Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

Олівер Твіст

Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
105.69 МБ
— He, — сказала Роз.
— Ён вас ведае, — працягвала дзяўчына, — і ведае, што вы прыехалі. Я пачула, як ён назваў адрас, і вось па гэтым адрасе знайшла вас.
— Ніколі не чула такога імя, — сказала Роз.
—Значыць, у нас ён называе іншае імя, я пра гэта даўно здагадвалася. Колькі часу таму назад, неўзабаве пасля таго, як Олівера ў ноч рабаўніцтва закінулі ў ваш дом, я, падазраваючы гэтага чалавека, падслухала ў цемры размову паміж ім і Фэджынам. Я ўчула, што Манкс, той самы мужчына, пра якога я ў вас пыталася, памятаеце?
—Так, — адказала Роз, — разумею.
— ...што Манкс, — працягвала дзяўчына, — выпадкова бачыў Олівера ў кампаніі двух нашых хлапцоў у дзень, калі ён згубіўся, і прызнаў у ім якраз таго самага хлопчыка, якога ён з нейкай прычыны шукаў, хоць я і не разумею навошта. 3 Фэджынам была заключаная ўгода, што калі Олівера выкрадуць ізноў, то габрэю перападзе пэўная сума, і ён меў атрымаць яшчэ больш за тое, калі ён зробіць з Олівера злодзея. Гэта Манксу для нечага патрэбна. Нейкую карысць ён з гэтага мецьме.
—Якую карысць? — спытала Роз.
— Ён заўважыў на сцяне мой цень, калі я падслухоўвала, каб зразумець, для якой, — адказала дзяўчына, — і мала каму ўдалося б уцячы і не быць заўважаным; мне вось удалося. 3 той пары я яго не бачыла. Учора вось толькі вечарам яшчэ раз.
— Што ж здарылася потым?
— Зараз скажу вам, лэдзі. Мінулым вечарам ён прыходзіў ізноў. Яны ізноў падымаліся наверх, і я, захінуўшыся так, каб цень не выдаў мяне, зноў падслухоўвала пад дзвярыма. Першае, што сказаў Манкс, дык гэта: «Такім чынам, адзіны доказ паходжання падшыванца ляжыць на дне ракі, а старая ведзьма, якая атрымала яго ад ягонай мацеры, гніе ў труне». Яны зарагаталі і ўхвалілі, як спрытна ён абрабіў справу, а Манкс, гаворачы пра хлопчыка, раз’ятрана прамовіў, што хоць ён і займеў грошы маленькага д’ябла, але яму было б лепш узяць іх іншым шляхам; вось гэта была б пацеха, казаў ён, паздзеквацца з тастамента задавакі-бацькі ды працягнуць падшыванца цераз усе гарадскія
турмы, а потым зладзіць яму паказальнае павешанне за якоенебудзь цяжкае злачынства, што Фэджын мог бы ўрэшце лёгка падстроіць, папярэдне, аднак, добра на ім зарабіўшы.
—Дык што ж гэта такое! — прамовіла Роз.
— Праўда, лэдзі, хоць яна і прагучала з маіх вуснаў, — адказала дзяўчына. — Потым ён, страшэнна брыдкасловячы, што звыкла для маіх вушэй, але для ваіпых дык, напэўна, не, сказаў, што калі б ён мог спатоліць сваю нянавісць, узяўшы жыццё хлопчыка і не рызыкуючы ўласнай шыяй, то ён зрабіў бы гэта, але калі ўжо гэта немагчыма, то ён будзе пільна за ім сачыць, чакаць зручнага выпадку, каб скарыстацца з той перавагі, што ён ведае пра ягонае нараджэнне і паходжанне, і па магчымасці пашкодзіць хлопчыку. «Адным словам, Фэджын, — сказаў ён, — хоць ты і габрэй, але ты ніколі яшчэ не рыхтаваў нікому такіх пастак, якія я падрыхтаваў для майго юнага брата Олівера».
— Ен яго брат! — усклікнула Роз.
— Гэта былі яго словы, — прамовіла Нэнсі, з непакоем азіраючыся, як азіралася яна ўвесь час размовы, таму што яе апанаваўуспамін пра Сайкса. — I вось што яшчэ. Калі ён гаварыў пра вас і другую лэдзі, то сказаў, што, мабыць, гэта Бог або д’ябал зладзілі ўсё так, каб назло яму Олівер трапіў у вашыя рукі. Потым ён зарагатаў і сказаў, што гэта яго нават задавальняе, таму што вы аддалі б нямала тысяч і соцень тысяч фунтаў, каб іх мелі, каб даведацца, хто такі ваш двуногі спаніэль.
— Вы ж не хочаце сцвярджаць, — прамовіла Роз, зрабіўшыся вельмі бледнай, — што гэта было сказана ўсур’ёз?
— Ен сказаў гэта з такой рашучай і злоснай сур’ёзнасцю, на якую толькі здольны мужчына, — запярэчыла Нэнсі, пакруціўшы галавой. — Калі ўвесці яго ў злосць, ён жартаў не разумее. Я ведаю шмат людзей, якія робяць горшыя ўчынкі, але па мне, дык лепш слухаць іх усіх дзесяць разоў, чым Манкса аднойчы. Але становіцца позна, і мне трэба паспець дадому, не даўшы падставаў для падазрэння, дзе і ў якой справе я была. Мне трэба як мага хутчэй назад.
—Але што я магу зрабіць? — сказала Роз. — На што карыснае магу я ўжыць гэтую інфармацыю без вас? А вы хочаце вяртац-
ца! Чаму вы хочаце назад да супольнікаў, якіх вы апісалі TaxiMi змрочнымі фарбамі? Калі вы паўторыце тое, што сказалі, джэнтльмену, якога я праз пару секунд магу прывесці з суседняга пакоя, то вас даставяць у бяспечнае месца ўжо праз якіх паўгадзіны.
—Я хачу вярнуцца, — адказала дзяўчына. — Я мушу вярнуцца, таму што — як сказаць гэта такой нявіннай лэдзі, як вы, — таму піто сярод мужчын, пра якіх я вам расказвала, ёсць адзін, самы адчайны, і я яго не магу пакінуць, нават дзеля таго, каб пазбавіцца ад майго цяперашняга распуснага жыцця.
— Вашае ранейшае заступніцтва за гэтага мілага хлопчыка, тое, што вы прыйшлі сюды пад вялікай рызыкай, каб паведаміць, іпто пачулі, вашыя паводзіны, якія пераконваюць мяне, што вы гаворыце праўду, вашае выразнае раскаянне, ваш сорам — усё гэта прымушае мяне верыць, што вы яшчэ можаце выправіцца. О! — усклікнула палка дзяўчына, складваючы рукі, і па твары яе пакаціліся слёзы. — He заставайцеся глухой да маленняў жанчыны, якая першай — я пэўная, што першай, — звярнулася да вас з гэтымі словамі жалю і спачування. Пачуйце мае словы, дазвольце мне выратаваць вас дзеля лепшага жыцця.
—Лэдзі! — усклікнула, заплакаўшы, дзяўчына і апусцілася на калені. — Мілая, дарагая лэдзі, анёлак мой! Вы першая, хто ашчаслівіў мяне такімі вось словамі, і каб я пачула іх колькі гадоў таму, гэта захавала б мяне ад жыцця ў граху і распусце, але цянер — цяпер занадта позна!
— Ніколі не позна раскаяцца і загладзіць свой грэх.
— Позна! — усклікнула дзяўчына; душэўныя пакуты мучылі яе. — Я не магу пакінуць яго цяпер! He магу быць ягонай смерцю.
—Як гэта вы можаце быць ягонай смерцю? — спытала Роз.
—Яго нічога не выратавала б, — усклікнула дзяўчына. — Калі б я расказала іншым тое, што сказала вам, і ўсіх схапілі б, то яго, напэўна, пакаралі б смерцю. Ен самы адчайны, і ён быў такім жорсткім.
—Хіба гэта магчыма! — усклікнула Роз. — Дзеля такога чалавека вы адмаўляецеся ад любой надзеі на лепшую будучыню, ад пэўнага, гарантаванага выратавання! Гэта вар’яцтва.
— He ведаю, што гэта, — адказвала дзяўчына, — адно толькі ведаю, піто гэта так, як яно ёсць, і не толькі са мной адною, a з сотнямі іншых, такіх самых сапсаваных і няшчасных істот, як я. Муіпу вяртацца. He ведаю — можа, гэта Божае пакаранне за ўсё тое, што я нарабіла, але нягледзячы на ўвесь гвалт і грубасць, нешта цягне мяне да яго, і здаецца, што мне карцела б вярнуцца, нават калі б я ведала, што загіну ад яго рукі.
— Што ж мне рабіць? — спытала Роз. — Нельга мне вас вось так вось адпусціць.
—Трэба адігусціць мяне, лэдзі! — сказала дзяўчына, устаючы. — Я ведаю, вы адпусціце мяне, вы дазволіце мне пайсці, таму што я даверылася вашай дабрыні і не брала ад вас ніякіх абяцанняў, хоць магла б.
—Якая тады карысць ад таго, што вы паведамілі? — сказала Роз. — Гэтую таямніцу трэба раскрыць, а інакш якая карысць ад таго, што вы распавялі, маленькаму Оліверу, якому вы так хочаце дапамагчы?
— Сярод вашых знаёмых, напэўна, ёсць добры джэнтльмен, якому можна расказаць усё, і які, не раскрываючы таямніцы, параіць вам, што рабіць, — адказала дзяўчына.
—Але як мне знайсці вас у выпадку неабходнасці? — спытала Роз. — Я не імкнуся даведацца, дзе жывуць гэтыя жахлівыя людзі, але дзе вы маглі б шпацыраваць або праходзіцьу пэўны час дня цягам колькіх дзён?
— Ці паабяцаеце вы мне, што прыйдзеце адна або толькі з адной асобай, якая ведае пра таямніцу, і што за мной не будуць сачыць? — запыталася дзяўчына.
—Урачыста абяцаю вам, — адказала Роз.
— Штонядзелю ўвечары, ад дваццаці трох да дваццаці чатырох, — адразу азвалася дзяўчына, — я буду шпацыраваць, калі толькі застануся жывой, па Лонданскім мосце.
— Пачакайце хвіліну, — затрымала Роз дзяўчыну, якая рушыла была да дзвярэй. — Падумайце яшчэ раз пра свой лёс і пра магчымасць паўплываць на яго. Я абавязана вам не толькі таму, што вы добраахвотна прынеслі мне гэтую інфармацыю, але і таму, што вы жанчына, якая ад распусты амаль незварот-
на прапала. Няўжо вы вернецеся ў гэтую банду злодзеяў, да гэтага чалавека, калі вас можа выратаваць адно толькі слова? Чым зачараваныя вы так, што мусіце вяртацца і прыхінацца да граху і ліха? О! Няўжо няма ў вашым сэрцы ніводнай струны, якую я магла б закрануць! Няўжо ў вас не засталося нічога такога, да чаго я магла б звярнуцца, каб супраціўляцца гэтаму жахліваму асляпленню!
— Калі такія маладыя, добрыя, прыгожыя лэдзі, як вы, — упэўнена запярэчыла дзяўчына, — аддаюць сваё сэрца, тады каханне можа завабіць іх куды заўгодна, нават такіх, як вы, у каго ёсць дом, сябры, прыхільнікі, адным словам, усё, што робіць жыццё поўным. Калі ж такія, як я, у каго найверагоднейшы дом — гэта труна, у каго, калі яны паміраюць або хварэюць, няма іншых сяброў, акрамя шпіталёвай сядзелкі, — калі такія раскрываюць свае разбэшчаныя сэрцы насустрач якому-небудзь мужчыну і дазваляюць яму заняць там месца, што было вольным на працягу ўсяго іх сапсаванага жыцця, — хто тады можа спадзявацца вылечыць, выратаваць нас? Пашкадуйце нас, лэдзі, пашкадуйце за тое, што з усіх пачуццяў, якія вядомыя жанчыне, у нас засталося толькі адно, ды і тое па суворым прысудзе прыносіць не спакой і гонар, а толькі гвалт і пакуты.
—Ці возьмеце вы ад мяне сціплую суму грошай, — сказала Роз пасля паўзы, — якая дазволіць вам не жыць болей у няслаўі, хаця б да таго часу, калі мы з вамі сустрэнемся яшчэ раз?
— He вазьму ні пені, — адказала дзяўчына, адмахнуўшы рукой.
— He закрывайце свайго сэрца, дайце мне дапамагчы вам, — сказала Роз і зрабіла лёгкі крок наперад. — Я насамрэч хачу аказаць вам паслугу.
— Найлепшую паслугу вы аказалі б мне, лэдзі, — адказвала дзяўчына, сціснуўпіы рукі, — калі б вы адразу забралі маё жыццё, бо сёння я зазнала больш гора, чым калі-небудзь, і для мяне было б палёгкай памерці не ў тым пекле, у якім я жыла. Няхай блаславіць вас Бог, мілая лэдзі, няхай ён пашле вам столькі шчасця, колькі ганьбы я наклікала на сябе.
3 гэтымі словамі няшчасная дзяўчына ўголас заплакала і пайшла, а Роз Мэйлі, зняможаная дзіўным спатканнем, якое
было падобнае больш на хуткаплынны сон, чым на рэальнае здарэнне, апусцілася на крэсла і паспрабавала сабраць свае разбэрсаныя думкі.