Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

Олівер Твіст

Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
105.69 МБ
— Прывядзіце яго да прысягі, — азваўся з незадаволеным выглядам містэр Фэнг. — Ну, дык што вы можаце сказаць?
— Наступнае, — адказаў дзядзька. — Бачыў, як тры хлопчыкі, два і гэты вось, які пад вартай, швэндаліся па тым баку вуліцы, калі гэты джэнтльмен чытаў. Крадзеж быў здзейснены іншым хлопчыкам. Я бачыў, як гэта адбылося, і я бачыў, што гэты
хлопчык быў надта здзіўлены і збіты з панталыку тым, што здарылася.
Крыху аддыхаўшыся, шаноўны ўладальнік шапіка больш грунтоўна расказаў пра ўсе акалічнасці крадзяжу.
—Чаму ж вы адразу не прыйшлі сюды? — спытаў Фэнг, крыху памарудзіўшы.
— Я не наважыўся пакінуць краму як ёсць, — адказаў шапікар. — Усе, хто мог папільнаваць кнігарню, далучыліся да пагоні. Толькі пяць хвілін таму мне ўдалося знайсці чалавека, і я адразу памчаўся, сюды.
— Ісцец чытаў, ці не так? — пасля яшчэ адной невялікай паўзы запытаўся Фэнг.
—Так, — адказаў дзядзька. — Тую самую кніжку, якую ён цяпер трымае ў руках.
— Што? Гэтую кніжку, га? А за яе заплачана? — прамовіў Фэнг.
— He, не заплачана, — з усмешкай адказаў дзядзька.
— Вось дык маеш, я пра ўсё забыўся! — шчыра выгукнуў рассеяны стары джэнтльмен.
— Ну і асоба, а яшчэ бярэцца абвінавачваць беднага хлапчука! — падагульніў Фэнг, робячы камічнае намаганне, каб падавацца чалавечным. —Я мяркую, сэр, што вы завалодалі гэтай кнігай пры вельмі падазроных і шкодных для вашай рэпутацыі абставінах. Можаце лічыць, што вам вельмі пашанцавала, што ўладальнік гэтай уласнасці не мае намеру заяўляць на вас у суд. Няхай гэта будзе вам урокам, мой шаноўны, у адваротным выпадку закон яшчэ зоймецца вамі. 3 хлопчыкй здымаецца абвінавачанне. Усім пакінуць памяшканне.
—Каб цябе трасца! — закрычаў стары джэнтльмен, даючы волю ятры, якая даўно ўжо душыла яго. — Што за права! Ды я буду...
—Усім пакінуць памяшканне! — паўтарыў суддзя. — Палісмены, вы што, не чуеце? Выдаліць усіх з памяшкання!
Загад быў выкананы, і раздражнёнага містэра Браўнлоў вывелі з залы, як ён быў: з кніжкай у адной руцэ, з бамбукавым кійком — у другой, абуранага і раз’ятранага. Ён выйшаўу двор, і тут ягонае шаленства і злосць прапалі. На брукаваным двары ляжаў маленькі Олівер Твіст. Яго кашуля была расшпілена, скро-
ні змочаны вадой; твар быў бледны як смерць, і ўсё ягонае цела білася ў ліхаманцы.
— Бедны, бедны хлопчык! — сказаў, нахіляючыся над ім, містэр Браўнлоў. — Спыніце кэб, хто-небудзь, малю, спыніце як мага хутчэй.
Пад’ехаў кэб, Олівера абярэжна паклалі на сядзенне, за ім у кэб падняўся стары джэнтльмен.
— Ці можна мне суправаджаць вас? — запытаўся ўладальпік кнігарні, зазірнуўшы ў кэб.
— Бог з вамі, а як жа яшчэ, дарагі мой сябра, — хутка сказаў містэр Браўнлоў. — Божа мой, я зусім забыўся на гэтую кнігу. Ускоквайце. Бедны хлопчык! Нам нельга губляць часу.
Уладальнік кніжнага шапіка падняўся ў кэб, і яны паехалі.
РАЗДЗЕА XII,
у якім пра Олівера клапоцяцца болый, чым калі-небудзь раней, і ў якім зноў распавядаецца пра вясёлага старога джэнтльмена і ягоных юных сяброу
Кэб са стукам з’ехаў уніз па Маўнт Плезан, падняўся па Эксмаўт-стрыт прыкладна тамсама, дзе ішоў Олівер, калі ўпершыню ў кампаніі з Махляром з’явіўся ў Лондане. Потым кэб, даехаўшы да «Анёла» ў Айлінгтоне, спыніўся нарэшце перад прыгожым дамком на спакойнай цяністай вулцы бліз Пэнтанвіла. Тут безадкладна разаслалі пасцель і пад кіраўніцтвам містэра Браўнлоў асцярожна ўладкавалі ў ёй ягонага маленькага падапечнага. Тут ім заапекаваліся з бязмежнай пяшчотай і спагадай.
Аднак шмат дзён Олівер не мог ацаніць усёй дабрыні сваіх новых сяброў, бо быў непрытомным. Сонца ўзыходзіла і заходзіла, гэта паўтаралася шмат разоў, а хлопчык ляжаў прыкаваны
да ложка сваіх пакутаў — яго з’ядаў спусташальны жар ліхаманкі. Магільны чарвяк не робіць сваёй працы над трупам больш няўхільна, чым гэты павольны, паўзучы агонь — над жывым целам.
Кволы, празрысты, Олівер прачнуўся з гэтага доўгага кашмарнага сну. 3 цяжкасцю адарваў сваё цела ад ложка, падпёр галаву дрыжачымі рукамі, спалохана азірнуўся.
— Што гэта за пакой? Куды мяне прынеслі? — спытаў Олівер. — Я тут не клаўся спаць.
Ен прамовіў гэтыя словы ціхім голасам, аслабелы, блізкі да таго, каб самлець, але яго адразу пачулі, бо фіранка за ўзгалоўем ложка адразу адхінулася, і мацярынскага выгляду старая лэдзі, апранутая вельмі чыста і акуратна, паднялася з крэсла, дзе яна сядзела і вязала.
—Ціха, мой даражэнькі, — лагодна сказала яна. — Ты мусіш ляжаць вельмі спакойна, інакш ты зноў захварэеш, а табе было вельмі кепска, так кепска, як толькі можа быць, вось. Ляж зноў, мой харошы!
Сказаўшы гэта, старая лэдзі абярэжліва паклала Олівераву галаву на падушку, адхінула з ягонага лба пасму валасоў і паглядзела на хлопчыка так добра, так ласкава, што ён не мог перасіліць сябе, узяў сваёй маленькай празрыстай рукой ейную і абняў ёю сваю піыю.
—Крый Бог! — прамовіла старая лэдзі са слязамі на вачах. — Што гэта за ласкавая добрая душа. Мілае дзіця! Што адчувала б твая маці, каб так вось сядзела тут на маім месцы і бачыла цябе!
— Можа, яна бачыць мяне цяпер, — прашаптаў Олівер, склаўшы далоні, — можа, яна каля мяне сядзела. Я амаль пэўны, што так яно і было.
— Гэта была ліхаманка, мой мілы, — мякка запярэчыла старая лэдзі.
—Напэўна, — азваўся Олівер, — таму што Нябёсы далёка, і яны там збыт шчаслівыя, каб сысці да ложка беднага хлопчыка. Але калі б яна ведала, што я быў хворы, то, пэўна ж, яна шкадавала б мяне, нават там, наверсе, таму што яна сама вельмі хварэла перад смерцю.
— Олівер перапыніўся на хвілю. — Каб яна ўбачыла, як мяне скрыўдзілі, яна вельмі засмуцілася б, а яе твар быў заўсёды задаволены і шчаслівы, калі я яе сніў.
Старая лэдзі нічога на гэта не адказала, толькі выцерла насоўкай вочы, а потым акуляры, якія ляжалі на коўдры, як быццам яны былі адным цэлым з яе вачыма. Потым яна прынесла Оліверу халоднага пітва, пагладзіла яго па шчацэ і сказала, што ён мусіць ляжаць вельмі ціха, бо інакш зноў захварэе.
Такім чынам, Олівер ціхенька сабе ляжаў, часткова з той прычыны, што баяўся не паслухацца старую лэдзі, а часткова таму, што размова вычарпала яго апошнія сілы. Хутка ён упаў у лёгкі сон, і абудзіла яго святло свечкі; свечка, калі яе паднеслі блізка да ложка, асвятліла джэнтльмена з вялікім залатым гадзіннікам у руцэ, які гучна цікаў. Джэнтльмен праверыў яго пульс і сказаў, што хлопчыку стала шматлепш.
— Табе нашмат лепш, ці не так, мой даражэнькі? — сказаў джэнтльмен.
—Так, дзякуй, сэр, — адказаў Олівер.
—Але, я ведаю, — сказаў джэнтльмен. — Ты таксама галодны, га?
— He, сэр, — быў адказ Олівера.
— Гм, — прамовіў джэнтльмен. — Так, я ведаю, што есці табе не хочацца. Ен не хоча есці, місіс Бэдвін, — сказаў джэнтльмен; пры гэтым ён выглядаў вельмі мудрым.
Старая лэдзі з павагай нахіліла галаву, што, здаецца, павінна было засведчыць яе стаўленне да доктара як да разумнага чалавека. Ды доктар і сам, відаць, думаў пра сябе гэтаксама.
—Ты сонны, ці не так, мой даражэнькі? — спытаў доктар.
—He, сэр, — адказаў Олівер.
—Той адказ, якога я чакаў, місіс Бэдвін, — прамовіў доктар. — Было б нармальна, каб яму хацелася піць. Можна даць яму крыху гарбаты, мэм. I сухіх смажанак без масла. He накрывайце яго занадта цёпла, але глядзіце, каб ён не мёрз, майце ласку!
Старая лэдзі зрабіла рэверанс. Доктар, пакаштаваўшы халоднага напою і выказаўшы кампетэнтнае ўхваленне, заспяшаўся і выйшаў. Яго чаравікі, калі ён ішоўуніз па лесвіцы, рыпелі важна і заможна.
Неўзабаве пасля гэтага Олівер яшчэ раз закімарыў, а калі прачнуўся, была ўжо амаль поўнач. Крыху пазней старая лэдзі лагодна сказала яму «дабранач» і пакінула яго на тоўстую старую, якая якраз прыйшла і прынесла з сабой у невялічкай торбачцы малітоўнік і начны каптур. Прыладзіўшы гэты апошні на галаву, a першы паклаўшы на стол, старая сказала Оліверу, што прыйшла сядзець каля яго, падсунула крэсла да каміна і аддалася неспакойнаму сну, які раз-пораз перапыняўся мармытаннем, вохканнем ды сапеннем. Зрэшты, гэта прыводзіла толькі да таго, што старая вельмі моцна церла нос, пасля чаго яе зноў агортваў сон.
Так памалу цягнулася гэтая ноч. Нейкі час Олівер ляжаў без сну і то лічыў маленькія кругі святла ад трысняговай свечкі на столі, то расшыфроўваў стомленымі вачыма складаны ўзор шпалераў. Цемрадзь і глыбокая цішыня пакоя стваралі эфект узнёсласці. Хлопчыку прыйшла думка, што смерць шмат дзён і начэй лунала ў гэтым пакоі і што яна, мабыць, і цяпер поўніла яго сваёй змрочнасцю ды жахам. Ён схаваў твар у падушку і стаў горача маліцца.
Паступова ім авалодаў глыбокі, спакойны сон, той сон, які прыходзіць толькі пасля перанесеных пакутаў, той нічым не абцяжараны, вольны сон, ад якога і будзіць шкада. Калі гэта смерць, то хто захацеў бы зноў абудзіцца ад яе да жыцця з яго турботамі ды барацьбой, з усім тым, што яно накідвае ў сучаснасці, з яго страхамі перад будучыняй, а ў асаблівасці з жахлівымі ўспамінамі пра мінулае!
Ужо даўно быў дзень, калі Олівер расплюшчыў вочы; ён пачуваўся вясёлым і шчаслівым. Крызіс хваробы мінуў. Олівер вярнуўся да жыцця.
Праз тры дні ён мог, абкладзены падушкамі, сядзець у фатэліку. Ён быў яшчэ занадта слабым, каб хадзіць, і місіс Бэдвін зносіла Олівера ўніз у свой невялічкі пакойчык аканомкі, які належаў ёй. Там, пасадзіўшы хлопчыка ля каміна, добрая старая лэдзі сядала сама і ад прыемнасці бачыць, што яму ўжо лепш, пачынала плакаць у два ручаі.
— He бяры да галавы, даражэнькі, — казала старая лэдзі. — Проста мне трэба час ад часу выплакацца. Вось, ужо прайшло, і я зноў у парадку.
—Мэм, вы вельмі, вельмі добрая да мяне, — казаў Олівер.
—Добра, добра, не бяры да галавы, даражэнькі, — адказвала старая лэдзі, — гэта не мае нічога агульнага з тваім булёнам, a Ta66 даўно пара яго есці, таму што доктар сказаў, што сёння ў першай палове дня можа зазірнуць містэр Браўнлоў, каб пабачыць цябе, і нам трэба набыць наш самы лепшы выгляд, бо чым лепш мы будзем выглядаць, тым больш ён будзе задаволены. Сказаўшы гэта, старая лэдзі пачала падаграваць у рондліку ладную порцыю булёну, такога моцнага, што, разбавіўшы да нармальнай кансістэнцыі, ім можна было б накарміць як мінімум трыста пяцьдзясят беднякоў.