Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

Олівер Твіст

Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
105.69 МБ
Аднойчы папалудні, калі Махляр і Мастэр Бэйц рыхтаваліся да вечаровай работы, першы з іх узяў сабе ў галаву, што яму трэба паклапаціцца аб упрыгожанні ўласнай персоны (што, праўду кажучы, аніяк не было слабасцю ягонага характару). Зыходзячы з гэтай задумкі і мэты, ён паблажліва загадаў Оліверу, не марудзячы, дапамагаць яму ў навядзенні лоску.
Олівер быў вельмі рады дапамагчы, ён быў шчаслівы бачыць людскія твары — няхай гэта былі дрэнныя людзі, але ён імкнуўся заваяваць іх прыхільнасць, не робячы несумленных учынкаў, — ён занадта хацеў чалавечых узаемінаў, каб запярэчыць. Олівер адразу пагадзіўся, прысеў на падлогу, падставіў адно сваё калена пад нагу Махляра, які сядзеў каля стала, і пачаў улягаць у справу, якую містэр Доўкінз вызначыў як «паліраванне ягоных рысакоў». Калі перакласці на звычайную мову, гэта значыла шмараваць чаравікі.
Магчыма, гэта быўуплыў свабоды і незалежнасці, якія, пэўна ж, павінна адчуваць разумная жывёла, што нязмушана сядзіць
за сталом, курыць люльку, бесклапотна пагойдвае адной нагой у той час, як на другой ёй паліруюць чаравік, і ў яе нават думкі няма пра тое, каб абцяжарыць сябе працай і зняць абутак; або, можа быць, табака была добрая і змякчыла пачуцці Махляра; верагодна таксама, што аксамітавы смак піва паўплываў на ягоныя думкі, — але Махляр, відавочна, знаходзіўся’ў рамантычным і ўзнёслым насгроі, які наогул быў абсалютна не характэрны для ягонай натуры. Спачатку ён нейкі час задумліва глядзеў уніз на Олівера, потым падняў галаву, злёгку ўздыхнуў і напалову сам сабе, напалову адрасуючыся да Мастэра БэйДа, сказаў:
—Як шкада, што ён не блатны!
—Ану яго, ён не ведае, што для яго добра, а што не, — азваўся Мастэр Бэйц.
Махляр уздыхнуў і зноў зацягнуўся дымам. Тое самае зрабіў і Мастэр Бэйц. Нейкі час яны палілі моўчкі.
—Мне здаецца, ты нават і не ведаеш, што такое блатны? — задумліва спытаў Махляр.
— Я думаю, што ведаю, — запярэчыў, падняўшы галаву, Олівер. — Гэта зл... ты адзін з іх, праўда? — перавёў адказ у пытанне Олівер.
— Праўда, — адказаў Махляр. — Нават і не ўяўляю сабе, што можа быць нешта лепшае за гэта.
Сказаўшы гэтую сентыментальную фразу, містэр Доўкінз энергічна пасадзіў свой капялюш набакір і з выклікам паглядзеў на Мастэра Бэйца, быццам каб даць знак, што ён быў бы абавязаны Бэйцу, калі б той нешта запярэчыў.
—I я блатар, — сцвердзіў Махляр. — I Чарлі. I Фэджын. I Нэнсі. I Бэт. Мы ўсе блатары, канчаючы сабакам. А ён — самы хітры зусіх нас!
— I найменш здольны накляпаць, — дадаў Чарлі Бэйц.
— Ён бы нават і не гаўкнуў на судзе, каб не выдаць і сябе таксама, — няхай бы яго нават прывязалі там і не давалі жэрці два тыдні, — сказаў Махляр.
—Hi разу не гаўкнуў бы, — пацвердзіў Мастэр Бэйц.
—Выдатны сабака, — працягваў Махляр. — Як злосна глядзіць ён на кожнага чужынца, які наважыцца смяяцца або спяваць
побач з ім! Як ён гырчыць, калі граюць на скрыпцы! А як ненавідзіць сабак іншых парод! О!
—Ен сапраўдны хрысціянін, — дадаў Чарлі.
Ён толькі хацеў пахваліць сабачыя якасці, але заўвага была да месца і ў іншым сэнсе, толькі Мастэр Бэйц гэтага не ведаў.
Есць жа шмат лэдзі і джэнтльменаў, якія клянуцца, што яны самыя сапраўдныя хрысціяне, але паміж імі ды сабакам Сайкса існуе шмат грунтоўных рысаў падабенства.
— Ну добра, — сказаў Махляр, вяртаючыся да тэмы, з якой яны пачалі размову. Пра што іншае — можа быць, а пра сваю прафесію ён не забываўся ніколі. — Да гэтага зялёнага задрыпы размова не мае ніякага дачынення.
—Але, — згадзіўся Чарлі. — Олівер, чаму ты не ідзеш у вучні да Фэджына?
— I тым самым выпускаеш з рук сваю будучыню? — дадаў з крывой усмешкай Махляр.
— Ты мог бы назбіраць грошай, адысці ад спраў і жыць сабе прыпяваючы, па-высакароднаму. Я і сам збіраюся — праз чатыры высакосныя гады на наступны высакосны, у сорак другі аўторак на Тройцу, — сказаў Чарлі Бэйц.
—Мне гэта не падабаецца, — ціха запярэчыў Олівер. — Па мне, дык хай бы мяне адпусцілі. Мне б лепш сысці.
—А Фэджыну лепш цябе затрымаць! — зазначыў Чарлі.
Олівер і так гэта ведаў, але ён меркаваў, што выражаць свае меркаванні адкрыта было для яго небяспечна. Таму ён толькі ўздыхнуў і зноў пачаў паліраваць чаравікі.
— Сысці! — усклікнуў Махляр. — А дзе твой гонар? Ты што, усялякае пачуццё ўласнай годнасці страціў? Сышоў бы і жыў на ўтрыманні сваіх сяброў?
— Каб табе трасца ў бок! — сказаў Мастэр Бэйц, выцягваючы з кішэні дзве ці тры шаўковыя насоўкі і засоўваючы іх у шафу. — Гэта подла, вось што.
—Я на такое не пайшоў бы, — звысоку і з пагардай сказаў Махляр.
—А пакінуць сваіх сяброў вы можаце, падставіўшы іх, каб іх пакаралі за тое, што зрабілі вы? — крыху ўсміхнуўшыся, спытаў Олівер.
—Ну, уся справаў Фэджыне, — запярэчыў Махляр, махнуўшы люлькай. — Лягавыя ведаюць, што мы ўсе працуем разам. I каб мы не зматалі вуды, то падставілі б яго, так што тут усё правільна, так, Чарлі?
Мастэр Бэйц кіўнуў у знак згоды, хацеў быў нешта сказаць, але тут успомніў раптам уцёкі Олівера, папярхнуўся дымам і хвілін з пяць перхаў, смяяўся і тупаў нагамі.
— Глядзі! — сказаў Махляр, выняўшы з кішэні прыгаршчу шылінгаў і паўпенсаў. — Вось гэта дык вясёлае жыццё! Якая розніца, адкуль яны? Бяры: там, адкуль яны, яшчэ шмат. He хочаш? Эх ты, бот!
— Гэта дрэнна, так, Олівер? — дамагаўся Чарлі Бэйц. — Усё закончыцца на зашмарзе?
—Я не ведаю, што гэта значыць, — адказаў Олівер.
—А вось што, стары сябра! — не прамарудзіў з адказам Чарлі.
Ен ухапіўся за канец гальштука, падняў яго проста над галавой, звесіў галаву на плячо і выдаў праз зубы нейкі дзіўны гук. Гэтай жывой пантамімай ён хацеў паказаць, што «зашмарга» і «шыбеніца» — гэта адно і тое ж.
— Вось што гэта значыць, — сказаў Чарлі. — Джэк, глядзі, як ён утаропіўся! Я ніколі не сустракаў хлапца болып камічнага, чым гэты. Калі-небудзь ён давядзе мяне да смерці, няйначай.
I Мастэр Бэйц, засмяяўшыся так, што слёзы выступілі ўваччу, зноў зацягнуўся дымам з люлькі.
— Цябе кепска выхавалі, — зазначыў Махляр, аглядваючы чаравікі пасля таго, як Олівер адпаліраваў іх. — Або Фэджын зробіць з цябе нешта, або ты будзеш першым, каго ён выкінуў праз прафесійную непрыдатнасць. Лепш пачынай адразу бо табе ўсё адно давядзецца гэтым займацца, і ты толькі дарма губляеш час.
Мастэр Бэйц падмацаваў гэтыя парады ўсемагчымымі маральнымі аргументамі; калі яны вычарпаліся, ён і ягоны сябра містэр Доўкінз распачалі яркае апісанне сваіх шматлікіх прыгодаў і выгодаў жыцця, якое яны вялі. Гэтыя размовы перамяжаліся намёкамі Оліверу, што яму найлепш без прамаруджання скарыцца і заваяваць спагаду Фэджына пры дапамозе тых сродкаў, якімі карысталіся ў дасягненні гэтай мэты яны самі.
— I ўцяльмяш гэта ў свой чайнік, Нолі, — сказаў Махляр, пачуўшы, як габрэй наверсе адмыкае дзверы, — калі ты не будзеш браць выціралкі і цікальнікі...
—Што толку казаць яму пра гэта, калі ён не разумее, пра што ты гаворы'ш? — уклініўся Мастэр Бэйц.
— Калі ты не будзеш браць насоўкі і гадзіннікі, — паправіўся Махляр, спускаючыся да ўзроўню ўспрымання Олівера, — то гэта будзе рабіць нейкі іншы хлопец, і для хлапцоў, якія іх страцяць, гэта будзе так альбо так без розніцы, але вось для цябе гэта будзе яшчэ горш. Выгадаюць адно тыя хлопцы, якія забяруць іх, але ж у цябе на гэтыя рэчы такія самыя правы, як і ў іх.
— Чыстая праўда! — сказаў габрэй, які ўвайшоўу пакой, не заўважаны Оліверам. — Гэта ўсё ляжыць на паверхні, на паверхні, павер Махляру на слова, ха-ха! Ен дык ведае азы свайго рамяства як мае быць.
Стары ў захапленні склаў рукі разам, падкрэсліваючы гэтым жэстам справядлівасць слоў Махляра, і пасмейваўся, задаволены яго прафесійнасцю.
На гэты раз гутарка не мела працягу, бо габрэй прыйшоў не адзін. Яго суправаджалі міс Бэці і джэнтльмен, якога Олівер да гэтага ніколі не бачыў. Ён запыніўся на лесвіцы дзеля невялікага флірту з лэдзі і зайшоў крыху пазней. Махляр называў яго Томам Чытлінгам.
Містэр Чытлінг быў гадамі старэйшы за Махляра. Ён мог бы размяняць ужо васямнаццатую зіму. Але яго стаўленне да гэтага маладога джэнтльмена паказвала, што ён усведамляе поўную перавагу Махляра ў сэнсе розуму і прафесійнасці. У яго былі маленькія мігатлівыя вочкі і рабаціністы твар. На ім былі надзеты шапка з футра, цёмная куртка з плісу рубчыкам, зашмальцаваныя картовыя штаны і фартух. Яго гардэроб насамрэч патрабаваў рамонту, але ён выбачыўся перад грамадой тым, што ягоны тэрмін скончыўся толькі гадзіну таму і што ён, адпаведна, мусіў насіць усё казённае шэсць тыдняў і з гэтай прычыны не мог надаваць належнай увагі асабістай адзежы. Містэр Чытлінг з прыкметным раздражненнем дадаў,
што найноўшыя метады цеплавой дэзінсекцыі* адзення пякельна антыканстытуцыйныя, бо ў адзежы былі прапалены дзіры, але змагацца з уладамі графства няма сэнсу. Тую самую заўвагу ён меў і наконт стрыжкі валасоў: ён лічыў яе абсалютна незаконнай. Свой крытычны агляд містэр Чытлінг закончыў заявай, што вось ужо сорак два дні, поўныя мярцвяцкі цяжкай працай, у яго не было ў роце ані кропелькі і што «няхай яго заб’юць, калі ён не высах на лазовы кошык».
—Як ты думаеш, Олівер, адкуль прыйшоў гэты джэнтльмен? — запытаўся з усмешкай габрэй, калі маладыя людзі паставілі на стол бутэльку спіртнога.
—Я... я не ведаю, сэр, — адказаў Олівер.
—Хто гэта? — спытаў Том Чытлінг, пагардліва паглядзеўшы на Олівера.
— Гэта мой малады сябар, даражэнькі, — азваўся габрэй.
— Тады ён шчаслівы... — працягнуў юнак і шматзначна паглядзеў на Фэджына. — Якая розніца, адкуль я прыйшоў, малец; магу паставіць на заклад крону, што ты сам неўзабаве знойдзеш туды дарогу!
Пачуўшы гэты жарт, хлопцы засмяяліся. Пажартаваўшы яшчэ крыху на тую самую тэму, яны аб чымсьці перашапнуліся з Фэджынам і выйшлі.
Фэджын пагаварыў крыху сам-насам з госцем, потым яны падселі да агменя. Габрэй прапанаваў падсесці да іх і Оліверу і распавёў пра тое, што, паводле яго разлікаў, павінна было найбольш зацікавіць ягоных суразмоўцаў. Гэта былі вялікія перавагі рамяства, прафесійнасць Махляра, абаяльнасць Чарлі Бэйца і ліберальнасць самога габрэя. Нарэшце стала падобна на тое, што тэмы гэтыя вычарпаліся. Вычарпаныя былі і сілы містэра Чытлінга, бо папраўчы дом пачынае стамляць ужо пасля аднаго ці двух тыдняў. Таму міс Бэці пайшла, каб даць магчымасць грамадзе адпачыць.