• Газеты, часопісы і г.д.
  • Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

    Олівер Твіст

    Чарльз Дыкенс

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 456с.
    Мінск 2010
    105.69 МБ
    —А ты жывеш у Лондане? — спытаў Олівер.
    —Так, калі бываю дома, — адказаў хлопчык. — Мяркую, што табе трэба сёння дзе-небудзь заночыць, га?
    — Сапраўды, — адказаў Олівер. — Я не спаў пад дахам з таго часу, калі пайшоў з мястэчка.
    — Можаш не церці наконт гэтага вочы, — прамовіў малады джэнтльмен. — Сёння ўвечары я маю быць у Лондане, і я ведаю аднаго шаноўнага старога джэнтльмена, які жыве там і дасць Ta66 за ніц прытулак і рэшты не папытае, — зразумела, калі цябе прадставіць джэнтльмен, якога ён ведае. А мяне хіба ён не ведае? О, не, не ведае! Hi ўякім выпадку! Hi за што. Безумоўна, не!
    Малады джэнтльмен усміхнуўся, быццам падкрэсліваючы, што апошнія яго словы былі сказаныя з іроніяй, і дапіў піва.
    Нечаканая прапанова прытулку была занадта спакуслівай, каб яе адхіліць. Да таго ж, малады джэнтльмен адразу запэўніў, што памянёны стары джэнтльмен абавязкова, не губляючы часу, адпіукае Оліверу якое-небудзь цёплае месца. Дыялог лагічна стаў болып прыязным і шчырым. 3 яго Олівер даведаўся, што ягонага сябра завуць Джэк Доўкінз і што ён улюбёнец і пратэжэ памянёнага старога джэнтльмена.
    Выгляд містэра Доўкінза наўрад ці выразна сведчыў пра тыя даброты, якімі яго патрон нібыта мог забяспечыць ягоных знаёмцаў. Але хлопец меў такую нядбайную і раскілзаную ма-
    неру гаварыць, а да таго ж згадаў, што ў коле блізкіх сяброў ён болып вядомы пад мянушкай «Спрытны Махляр», — што Олівер вырашыў, што ён пустадомак, які не зважае на словы свайго дабрадзейнага апекуна. Кіруючыся гэтым уражаннем, Олівер патаемна вырашыў як мага хутчэй заслужыць ухвалу старога джэнтльмена, а што да Махляра, то калі нават выйдзе, што ён непапраўны, у чым не выпадала сумнявацца, то ён унікне гонару далейшага з ім знаёмства.
    Паколькі Джон Доўкінз не хацеў з’яўляцца ў Лондане да Ta­ro, як сцямнее, то яны дасягнулі заставы ў Айлінгтоне толькі блізу адзінаццатай гадзіны. Ад «Анёла» яны павярнулі на вуліцу Святога Джона, прайшлі маленькай вуліцай, якая заканчвалася каля тэатра Сэдлерз-Уэлз, потым пайшлі па Эксмаўт-стрыт і Копіс-роў, праз двор ля працоўні, перасеклі пляц, які калісьці насіў імя Хоклі-ін-зэ-хоўл, павярнулі ў Літл-Сафранхіл, потым у Грэйт-Сафранхіл, па якой Махляр кінуўся подбегам, змушаючы Олівера не адставаць.
    Хоць увага Олівера была скіраваная на тое, каб не згубіць з поля зроку свайго правадніка, ён не могустрымацца, каб не кінуць некалькі паспешлівых позіркаў па абодва бакі дарогі. Ён ніколі не бачыў больш бруднага і болып агіднага месца. Вуліца была вельмі вузкая і вельмі гразкая, а паветра поўнілася смуродам. Было шмат крамаў, але здавалася, што адзіны тавар тут — гэта дзеці, якія плоймамі корпаліся перад дзвярыма нават у гэты позні час; знутры таксама быў чуцен іхні голас. Адзінымі месцамі, якія быццам бы квітнелі сярод агульнага ўпадку, былі шынкі, а ў іх гарланілі страчаныя людзі — ірландскія падонкі. Пераходы і двары з дахамі, якія тут і там ляпіліся да галоўнай вуліцы, закрывалі маленькія кучкі дамоў. Тут п’яныя мужчыны і жанчыны літаральна валяліся ў гразі, а з некаторых дзвярных проймаў, крадучыся, выходзілі падазроныя амбалы, і выпраўляліся яны, відаць, на справы не вельмі дабрадзейныя і бяскрыўдныя.
    Олівер толькі быў падумаў, ці не лепш яму будзе ўцячы, як яны дайшлі да канца спуску. Яго праваднік, схапіўшы яго за руку, нагой адчыніў дзверы нейкага дома непадалёку ад Філд-лэйн і, зацягнуўшы яго ў калідор, зачыніў дзверы.
    —Хто гэта?! — азваўся ў адказ на Махляроў свіст нечый голас знізу.
    — Махлярства і фарт! — быў адказ.
    Відавочна, гэта быў пароль або сігнал, што ўсё ў парадку, таму што на сцяне ў дальнім канцы калідора адбілася слабае святло свечкі, а з-за паламаных парэнчаў лесвічнага пралёту, які вёў на кухню, вызірнуў мужчынскі твар.
    —Дык вас двое, — сказаў мужчына, выцягваючы перад сабою руку са свечкаю і засланяючы вольнаю рукой вочы ад святла. — Хто гэты другі?
    —Новы таварыш, — адказаў Джэк Доўкінз, выштурхоўваючы Олівера наперад.
    —Адкуль ён?
    — 3 Зеленагародка. Фэджын наверсе?
    —Так, разбірае выціралкі. Хадзем наверх!
    Свечку прынялі, і твар знік.
    Олівер адной рукой намацваў сабе ў цемры дарогу, другую моцна сціснуўу сваёй ягоны таварыш. Ён з цяжкасцю прабіраўся па цёмнай старой лесвіцы, у той час як яго праваднік ішоў лёгка і пэўна, што сведчыла пра тое, што месца яму было добра знаёмае. Ён штурхнуў дзверы ў нейкі задні пакой і пацягнуў Олівера за сабой.
    Сцены і столь пакоя былі зусім чорныя ад часу і бруду. Перад камінам стаяў стол з хваёвых дошак, на стале — свечка ў бутэльцы з-пад імбірнага піва, два або тры алавяныя кубкі, бохан хлеба і масла ў масленіцы, а таксама талерка. На патэльні, якая вісела над агнём на дроце, прымацаваным за паліцу, смажыліся сасіскі, а побач з відэльцам для смажанак у руцэ стаяў вельмі стары габрэй, выпетралы ад узросту, з калматымі рудымі пэйсамі і злосным, непрыемным тварам. Ён быў адзеты ў завэдзганы фланелевы халат з вялікім выразам. Здавалася, што ён дзяліў сваю ўвагу паміж патэльняй і вешаком, на якім вісела вялікая колькасць шаўковых насовак. На падлозе ляжалі адзін каля аднаго некалькі неахайных матрацаў, зробленых са старых мяшкоў. Вакол стала сядзелі чатыры ці пяць хлопчыкаў. Ніхто з іх не быў старэйшы за Махляра. Яны з выглядам дзядзькаў ста-
    лага веку курылі гліняныя люлькі і папівалі нешта моцнае. Калі Махляр шапнуў нешта на вуха габрэю, яны скучкаваліся вакол яго. Пачуўшы, павярнулі твары да Олівера і заўхмыляліся, гэтаксама як і габрэй са сваім відэльцам у руцэ.
    — Гэта ён, Фэджын, — сказаў Джэк Доўкінз, — мой сябра Олівер Твіст.
    Габрэй ухмыльнуўся і, нізка пакланіўшыся Оліверу, паціснуў яму руку і выразіў спадзяванне на тое, што будзе мець гонар пазнаёміцца больш блізка. Пасля гэтага падышлі джэнтльмены з глінянымі люлькамі і вельмі моцна ціснулі яго абедзве рукі, асабліва тую, у якой ён трымаў свой вузельчык. Адзін з маладых джэнтльменаў улягаў павесіць яго шапку, а другі паклапаціўся засунуць рукі ў кішэні Оліверу, каб той не меў клопату штосьці там вымаць адтуль перад сном, бо ён жа вельмі стаміўся. Выглядала на тое, што іх галантнасць праявілася б яшчэ болып, каб не габрэй, які стаў абходжваць дабрадзейных маладых людзей па галовах і плячах.
    — Мы вельмі радыя пазнаёміцца з табой, Олівер, вельмі, — сказаў габрэй. — Махляр, здымай сасіскі і падсунь да каміна бочку для Олівера. Ах, вось яно што, ты глядзіш на насоўкі, га, мой мілы? Што, шмат іх? Мы іх якраз пераглядалі перад тым, як памыць, вось і ўсё, Олівер, вось і ўсё. Ха-ха-ха!
    Апошняя частка яго маналога выклікала воклічы ўхвалення ва ўсіх шматабяцальных вучняў вясёлага старога джэнтльмена. Пад гэтыя воклічы яны і распачалі вячэру.
    Олівер з’еў сваю долю, і габрэй намяшаў яму джыну з цёплай вадой, сказаўшы, каб ён адразу ўсё выпіў, бо шклянка патрэбная іншаму джэнтльмену. Олівер зрабіў, як яму сказалі. Адразу пасля гэтага ён адчуў, што яго паднялі і паклалі на адзін з мяпікоў, а потым ён заснуў моцным сном.
    РАЗДЗЕЛ IX,
    які ўтрымлівае розныя звесткі пра прыемнага старога джэнтльмена і яго шматабяцальных выхаванцаў
    Наступным ранкам, калі былаўжо даволі позняя часіна, Олівер абудзіўся ад здаровага, доўгага сну. У пакоі нікога не было, апроч старога габрэя, які варыў сабе на сняданак у рондалі каву ды насвістваў нешта сабе пад нос, памешваючы жалезнай лыжкай. Ен час ад часу спыняў свой занятак і прыслухоўваўся да самага малога пошуму ўнізе; задаволіўшы сваю цікаўнасць, ён працягваў мяшаць ды свістаць, як раней.
    Хоць Олівер ужо не спаў, але ён яшчэ не прачнуўся як мае быць. Бывае такі дрымотны стан паміж сном і чуваннем, калі вы з напаўраскрытымі вачыма, напалову ўсведамляючы ўсё, што адбываецца навокал, сніце за пяць хвілін болып, чым за пяць начэй са шчыльна заплюшчанымі вачыма і свядомасцю, моцна спавітай непрытомным сном. У такую часіну смяротнаму дастаткова толькі ведаць, чым заняты ягоны розум, каб займець першаснае, цьмянае ўяўленне пра свае магутныя магчымасці, пра тое, як ён можа вызваліцца з-пад улады зямлі і адрынуць час і прастору, вольны ад повязяў, накінутых цялеснай абалонкай.
    Олівер якраз і быў у такім стане. Ен бачыў габрэя напаўзаплюшчанымі вачыма, чуў нізкі гук свісту, пазнаваў стук лыжкі аб сценкі рондаля, і ў той самы час яго свядомасць напружана аднаўляла вобразы бадай што ўсіх, каго ён ведаў.
    Калі кава была гатовая, габрэй зняў рондлік з трыногі над агменем; некалькі хвілін ён стаяў у нерашучасці, быццам не ведаючы, куды сябе падзець, потым павярнуўся, паглядзеў на Олівера і паклікаў яго. Той не адказаў; відавочна было, што ён спаў.
    Задаволіўшы сваю цікаўнасць на гэты конт, габрэй зрабіў асцярожны крок да дзвярэй і замкнуў іх. Потым ён — як здалося Оліверу, з нейкай схованкі пад падлогай — выцягнуў маленькую іпкатулачку і далікатна паставіў яе на стол. Ен адкрыў яе, і ягоныя вочы заблішчалі. Ен падцягнуў да стала старое крэсла
    і сеў, узяў са шкатулкі цудоўны залаты гадзіннік, аздоблены бліскучымі дыяментамі.
    —А каб вас, — сказаў габрэй, прыпадняўшы плечы з мярзотнай ухмылкай, якая перакрывіла ўвесь твар. — Разумныя, разумныя, сабакі! Трымаліся да апошняга! Ніхто не сказаў старому святару, дзе былі! He данеслі на старога Фэджына! Ды і навошта ім? Гэта б не развязала вузла, гэтаксама як не адтэрмінавала б канца, ні на хвіліну. He, не, не! Што за хлопцы! Што за хлопцы!
    Мармычучы сабе пад нос нешта накшталт гэтага, габрэй зноў памясціў гадзіннік у месца захавання. Потым з той самай шкатулкі былі выцягнутыя і агледжаныя з не меншай увагай і павагай яшчэ з шэсць ці сем гадзіннікаў, акрамя іх, пярсцёнкі, бранзалеты, брошкі і іншыя упрыгожанні з такіх каштоўных матэрыялаў і такой цудоўнай работы, што Олівер нават аб адпаведных найменнях не меў ні найменшага ўяўлення.
    Схаваўшы гэтыя цацкі, габрэй выняў іншую, такую маленькую, што яна змяшчалася на пучцы пальца. Напэўна, на ёй былі нейкія надпісы, таму што габрэй паклаў яе на стол і доўга ды пільнаўглядаўся, зацяніўшы рукой ад святла. Нарэшце ён схаваў яе, нібыта страціўшы надзею на поспех, і, адлегшы на спінку крэсла, прамармытаў: «Што гэта за цудоўная рэч — смяротная кара! Мёртвы ніколі не раскаецца. Мёртвы не раскажа раптам усім прыкрую гісторыю. Для такога занятку, як гэты, лепшай рэчы не прыдумаць! Пяцёх павесілі ў адзін шэраг, і нікога не засталося, каб завабіць у пастку ці ўцячы ў кусты!»