Олівер Твіст
Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
— I я, — далучыўся трунар.
—Адзінае, чаго б я хацеў, — каб гэтыя незалежныя прысяжныя на тыдзень-другі трапілі ў наш дом; рэгламент і правілы рады хутка выбілі б з іх гэты іхні дух. •
—Ану іх лепей у балота, — прапанаваў трунар. Сказаўшы так, ён ухвальна ўсміхнуўся, каб суцішыць лютасць абуранага прыходскага чыноўніка, што мацнела з кожнай хвіляю.
Містэр Бамбл зняў сваю трохкутку, выняў з рога насоўку і выцер пот, што праступіў на лбе ў выніку яго ўзрушэння, потым зноў насадзіў трохкутку на галаву і, павярнуўшыся да трунара, ужо болып спакойным голасам сказаў:
—Добра, дык што з хлопчыкам?
—О! — адказаў трунар. — А як жа, містэр Бамбл, вы ж ведаеце! Я плачу вялікія падаткі на карысць бедных!
—Гм! — прамовіў містэр Бамбл. — Ну і?
— Ну, — працягваў трунар, — дык я ўжо думаў, што калі я так шмат сплачваю на іх карысць, то меў бы права ўзяць з іх столькі, колькі магу, містэр Бамбл, так што... так што... я думаю, піто я сам вазьму хлопчыка.
Містэр Бамбл падхапіў трунара пад руку і павёў у будынак. Містэр Саўэрберы пяць хвілін дамаўляўся з чальцамі рады, і было вырашана, што Олівер тым жа вечарам будзе пасланы да яго «на выпрабаванне».
У дачыненні да прыходскага вучня гэта азначала наступнае: калі гаспадар пасля кароткай праверкі прыходзіў да высновы, што ён можа загрузіць хлопчыка дастатковай колькасцю працы, не надта трацячыся на ежу, то ён мог захаваць яго ў сябе на гады і рабіць з ім, што толькі пажадае.
Калі маленькага Олівера ў той вечар паставілі перад «джэнтльменамі» і абвясцілі яму, што ён мусіць сёння ісці да трунара за служку ў доме і што калі ён пажаліцца або яшчэ раз вернецца ў прыход, то яго сашлюць у мора, каб ён там патануў, або каб яму размажджэрылі галаву, як гэта часта бывае, — Олівер успрыняў гэта так абыякава, што ўсе як адзін закляймілі яго закаснелым малым нягоднікам і загадалі містэру Бамблу выдаліць яго з памяшкання.
Хоць, зразумелым чынам, чальцы рады якраз мусілі найперш і ў найвышэйшай ступені пранікнуцца дабрачынным здзіўленнем ды жахам пры самых малых прыкметах адсутнасці рэагавання з боку каго б ні было, але ў гэтым выпадку яны памыляліся. Проста Олівер замест таго, каб быць занадта няўражлівым, быў занадта ўражлівы і дзеля захавання жыцця адключаўся і рабіўся зацяты і маркотны, калі з ім абыходзіліся дрэнна. Ен у поўным маўчанні выслухаў навіну аб сваім прызначэнні; яму сунулі ў рукі ягонае майно, несці якое зусім не было цяжка, бо яно ўсё змяшчалася ў карычневым пакунку з паперы памерам з паўфута даўжыні і цалі з тры шырыні. Ён насунуў на вочы шапку і, уіпчаперыўшыся ў крысо кур’еравага шыняля, накіраваўся з гэтым службоўцам да месца новых пакутаў.
Нейкі час містэр Бамбл валок яго моўчкі, без каментароў, бо ён, як гэта і належыць прыходскаму кур’еру, трымаў галаву проста; дзень быў ветраны, і крыссё шыняля, лунаючы ў вятрыску, цалкам закрывала маленькага Олівера і вельмі выгадна расхінала камізэльку кур’ера з доўгімі лацканамі і яго кароткія карычневыя аксамітныя штаны. Калі яны падышлі да месца прызначэння, містэр Бамбл усё-ткі палічыў патрэбным зірнуць уніз і ўпэўніцца, што дзіця выглядае як мае быць, яго можна паказваць новаму гаспадару. Так ён і зрабіў, надаўшы твару выраз велічна-апякунскі.
— Олівер! — мовіў містэр Бамбл.
— Слухаю, сэр, — адказаў Олівер голасам ціхім і дрогкім.
— Падыміце шапку з вачэй, сэр, і падыміце галаву!
Хоць Олівер адразу зрабіў так, як яму сказалі, і хуценька правёў вольнаю рукой па вачах, але калі ён паглядзеў на свай-
го правадніка, было відаць, што у вачах у дзіцяці стаялі слёзы. Містэр Бамбл пільна паглядзеў на яго: слёзы скаціліся ў хлопца па шчаках. За першымі слязінкамі пакаціліся яшчэ і яіпчэ. Дзіця высільвалася іх стрымаць, але без поспеху. Прыняўшы другую руку ад містэра Бамбла, ён затуліў твар абедзвюма рукамі і заплакаў. Хутка слёз назбіралася столькі, што яны сталі працякаць паміж барадою і тонкімі, кашчавымі пальцамі.
—Вось як! — усклікнуў містэр Бамбл, прыпыніўшыся і кінуўшы на свайго выхаванца злосны позірк. — Вось як! 3 усіх самых няўдзячных, самых нявыхаваных хлопчыкаў, якіх я калі б там ні было бачыў, ты, Олівер, самы...
— He, не, сэр, — усхліпваў Олівер, чапляючыся за руку з добра яму вядомай кульбай, — не, не, сэр; я папраўлюся, сэр, я напраўду, сапраўды стану лепшым! Я вельмі маленькі хлопчык, і я... я... такі...
—Такі што? — здзіўлена дапытваўся містэр Бамбл.
—Такі самотны, сэр! Такі надта самотны! — плакала дзіця. — Усе мяне ненавідзяць. О сэр, калі ласка, не злуйцеся на мяне!
Хлапчаня прыціснула рукі да сэрца і зазірнула ў твар свайго праважатага з непадробнай скрухай і надломам.
Містэр Бамбл з пэўным здзіўленнем вытрымаў жаласлівы і бездапаможны позірк Олівера, пару разоў пракашляўся, барматнуўшы нешта наконт «клятага кашлю», і загадаў Оліверу выцерці вочы ды быць добрым хлопчыкам. Потым, узяўшы яго за руку, моўчкі павёў далей.
Трунар, які якраз апусціў жалюзі на вокнах, нешта запісваў пры святле вельмі прыдатнай тут жэлобнай свечкі ў свой гросбух.
— А, — сказаў трунар, падымаючы галаву ад стала і не дапісаўшы слова, — гэта вы, Бамбл?
— He хто іншы, містэр Саўэрберы, — адказаў кур’ер. — Вось. Я прывёў хлопчыка!
— Дык вось яно якое, гэтае хлапчаня! — сказаў трунар, падняўшы свечку над галавой, каб лепш бачыць. — Місіс Саўэрберы, мая дарагая, ці не зрабіла б ты ласку падысці сюды на хвіліну?
3 маленькага пакоя з боку крамы выйшла місіс Саўэрберы, маленькая кашчавая жанчына з уедлівым тварам.
—Мая дарагая, — паважна сказаў містэр Саўэрберы, — гэта хлопчык з працоўні, пра якога я табе казаў.
Олівер яшчэ раз пакланіўся.
— Мой ты Божа, — сказала жонка трунара, — ён жа зусім маленькі.
—Але, ён малаваты, — азваўся містэр Бамбл, гледзячы на Олівера, як быццам той быў вінаваты, што ён не болыпы, чым ёсць. — Ён малы, тут няма як пярэчыць. Але ж ён вырасце, місіс Саўэрберы, ён вырасце.
—Ну дык што і казаць, — з раздражненнем заўважыла лэдзі, — на нашых харчах. Ніякае выгады не бачу ад прыходскіх дзяцей, бо іх утрыманне каштуе больш, чым яны таго вартыя. Аднак мужчыны заўсёды мяркуюць, што яны ведаюць лепш за ўсіх. Ідзі ўніз па лесвіцы, ты, мяшэчак з касцьмі!
Сказаўшы гэта, жонка трунара адчыніла бакавыя дзверы і выпіхнула Олівера на стромкую лесвіцу, якая вяла ўніз, у цёмны і сыры каменны падвал, што месціўся перад вугальнай ямай і называўся кухняй. У ім сядзела брудна апранутая дзяўчына ў зношаных чаравіках і дзіравых сініх шарсцяных панчохах.
— Вось, Шарлот, — загадала місіс Саўэрберы, якая спусцілася ў падвал следам за Оліверам, — дай гэтаму хлапцу рэшту халоднага мяса, што пакінулі для Трыпа. Яго зранку няма, і ён можа абысціся. Я думаю, што хлопчык не занадта пераборлівы, ці не так?
Олівер, чые вочы заблішчалі пры слове «мяса», задрыжаў ад прагі праглынуць яго і адказаў станоўча. Перад ім паставілі талерку з недаедкамі.
Хацеў бы я пабач'ыць, як нейкі мажны філосаф, які ператраўляе ўнутры сябе мяса і пітво ў жоўць, чыя кроў ледзяная, чыё сэрца жалезнае, — каб ён паглядзеў, як Олівер Твіст накінуўся на недаедкі, якія не крануў бы і сабака. Я хацеў бы, каб ён бьгў сведкам таго, як прагна Олівер Твіст, якога мучыў неспатольны голад, раздзіраў мяса на кавалкі. Яшчэ болып мне хацелася б пабачыць, як гэты філосаф з такой самай насалодай есць тую самую страву.
— Ну што? Паеў? — спытала жонка трунара, калі Олівер праглынуў сваю вячэру; яна з нямым жахам сачыла за ім і з трывогай прадбачыла наступствы гэткага апетыту.
Олівер, які не бачыў паблізу нічога спажыўнага, адказаў сцвярджальна.
—Тады хадзем са мной, — сказала місіс Саўэрберы, узяла брудную сляпую лямпу і пайшла наперадзе па прыступках. — Твой ложак пад прылаўкам. Спадзяюся, ты не баішся спаць сярод дамавін? Але пры чым тут баішся-не баішся, — больш няма дзе. Хутчэй! He заставацца ж мне тут на цэлую ноч!
Олівер больш не марудзіў і пакорліва пайшоў услед за сваёй новай гаспадыняй.
РАЗДЗЕЛ V
Олівер знаёміцца з таварышамі па прафесіі. Упершыню пабываўшы на пахаванні, ён атрымлівае адмоўныя ўражанні ад занятку свайго гаспадара
Пакінуты ў самоце ў краме трунара, Олівер паставіў лямпу на варштат і нясмела, з пачуццём піетэту і страху азірнуўся. Нават людзі, старэйшыя за Олівера, адчувалі б тут тое самае. Напалову гатовая дамавіна на чорных козлах, якая стаяла пасярод крамы, выглядала так журботна і ўсмярочана, што ў хлопчыка па спіне кожны раз, калі ён кідаў пагляд на гэты змрочны аб’ект, прабягалі халодныя мурашкі. Яму здавалася, што зараз ён убачыць, як нейкая жахлівая постаць памалу падыме з труны галаву — і ён звар’яцее ад страху. Уздоўж сцяны доўгім узорным шэрагам стаялі ясеневыя дошкі для дамавін: у ніцым святле яны здаваліся доўгімі прывідамі, што пазасоўвалі рукі ў кішэні. На падлозе былі раскіданыя таблічкі ад трунаў, стружкі, цвікі з яркімі плешкамі і шматкі чорнага матэрыялу. Сцяна ззаду прылаўка была ўпрыгожаная вельмі дынамічнай выявай
двух плакальшчыкаў з вельмі туга накрухмаленымі гальштукамі; яны выконвалі свой абавязак ля дзвярэй прыватнага асабняка. На заднім плане карціны бачная была чацвёрка вараных коней, якія цягнулі катафалк. У краме было задушліва і горача. Здавалася, паветра прасякнутае пахам дамавін. Закутак пад прылаўкам, куды Оліверу кінулі матрац, нагадваў магілу.
Хлопчыка прыгняталі не толькі гэтыя тужлівыя адчуванні. Ён быў адзін у незнаёмым месцы, а мы ўсе ведаем, якім няшчасным і самотным можа пачувацца нават найлепшы з нас у такой сітуацыі. У дзіцяці не было сяброў, якімі ён мусіў бы заапекавацца або якія меліся б заапекавацца ім. Нядаўняе расстанне не выклікала ў ім ні каліва жалю, бо не было ніводнага ўлюбёнага твару, які б яму хацелася ўспомніць. Але ўсё ж нешта ціснула яму на сэрца, і запоўзшы на свой вузкі ляжак, ён хацеў, каб гэта была дамавіна, і каб ён заснуў спакойна навекі, і каб яго пахавалі на цвінтары, дзе высокая трава ціха шамацела б у яго над галавой і дзе яго закалыхваў бы нізкі гук старога звона.
Олівер прачнуўся ўранні ад моцнага груку ў дзверы. He паспеў ён так-сяк апрануцца, як пагрукалі зноў, злосна і патрабавальна, разоў дваццаць пяць. Калі ён пачаў здымаць ланцужок, груканне нагамі ў дзверы перапынілася, і пачуўся голас.