Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

Олівер Твіст

Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
105.69 МБ
Казінае Вока матляў хвастом з удзячнасці за такое нязвыкла лагоднае абыходжанне і, гыркнуўшы на Олівера яшчэ раз дзеля папярэджання, пабег паперадзе.
Яны перасяклі Смітфілд, але Олівер не зарыентаваўся б, нават калі б яны ішлі праз Гросвэнар-сквер. Вечар быў цёмны і туманны. Вокны крамаў ледзьве праблісквалі праз шчыльны туман, які з кожнай хвілінай станавіўся ўсё болып густым і захінаў вуліцы і дамы ў цемрадзь, так што гэтыя чужыя мясціны станавіліся для Олівера яшчэ больш злавеснымі, а яго няпэўнасць узмацнялася і яшчэ болып прыгнятала яго.
He прайшлі яны і некалькі крокаў, як ударыў царкоўны звон. Пры першым удары Оліверавы канваіры спыніліся і павярнулі галовы ў тым кірунку, адкуль прыйшоў гук.
— Восем гадзін, Біл, — азвалася Нэнсі, калі звон сціх.
— Што мне за радасць, што ты мне гэта кажаш. Сам чую, — быў адказ Сайкса.
— Цікава, ці могуць яны чуць, — прамовіла Нэнсі.
— Зразумела, могуць, — адказаў Сайкс. — Мяне загрэблі на Барталамееў дзень, і не было на кірмашы самай пісклявай трубы, якой бы я не чуў. На фоне шуму і ляскату звонку ў вялізнай старой гурме было ноччу так зацішна, што мне хацелася біцца галавой аб жалезныя дзверы.
— Бедныя хлопцы! — сказала Нэнсі, якая ўсё яшчэ глядзела ў той бок, адкуль чуўся звон. — Ах, Біл, такія слаўныя маладзенькія хлапчукі!
— Так. Вы, жанчыны, толькі пра гэта і думаеце, — адказаў Біл. — Слаўныя маленькія хлапчукі! Але ж яны ўсё роўна што нябожчыкі. Так што няма пра што казаць.
Вымавіўшы такія суцяшэнні, містэр Сайкс, здавалася, перамог рэўнасць, якая была паднялася ў ім, узяў Олівера мацней за руку і загадаў яму зноў ісці далей.
— Пачакай хвілю! — папрасіла дзяўчына. — Я б не стала спяшацца, калі б гэта ты, Біл, меўся завіснуць на шыбеніцы, калі восем праб’е ў наступны раз. Я б кружыла і кружыла вакол Ta­ro месца, пакуль не ўпала б, нават калі б ішоў снег, а ў мяне не было б нават якога шаліка, каб ад яго закрыцца.
— I што б за дабро было з таго? — пацікавіўся несэнтыментальны містэр Сайкс. — Калі ты не можаш перадаць напільнік і дваццаць ярдаў добрай тоўстай вяроўкі, можаш швэндацца вакол, пакуль не наматаеш пяцьдзясят міль, або можапі стаяць на месцы — якая мне з гэтага карысць. Давай, хадзем хутчэй, няма чаго стаяць тут і чытаць імшу.
Дзяўчына зарагатала, шчыльней захінулася ў шалік, і яны пайшлі далей. Але Олівер адчуваў, што яе рука трымцела. Калі яны праходзілі каля слупа з газавым ліхтаром, ён паглядзеў ёй у твар і ўбачыў, што яна збялела як палатно.
Так ішлі яны глухімі ды гразкімі вулкамі добрыя паўгадзіны. Мінакоў сустракалася мала, ды і тыя, мяркуючы па іх выглядзе, займалі ў грамадстве тое самае месца, што і сам містэр Сайкс. Нарэшце яны завярнулі ў вельмі брудную вузкую вуліцу з мноствам старызніцкіх лавак. Сабака, які бег спераду, быццам адчуў, што няма болей патрэбы пільнаваць, і спыніўся перад дзвярыма адной з лавак, пустой і, напэўна, зачыненай на замок. Дом быўу аварыйным стане. На дзвярах была прыбітая шыльда з надпісам, што дом здаецца ў наем. Выглядала так, што шыльда вісела тут ужо шмат гадоў.
—Усё ў парадку, — сказаў Сайкс, з асцярогай азірнуўшыся.
Нэнсі нагнулася да аканіц, і Олівер пачуў, як у доме зазвінеў званок. Яны перайшлі на супрацьлеглы бок вуліцы і колькі часу стаялі пад ліхтаром. Пачуўся гук, як быццам бы хто ціхенька падняў слухавое акно ўверсе, і неўзабаве дзверы насупраць асцярожна прачыніліся. Містэр Сайкс без аніяіх цырымоній схапіў запалоханага хлопчыка за каўнер, і ўсе ўтраіх хуценька зайпілі ў дом.
У калідоры было зусім цёмна. Яны пачакалі, пакуль той, хто іх упусціў, не замкне дзвярэй на засаўку і ланцуг.
— Ёсць хто-небудзь чужы? — запытаўся Сайкс.
— He, — адказваў голас, і Олівер падумаў, што ён яго ўжо чуў.
— Стары тут? — спытаў рабаўнік.
—Так, — азваўся голас. — Але ж і забаяўся ён! Вы думаеце, ён вам не будзе рады? Яшчэ як!
Стыль адказу, роўна як і голас, які яго агучыў, падаліся Оліверу знаёмымі, але ў цемрадзі нельга было разгледзець нават абрысаў таго, хто гаварыў.
—Запалі які агеньчык, — сказаў Сайкс, — а не — дык мы зломім сабе каркі або наступім на сабаку. Тады беражы лыткі!
— Чакайце хвілю, прынясу якога святла, — азваўся голас.
Крокі аддаліліся, і праз хвілю з’явіўся ўласнай персонай містэр Джон Доўкінз, ён жа Спрытны Махляр. У правай руцэ ён нёс сальную свечку, зашчэмленую ў расіпчыліну палкі.
Абмежаваўшыся адно толькі паблажлівай ухмылкай у знак таго, што ён пазнаў Олівера, ён завярнуўся і зрабіў жэст наведвальнікам, каб тыя ішлі за ім уніз па лесвіцы. Яны перайшлі пустую кухню і праз яшчэ адны дзверы трапілі ў нізкі, з пахам зямлі пакой, які няйначай быў прыбудаваны з невялікага задняга двара. Там іх сустрэў выбух рогату.
—Во-ой, не магу, не магу! — галасіў Мастэр Чарлі Бэйц, з чыіх грудзей вырваўся за хвілю да таго рогат. — Вось ён, вой, зараз трэсну, вось ён! Фэджын, вы паглядзіце толькі, паглядзіце на яго. Болей не магу, вось гэта дык спектакль, я не магу болей. Патрымайце мяне хто, дайце высмеяцца.
Знямогпіыся ад весялосці, Мастэр Бэйц паваліўся на падлогу і канвульсіўна хвілін пяць дрыгаў нагамі ў экстазе. Потым ён ускочыў, выхапіў у Махляра кій са свечкай і, наблізіўшыся да Олівера, распачаў яго агледзіны. Тут габрэй, зняўшы свой начны каўпак, стаў выштукоўваць перад агаломшаным хлопчыкам нізкія паклоны. А вось Спрытны, які адрозніваўся досыць сур’ёзным норавам і рэдка дазваляў сабе весяліцца, калі гэта замінала справе, з вялікай стараннасцю абмацваў Оліверавы кішэні.
—Фэджын, зірніце на яго касцюм! — сказаў Чарлі, падносячы свечку да новага Оліверавага пінжака так блізка, што той ледзь не заняўся полымем. — Вы паглядзіце на яго касцюм! Шыкоўнае адзенне, самы піжоністы крой! О мае вочы, што за спектакль! А кніжкі, кніжкі, — няйначай джэнтльмен, скажыце, Фэджын!
— Я шчаслівы бачыць вас у такім добрым стане, мой даражэнькі, — сказаў габрэй, па-блюзнерску пакорліва кланяючыся. — Спрытны дасць табе іншы касцюм, мой даражэнькі, каб ты не сапсаваў гэты выхадны. Мой даражэнькі, а чаму ж ты не пісаў, чаму не папярэдзіў, што прыйдзеш? Мы б згатавалі на вячэру што-небудзь цёплае.
Тут Мастэр Бэйц зноў пачаў рагатаць, ды так гучна, што і Фэджын выпаў са сваёй ролі. Нават Махляр усміхнуўся, але цяжка сказаць, што выклікала яго весялосць, бо якраз у гэты момант ён выцягнуў з кішэні пяціфунтавую банкноту.
—Гоп-па — а гэта што такое? — загарэўся Сайкс, зрабіўшы крок наперад у той час, як габрэй схапіў грошы. — Гэта маё, Фэджын.
— He, не, мой даражэнькі, — сказаў габрэй. — Маё, Біл, маё. Табе будуць кніжкі.
— Япічэ чаго! — прамовіў Біл Сайкс, з рашучым выглядам апранаючы капялюш. — Калі гэта не будзе маім, маім і Нэнсі, то я забіраю хлопца.
Габрэй уздрыгнуўся. Олівер таксама ўздрыгнуўся, хоць і з іншай прычыны, бо ён спадзяваўся, што спрэчка насамрэч скончыцца тым, што яго завядуць назад.
—Ану, аддавай, хутка! — запатрабаваў Сайкс.
—Гэта несправядліва, Біл, несправядліва, га, Нэнсі? — даказваў габрэй.
—Справядліва, несправядліва, — запярэчыў Сайкс, — аддавай — і кропка. Ты што, думаеш, што нам з Нэнсі толькі і клопатаў, што гойсаць па вуліцах і выкрадаць дзяцей, хлопчыкаў, якіх загрэблі праз вашу дурасць! Аддавай грошы, скнара, шкілеце ты стары, аддавай!
Так паўшчуваўшы, містэр Сайкс выхапіўасігнацыю, якую габрэй заціснуў паміж указальным і вялікім пальцам, і, холадна пазіраючы яму ў твар, некалькі разоў перагнуў паперу і схаваў сабе ў насоўку.
—Гэта нам за напгу работу, — сказаў Сайкс, — ды і тое — палова таго, што трэба. А ты можаш узяць кніжкі, калі любіш чытаць. Калі не — прадай іх.
—Яны вельмі прыгожыя, — азваўся Чарлі Бэйц, крыўляючыся і робячы выгляд, што чытае адну з іх, — выдатная чытанка, га, Олівер?
Заўважыўшы, з якой журбой глядзіць Олівер на сваіх катаў, Мастэр Бэйц, які меў блаславёны дар бачыць у праявах жыцця смешнае, ізноў упаў у экстаз, яшчэ болып бурны.
—Яны належаць старому джэнтльмену, — прамовіў Олівер, ламаючы рукі, — добраму, міламу старому джэнтльмену які ўзяў мя-
не ў свой дом і апекаваўся мной, калі я мала не паміраў ад гарачкі. О, малю вас, аддайце іх назад, аддайце яму кніжкі і грошы. Можаце трымаць мяне тут усё жыццё, але малю, малю, аддайце іх. Ен падумае, што я іх украў. О, злітуйцеся нада мной і аддайце іх назад!
3 гэтымі словамі, якія былі прамоўленыя з усёй энергіяй, страсна і сур’ёзна, Олівер апусціўся на калені і прыпаў да ног габрэя, умольна склаўшы далоні ў поўнай роспачы.
— Хлопчык кажа правільна, — заўважыў Фэджын, цішком агледзеўшыся кругом і ссунуўшы калматыя бровы. — Чыстая праўда, Олівер, чыстая праўда: яны насамрэч падумаюць, што іх украў ты. Ха-ха, — усміхнуўся габрэй і пацёр рукі. — Лепш і не прыдумаеш!
— Насамрэч, — уставіў Сайкс. — Я зразумеў гэта адразу, калі ўбачыў яго з кніжкамі пад пахай у Клэркенвіле. Усё як мае быць. Гэтыя людзі — мяккасардэчныя спявальнікі псалмоў, інакш яны не ўзялі б яго да сябе ў дом. 1 яны не стануць нідзе яго шукаць, бо пабаяцца, што давядзецца звяртацца ў суд, і яго арыштуюць. Так што ён у бяспецы.
Калі гучалі гэтыя словы, Олівер глядзеў то на аднаго, то на другога, быццам не мог зразумець, што адбываеццаў пакоі, але, калі Біл закончыў, ён раптам ускочыў на ногі і, не помнячы сябе, кінуўся прэч з пакоя, крычучы аб паратунку так, што рэха напоўніла пусты стары дом водгаласамі ажно да страхі.
— Біл, трымай сабаку! — закрычала Нэнсі, кінуўшыся да дзвярэй і зачыняючы іх, калі габрэй і абодва яго вучні кінуліся ўслед. — Трымай сабаку, a то ён разарве хлопца на шматкі!
—Так яму і трэба! — гаркнуў Сайкс, спрабуючы вызваліцца з абдымкаў дзяўчыны. — Пусці мяне, або я размажджэру тваю галаву аб сцяну.
— Няхай сабе, Біл, — крычала дзяўчына, з усяе сілы змагаючыся з дзецюком. — Сабака не раздзярэ дзіця, хіба што ты раней заб’еш мяне.
— He раздзярэ! — прамовіў Сайкс, сцяўшы зубы. — Хутчэй я зраблю гэта, калі ты не адпусціш мяне.
Хатні злодзей адпіхнуў дзяўчыну ад сябе ў дальні куток пакоя. Тут вярнуліся габрэй і два хлопчыкі, якія цягнулі паміж сабой Олівера.
— Што тут здарылася? — спытаў Фэджын, азіраючыся.
—Дзеўка звар’яцела, так мне здаецца, — раз’юпіана адказаў Сайкс.
—He, не звар’яцела, — задышліва сказала Нэнсі — бледная, яшчэ не адпачыўшы ад барацьбы. — He, не звар’яцела, не думай, Фэджын.