• Газеты, часопісы і г.д.
  • Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

    Олівер Твіст

    Чарльз Дыкенс

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 456с.
    Мінск 2010
    105.69 МБ
    Чарльз Дыкенс
    ОАІВЕР ТВІСТ
    Раман
    Мінск «Галіяфы» 2010
    УДК 821.111-93
    ББК 84(4Вел)-44
    Д45
    Дыкенс, Ч.
    Д45 Олівер Твіст : раман. Для сярэдняга школьнага ўзросту / Чарльз Дыкенс — Мінск : Галіяфы, 2010. — 456 с.: іл.
    ISBN 978-985-6906-39-1.
    Класіка не старэе. Твор Дыкенса адпавядае нашаму часу яшчэ і тым, што на дзіва арганічна спалучае дзве такія цяжка сумяшчальныя пад вокладкай дзіцячай чытанкі тэмы, як любоў і каханне.
    Перакладзены на сотні моў, раман Дыкенса цяпер прадстаўлены чытачу і пабелауску.
    УДК 821.111-93
    ББК 84(4Вел)-44
    ISBN 978-985-6906-39-1
    © Пераклад. Бяласін Я., 2010 ©Афармленне. ПВУП «Іаліяфы», 2010
    РАЗДЗЕЛ I
    апавядае пра месца, дзе нарадзіўся Олівер Твіст, і пра абставіны яго нараджэння
    Уадным горадзе, які са шматлікіх прычын лепш не называць і якому я не надам аніякага выдуманага наймення, знаходзіцца будынак, які ёсць амаль ва ўсіх гарадах, як вялікіх, так і малых, — працоўня. У гэтай працоўні ў той дзень і час, называць якія мне няма патрэбы, бо гэта не мае аніякага значэння для чытача на дадзенай стадыі апавядання, нарадзіўся смяротны, імя якога папярэднічае першаму раздзелу.
    Яшчэ доўгі час пасля таго, як прыходскі доктар прыняў яго ў гэты сумны і тлумлівы свет, было досыць сумнеўным, ці выжыве дзіця наогул, каб насіць нейкае імя; у горшым выпадку гэтыя ўспаміны ніколі не выйшлі б у свет, а калі і выйшлі б, дык мелі б некалькі старонак і, дзякуючы гэтай найкаштоўнейшай іх перавазе, былі б найболып кароткім і праўдзівым узорам жыццяпісу з усіх, што калі-небудзь захаваліся ў літаратуры любога часу ды любой краіны.
    Я не хацеў бы сцвярджаць, што народзіны ў працоўні — найшчаслівейшая і найспакуслівейшая справа, аднак я ўсё-ткі маю на ўвазе, што для Олівера Твіста ў яго становішчы гэта было найлепшым выйсцем. Бо досыць цяжка аказалася прымусіць Олівера Твіста ўзяць на сябе клопат і пачаць дыхаць, а гэты занятак хоць і абцяжарвае, аднак такая ўжо завядзёнка, што ён неабходны для нашага бязбеднага існавання. Нейкі час ён ляжаў, душачыся паветрам на невялікім матрацы з воўны, у стане няўстойлівай раўнавагі паміж гэтым светам і тым, які будзе, прычым ён яўна аддаваў перавагу апошняму. Калі б у гэты кароткі прамежак часу вакол Олівера былі ўважлівыя бабулі, устрывожаныя цёткі, дасведчаныя нянькі ды мудрыя дактары, ён быў бы непазбежна і бясспрэчна забіты. Паколькі ж тут паблізу не было нікога, акрамя старой жабрачкі, у якой галава пайшла кругам ад нязвыкла вялікай колькасці піва, і прыходскага доктара, які выконваў свае абавязкі паводле кантракту, то Олівер і Прырода перамаглі.
    У выніку Олівер пасля кароткага змагання ўздыхнуў, чыхнуў і абвясціў насельнікам працоўні пра новы цяжар, што цяпер клаўся на прыход, такім гучным ровам, які можна было чакаць ад дзіцяці мужчынскага полу, якое не мела гэтага карыснага дару — голаса — яшчэ якія тры з чвэрцю хвіліны таму.
    Як толькі Олівер выявіў гэты першы доказ неабцяжаранай і належнай дзейнасці лёгкіх, шматковая коўдра на жалезным ложку заварушылася, спалатнелы твар маладой жанчыны прыўзняўся з падушкі, і слабы голас абазначыў словы:
    —Дайце мне зірнуць на дзіця... і памерці.
    Доктар сядзеў тварам да каміна, папераменна грэючы і расціраючы далоні. Калі маладая жанчына загаварыла, ён падняўся і, наблізіўшыся да ўзгалоўя, сказаў голасам больш цёплым, чым ад яго можна было чакаць:
    — О, вам няма яшчэ патрэбы гаварыць пра смерць.
    —Але, крый Божа, не трэба! — умяшалася нянька, паспешліва хаваючы ў кішэню зялёную бутэлысу, да якое яна з відавочным задавальненнем прыкладвалася, седзячы ў кутку. — Крый Божа, сэр, вось няхай яна пажыве з маё і займее трынаццаць уласных дзяцей, ды ўсе яны памруць, акрамя двух, і яны ў гэтай абагуленасці разам з табой, тады б яна, далібог, так лёгка не кідалася словамі. Падумай, мілая, што значыць быць маці, зірні, якое здатнае тваё дзіцятка!..
    Напэўна, перспектыва падтрымкі праз усведамленне сябе маці не зрабіла на хворую належнага ўплыву. Яна патрэсла галавой і працягнула рукі да немаўляці.
    Доктар перадаў ёй дзіця. Яна палка прыціснула свае халодныя бледныя вусны да ягонага лба, правяла рукой па твары, павяла дзікім позіркам наўкол, уздрыгнула, упала назад на падушку— і памерла. Ей церлі грудзі, рукі і скроні, але сэрца спынілася назаўсёды. Ей казалі пра надзею і суцяшэнне. Але яе душа даўно ўжо лунала дзесьці далёка.
    —Усё скончана, місіс Тынгамі, — нарэшце сказаў доктар.
    — О небарака! Праўда, усё скончана, — пацвердзіла нянька, падняўшы з падушкі корак ад зялёнай бутэлькі, які выпаў, калі яна нагіналася, каб пераняць дзіця. — Небарака!
    — Калі дзіця будзе плакаць, не трэба пасылаць па мяне, — сказаў доктар, з вялікай палёгкай надзяваючы рукавіцы. — Падобна на тое, што ён будзе неспакойным. Калі гэта будзе так, дайце яму крыху кашкі. — Доктар надзеў капялюш і, прыпыніўшыся каля ложка па дарозе да дзвярэй, дадаў: — А яна была прыгожая. Адкуль яна прыйшла?
    —Яе прынеслі сёння ўвечары, — адказала старая нянька. — На загад наглядчыка. Ляжала на вуліцы. Прайшла ладны кавалак дарогі, бо чаравікі стапталіся зусім; але ніхто не ведаў, адкуль і куды яна ішла.
    Доктар нахіліўся да цела і падняў левую руку.
    —Старая гісторыя, — ён патрос галавою. — Няма пярсцёнка... Усё зразумела. Ах!
    Сказаўшы «Дабранач!», шаноўны доктар пайшоў абедаць, a нянька яшчэ раз прыклалася да зялёнай бутэлькі і села на зэдлік да агню апранаць малога.
    Якім выдатным узорам магутнасці ўбору быў Олівер Твіст! Закручаны ў коўдру, якая была да гэтага часу адзінай яго апранахаю, ён з аднолькавым поспехам мог быць дзіцём шляхціча і дзіцём жабрака; але цяпер, апрануты ў старую каленкоравую кашульку, якая ў выніку службы зрабілася жоўтай, ён атрымаў адзнаку, ён быў пазначаны ярлыком прыходскага дзіцяці, бязбацькавіча з працоўні, непаўнавартаснага галоднага бедняка, якому наканавана было ісці па свеце бітаму і тузанаму, усімі пагарджанаму, і не мець ні ад кога спагады.
    Олівер гучна крычаў. Калі б ён мог ведаць, што ён бязбацькавіч, пакінуты на міласцівы дагляд царкоўных старастаў і наглядчыкаў, то, можа быць, ён плакаў бы яшчэ гучней.
    РАЗДЗЕЛ II
    Аповед пра сталенне, адукацыю Олівера Твіста і пра раду
    Унаступныя восем ці дзевяць месяцаў Олівер быў ахвярай сістэмы падступстваў і падманаў. Яго кармілі з бутэлечкі.
    Пра галоднага, пазбаўленага самага неабходнага сіротку адміністрацыя працоўні належным чынам праінфармавала прыходскія ўлады. Прыходскія ўлады з годнасцю ўчынілі запыт адміністрацыі працоўні, ці ёсць якая-небудзь асоба жаночага полу, якая жыла б у працоўні і была б у стане забяспечыць Олівера Твіста належным суцяшэннем і наглядам. Адміністрацыя адказала, што няма. Пасля гэтага прыходскія ўлады велікадушна і гуманна пастанавілі, што Олівера трэба ўладкаваць на «ферму», або, інакш кажучы, пераслаць у філію працоўні, адтуль мілі за тры, дзе дваццаць ці трыццаць іншых малалетніх парушальнікаў «Закона пра бедных» цэлымі днямі поўзалі па падлозе, не пакутуючы ад лішку ежы ці вопраткі, пад мацярынскім наглядам жанчыны сталага веку, якая брала гэтых злачынцаў за сем з паловай пенсаў на тыдзень. Сем з паловай пенсаў на тыдзень — гэта неблагія грошы, каб утрымліваць дзіця. На сем з паловай пенсаў можна набыць шмат чаго, можна набыць досыць, каб занадта напоўніць страўнік і мець непрыемныя наступствы. Дама сталага веку была жанчынай дасведчанай і мудрай. Яна ведала, у чым ёсць дабро для дзяцей, і ў яе было вельмі тонкае адчуванне таго, у чым ёсць дабро для яе самой. Таму яна прыўлашчвала болыпую частку тыднёвых грошай, а на карысць прыходскіх гадаванцаў выдавала значна меншую долю ад тае, якая яму была прызначаная. Тым самым яна знайшла ў бяздоннай глыбіні яшчэ болыпую глыбіню і зарэкамендавала сябе як вельмі добры філосаф-практык.
    Агульнавядомая, здаецца, гісторыя пра другога філосафапрактыка, які распрацаваў тэорыю, што конь можа выжыць без ежы, і настолькі паспяхова абгрунтаваў, што давёў колькасць корму свайго каня да адной саломіны на дзень; без сум-
    нення, ён дамогся б ад свайго канякі жвавасці і порсткасці, не кормячы яго зусім, каб той не здох акурат за суткі да таго моманту, калі мусіў атрымаць сваю першую порцыю чыстага паветра. На вялікі жаль, прыкладная філасофія асобы жаночага полу, клопатам якой быў аддадзены Олівер Твіст, звычайна мела гэткі самы вынік, таму іпто ў той самы час, калі дзіця прывыкала абыходзіцца мінімальнай колькасцю самай неспажыўнай ежы, праз зменлівасць лёсу яно ў васьмі з паловай з дзесяці выпадкаў або пачынала хварэць з прычыны голаду і нястачаў, або праз недагляд трапляла ў агонь, або гінула нейкім чынам ад задухі. У любым з такіх выпадкаў малая істота сыходзіла ў іншы свет, каб паяднацца там з бацькамі, якіх на гэтым свеце ёй ведаць не давялося.
    Час ад часу, калі ўчынялі асабліва пільнае расследаванне здарэння, чаму прыходскае дзіця праз недагляд перакуліла на сябе ложак ці было абваранае да смерці пры мыцці бялізны, што здаралася зусім нячаста, бо нешта, хоць здалёк падобнае да прання бялізны, адбывалася на ферме рэдка, — час ад часу прысяжным прыходзіла ў галаву ставіць досыць непрыемныя пытанні, або прыхаджане збіралі подпісы пад пратэстам. Але гэтыя нахабныя выпады хутка падаўляліся сведчаннем доктара ці прыходскага кур’ера; першы з іх, зрабіўшы ўскрыцце трупа, не знаходзіў унутры нічога такога, што было вельмі падобна на праўду, апошні пад прысягай нязменна паказваў тое, што было патрэбна прыходу. Гэта рабілася вельмі самааддана. Апроч таго, чальцы рады час ад часу рабілі вылазкі на ферму, а за дзень да гэтага заўсёды прысылалі кур’ера папярэдзіць, што яны ідуць. Калі яны прыходзілі, дзеці былі чыстыя і дагледжаныя, — чаго ж хацець болей?
    Нельга чакаць, што сістэма выхавання на ферме дала б нейкі незвычайны ці выбітны плён. Дзявяты дзень нараджэння заспеў Олівера Твіста бледным, кволым дзіцём, крыху недарослым і, безумоўна, занадта худым. Але прырода і спадчыннасць пасялілі ў грудзях Олівера здаровы добры дух. Дзякуючы мізэрнай дыеце, дух гэты меў процьму месца для свайго развіцця; магчыма, толькі дзякуючы гэтаму, Олівер наогул дажыў
    да свайго дзявятага дня нараджэння. Як бы яно там у рэшце рэшт ні было, але гэта быў яго дзень нараджэння, і ён сустракаў яго ў вугальным склепе, у выбраным коле з двух маладых джэнтльменаў, што падзялілі з ім добрую порцыю «бярозавае кашы» і былі зачыненыя ў склепе пасля нахабнай заявы, ■ што нібыта яны галодныя, калі раптам місіс Ман, славутая лэдзі, якая ўзначальвала гэты дом, былаўзрушаная раптоўным з’яўленнем містэра Бамбла, прыходскага кур’ера, які намагаўся адкрыць весніцы ў садовай браме.