Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

Олівер Твіст

Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
105.69 МБ
Блаславенне гэтае зляцела з вуснаў дзіцяці, але гэта было першае блаславенне, якое Олівер пачуў у сваім жыцці і якое было прызначанае яму, і ён ніколі не забываўся на яго ў сваім далейшым жыцці, багатым на барацьбу, пакуты, турботы і перамены.
РАЗДЗЕА VIII
Олівер ідзе ў Лондан. Па дарозе ён сустракае дзіўнага маладога джэнтльмена
Олівер дайшоў да агароджы. Тут сцежка заканчвалася — за пералазам зноў ішоў гасцінец. Было восем гадзін. Хоць ён і адышоўся ад горада міль на пяць, ён бег, хаваючыся за платамі, да палудня, баючыся, што за ім могуць выслаць пагоню і злавіць. Потым ён сеў адпачыць каля мілевага слупа і ўпершыню задумаўся, куды яму лепш ісці і дзе лепш жыць.
На слупе, ля якога ён сядзеў, вялікімі літарамі было напісана, што адсюль да Лондана роўна семдзясят міль. Назоў абудзіў у хлопчыка новы шэраг думак. Лондан — гэта вялікі горад! Ніхто, нават містэр Бамбл, не зможа знайсці яго там! Старыя з працоўні таксама казалі, што калі хлопец з галавой на плячах, то пражыве ў Лондане без праблем, і што ў гэтым вялікім горадзе ёсць такія спосабы зарабляць грошы, пра якія той, хто вырас у вёсцы, не мае ўяўлення. Для бяздомнага хлопчыка, які можа памерці на вуліцы, калі яму ніхто не дапаможа, гэта самае лепшае месца. Калі гэтыя думкі прайшлі праз яго галаву, ён ускочыў на ногі і зноўку пакрочыў наперад.
Адлегласць паміж Оліверам і Лонданам паменшала на добрых чатыры мілі, калі хлопчык нарэшце ўявіў, колькі яму трэба перацярпець, перш чым ён наблізіцца да месца прызначэння. Калі гэтая пэўнасць завалодала ім, ён запаволіў крокі і стаў разважаць аб сродках дасягнення мэты. У ягоным скрутку быў акраец хлеба, капіуля з грубага сукна і дзве пары панчох. У кішэні ляжаў яшчэ пені — падарунак ад Саўэрберы пасля аднаго пахавання, у час якога Олівер вызначыўся болып, чым звычайна. «Чыстая кашуля, — думаў Олівер, — гэта вельмі вартая рэч, гэтаксама як і дзве пары зацыраваных панчох ды пені, але гэта малая дапамога, калі трэба зімой прайсці шэсцьдзесят пяць міль».
Олівер, як і большасць іншых людзей, надзвычай тонка і хутка адчуваў цяжкасці. А вось адшукаць які-небудзь шлях да іх пераадолення яму было вельмі цяжка. Так што, паразважаўшы доўга і без карысці, ён перакінуў вузельчык на другое плячо і паплёўся далей.
У гэты дзень Олівер прайшоў дваццаць міль, і за ўвесь гэты час у яго ў роце не было нічога, акрамя скарынкі сухога хлеба і колькіх глыткоў вады, якую ён выпрошваў ля дзвярэй прыдарожных дамоў. Калі надышоў вечар, ён павярнуў на луг, залез у стог сена і вырашыў ляжаць тут да ранку. Спачатку яму было страшна, бо вецер журботна выў над пустымі палямі; яму было холадна і голадна, і ён пачуваўся больш адзінокім, чым калі-небудзь раней. Аднак ён быў стомлены доўгай хадою і хутка заснуў, забыўшыся на свае нягоды.
Калі ён прачнуўся наступным ранкам, то адчуў, што канчаткова змёрз, адубеў і быў такім галодным, што хоцькі-няхоцькі мусіў памяняць свой пені на маленькі бохан хлеба ў першай вёсцы, праз якую яму надарылася ісці. Калі надышла чарговая ноч, ён прайшоў не болей за дванаццаць міль. Падэшвы пяклі, балелі ступакі, а ногі былі такімі слабымі, што дрыжалі пад ім. Гэтую ноч хлопчык правёў у халодным, сырым месцы, і яму стала яшчэ горш. Калі наступным ранкам ён выбраўся ісці, то ледзь перастаўляў ногі.
Ён пачакаў каля падножжа высокага пагорка, пакуль да Ta­ro месца не наблізілася паштовая карэта, і папрасіў міласціну
ў пасажыраў, якія сядзелі звонку, але на яго мала хто звярнуў увагу, а тыя, што азваліся, сказалі, каб ён пачакаў, калі яны даедуць да вяршыні, бо ім цікава паглядзець, ці зможа ён прабегчы гэтую адлегласць за паўпені. Небарака Олівер паспрабаваў трымацца ўпоравень з карэтай, але яго хапіла ненадоўга, бо ягоныя ногі былі слабыя і моцна балелі. Убачыўшы гэта, тыя, што сядзелі звонку, схавалі свае паўпені ў кішэні і абазвалі Олівера лайдакаватым шчанюком, які не заслугоўвае нічога. Карэта з грукатам знікла з вачэй, пакінуўшы пасля сябе воблака пылу.
У некаторых вёсках былі прымацаваныя вялікія каляровыя дошкі з абвесткамі, што тых, хто ў гэтай акрузе жабруе, здадуць у турму. Гэта вельмі напалохала Олівера, і ён быў вельмі рады знікнуць з паселішча з найвялікшай хуткасцю. У іншых вёсках ён стаяў каля пастаялых дамоў і ўмольна глядзеў на кожнага, хто праходзіў паўз яго. Звычайна гэта заканчвалася тым, што гаспадыня загадвала каму-небудзь з фарэйтараў, якія лазілі па двары, прагнаць чужога жабрака, бо была ўпэўненая, што той прыйшоў, каб нешта сцібрыць. Калі ён прасіў міласціну каля сядзібы селяніна, то ў дзевяці выпадках з дзесяці пагражалі нацкаваць на яго сабаку, а калі ён засоўваў нос у краму, то пачыналі казаць аб прыходскім кур’еры, ад чаго Оліверава сэрца, здавалася, падступала да самага горла, у якое цягам многіх гадзін не трапляла ані крошкі.
Насамрэч, калі б не дабрасардэчны вартаўнік ля заставы і не зычлівая старая лэдзі, Оліверавы нягоды скончыліся б урэшце гэтаксама, як у свой час скончыліся нягоды ягонай Ma­ui. Іншымі словамі, ён верагодней за ўсё ўпаў бы мёртвым на каралеўскім гасцінцы. Але вартаўнік даў яму на раз паесці хлеба з сырам, а старая лэдзі, у якой дзесьці далёка, у іншай частцы свету, пацярпеў крушэнне ўнук і цяпер блукаў басанож немаведама дзе, пашкадавала беднага бязбацькавіча і дала яму, што магла, а галоўнае — сказала пры гэтым такія лагодныя, ласкавыя словы, праліла такія слёзы спачування і сімпатыі, што яны запалі Оліверу ў душу глыбей, чым усе пакуты, якія ён перанёс.
Раненька на сёмы дзень пасля таго, як Олівер пакінуў родныя мясціны, ён, кульгаючы, памалу ўвайшоў у мястэчка Барнэт.
Аканіцы былі зачыненыя, вуліцы — бязлюдныя. Аніхто не прачнуўся яшчэ для будзённых спраў. Сонца падымалася ва ўсім сваім харастве, але святло толькі паказала Оліверу ягоную самоту і занядбанасць, калі ён са скрываўленымі нагамі, пакрыты пылам, сядзеў на каменным ганку.
Мала-памалу пачалі адчыняцца аканіцы, падымацца жалюзі, на вуліцы з’явіліся людзі. Некаторыя з іх на момант ці два спынялі пагляд на Оліверы, той-сёй на хаду паварочваўся і глядзеў на яго, але ніхто не дапамог яму і нават не паклапаціўся спытаць, як ён сюды прыйшоў. У яго ўжо не было духу прасіць міласціну. Так ён тут і сядзеў.
Нейкі час ён сядзеў на ганку, дзівячыся, як шмат тут шынкоў (кожны другі дом у Барнэце быў закусачнай, малой ці вялікай), гледзячы без імпэту на карэты, якія ехалі паўз яго, і думаючы, як гэта дзіўна, што яны за некалькі гадзін лёгка маглі зрабіць тое, на што яму спатрэбіўся цэлы тыдзень мужнага пераадолення і рашучасці, якія для яго ўзросту зусім не характэрныя. I тут ён звярнуў увагу на падлетка, які некалькі хвілін таму назад, не зважаючы на Олівера, прайшоў па вуліцы, а цяпер вось вярнуўся і пільна разглядаў яго з процілеглага тратуара. Спачатку Олівер не надаў гэтаму вялікай увагі, але гэтае сачэнне трывала так доўга, што Олівер падняў галаву і вытрымаў пагляд незнаёмца. Тут хлопчык перайшоў вуліцу і сказаў, падышоўшы да Олівера ўпрытык:
—Здароў, зух. Што здарылася?
Хлопчыку, які гэта прамовіў, было прыкладна столькі ж гадоў, колькі і Оліверу, але выглядаў ён вельмі дзіўна. Такога хлопчыка Оліверу не выпадала бачыць ніколі раней. Ен быў кірпаносы, з плоскім тварам, нічым асаблівым не вылучаўся і быў такім брудным, якім толькі можа быць падшыванец, але манеры і пастава ў яго былі зусім як у дарослага дзядзькі. Як на свой узрост, ён быў занадта малы, з досыць-такі крывымі нагамі і маленькімі, калючымі ды непрыемнымі вочкамі. Ягоны капялюш ледзь-ледзь трымаўся на макаўцы галавы; здавалася, што ён вось-вось зваліцца. Так яно і здарылася б, калі б яе гаспадар не меў завядзёнкі штохвілінна матляць галавой так, што
капялюш зноў вяртаўся на належнае месца. На хлопчыку было паліто дарослага дзядзькі, якое яму было мала што не да пятаў. Рукавы ён адкасаў ледзьве не да самага локця, каб былі вольныя рукі, якія ён з задзірлівым выглядам засунуў у кішэні плісавых штаноў; відаць, для гэтага ён іх і вызваліў. Калі падагульніць, то гэта быў самы нахабны і самаўпэўнены малады джэнтльмен ростам з чатыры футы шэсць дзюймаў, у кароткіх ботах.
— Здароў, зух! Што здарылася? — сказаў Оліверу гэты дзіўны малады джэнтльмен.
—Я вельмі галодны і моцна стаміўся, — адказаў Олівер са слязьмі на вачах. — Я прайшоў шмат міляў. Іду ўжо сем дзён.
—Ажно сем дзён! — здзівіўся малады джэнтльмен. — Ну, бачу. Гэта што, дзюба загадаў, га? Але, — дадаў ён, заўважыўшы, як здзіўлена паглядзеў на яго Олівер, — здаецца, сябра, ты не ведаеш, хто такі дзюба?
Олівер ціхмяна адказаў, што ён заўсёды чуў, што гэтым словам называюць птушыны рот.
— Што я бачу! Які зялёны! — усклікнуў малады джэнтльмен. — Дзюба — гэта суддзя, і калі ты ідзеш на загад дзюбы, то ты ідзеш не проста, а заўсёды ўгару, на шыбеніцу, без звароту. Ты ніколі не быў на ступальні?
— На якой ступальні? — запытаў Олівер.
— На якой ступальні — вось табе і маеш! На ступальні, якую круцяць нагамі. Яна так мала месца займае, што працуеш, бы ў каменным мяшку, і чым лепш яна робіць, тым горш жывецца людзям, бо калі людзям жывецца добра, дык на яе ніяк не могуць знайсці рабочых. Але хадзем, — працягваў малады джэнтльмен, — ты хочаш узяць нешта на зуб, і ты возьмеш. Я і сам сяджу на мелі, усё, што маю, — гэта боб ды гарох, але калі ўжо такія справы, то адшкадую. Уставай на свае запалкі. Пад’ём! Руш!
Малады джэнтльмен дапамог Оліверу ўстаць і завёў яго ў краму непадалёку, дзе купіў вяндліны, палову чатырохфунтовага бохана хлеба, або, як ён сам выразіўся, «на чатыры пенсы вотруб’я». Вяндліну ён засцярог ад пылу дзякуючы хітрай выдумцы: ён выдаліў з буханкі частку мякіша і засунуў туды мяса. Узяўшы хлеб пад паху, малады джэнтльмен завярнуў у невялікі
шынок і прайшоў у задні пакой, дзе была піўнуха. Тут на загад таямнічага маладзёна прынеслі куфаль піва, і Олівер, запрошаны сваім новым сябрам, доўга і ад душы еў. Дзіўны хлопчык час ад часу ўважліва разглядваў Олівера.
—У Лондан ідзеш? — спытаўся дзіўны хлопчык, калі Олівер нарэшце закончыў есці.
—Але.
— Есць дзе жыць?
-He.
—Грошы?
-He.
Дзіўны хлопчык свіснуў і засунуў рукі ў кішэні так глыбока, як дазволілі яму доўгія рукавы.