу нямала адхілялі гэтыя бязладныя і радасныя выкрыкі, усё-такі прачытала адрас: Крэйвэн-стрыт, Стрэнд; яна адразу вырашыла атрымаць карысць з гэтай магчымай сустрэчы.
—Хутчэй! — сказала яна. — Распарадзіся, каб нанялі кэб і чакалі мяне. Зараз мы з табой, не губляючы ні хвіліны часу, паедзем туды. Я толькі скажу маёй цётухне, што мы адлучымся на гадзіну, і буду гатовая да паездкі.
Оліверу не трэба было паўтараць некалькі разоў, і праз якіх пяць хвілін яны ўжо ехалі ў кірунку Крэйвэн-стрыт. Калі яны прыбылі на месца, Роз пакінула Олівера ў карэце, быццам бы для таго, каб падрыхтаваць старога джэнтльмена да сустрэчы, a сама паслала слугу са сваёй візітоўкай, каб той папрасіў містэра Браўнлоў прыняць яе дзеля неадкладнай справы. Хутка слуга вярнуўся і запрасіў яе падняцца па лесвіцы наверх. Роз пайшла за ім. У пакоі наверсе слуга назваў яе джэнтльмену сталага веку з добрым выразам твару. Адзеты гэты джэнтльмен быў у фрак колеру цёмна-зялёнай бутэлькі. Непадалёку ад яго сядзеў другі джэнтльмен сталага веку ў нанкавых брыджах і гетрах; выраз BroHara твару быў не асабліва прыхільным; ён сядзеў, абапёршыся барадой на рукі, якімі ён абхапіў наверша тоўстай палкі.
—Ах, мой ты Божа, — сказаў джэнтльмен у фраку з найвялікшай паважлівасцю, ветліва падхапіўшыся, — прашу ласкава прабачыць, маладая лэдзі... я думаў, што гэта якая-небудзь дакучлівая асоба, якая... дык прашу мне прабачыць. Сядайце, малю вас.
— Я думаю, вы містэр Браўнлоў, сэр? — спытала Роз, пераводзячы позірк з другога джэнтльмена на джэнтльмена, які з ёю загаварыў.
—Так, гэта маё імя, — адказаў стары джэнтльмен. — А гэта мой сябар, містэр Грымуіг. Грымуіг, пакіньце нас, калі ласка, самнасам на некалькі хвілін.
—Я думаю, — азвалася міс Мэйлі, — што на гэтым месцы нашай размовы мне няма патрэбы турбаваць гэтага джэнтльмена — ён мог бы застацца. Наколькі я інфармаваная, ён ведае пра справу, пра якую я хацела б з вамі пагаварыць.
Містэр Браўнлоў нахіліў галаву. Містэр Грымуіг, які быў падняўся і чапурыста пакланіўся, зрабіў яшчэ адзін важны паклон і ўпаў назад у крэсла.
— He сумняваюся, што вельмі вас здзіўлю, — пачала Роз, адчуваючы цалкам зразумелую ўзрушанасць. — Аднойчы вы праявілі спагаду і дабрыню да аднаго вельмі дарагога мне малога сябра, і я дакладна ведаю, што вам будзе цікава пачуць пра яго яшчэ раз.
— Насамрэч! — сказаў містэр Браўнлоў.
— Вы ведалі яго як Олівера Твіста, — працягвала Роз.
Як толькі словы гэтыя зляцелі з яе вуснаў, містэр Грымуіг, які прыкідваўся, быццам заглыбіўся ў таўшчэзную кнігу, што ляжала на стале, з вялікім шумам выпусціў яе з рук на падлогу, адкінуўся на спінку крэсла і паглядзеў на дзяўчыну; на твары яго нельга было прачытаць нічога болей, акрамя бязмежнага здзіўлення; ён доўга і бяссэнсава глядзеў на яе, вырачыўшы вочы, потым, быццам бы засаромеўшыся такога яўнага праяўлення сваіх эмоцый, ён сутаргава выпрастаўся, прыняў ранейшую паставу і, гледзячы проста перад сабой, працягла і глуха свіснуў; свіст гэты не знік, а, здавалася, заглух дзесьці ў глыбіні ягонага страўніка.
He менш здзіўлены быў і містэр Браўнлоў, хоць яго здзіўленне не выявілася так эксцэнтрычна. Ён падсунуў крэсла бліжэй да міс Мэйлі і прамовіў:
— Мая дарагая маладая лэдзі, зрабіце мне ласку, не гаварыце наконт спагады і дабрыні: пра гэта ніхто нічога не ведае. Калі вы толькі можаце засведчыць нешта, што можа змяніць тое
адмоўнае ўражанне, якое я аднойчы атрымаў ад гэтага беднага дзіцяці, то дзеля Бога, выкладвайце хутчэй.
—Дрэнны хлопчык! З’ем сваю галаву, калі ён не дрэнны, — прамовіў містэр Грымуіг нутраным голасам — нават ні адзін мускул не зварухнуўся на яго твары.
— У гэтага дзіцяці высакародная натура і добрае сэрца, — запярэчыла, пачырванеўшы, Роз, — і тая сіла, якая распарадзілася выпрабав&ць яго не па ягоных гадах, памясціла ў ягоныя грудзі жарсці і пачуцці. якія зрабілі б гонар шмат каму з тых, хто мае ўжо шэсць разоў па столькі гадоў, як ён.
— Мне толькі шэсцьдзесят адзін год, — уставіў містэр Грымуіг з тым самым застылым выразам твару. — Калі ў справу не ўмяшаўся сам д’ябал, то Оліверу, напэўна, каля дванаццаці гадоў, так што я не разумею, каго вы маеце на ўвазе.
— He звяртайце на майго сябра ўвагі, міс Мэйлі, ён не гэта хацеў сказаць.
—Гэта, гэта, — прабурчэў містэр Грымуіг.
— He, не гэта, — паўтарыў містэр Браўнлоў; яго голас набыў адценне злосці.
—Ен гатовы з’есці сваю галаву, калі не тое, — прабурчэў містэр Грымуіг.
—У такім выпадку ён заслугоўвае таго, каб зняць яе з плеч далоў, — сказаў містэр Браўнлоў.
— Надта хацелася б бачыць, хто возьмецца гэта зрабіць, — адказаў містэр Грымуіг, грукнуўшы палкай аб падлогу.
Зайшоўшы так далёка, абодва старыя джэнтльмены некалькі разоў узялі кожны панюшку тытуню, а потым, згодна з нязменнай сваёй традыцыяй, паціснулі адзін другому рукі.
—А цяпер, міс Мэйлі, — сказаў містэр Браўнлоў, — вернемся да асобы, якая так узрушыла вашыя гуманныя пачуцці. Паведамце мне ўсё, што ведаеце пра гэтае беднае дзіця. I дазвольце мне таксама сказаць, што я вычарпаў усе сродкі, якія меў у сваім распараджэнні, каб знайсці яго, і з таго часу, як я пакінуў Англію, першапачатковае маё меркаванне, быццам ён падмануў мяне, што ягоныя былыя супольнікі падгаварылі яго абрабаваць мяне, у значнай меры пахіснулася.
Роз, якая мела даволі часу, каб сабрацца з думкамі, сцісла і зразумела пераказала ўсё, што выпала перажыць Оліверу з Taro часу, як ён пакінуў дом містэра Браўнлоў, прамаўчаўшы пра тое, іпто перадала ёй Нэнсі, з тым каб потым расказаць пра гэта містэру Браўнлоў сам-насам; завершыла яна свой аповед запэўніваннем, што адзіным, што выклікала роспач Олівера ў апошнія месяцы, было тое, што ён не мог сустрэцца са сваім колішнім апекуном і сябрам.
—Дзякуй Богу! — сказаў стары джэнтльмен. — Гэта для Mane вялікае шчасце, вялікае шчасце. Але міс Мэйлі, вы не сказалі мне, дзе ён цяпер. Даруйце мне за дакор — але чаму вы не прывялі яго з сабой?
— Ён сядзіць у карэце перад домам, — адказала Роз.
— Перад маім домам! —усклікнуў стары джэнтльмен.