Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

Олівер Твіст

Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
105.69 МБ
—А цяпер, — сказаў рабаўнік, — падыдзі бліжэй і зрабі гвар, як заўсёды, а не — дык я так яго табе ўраблю, што ты сама сябе не пазнаеш.
Дзяўчына паслухалася. Сайкс заціснуў яе руку ў сваёй і глядзеў на яе, не адводзячы вачэй. Вочы яго заплюшчыліся, потым зноў расплюшчыліся, заплюшчыліся і зноўку расплюшчыліся. Ен валтузіўся на адным месцы, колькі разоў засынаў на дзве-тры хвіліны, потым ускокваў са спалоханым выглядам і раптам у тую самую хвіліну, калі хацеў ускінуцца ў чарговы раз, забыўся ў глыбокім, цяжкім сне. Яго пальцы аслаблі, паднятая рука слабка апусцілася, і вось ужо ён ляжаў, бы ў трансе.
—Нарэшце опіум пачаў дзейнічаць, — прамармытала дзяўчына, падняўшыся ад ложка. — Але цяпер ужо можа быць запозна.
Яна паспешліва павязала шалік, надзела капялюш, зрэдку баязліва аглядваючыся, быццам апасалася, што, нягледзячы на снатворнае, на яе плячо раптам цяжка апусціцца рука Сайкса, потым далікатна схілілася над ложкам, пацалавала рабаўніка ў вусны, развярнулася, адчыніла і зачыніла ціхенька дзверы пакоя і заспяшалася з дому.
У цёмным завулку, праз які яна мела ісці, вартаўнік выкрыкваў палову на дзясятую.
—Ужо шмат прайшло пасля паловы на дзясятую? — спытала дзяўчына.
—Яшчэ праз чвэрць буду адбіваць поўную гадзіну, — адказаў чалавек, асвятліўшы яе твар ліхтаром.
—Я не паспею туды хутчэй, чым за гадзіну, — прамармытала дзяўчына, шпарка праслізнула міма яго і што было сілы кінулася ўніз па вуліцы.
Многія крамы ў тых глухіх завулках і вуліцах, якімі яна імчалася са Спітэлфілда ў Вэст-Энд, ужо зачыняліся. Вежавы гадзіннік прабіў дзесяць. Гэта павялічыла яе нецярплівасць. Яна імчалася па вузкім тратуары, расштурхоўваючы локцямі мінакоў, амаль перад самымі мордамі коней перабягала вуліцы з вялікім рухам, дзе людзі цэлымі групамі нецярпліва чакалі магчымасці, каб перайсці цераз вуліцу.
— Жанчына звар’яцела! — казалі людзі, праводзячы яе позіркам.
Калі яна дабралася да больш заможнай часткі горада, вуліцы былі ўжо адносна пустымі, і тут яе імклівы бег выклікаў у мінакоў, міма якіх яна бегла, яшчэ большую цікаўнасць. Некаторыя подбегам паспяшалі за ёй, быццам хацелі даведацца, куды гэта яна так спяшаецца, і тыя з іх, каму ўдавалася дагнаць яе, зазірнуць ёй у твар, дзівіліся, што яна не змяншае хуткасці, але яны адставалі адзін за другім, так што яна непадалёку ад мэты свайго падарожжа засталася зусім адна.
Гэта быў сямейны пансіён на няшумнай, прыгожай вуліцы паблізу ад Гайд-парка. Калі яркае святло лямпы, якая гарэла перад дзвярыма, прывяло яе да гэтага дома, гадзіннік прабіў адзінаццаць. Спачатку яна запаволіла хаду, быццам набіраючыся смеласці, каб увайсці, але гук курантаў надаў ёй рашучасці, і яна ўвайшла. Месца парцье было пустым. Яна няўпэўнена агледзелася і накіравалася да лесвіцы.
—А вы да каго хацелі прайсці, дзеўчына? — спытала прыгожа адзетая асоба жаночага полу, выглядваючы з-за дзвярэй за спінай Нэнсі.
—Да адной лэдзі, якая спынілася ў гэтым доме, — адказала дзяўчына.
—Да адной лэдзі! — адказала асоба і паглядзела на яе пагардліва. — Да якой лэдзі?
— Міс Мэйлі, — адказала Нэнсі.
Добра адзетая асоба, якая паспела ўжо разгледзець і даць ацэнку Нэнсі, адказала адно позіркам, поўным дабрадзейнай пагарды, і паклікала на перамовы мужчыну. Нэнсі паўтарыла яму імя асобы, да якой прыйшла.
—Як паведаміць пра вас? — спытаў слуга.
— Няма патрэбы называць маё імя, — адказала Нэнсі.
—А па якой вы справе? — спытаў той.
— I пра гэта не трэба гаварыць, — адказала дзяўчына. — Мне трэба пабачыць лэдзі.
—Ідзіце адсюль, — загадаў слута, адчыняючы дзверы. — Нічога не выйдзе. Ідзіце прэч!
— Хіба вы мяне выштурхаеце, а сама я адсюль не пайду, — рэзка запярэчыла дзяўчына, — і яшчэ пастараюся, каб вы ўдваіх мяне не адужалі. Няўжо тут няма нікога, — працягвала яна, азіраючыся, — хто мог бы згадзіцца выканаць просьбу такога ніцага стварэння, як я?
Гэты заклік знайшоў водгук у кухара з добрым тварам, які назіраў за развіццём падзей разам з некаторымі іншымі слугамі і які выйшаўу хол, каб умяшацца.
—Паведамі пра яе, Джо, хіба табе цяжка? — сказаў гэты чалавек.
— Навошта? — запярэчыў той. — Ты што, думаеш, што маладая лэдзі захоча прыняць такую, як вось гэтая вось?
Гэты намёк на сумніўную рэпутацыю Нэнсі выклікаў хвалю шчырага гневу ў грудзях чатырох пакаёвак, якія з вялікай гарачнасцю заўважылі, што гэтае стварэнне ганьбіць свой пол, і рашуча запатрабавалі, каб яе без аніякага выкінулі ў канаву.
— Рабіце са мной усё, што хочаце, — сказала на гэта дзяўчына, зноў паварочваючыся да мужчын, — але спачатку выканайце маю просьбу, і я прашу яшчэ раз імем Госпада нашага паведаміць пра мяне.
Мяккасардэчны кухар яшчэ раз даў сваю рэкамендацыю, і справа скончылася тым, што слуга, які прыйшоў першым, узяўся выканаць даручэнне.
— Што перадаць? — спытаў ён, паставіўшы адну нагу на прыступку.
— Што маладая жанчына вельмі просіць пагутарыць самнасам з міс Мэйлі, — сказала Нэнсі, — і што лэдзі дастаткова будзе пачуць толькі некалькі слоў наконт тэмы размовы, і яна зможа прыняць рашэнне, слухаць гэтую жанчыну да канца або выгнаць яе як махлярку.
— Нешта вы надта настойлівая, — сказаў слуга.
— Перадайце, што я сказала, — проста адказала дзяўчына, — а я буду чакаць адказу.
Слуга пабег па лесвіцы. Бледная Нэнсі, цяжка дыхаючы, з дрыготкімі вуснамі слухала гучныя пагардлівыя заўвагі на яе адрас, якімі шчодра абсыпалі яе цнатлівыя пакаёўкі і колькасць якіх яшчэ больш павялічылася, калі слуга вярнуўся і сказаў, каб маладая жанчына ішла наверх.
—Які сэнс у тым, каб быць прыстойнай у гэтым свеце? — сказала першая служанка.
— Медзь іншым разам цэняць болып за золата, якое прайшло праз агонь, — сказала другая служанка.
Трэцяя задаволілася тым, што выявіла здзіўленне: «3 чаго зробленыя лэдзі?», а чацвёртая паклала пачатак квартэту, і ўсе чатыры Дыяны разам выгукнулі: «Проста сорамна!»
Нягледзячы на ўсё гэта — на сэрца ёй ціснуў груз болып важкі, — Нэнсі на слабых нагах увайшла следам за слугой у маленькую вітальню, асветленую лямпай, якая звісала са столі. Тут слуга пакінуў яе і сышоў.
РАЗДЗЕА XL
Дзгўнае спатканне, якое стала прайягам падзей, выкладзеных у папярэднім раздзеле
*\Т/“ыццё дзяўчыны праходзіла на вуліцах, у самых агідных УІХлрытонах і «малінах» Лондана, але ў ёй усё яшчэ заставалася нешта здаровае, уласцівае менавіта жаночай прыродзе,
і калі яна пачула лёгкія крокі, якія набліжаліся да дзвярэй, што былі насупраць тых, праз якія яна ўвайшла, яна падумала пра выразны кантраст, які праз хвілю засведчыць гэты пакойчык, адчула ўвесь цяжар сваёй ганьбы і скукожылася, быццам ёй была невыносная сама прысутнасць той, спаткання з якой яна дамагалася.
Аднак з гэтымі лепшымі пачуццямі змагалася ганарлівасць — загана самых распусных, самых прыніжаных стварэнняў, a роўным чынам і самых моцных і самаўпэўненых. Нікчэмная хаўрусніца злодзеяў і рабаўнікоў, распусная істота, пачвара прытонаў, падручная самых агідных злачынцаў, якая жыве пад ценем шыбеніцы, — нават гэтае страчанае стварэнне было занадта гордым, каб дазволіць праявіцца хоць у малой меры жаноцкаму пачуццю, пачуццю, якое яна лічыла слабасцю і якое адно знітоўвала яе яшчэ з чалавечай прыродай, сляды якой знішчыла цяжкае жыццё яшчэ ў самым дзяцінстве.
Яна падняла вочы настолькі, каб можна было распазнаць, што перад ёй стройная, прыгожая дзяўчына, потым зноў апусціла іх долу, з удаванай бесклапотнасцю матлянула галавой і сказала:
—	Нялёгкая задача дабрацца да вас, лэдзі. Каб я ўзяла да галавы, завярнулася дый пайшла сабе, як шмат хто зрабіў бы на маім месцы, вы пашкадавалі б — і не без падстаў.
—	Мне вельмі шкада, калі хто-небудзь дазволіў сабе быць з вамі грубым, — адказала Роз. — Забудзьцеся на гэта. Скажыце мне, чаму вы хочаце паразмаўляць са мной. Я тая, каго вы хацелі бачыць.
Ветлы тон гэтага адказу, анёльскі голас, выкшталцоныя манеры, адсутнасць самага малога адцення высакамернасці або незадаволенасці заспелі дзяўчыну знянацку, і яна расплакалася.
— О лэдзі, лэдзі, — сказала яна, страсна склаўшы рукі перад тварам, — каб на свеце было больш такіх людзей, як вы, то было б менш такіх, як я, менш... менш...
—Сядайце, — сур’ёзна сказала Роз. — Сядзьце і скажыце, у чым справа. Калі вы бедная або вас спасцігла няўдача, я сапраўды буду вельмі радая дапамагчы вам, чым змагу.
—Дазвольце мне пастаяць, лэдзі, — сказала дзяўчына, усё яшчэ ў слязах, — і не размаўляйце са мной так спагадна, пакуль не пазнаёміліся са мной бліжэй. Алеўжо позна. Гэтыя дзверы... зачыненыя?
—Так, — адказала Роз, адступіўшы на некалькі крокаў, быццам для таго, каб ёй хутчэй змаглі прыйсці на дапамогу ў выпадку неабходнасці. — А чаму вы пытаеце?
—Таму, — адказвала дзяўчына, — што я збіраюся аддаць у вашыя рукі маё жыццё і жыцці іншых людзей. Я — тая дзяўчына, якая скрала малога Олівера і завяла яго да старога Фэджына, габрэя, увечары, калі ён выйшаў з дома ў Пэнтанвіле.
—Вы?! — ускрыкнула Роз Мэйлі.
—Так, я, лэдзі, — пацвердзіла дзяўчына. — Я — тое нягоднае стварэнне, пра якое вы чулі, якое жыве сярод злодзеяў і якое — няхай дапаможа мне Гасподзь — з таго часу, як сябе помню, і з Ta­ro часу, як вуліцы Лондана адкрыліся для маіх вачэй і пачуццяў, не ведала лепшага жыцця за тое і лепшых слоў за тыя, якімі мяне ўзнагароджвалі. He вагаючыся, можаце прылюдна адхіснуцца ад мяне, лэдзі. Я маладзейшая, чым выглядаю, але я да гэтага прывыкла. Нават найбяднейшыя жанчыны адхістваюцца ад мяне, калі я іду па людных вуліцах.
— Які жах, — сказала Роз, міжволі адступаючы ад дзіўнай суразмоўніцы.
—Дзякуйце Богу на каленях, дарагая лэдзі, — плачучы, працягвала дзяўчына, — што вы ніколі не зазналі ні холаду, ні голаду, ні боек, ні п’янства, ні... ні яшчэ чагосьці больш гідкага, што я зведала з калыскі. Я магу сказаць гэтае слова, таму што маёй калыскай былі глухі завулак ды канава, яны стануць і маім смяротным ложам.
— Мне шкада вас, — дрыготкім голасам сказала Роз. — Маё сэрца сціскаецца, калі я слухаю вас.
— Няхай неба ўзнагародзіць вас за дабрыню! — азвалася дзяўчына. — Каб вы ведалі, якой я бываю час ад часу, вы б дапраўды пашкадавалі мяне. Але я патаемна збегла ад тых, якія мяне, напэўна, забілі б, калі б даведаліся, што я прыйшла сюды, каб расказаць тое, што падслухала. Ці ведаеце вы чалавека па імені Манкс?