Олівер Твіст
Чарльз Дыкенс
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
Калі габрэй вымаўляў гэтыя словы, яго чорныя бліскучыя вочы, што дагэтуль утаропленыя былі ў прастору перад сабой, спыніліся на твары Олівера; вочы хлопчыка з нямой цікаўнасцю фіксаваліся на габрэі, і, хаця пагляды іх сустрэліся толькі на адзін момант, гэтага было дастаткова, каб габрэй зразумеў, што за ім сачылі. Ен з ляскам зачыніў вечка шкатулкі, схапіў хлебны нож, які ляжаў на стале, і ўскочыў, апанаваны шалам. Ён увесь дрыжаў. Олівер, нягледзячы на спалох, заўважыў, як дрыжыць у паветры лязо нажа.
— Што такое! — закрычаў габрэй. — Чаму ты сочыш за мной? Чаму не спіш? Кажы! Хутка, калі хочаш жыць!
—Я не мог болей спаць, сэр, — адказаў няпэўна Олівер. — Мне вельмі шкада, калі я вам перашкодзіў.
— Ты не спаў ужо гадзіну? — дапытваўся габрэй, злосна гледзячы на хлопчыка.
— He, зусім не, — адказваў Олівер.
—Упэўнены? — крыкнуў габрэй, гледзячы яшчэ болып злосна, чым раней, і прыняўшы пагрозлівую паставу.
— Клянуся, сэр, не, — прамовіў сур’ёзна Олівер. — Насамрэч не, сэр.
— Ну хопіць, хопіць, мілок, — сказаў габрэй, раптам вярнуўшыся да сваёй старой манеры. Паіграўшыся з нажом, ён паклаў яго на стол, быццам хацеў паказаць, што схапіў яго дзеля забавы.
—Я ведаю, так яно насамрэч і ёсць, мілок. Хацеў толькі напужаць цябе. А ты малайчына. Га, ты хлопец — во!
Габрэй, хіхікаючы, пацёр рукі, але потым з непакоем паглядзеў на шкатулку.
— Ну, міленькі мой, ці бачыў ты якія з гэтых цацачак, — прамовіў ён пасля невялікай паўзы, кладучы руку на шкатулку.
—Так, сэр, — адказаў Олівер.
—Але, — габрэй збялеў у твары. — Гэта... гэта мае рэчы, Олівер. Мая малая спадчына. Усё, з чаго я мушу жыць, у мае старыя гады. Людзі называюць мяне скнарам, мой мілок, толькі скнарам — вось і ўсё.
Олівер падумаў, што стары джэнтльмен, напэўна, зацяты скнара, калі ён, маючы столькі гадзіннікаў, жыве ў такой галечы, але потым яму прыйшло на розум, што фундаванне Махляра і астатніх хлопчыкаў, напэўна, каштавала яму шмат грошай, і Олівер паважліва паглядзеў на старога джэнтльмена і спытаў, ці можна яму ўстаць.
— Вядома, вядома, мой мілок, — адказаў стары джэнтльмен. — Уставай. Там у кутку, ля дзвярэй, стаіць збан з вадой. Прынясі яго сюды, і я табе, мой мілы, дам місу памыцца.
Олівер устаў, прайшоў пакоем з кута ў кут і затрымаўся на момант, каб падняць збан. Калі ён адвярнуўся, каб ісці назад, шкатулкі ўжо не было.
Ён толькі-толькі памыўся і на загад габрэя выліў місу за акно, як вярнуўся Махляр у суправаджэнні вельмі жвавага маладога сябра, якога Олівер бачыў з цыгарэтай учора ўвечары і які цяпер быў названы Оліверу афіцыйна як Чарлі Бэйц. Учацвярох яны селі снедаць; на сняданак была вяндліна, кава і гарачыя булачкі. Вяндліну і каву ў капелюшы прынёс Махляр.
—Добра, — сказаў габрэй, хітравата паглядзеўшы на Олівера і звяртаючыся да Махляра, — я спадзяюся, што вы гэтым ранкам папрацавалі, мае вы мілыя?
— Цяжка, — адказаў Махляр.
—Як валы, — дадаў Чарлі Бэйц.
— Малайцы, малайцы, — сказаў габрэй. — Што маеце, Махляр?
— Пару гаманцоў, — адказаў малады джэнтльмен.
—3 пракладкай? — настойліва ўдакладніў габрэй.
—Як мае быць, — адказаў Махляр, вымаючы два гаманцы — адзін зялёны, другі чырвоны.
— He такія цяжкія, як павінна быць, — сказаў габрэй, уважліва прагледзеўшы гаманцы, — але вельмі файныя і добра вырабленыя. Няслабы майстар, га, Олівер?
— Вельмі добры, сапраўды, сэр, — сказаў Олівер. На гэта містэр Чарльз Бэйц аглушальна зарагатаў, чым выклікаў вялікае здзіўленне Олівера, які ні ў чым, што адбылося, не бачыў аніякае прычыны для смеху.
—А што ў цябе? — звярнуўся Фэджын да Чарлі Бэйца.
— Выціралкі, — адказаў Мастэр’ Бэйц і адразу выняў чатыры кішэнныя насоўкі.
—Добра, — прамовіў габрэй, з найвялікшай увагай аглядаючы іх, — яны вельмі здатныя, вельмі. Але ж ты іх не памеціў як мае быць, трэба будзе спароць голкай гэтыя меты. Мы навучым Олівера, як гэта рабіць. Га, Олівер? Ха-ха-ха!
— Калі ласка, навучыце, сэр, — сказаў Олівер.
—Ты хочаш рабіць насоўкі так лёгка, як Чарлі Бэйц, га, мой мілок? — сказаў габрэй.
' Мастэр — зварот да аўтарытэтнага чалавека з болып высокім, чым у таго, хто звяртаецца, статусам.
—Сапраўды, вельмі хачу, каб вы мяне навучылі, сэр, — адказаў Олівер.
Мастэр Бэйц знайшоў у гэтым адказе нешта такое смешнае, што зноў зарагатаў. I гэты рогат ледзь не стаў прычынай яго заўчаснае смерці, таму што кава, якую ён піў, трапіла яму ў дыхальнае горла.
— Надта ж ён зялёны, — сказаў, ачомаўшыся, Чарлі і тым самым як бы прабачыў сваю нявыхаванасць.
Махляр нічога не сказаў, толькі раскудлаціў Оліверу рукой валасы так, што яны закрылі яму вочы, і паабяцаў, што той яшчэ паразумнее, пасля чаго стары джэнтльмен, які заўважыў, што Олівер пачынае чырванець, памяняў тэму размовы і спытаў, ці вялікі натоўп быў на экзекуцыі сёння ранкам. Гэта здзівіла хлопчыка яшчэ болып, таму што з адказаў абодвух можна было зразумець, што яны разам былі там, і Оліверу, зразумела, было няўцям, як гэта можна пры тым пры ўсім знайсці час і так шмат вырабіць.
Калі сняданак знік са стала, вясёлы стары джэнтльмен і абодва хлопчыкі распачалі вельмі дзіўную і незвычайную гульню, якая праходзіла наступным чынам: вясёлы стары джэнтльмен, паклаўіпы ў адну кішэню сваіх штаноў табакерку, а ў другую — нататнік, гадзіннік — у кішэню камізэлькі (прычым ланцужок ад яго абвіваў шыю), прыкалоўшы да каіпулі шпільку з фальшывым дыяментам і паклаўшы ў кішэню акулярніцу і насоўку, трушком хадзіў з палачкай туды-сюды па пакоі, капіруючы манеру старых джэнтльменаў, якія прагульваюцца вуліцамі ў любы час дня. Калі-нікалі ён спыняўся то ля агменя, то ля дзвярэй, падаючы выгляд, нібыта ён з усяе сілы разглядае вітрыны. У гэты час ён абавязкова азіраўся, баючыся злодзеяў, і па чарзе шлёпаў па ўсіх сваіх кішэнях, каб упэўніцца, што нічога не згубіў. I ўсё гэта так натуральна і камічна, што Олівер рагатаў, аж пакуль слёзы не пакаціліся па твары. Увесь гэты час хлопчыкі не адставалі ад яго, а калі ён азіраўся, то тыя гэтак спрытна знікалі з поля зроку, што нельга было ўсачыць. Нарэшце Махляр наступіў яму на nary, а можа, і выпадкова за яго зачапіўся, а Чарлі Бэйц наскочыў на яго ззаду, і за гэты адзін момант яны паспелі зняць з яго Ta-
бакерку, нататнік, гадзіннік, ланцужок, шпільку, насоўку, нават акулярніцу. Калі стары джэнтльмен адчуваў, у якой кішэні рука, то ён крычаў, у якой, і гульня пачыналася спачатку.
Калі гульня была паўтораная ўжо шмат разоў, да маладых джэнтльменаў наведаліся дзве маладыя лэдзі, адну звалі Бэт, a другую Нэнсі. У іх былі густыя валасы, закручаныя не вельмі акуратна ззаду; панчохі і чаравікі былі ў абедзвюх даволі неахайныя. Можа, яны і не надта былі прыгожыя, але колер твару быў што трэба, і выглядалі яны здаровымі і жыццярадаснымі. Яны паводзілі сябе вельмі разняволена і прыстойна, і Олівер вырашыў, што гэта вельмі мілыя дзяўчаты. Якімі, бясспрэчна, яны і былі.
Гэтыя наведвальніцы засталіся надоўга. Прынеслі віскі, таму што адна з маладых лэдзі паскардзілася, што ў яе ўнутры ўсё застыла, і пасля гэтага пачалася вельмі бойкая і павучальная гамонка. Нарэшце Чарлі Бэйц заявіў, што пара каваць капыты. Гэта, як здалося Оліверу, па-французску значыць ісці, у сэнсе выйсці, таму што адразу пасля гэтага Махляр, Чарлі і дзве маладыя лэдзі пайшлі ўсе разам: зычлівы стары габрэй прыхільна забяспечыў іх грашыма на выдаткі.
— Вось, мой мілок, — сказаў Фэджын. — Ці не файнае гэта жывоцце? Яны пайшлі на цэлы дзень.
—Яны зрабілі сваю работу, так, сэр? — запытаўся Олівер.
—Так, — сказаў габрэй. — Вось толькі хіба што падчас шпацыру ім яшчэ што-небудзь патрапіць, і яны не адмовяцца, можаш быць пэўным. — Бяры з іх прыклад, мілок, бяры з іх прыклад, — сказаў габрэй, стукаючы шуфлікам для вуголля па агмені, каб надаць сваім словам больш вагі. — Рабі ўсё, што яны табе загадаюць, і кіруйся ваўсім іх парадамі, асабліва Махляровымі. Ён стане вялікім чалавекам. I з цябе таксама зробіць вялікага чалавека, калі ты будзеш браць з яго прыклад. Ці выглядае з маёй кішэні насоўка, мілок? — спытаўся габрэй раптам.
—Так, сэр, — сказаў Олівер.
— Паглядзім, ці зможаш ты выцягнуць яе так, каб я гэтага не адчуў. Так, як у гульні сёння ранкам.
Олівер адной рукой прытрымаў дно кішэні, а другой лёгкім рухам выкруціў насоўку з кішэні.
—Ужо выцягнуў? — крыкнуў габрэй.
— Вось яна, сэр, — сказаў Олівер, паказваючы насоўку.
— Ты разумны хлопчык, мой мілок, — сказаў гуллівы стары джэнтльмен, ухвальна гладзячы Олівера па галаве. — Ніколі не бачыў больш спрытнага хлопца. Вось табе шылінг. Калі ты будзеш так рабіць і надалей, то будзеш найвялікшым чалавекам напіага часу. А цяпер хадзем, я пакажу табе, як спорваць з насоўкі меты.
Олівер, падумаўшы, што габрэй, настолькі старэйшы за яго, павінен разбірацца ў гэтым лепш, паслухмяна пайшоў следам да стала і хутка зусім паглыбіўся ў сваю новую навуку.
РАЗДЗЕА X
Олівер бліжэй знаёміцца з характарам сваіх новых таварышаў і за вялікі кошт набывае досвед. Кароткі, але вельмі важны этапу яго жыцці
Олівер не выходзіў з пакоя шмат дзён, спорваючы меты з насовак (якіх шмат прыносілі дахаты) і час ад часу беручы ўдзел у апісаных ужо гульнях, якія абодва хлопчыкі і габрэй рэгулярна ладзілі шторанку. Нарэшце Олівер стаў сумаваць па свежым паветры і шмат разоў упропіваў старога джэнтльмена дазволіць яму выйсці на працу са сваімі двума таварышамі.
Оліверу карцела пачаць працу яшчэ і таму, што ён спазнаў суворы, маральны характар старога джэнтльмена. Калі Махляр або Чарлі Бэйц прыходзілі ўвечары дадому з пустымі рукамі, то ён пераканаўча ды горача распавядаў ім пра нікчэмнасць марнатраўнага і лянотнага жыцця і пераконваў іх у неабходнасці жыць дзейсна, пасля чаго адпраўляў спаць без вячэры. Аднойчы ён нават спусціў абодвух з лесвіцы, але тут ён, напэўна, хапіў у сваім навучанні і дабрачыннасці цераз край.
Нарэшце неяк уранні Олівер атрымаў дазвол, якога так жарсна прагнуў. Ужо дні з два ці тры не было ніводнай насоўкі, каб
апрацаваць яе, і абеды былі ўбогімі. Мабыць, з гэтай прычыны стары джэнтльмен даў дазвол. Так ці не, але ён сказаў Оліверу, што таму можна ісці, і памясціў яго пад супольную апеку Чарлі Бэйца і яго сябра Махляра.