Олівер Твіст
Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
— Пачакай хвілю, мілая, — сказаў габрэй і працягнуў ёй маленькі кошык з накрыўкай. — Вазьмі вось гэта, будзеш выглядаць болып піляхетна.
—А ў другую руку дайце ёй ключы, Фэджын, — прапанаваў Сайкс. — Гэта будзе выглядаць натуральна і прыстойна.
—Так, так, мілая, насамрэч, — ухваліў габрэй, чапляючы на ўказальны палец правай рукі лэдзі вялізны ключ ад парадных дзвярэй. — Вось, вельмі добра. Насамрэч, вельмі добра, мая даражэнькая, — сказаў габрэй, паціраючы рукі.
— О мой брацік! Мой бедны, слаўны, мілы невінаваты маленькі брацік! — усклікнула Нэнсі і залілася слязьмі; у роспачы цярэбячы кошык і ключ, яна працягвала ляматаваць: —Што з ім сталася? Куды яны яго забралі? О, пашкадуйце мяне, скажыце, што зрабілі з ім, маім мілым брацікам, джэнтльмены, прашу вас, калі ласка, джэнтльмены!
Вымавіўшы гэтыя словы самым жаласлівым, пранізліваскрушным тонам, што выклікала бязмежнае захапленне прысутных, Нэнсі вытрымала паўзу, памахала грамадзе, усміхнулася, кіўнула і знікла.
—Ах, мае вы даражэнькія, што за разумная дзеўчына! — сказаў габрэй, павярнуўшыся да сваіх маладых сяброў і з прызнаннем хітаючы галавой, быццам запрашаючы іх браць з яе прыклад.
— Яна робіць гонар свайму полу, — сказаў містэр Сайкс, наліўіпы сабе ў шклянку. Ен грукнуў сваім неверагодна вялікім кулаком па стале і абвясціў: — П’ю за яе здароўе! Няхай бы ўсе жанчыны былі такімі, як яна!
У той час як на адрас Нэнсі выказваліся ўсе гэтыя ўхвалы, маладая лэдзі спяшалася да паліцэйскага офіса, куды неўзабаве дабралася найлепшым чынам, нягледзячы назразумелы страх
ісці па вуліцах адной, без абароны. Яна ўвайшла ў офіс з чорнага ходу, ціхенька пастукала ключом у дзверы адной з камер і прыслухалася. He было чутна ні гуку. Нэнсі кашлянула і прыслухалася яшчэ раз. Адказу не было, і яна падала голас:
— Нолі, міленькі! — пяшчотна прашаптала Нэнсі. — Нолі!
Унутры быў толькі занядбаны босы злачынца, якога арыштавалі за ігру на флейце. Яго злачынны замах на ўстоі грамадства быў неаспрэчна даказаны містэрам Фэнгам, які вынес прысуд — месяц зняволення ў папраўчым доме. Пры гэтым суддзя трапна і з гумарам заўважыў, што калі ўжо ў яго лішак дыхання, то лепш выдаткоўваць яго на педаль нажнога млынка, чым на музычны інструмент. Адказу не было, бо асуджаны заглыбіўся ў сябе, аплакваючы страту флейты, якую канфіскавалі на карысць графства.
Нэнсі перайшла да наступных дзвярэй і пастукала.
— Што? — азваўся слабы і ціхі голас.
— Ці няматут маленькага хлопчыка? — запыталася Нэнсі, не забыўшыся ўсхліпнуць.
— Крый Бог, не, — адказаў голас.
Гэта быў валацужнік шасцідзесяці пяці гадоў, які трапіў у турму за тое, што не іграў на флейце, або, іншымі словамі, за тое, што жабраваў на вуліцы і не рабіў нічога, каб зарабіць сабе на жыццё. У наступнай камеры сядзеў яшчэ адзін дзядзька, якога перавялі ў тую самую турму за тое, што ён прадаваў без ліцэнзіі алавяныя рондалі, зарабляючы сабе такім чынам на жыццё, але падрываючы моц падаткавай інспекцыі.
Але паколькі ніхто з гэтых злачынцаў не адгукаўся на імя Олівер і нічога не ведаў пра яго, то Нэнсі звярнулася непасрэдна да лагоднага старога наглядчыка ў паласатай камізэльцы і, жаласліва лямантуючы, з енкам і плачам, асабліва ўдала цярэбячы кошык і ключ, стала патрабаваць у яго свайго мілага браціка.
—У мяне яго няма, даражэнькая, — адказаў стары.
—Дзе ж ён? — завішчала Нэнсі.
—Як дзе, джэнтльмен забраў яго, — быў адказ.
— Які джэнтльмен? Святы Божа, які джэнтльмен? — выкрыкнула Нэнсі.
Адказваючы на гэтыя няўцямныя пытанні, стары расказаў узрушанай сястры, што Олівера даставілі ў офіс хворага і знялі з яго абвінавачанне ў крадзяжы пасля паказанняў сведкі, які бачыў, што крадзеж учынілі два іншыя хлопчыкі, якія засталіся на свабодзе. Потым яго ў непрытомным стане забраў з сабой ісцец, павёз да сябе дахаты, а вось дзе гэта... Усё, што ён ведаў, — што гэта дзесьці ў раёне Пэнтанвіла. Так ён пачуў, калі кучару казалі, куды ехаць.
У жахлівым стане роспачы і няпэўнасці маладая жанчына накіравалася да брамы. На вуліцы яна памяняла няўпэўненую хаду на шпаркі, дынамічны бег. Да дома габрэя яна дабегла самымі заблытанымі, кружнымі дарогамі, якія яна магла прыдумаць.
Містэр Біл Сайкс, не паспеўшы выслухаць справаздачу пра яе візіт, паклікаў белага сабаку, насунуў капялюш і тэрмінова адышоў, не губляючы часу на такую фармальнасць, як развітанне з грамадой.
— Нам трэба даведацца, дзе ён. Даражэнькія, мы павінны яго знайсці, — вельмі ўзрушана сказаў габрэй. — Чарлі, пакуль не рабі нічога іншага, толькі вынюхвай усюды і збірай, збірай інфармацыю. Нэнсі, мілая, мне трэба яго знайсці. Табе я давяраю цалкам, мая мілая, табе і Махляру. Пачакайце, пачакайце, — дадаў габрэй, адмыкаючы дрыжачай рукой шуфляду, — вось грошы, мае мілыя. Сёння я лаўку тут зачыняю. Вы ведаеце, дзе мяне знайсці! He марудзьце! He марудзьце ні секунды!
3 гэтымі словамі ён выпхнуў іх з пакоя, замкнуў за імі дзверы на два павароты і падпёр іх, выняў са схову шкатулку, якую бачыў Олівер, і стаў паспешліва хаваць пад вопратку гадзіннікі і ўпрыгожанні.
Нечаканы стук у дзверы прымусіў яго перапыніць сваю работу.
—Хто там? — пранізліва крыкнуў ён.
—Я! — азваўся праз замочную адтуліну голас Махляра.
— Што там? — нецярпліва крыкнуў габрэй.
—Нэнсі пытае: яго валачы ў другую нару, ці што? — дапытваўся Махляр.
—Так, — адказаў габрэй. — Дзе б яна яго ні прыхапіла. Знайсці, знайсці яго, вось і ўсё. Я буду ведаць, што з ім рабіць далей, вы ўжо не бойцеся.
Хлопчык прабурчэў, што ім зразумела, і прыпусціўся ўніз па лесвіцы ўслед за сваімі кампаньёнамі.
— Пакуль што ён не выдаў нас, — сказаў габрэй, узяўшыся за перапыненую работу. — Калі яму зойдзе на розум балбатаць пра нас сваім новым сябрам, мы паспеем заткнуць яму глотку.
РАЗДЗЕА XIV,
які ўтрымлівае далейшыя падрабязнасці побыту
■ Олівера ў доме містэра Браўнлоў, а таксама важнае прароцтпва, якое вырак нейкі містэр Грымуіг адносна Олівера, калі той пайшоу выконваць даручэнне
Олівер хутка апрытомнеў пасля таго, як містэр Браўнлоў голасна яго паклікаў. Тэму партрэта старанна пазбягалі як стары джэнтльмен, так і місіс Бэдуін; размовы зусім не датычылі мінулага ці будучага ў жыцці хлопчыка, а мелі на ўвазе прадметы, якія маглі яго пацешыць, але не ўзрушыць. Олівер быў яшчэ занадта слабым, каб устаць на сняданак, але калі на наступны дзень ён прыйшоў у пакой эканомкі, то найперш са шчырай цікаўнасцю паглядзеў на сцяну ў спадзяванні зноў пабачыць партрэт мілай лэдзі. Але спадзяванні яго былі марнымі: партрэт знялі.
—Але, — прамовіла эканомка, прасачыўшы, куды глядзіць Олівер, — як бачыіп, яго няма.
— Бачу, мэм, — азваўся той, уздыхнуўшы. — Чаму яго знялі?
—Яго знялі, дзіця, таму што так загадаў містэр Браўнлоў. Падобна было, што партрэт занадта хваляваў цябе і мог тым самым пашкодзіць твайму выздараўленню, — адказала старая лэдзі.
—He, праўда, не. Ён ніколькі не хвалюе мяне, мэм, — адказваў Олівер. — Мне проста падабалася глядзець на яго, вось і ўсё.
—Добра, добра! — сказала добразычлівая старая лэдзі. — Як толькі ты паправішся, яго зноў павесяць. Я табе гэта абяцаю! А цяпер давай пагаворым пра што-небудзь іншае.
Гэта была ўся інфармацыя пра карціну, якую Олівер мог тады атрымаць. Старая лэдзі была ў час ягонай хваробы вельмі добрай да яго, і ён падпарадкаваўся яе волі. Уважліва слухаў ён гісторыю за гісторыяй пра яе мілую, прыгожўю дачку, якая была замужам за мілым, прыгожым чалавекам і жыла ў вёсцы: пра сына, які працаваў клеркам у камерсанта ў Вест-Індыі і які таксама быў вельмі добрым маладым чалавекам, штогод абавязкова пісаў чатыры лісты, так што калі яна гаворыць пра сваіх дзяцей, то слёзы самі набягаюць ёй на вочы. Старая лэдзі яшчэ доўга апавядала пра іх цудоўныя якасці, пра заслугі яе мілага, добрага сужэнца, які ўжо памёр, акурат дваццаць шэсць гадочкаў як пайшоў ад нас, бедненькі. Тут надышоў час піць гарбату. Пасля гарбаты яна стала вучыць Олівера гульні ў крыбідж, і ён так лёгка засвойваў правілы, як лёгка яна іх тлумачыла; у гэтую гульню яны гулялі з вялікай цікавасцю і заглыбленасцю, пакуль для хворага не прыспеў час выпіць цёплага віна з вадой, закусіць кавалачкам смажанага хлеба і ісці сабе ў цёплую пасцель.
Яны былі шчаслівыя, гэтыя дні Оліверавага выздараўлення. Усё было такім заспакойлівым, мілым, упарадкаваным, усе такімі ласкавымі ды спагаднымі, што пасля калатнечы і турботаў, у якіх жыў раней Олівер, гэта здавалася раем нябесным. He паспеў ён больш-менш ачуняць і ўстаць з ложка, як містэр Браўнлоў загадаў купіць яму новы касцюм, новую шапку, новыя чаравікі. Оліверу было сказана, што ён можа рабіць са сваімі старымі рэчамі, што захоча, і ён аддаў іх служанцы, якая ставілася да яго асабліва прыязна, і сказаў, каб яна прадала вопратку габрэю, а грошы пакінула сабе. Яна гэта з ахвотаю зрабіла, і Олівер адчуў вялікую палёгку, калі з акна гасцёўні ўбачыў, як габрэй скруціў рэчы, схаваў іх у сумку і пайшоў прэч. Цяпер хлопчыку не пагражала небяспека насіць іх. Сказаць папраўдзе, дык гэта было сапраўднае рыззё. Новага ў Олівера не было нічога ад нараджэння.
Аднойчы ўвечары, прыблізна праз тыдзень пасля гісторыі з партрэтам, калі Олівер сядзеў і размаўляў з місіс Бэдуін, зверху перадалі, што містэр Браўнлоў хацеў бы бачыць Олівера Твіста ў сваім кабінеце і крыху з ім паразмаўляць, калі ён адчувае сябе добра.
— Божа літасцівы, адзіны і міласэрны! Памый рукі, дзіця, і дай я зраблю табе прабор! — сказала місіс Бэдуін. — Мілы Божа, каб мы ведалі, што ён захоча цябе пабачыць, то прышпілілі б табе чысты каўнерык і выглянцавалі б цябе на ўсе пяць!
Олівер зрабіў, як прасіла старая лэдзі, і хоць яна наракала на тое, што вось ужо і часу не засталося, каб адпрасаваць рушы на каўнерыку, але ўсё ж ён, нягледзячы на такі істотны недахоп, выглядаў настолькі прыстойна і паглядна, што місіс Бэдуін, агледзеўшы яго з найвялікшым задавальненнем з галавы да ног, мусіла заўважыць, што, нават калі б іх папярэдзілі своечасова, наўрад ці можна было б выправіць яго на размову лепей.
Падбадзёраны такім чынам, Олівер пастукаў у дзверы кабінета. Пасля дазволу зайсці ён апынуўся ў маленькім заднім пакоі, даволі шчытна застаўленым кнігамі, з акном, якое выходзіла ў прыгожанькі садок. Да акна быў прыстаўлены стол, за якім сядзеў містэр Браўнлоў. Калі ён убачыў Олівера, то адклаў убок кнігу і папрасіў яго падысці да стала і сесці. Олівер зрабіў, як яго прасілі, напружана думаючы, дзе можна знайсці чалавека, здольнага прачытаць такую вялікую колькасць кніжак, напісаных няйначай дзеля таго, каб зрабіць свет лепшым. Пытанпе, над якім кожны дзень свайго жыцця шчыруюць людзі куды больш дасведчаныя за Олівера.