Олівер Твіст
Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
Нарэшце містэр Бамбл спыніўся, і спыніўся ён зусім не для таго, каб адказаць каму-небудзь з крамнікаў або камусьці інпіаму з тых, хто загаворваў з ім па дарозе. Ім ён адно махаў рукой, не запавольваючы сваёй хады, пакуль не дасягнуў фермы, дзе немаёмных бязбацькавічаў ахінула прыходскім клопатам місіс Мэн.
— Каб цябе трасца трэсла! — усклікнула місіс Мэн, пачуўшы знаёмую манеру трэсці садовую брамку. — Хто ж яшчэ можа прысунуцца так рана, акрамя кур’ера! О містэр Бамбл, падумаць толькі, нарэшце вы завіталі да нас! Я так рада, так рада. Калі ласка, праходзьце ў вітальню, сэр, калі ласка.
Першая частка выказвання была адрасаваная Сьюзэн, a воклічы захаплення прызначаліся містэру Бамблу і гучалі, пакуль адчынялася брамка, і містэр Бамбл уваходзіў у дом.
— Місіс Мэн, — прамовіў містэр Бамбл, не сядаючы і не падаючы ў фатэль, як гэта зрабіў бы на яго месцы які-небудзь нахабнік, а паступова і паважна ў яго апускаючыся, — місіс Мэн, мэм, добры дзень.
—Добры дзень, сэр, — адказвала місіс Мэн, адорваючы госця ўсмешкамі. — Спадзяюся, вы пачуваецеся добра?
— Прыходскае жыццё — гэта не пасцель з ружаў, мэм, — адказаў містэр Бамбл і стукнуў палкай па століку. — He, гэта жыццё, поўнае клопатаў, непрыемнасцяў і цяжкай працы. Але я магу сказаць, што ўсе грамадскія дзеячы зазнавалі пераслед.
Місіс Мэн, якая не магла адразу ўцяміць, што мае на ўвазе кур’ер, у знак згоды махнула рукой і ўздыхнула.
— Ох, тут ёсць ад чаго ўздыхнуць, місіс Мэн! — працягваў кур’ер.
Місіс Мэн падумала, што яна адрэагавала правільна, і ўздыхнула яшчэ раз, — і гэта, відавочна, каб дагадзіць грамадскаму дзеячу, які дзеля таго, каб запабегнуць самазадаволенай усмешцы, строга паглядзеў на свой трохкутны капялюш і прамовіў:
— Місіс Мэн, я еду ў Лондан.
—А Божачка мой, што вы кажаце, містэр Бамбл! — місіс Мэн нават адступіла на крок.
—Так, у Лондан, мэм, — няўмольна паўтарыў містэр Бамбл. — На паштовай карэце. 3 двума беднякамі, місіс Мэн! Адбудзецца паседжанне суда наконт справы аб аседласці, і рада даручыла мне — мне, місіс Мэн, — сведчыць у гэтай справе на квартальнай сесіі суда ў Клэркінуэле. I я баюся, — тут кур’ер крыху ўстаў і сеў болып самавіта, — я баюся, мэм, што сесія ў Клэркінуэле ўліпне як быць павінна, калі паспрабуе знайсці ўва мне крайняга.
— О, пашкадуйце іх, сэр! — патрапіла ў тон місіс Мэн.
Клэркінуэльская сесія сама наклікала такое стаўленне да сябе, мэм, — быў адказ містэра Бамбла. — Калі Клэркінуэльская сесія апынецца перад фактам, што ў іх атрымалася шмат горш, чым яны чакалі, то гэтым Клэркінуэльская сесія будзе абавязаная адно толькі сабе.
У суворай інтанацыі, з якой містэр Бамбл прамовіў гэтыя словы, было столькі перадвызначанасці і перакананасці, што місіс Мэн была застрашаная самым натуральным чынам. Нарэшце яна азвалася:
—Дык вы едзеце карэтай, сэр? А я думала, што гэтых беднякоў звычайна пасылаюць на вазах.
— Гэта калі яны хворыя, місіс Мэн, — адказаў кур’ер. — Калі ідзе дождж, мы адпраўляем на вазах хворых, каб загартаваць іх супраць прастуды.
—О! — выгукнула місіс Мэн.
— Карэта бярэцца прывезці іх таксама назад, і прытым за малую плату, — працягваў містэр Бамбл. — Яны абодва ў вельмі цяжкім стане, і мы вырашылі, што на два фунты танней абыдзецца адаслаць іх, чым пахаваць тут. Спіхнуць іншаму прыходу, абы толькі не памерлі па дарозе, ха-ха-ха!
Містэр Бамбл быў рассмяяўся, але тут яго вочы натрапілі на трохкутны капялюш, і ён зноў стаў сур’ёзным.
—Але мы адхіліліся ад справы, мэм, — сказаў кур’ер. — Вось ваша прыходскае ўтрыманне за месяц.
Містэр Бамбл паважна дастаў з гаманца колькі сярэбраных манет, загорнутых у паперу, і запатрабаваў распіску, якую місіс Мэн адразу ж напісала.
— Паставіла я на ёй пару плямаў, сэр, — проста сказала выхавальніца, — але здаецца, што ўсё па форме. Вялікі дзякуй вам, сэр. Пэўна ж, я вам вельмі абавязана.
У адказ на рэверанс місіс Мэн містэр Бамбл прыхільна кіўнуў галавой і спытаўся, як маюцца дзеці.
—Божа блаславі іх мілыя маленькія сэрцы! — узрушана азвалася місіс Мэн. — У іх усё як мае быць, у маіх маленькіх! Зразумела, акром тых двух, што памерлі на тым тыдні. Ды акрамя малога Дзіка.
— Што, яму не становіцца лепш? — запытаўся містэр Бамбл. Місіс Мэн пахітала галавой.
— Вось жа сапсаваны, шкадлівы, гідкі малы нягоднік! — злосна сказаў містэр Бамбл. — Дзе ён?
— Праз хвіліну ён будзе тут, містэр Бамбл, — адказала місіс Мэн. — Гэй, Дзік, ану давай, хадзі сюды!
Яна гукнула яшчэ некалькі разоў. Нарэшце з’явіўся Дзік. Яго сунулі тварам пад калонку, місіс Мэн выцерла яго прыполам сваёй сукенкі, і ўрэшце хлопчыка паставілі перад страшную постаць містэра Бамбла, прыходскага кур’ера.
Дзіця было худым і бледным, з запалымі шчокамі, вялікімі, яснымі вачыма. Занядбаныя прыходскія рызманы — формен-
нае адзенне яго галечы — віселі на ім, як на палцы, а рукі і ногі ў яго высахлі, нібы ў старога.
Вось такая маленькая жывая істота стаяла, калоцячыся пад пільным паглядам містэра Бамбла і нават не наважвалася падняць схіленую галаву, баялася нават пачуць голас прыходскага кур’ера.
— Ты што, не можаш паглядзець на джэнтльмена, упарты хлопчык? — запыталася місіс Мэн.
Дзіця палахліва падняла галаву і сустрэла позірк містэра Бамбла.
—Дык у чым справа, прыходскі Дзік? — спытаў містэр Бамбл жартаўлівым тонам, які быў якраз да месца.
—Hi ў чым, сэр, — слабым голасам адказаў хлопчык.
—Зразумела, ні ў чым, — зазначыла, смеючыся, місіс Мэн. — Ён мае ўсё, што трэба.
—Я хацеў бы... — пачаў быў, запінаючыся, хлопчык.
— Вось табе і маеш! — уклінілася місіс Мэн. — Я думаю, што ты вось тут збіраешся сказаць, што табе нечага хочацца? Але ж, нягоднік ты такі...
—Стоп, місіс Мэн, спыніцеся! — прамовіў кур’ер, з выглядам вяльможы падымаючы руку. — Дык чаго ж ты хацеў бы?
—Я х-хацеў б-бы, — сказала дзіця, — каб калі х-хто-небудзь можа пісаць, то хай бы ён напісаў за мяне на паперы н-некалькі слоў, і склаў бы паперу і запячатаў бы і захоўваў бы, калі мяне закапаюць.
— Што такое, што хлопчык мае на ўвазе? — усклікнуў містэр Бамбл, на якога сур’ёзная манера і змарнелы выгляд хлопчыка зрабілі пэўнае ўражанне, хоць ён і быў прывычны да такіх рэчаў. — Што вы такое гаворыце, сэр?
—Я хацеў бы, — адказвала дзіця, — пакінуць знак любові майму міламу беднаму Оліверу Твісту, і каб ён ведаў, што я часта сядзеў сам з сабою і плакаў, думаючы пра яго, як ён ідзе цёмнаю ноччу і не мае ніадкуль дапамогі. I я хацеў бы, каб яму перадалі, — працягвала дзіця ўжо болып пэўна, склаўшы разам свае маленькія рукі і гаворачы з вялікім запалам, — што я быў вельмі рады, бо памёр маленькім, таму што калі б вырас вялікім і стаў старым,
то мая маленькая сястрычка там, на Нябёсах, забылася б на мяне, або мы не пазналі б болей адно аднаго, а так яна будзе шмат шчаслівейшая, што мы ўдваіх дзецьмі застанемся там разам.
Містэр Бамбл з непрыхаваным здзіўленнем агледзеў малога прамоўцу з галавы да ног і, звяртаючыся да сваёй суразмоўніцы, сказаў:
—Яны ўсе звар’яцелі на гэтай глебе, місіс Мэн. Гэты нахабнік Олівер сапсаваў іх усіх!
—Я ніколі не паверыла б у гэта, сэр! — адказала місіс Мэн, складваючы рукі і злосна гледзячы на Дзіка. — Ніколі не бачыла такога закаранелага малога нягодніка!
— Прыбярыце яго з вачэй, мэм, — велічна сказаў містэр Бамбл, — і трэба праінфармаваць пра гэта раду.
—Я спадзяюся, джэнтльмены зразумеюць, што не я ў гэтым вінаватая, містэр Бамбл, — са слязой у голасе прадэкламавала місіс Мэн.
—Так, яны зразумеюць гэта, мэм, яны будуць азнаёмленыя з сапраўдным станам рэчаў, — адказаў містэр Бамбл. — Ну дык давайце, прыбярыце яго адсюль. He магу яго болып бачыць.
Дзіка адразу павялі прэч і замкнулі ў вугальным склепе. Неўзабаве містэр Бамбл сышоў, каб збірацца ў дарогу.
Наступным ранкам а шостай гадзіне містэр Бамбл, замяніўшы трохкутны капялюпі на круглы і захінуўіпы сваю асобу ў сіні плашч з капюшонам, сеў на вонкавае месца паштовай карэты. 3 ім былі два злачынцы, чыё права на аседласць аспрэчвалася ў судзе. У такім складзе яны ў належны час прыехалі ў Лондан. У дарозе кур’ер не меў ніякіх непрыемных прыгодаў, калі не лічыць тых, што абавязаныя былі сваім існаваннем агідным паводзінам абодвух беднякоў, — тыя не пераставалі скардзіцца на холад і ўвесь час трэсліся так, што містэра Бамбла, як ён сказаў, самога праняла трасца, аж сківіцы ляскалі дробнай чачоткай, нягледзячы на тое, што на ім быў цёплы плашч.
Містэр Бамбл пазбавіўся ад злачыннікаў на ноч і сеў павячэраць у пастаялым двары, на якім спынілася карэта. Ен замовіў сціплую вячэру са смажанага мяса пад вустрычным соусам і келіха портэру. Ён паставіў на камінную паліцу шклянку
джыну з вадой, падсунуў крэсла да агню і, паразважаўшы хвілінудругую наконт маральных аспектаў вельмі распаўсюджанай заганы — незадаволенасці і схільнасці скардзіцца — намерыўся чытаць газету.
Самым першым тэкстам, на якім спынілася вока містэра Бамбла, была абвестка наступнага зместу:
УЗНАГАРОДЖАННЕ ПЯЦЬ ГІНЕЙ
Умінулы чацвер увечары ўцёк або быў зведзены сілай са свайго дому ў Пэнтанвіле маленькі хлопчык па імені Олівер Твіст.
3 таго часу пра яго няма ніякіх звестак. Узнагароджанне, якое было ўжо згадана, будзе выплачана асобе, якая дасць для выяўлення месцазнаходжання азначанага Олівера Твіста інфармацыю або пралье святло на яго паходжанне, у чым аўтар абвесткі вельмі зацікаўлены са шматлікіх прычын.
Далей было поўнае апісанне адзення, знешнасці, абставінаў з’яўлення і знікнення Олівера, а таксама імя і адрас містэра Браўнлоў.
Містэр Бамбл шырока расплюшчыў вочы, памалу і асцярожна прачытаў абвестку раз, потым яшчэ і яшчэ раз, а яшчэ праз пяць хвілін ён ужо ішоў у Пэнтанвіл, забыўшыся ў спешцы нават пакаштаваць гарачага джыну з вадой.
— Ці дома містэр Браўнлоў? — запытаў містэр Бамбл у дзяўчыны, якая адчыніла дзверы.
Адказ дзяўчыны быў не занадта арыгінальны і ўхілісты:
— He ведаю... А вы адкуль?
Толькі містэр Бамбл вымавіў імя Олівера, каб апраўдаць свой прыход, як у калідор, задыхаўшыся, убегла місіс Бэдуін, якая слухала ля дзвярэй гасцёўні, што адбываецца ўнізе.
—Заходзьце, заходзьце! — усклікнула старая лэдзі. — Я так і ведала, што мы нешта пачуем! Я была пэўная ў гэтым. Блаславі яго Бог! Я ўвесь час гэта паўтарала.