Олівер Твіст
Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
— Святы Божа! Гэта вы, містэр Бамбл, сэр? — прамовіла місіс Ман, высунуўіпы галаву з акна ў робленай афектацыі радасці. — (Сюзанна, прывядзіце наверх Олівера і тых двух хлапцоў і памыйце іх добра.) Шчыры Божа! Містэр Бамбл, як я сапраўды радая бачыць вас!
Містэр Бамбл быў тоўсты мужчына з кепскім характарам, таму замест таго, каб належным чынам адказаць на гэтае сардэчнае прывітанне з прэтэнзіяй на роднасныя адносіны, ён з магутнай сілай патрос весніцы, а потым нанёс па іх такі ўдар, які не мог быць нанесены нічыёй болып нагой, акрамя як нагой прыходскага кур’ера.
—Свят-свят, толькі падумаць, — сказала місіс Ман, выбягаючы з дзвярэй (бо тры хлапчукі былі ўжо да гэтага часу пераведзеныя куды трэба), — толькі падумаць! Гэта ж трэба — забыцца, што брамка праз нашых мілых дзетак была зачыненая знутры! Праходзьце, сэр, малю вас, праходзьце, містэр Бамбл, калі ласка, сэр.
Хоць гэтае запрашэнне і суправаджалася рэверансам, які размякчыў бы нават сэрца царкоўнага старасты, але гэта ніякім чынам не пахіснула жорсткай паставы кур’ера.
—Як вы мяркуеце, ці гэта паважліва і прыстойна, місіс Ман, — пытаўся містэр Бамбл, сціскаючы сваю кульбу, — прымушаць прыходскіх афіцыйных асоб чакаць каля вашых садовых весніцаў, калі яны прыходзяць сюды па прыходскіх справах, звязаных з прыходскімі сіротамі? Ці вядома вам, місіс Ман, што вы пэўным чынам выбарная асоба прыхода, і ад прыхода вам належаць грошы?
—Зразумела, містэр Бамбл, я толькі... э... э... сказала сяму-таму з нашых мілых дзетак, якія Вас гэтак любяць, што той, хто да нас... э... ідзе, — гэта вы, — адказала місіс Ман з вялікай пакорай.
Містэр Бамбл быў упэўнены ў сваіх надзвычайных аратарскіх здольнасцях і выключнай значнасці. Адно ён ужо выказаў, адначасова сцвердзіў другое. Цяпер ён памякчэў.
—Добра, добра, місіс Ман, — адказаў ён больш спакойна, — можа быць, усё і так, як вы кажаце. Мабыць. Хадзем у дом. Я прыйшоў па справах і маю тое-сёе вам сказаць.
Місіс Ман прапусціла кур’ера ў маленькую гасцёўню з цаглянай падлогай, прапанавала яму крэсла і паслужліва паклала перад ім на столік яго трохкутку і кульбу. Містэр Бамбл выцер з ілба пот, што праступіў пасля шпацыру, самазадаволена зірнуў на трохкутку, усміхнуўся. Напраўду, ён усміхнуўся. Прыходскія кур’еры, зрэшты, таксама ж людзі, вось і містэр Бамбл усміхнуўся.
—А цяпер не крыўдуйце за тое, што я вам скажу, — заўважыла місіс Ман з абаяльнай ветлівасцю. — Вы ведаеце, вы зрабілі добры кавалак дарогі... Каб не, дык я і казаць не стала б. Містэр Бамбл, вып’еце кроплю чаго-небудзь?
—Hi кроплі. Hi кроплі, — прамовіў містэр Бамбл, велічна, але і дабрадушна махаючы праваю рукою.
—Я думаю, што вы вып’еце, — сказала місіс Ман, якая зацеміла сабе тон адмовы і жэст, які суправаджаў гэта. — Толькі маленькую кропельку, і крышку халоднай вады з кавалачкам цукру.
Містэр Бамбл кашлянуў.
—Ну, толькі маленькую кропельку, — пераконвала місіс Ман.
— Што гэта? — спытаў кур’ер.
— Ну, дык гэта тое самае, чаго пэўную колькасць я павінна заўсёды мець у доме, каб даліваць бедным дзеткам у мікстуру Дафі, калі яны хварэюць, містэр Бамбл, — адказала місіс Ман, адчыняючы буфет, і паставіла на стол бутэльку і шклянку. — Гэта джын. Я вам не маню, містэр Бамбл, гэта джын.
— Вы даяце дзецям мікстуру Дафі, місіс Ман? — дапытваўся Бамбл, не могучы адарваць вачэй ад цікавай працэдуры змешвання.
—Блаславі іх Божа, даю, хоць гэта і дорага, — адказвала нянька. — He магу глядзець, як яны пакутуюць у мяне перад вачыма, разумееце?
—Зразумела, не можаце, — сказаў містэр Бамбл ухвальна. — Вы вельмі добрая жанчына, місіс Ман. (Ён падсунуў да сябе шклянку.) Я паведамлю пра гэта радзе, як толькі надарыцца нагода, місіс Ман. (Ён змяшаў джын з вадою.) Я — я шчыра п’ю за Barna здароўе, місіс Ман.
I ён пракаўтнуў палову змесціва шклянкі.
—А цяпер да справы, — сказаў кур’ер, выцягваючы з кішэні скураны гаманец. — Дзіцяці, ахрышчанаму Оліверам Твістам, сёння споўнілася дзевяць гадоў.
— Блаславі яго Божа, — уклінілася місіс Ман, да чырвані расціраючы левае вока канцом фартуха.
— I нам, нягледзячы на прапанаваную ўзнагароду ў дзесяць фунтаў, якая была потым павялічана да дваццаці фунтаў, нягледзячы на надзвычайныя і, я б сказаў, празмерныя высілкі з боку прыхода, так і не ўдалося даведацца, хто яго бацька, a таксама месца жыхарства, імя і стан яго маці.
Місіс Ман здзіўлена ўскінула рукі, аднак пасля хвіліннага роздуму спыталася яшчэ:
—Як выйшла наогул, што ён атрымаў імя?
Кур’ер з годнасцю выпрастаўся і прамовіў:
—Я прыдумаў яго.
— Вы, містэр Бамбл?!
—Я, місіс Ман. Мы называем нашых падкідышаў згодна з алфавітам. Апошні быў на «С» — Субол, так я назваў яго. Далей была літара «Т» — Твіст, так я назваў наступнага. Наступны за ім будзе Унвін, а яшчэ далей будзе Вілкінс. У мяне напагатове імёны да канца алфавіта, і новы цыкл паўторыцца, калі мы дойдзем да апошняе літары.
—Дык вы ж сапраўдны літаратар, містэр Бамбл! — сказала місіс Ман.
— Ну, вы скажаце, — камплімент, відавочна, прыйшоўся кур’еру даспадобы. — Можа быць, можа быць, місіс Ман.
Ён дапіў джын і дадаў:
— Олівер ужо выйшаў з таго ўзросту, калі можна заставацца тут, і рада пастанавіла адправіць яго назад, у працоўню. Я прыйшоў, каб забраць яго туды. Пакажыце мне яго, і хутчэй.
— Пастараюся прывесці яго як мага хутчэй, — сказала місіс Ман, выходзячы дзеля гэтага з пакоя.
Олівер, які да таго часу вызваліўся ад верхняга слою бруду, што ляжаў на яго твары ды руках і змываўся з першага разу, быў уведзены ў пакой яго велічнай апякункай.
— Пакланіся джэнтльмену, Олівер, — сказала місіс Ман.
Олівер пакланіўся напалову кур’еру, напалову яго капелюпіу на стале.
— Ці хочаш ты пайсці са мною, Олівер? — велічна спытаў містэр Бамбл.
Олівер хацеў быў сказаць, што ён гатовы пайсці адсюль з кім заўгодна і з вялікай ахвотаю, як раптам, гледзячы ўверх, ён сустрэў пагляд місіс Ман, якая атабарылася за крэслам кур’ера і раз’юшана трэсла ў яго бок кулаком. Ен адразу зразумеў намёк — кулакі занадта часта пакідалі сляды на яго целе, каб не застацца ў памяці.
—А яна пойдзе са мной? — запытаў бедны Олівер. •
— He, яна не можа, — адказаў містэр Бамбл. — Але яна будзе калі-нікалі прыходзіць да цябе. .
Гэта не было вялікім суцяшэннем для дзіцяці. Аднак, якім малым ён ні быў, у яго ўсё ж хапіла клёку зрабіць выгляд, нібыта ён пакідае гэтае месца з жалем. Яму зусім няцяжка было пусціць слязу. Голад і кепскае абыходжанне — вялікія памагатыя, калі ты хочаш плакаць, а Олівер дапраўды плакаў вельмі шчыра. Місіс Ман падаравала яму тысячу пацалункаў і — Оліверу найбольш патрэбна было якраз гэта — пару лустаў хлеба з маслам, каб ён не здаваўся надта галодным, калі прыйдзе ў працоўню.
3 лустай хлеба ў руках і ў карычневай прыходскай шапачцы Олівер быў выведзены містэрам Бамблам з прыкрага дома, дзе ніводнае пяшчотнае слова, ніводзін пяшчотны пагляд не асвяцілі змроку яго дзіцячых гадоў. I ўсё-такі, калі за ім зачынілася брама асабняка, ён апусціўся ў бездань дзіцячай жальбы. Няхай яго малыя сябрукі ў гульнях былі сапсаваныя жахлівымі
ўмовамі жыцця, аднак яны былі адзінымі сябрамі, якіх ён калінебудзь меў, і яго маленькае сэрца з самага пачатку было апанаванае пачуццём самоты ў гэтым велізарным абшары свету.
Містэр Бамбл ішоў вялікімі крокамі; маленькі Олівер, моцна ўхапіўшыся за яго абшыты галунамі закаўраш, шыбаваў побач з ім і праз кожную чвэрць мілі пытаўся: «Ці далёка яшчэ?» На гэтыя пытанні містэр Бамбл даваў адказы вельмі рэзкія і кароткія, бо непрацяглая ветлівасць, якую будзіць у некаторых сэрцах джын з вадою, да гэтага часу выпарылася, і ён зноў стаў тым самым ранейшым кур’ерам.
Олівер не прабыў у сценах працоўні і чвэрці гадзіны і ледзьве паспеў разабрацца з другой лустай хлеба, калі вярнуўся містэр Бамбл, які перад тым паспеў даверыць яго клопату адной старой жанчыны. Ён расказаў пра вечаровае пасяджэнне рады і пра тое, што Олівер на жаданне рады павінен неадкладна з’явіцца туды.
He маючы дакладнага ўяўлення, што такое апякунская рада, Олівер быў агаломшаны і не ведаў, смяяцца яму трэба ці плакаць. Але ён не меў часў для роздуму на гэтую тэму, бо містэр Бамбл, каб раскатурхаць малога, стукнуў яго злёгку сваёй кульбай па галаве, ляснуў ніжэй за спіну, каб падбадзёрыць і, загадаўшы ісці следам, павёў яго ў вялікі чыста вымыты пакой, дзе вакол стала сядзелі восем ці дзесяць тоўстых джэнтльменаў. У тарцы стала, у глыбокім фатэлі з падлакотнікамі, нашмат вышэйшым за астатнія, рассеўся асабліва тоўсты джэнтльмен з вельмі круглым чырвоным тварам.
— Пакланіся радзе, — сказаў Бамбл.
Олівер выцер дзве ці тры слязінкі, якія яшчэ стаялі ў вачах; бачачы перад сабой не раду, а стол, ён, дзякуй Богу, усё-такі адбіў паклон.
—Як цябе завуць, хлопчык? — спытаўся джэнтльмен у высокім крэсле.
Олівер быў напалоханы гэткай вялікай колькасцю джэнтльменаў, і яго пачало калаціць; кур’ер яшчэ раз даў малому кухталя, і той заплакаў. Гэтыя дзве прычыны прымусілі яго адказваць вельмі ціха і няўпэўнена. Вось чаму джэнтльмен у белай камізэльцы назваў яго дурнем. 3 гэтай нагоды настрой джэнтльмена адразу зрабіўся лепшым.
—Хлопчык, — сказаў джэнтэльмен у высокім фатэлі, — слухай, што я табе скажу. Я спадзяюся, ты ведаеш, што ты сірата?
—Што гэта такое, сэр? — пацікавіўся бедны Олівер.
—Я адразу казаў, што хлопчык — дэбіл, — сказаў джэнтльмен у белай камізэльцы.
—Ціха! — сказаў першы джэнтльмен. — Ты ведаеш, што ў цябе няма ні бацькі, ні маці і што ты выхоўваешся на' сродкі прыхода?
— Ведаю, сэр, — адказаў Олівер, заліўшыся горкімі слязьмі.
—Чаму ты плачаш? — запытаў джэнтльмен у белай камізэльцы. I паўтарыў, сцвярджаючы надзвычайнасць сітуацыі: — 3 якой прычыны ён плача?
—Я спадзяюся, што ты прамаўляеш свае малітвы кожны вечар, — сказаў другі джэнтльмен суворым голасам, і молішся за людзей, якія клапоцяцца пра цябе, як належыць хрысціяніну.
—Ага, сэр, — сказаў малы, заікаючыся.
Джэнтльмен, які пытаўся апошнім, сам таго не ведаючы, сказаў праўду. Олівер і сапраўды быў бы хрысціянінам, і нават вельмі добрым хрысціянінам, калі б маліўся за тых, хто яго корміць і пра яго клапоціцца. Але ён не маліўся, бо ніхто яго гэтаму не навучыў.