Олівер Твіст
Чарльз Дыкенс
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
Хоць я і біёграф Олівера, але не магу наважыцца сцвярджаць напэўна, што Олівер Твіст з прыкладу гэтых добрых людзей зрабіўся пакорлівым лёсу. Аднак вельмі дакладна я магу сказаць, што на працягу многіх месяцаў ён моўчкі трываў кпіны і крыўды ад Ноэ Клэйпала, які ставіўся да яго нашмат горш, чым раней, бо зайздросціў новенькаму, які атрымаў чорнае жазло і стужку, тым часам як старэйшы заставаўся ў сваёй кепцы блінам ды ў скураных штанах. Шарлот ставілася да Олівера дрэнна, бо так да яго ставіўся Ноэ, а місіс Саўэрберы была яго рашучым ворагам, бо містэр Саўэрберы быў схільны сябраваць з ім; такім чынам, паміж гэтай тройцай, з аднаго боку, і неймавернай колькасцю пахаванняў, — з другога, Олівер Твіст пачуваўся галоднай свіннёй, якую памылкова заперлі ў свіран са збожжам пры бровары.
А цяпер я набліжаюся да вельмі важнага перыяду ў жыцці Олівера; я павінен зафіксаваць падзею, якая напачатку можа
здавацца нязначнай і павярхоўнай, але якая ўскосна абумовіла найболыпыя матэрыяльныя змены ва ўсіх будучых спадзяваннях і справах Олівера.
Аднойчы пад абед Олівер і Ноэ, як звычайна, спусціліся ў кухню пашчыраваць над невялікім кавалкам бараніны — фунт з паловай горшага мяса з шыі. Шарлот якраз адлучылася дзеля нейкага задання на пэўны час, які Ноэ Клэйпал, галодны і злосны, меркаваў прабавіць ненайгоршым чынам, дапякаючы маладому Оліверу Твісту і цвелячы яго.
3 намерам аддацца гэтай нявіннай забаве Ноэ паклаў ногі на абрус, пацягнуў Олівера за валасы і назваў яго цмокам; далей ён выказаў жаданне прыйсці і паглядзець, як яго павесяць, дзе б гэтая жаданая падзея ні мелася адбыцца, а таксама закрануў розныя іншыя тэмы, здольныя атруціць атмасферу, як гэта і належыць зласліваму і сапсаванаму інтэрнацкаму хлопчыку. Аднак пасля таго, як ніводная з гэтых кпінаў не дасягнула жаданага выніку — прымусіць Олівера заплакаць, — Ноэ паспрабаваў быць яшчэ болып вынаходлівым і зрабіў тое, што робяць зласліўцы з яшчэ горшай, чым у яго, рэпутацыяй, калі хочуць быць вынаходлівымі. Ён перайшоў на асабістыя справы.
— Шчанюк, — сказаў Ноэ, — як маецца твая маці?
— Яна памерла, — адказаў Олівер. — He кажы мне пра яе болей нічога!
Калі ён гэта прамаўляў, да твару яму прыліла кроў, ён стаў задыхацца, і куткі ягонага рота ды ноздры пачалі нервова рухацца, так што містэр Ноэ Клэйпал падумаў, што неўзабаве хлопчык заплача. Маючы гэткае ўражанне, ён працягваў допыт.
—Ад чаго яна памерла, шчанюк ты прыходскі? — спытаў Ноэ.
—Ад разбітага сэрца. Так казала мне адна старая нянька, — адказаў Олівер, звяртаючыся болып да сябе, чым адказваючы Ноэ. — Здаецца, я ведаю, што значыць памерці ад гэтага.
—Тра-та-та—гоп-ля-ля, шчаня ты прыходскае, — сказаў Ноэ, калі сляза скацілася па Оліверавай шчацэ. — Што ж гэта так дапякло табе?
— He ты, — адказаў Олівер, паспешліва змахваючы слязу. — He задавайся.
—Ага, не я, кажаш? — падцвяліў Ноэ.
—Так, не ты, — рэзка адказаў Олівер. — I досыць. Б’ольш не кажы мне нічога пра яе. Лепей не кажы!
—Лепей не кажы! — перакрывіў Ноэ. — Нішто сабе! Лепей не кажы! Шчаня, не трэба быць гэткім нахабным. Твая матухна — то добрая была штучка! Божа святы і адзіны!
Тут Ноэ выразна пакруціў галавой і так моцна зморшчыў свой носік, як гэта дазволіла мускульная сіла.
— Ведаеш што, шчаня прыходскае, — кпліва і ўражанаспачувальна працягваў Ноэ, падбадзёраны Оліверавым маўчаннем. — Ведаеш што, прыходскае шчаня, тутужо нічога не паробіш, і мне вельмі шкада. Але ты павінен ведаць, прыходскі шчанюк, што твая маці была самай сапраўднай шлюхай.
— Што ты сказаў? — перапытаў, здрыгануўшыся, Олівер.
— Самай сапраўднай шлюхай, шчанюк, — холадна паўтарыў Ноэ. — I вельмі добра, шчаня, што яна памерла тады, калі памерла, а інакш ёй давялося б цяжка працаваць у Брайдуэле, або яе вывезлі б за мяжу ці павесілі б, што найбольш верагодна.
Олівер пачырванеў ад ятры і ўскочыў; перакінуўшы крэсла і стол, ён схапіў Ноэ за горла і раз’юшана пачаў трэсці яго так, што ў таго аж зубы стукалі. Потым, сабраўшы ўсю сваю сілу на адзін цяжкі ўдар, ён паваліў Ноэ на падлогу.
Хвілю таму назад хлопчык здаваўся ціхмянай, рахманай, забітай істотай, якую зрабіла такой жорсткае абыходжанне. Але нарэшце дух ягоны ўзбунтаваўся; страшэнная абраза яго мёртвай маці падпаліла яму кроў. Яго грудзі ўздымаліся, ён выпрастаўся, вочы ў яго раскрыліся і ажылі, ён увесь перамяніўся з выгляду, стоячы тут над сваім баязлівым мучыцелем, ніцым, скурчаным каля ягоных ног, і кідаў свайму супраціўніку выклік з энергіяй, дагэтуль не бачанай.
— Ен заб’е мяне! — залямантаваў Ноэ. — Шарлот! Місіс! Новы вучань забівае мяне! Ратуйце! На дапамогу! Олівер звар’яцеў! Шарлот!
На лямант Ноэ пачуўся адказ — гучны крык Шарлот і яшчэ больш гучны — місіс Саўэрберы; першая прыбегла на кухню праз бакавыя дзверы, апошняя па лесвіцы, прычым яна затрымалася
на лесвічным маршы, пакуль не ўпэўнілася, піто нічога не пагражае чалавечаму жыццю, і толькі потым сышла долу.
—Ах ты нягоднік, — завіскатала Шарлот, ушчаперыўшыся ў Олівера з усяе сілы, прыблізна роўнай сіле даволі дужага мужчыны, які рэгулярна і ўпарта займаецца сабою. — Ах ты маленькі няў-дзяч-ны злос-ны жах-лі-вы сві-нюк!
I адпаведна, вымаўляючы кожны склад, Шарлот з усёй сілы наносіла Оліверуўдары наўцехуўсёй кампаніі.
Кулак у Шарлот зусім не быў лёгкім; аднак, баючыся, што яго будзе недастаткова, каб супакоіць узлаванага Олівера, місіс Саўэрберы кінулася на кухню і ўзяла ўдзел у акцыі, адной рукой трымаючы Олівера, а другой драпаючы яму твар. Пры такім спрыяльным да яго збегу абставінаў Ноэ падняўся з падлогі і пачаў дубасіць Олівера кулакамі па спіне.
Практыкаванне было занадта энергічным, каб працягвацца вельмі доўга. Калі ўся тройца знясілілася і не мела болей імпэту кусаць ды біць, яна павалакла Олівера, які змагаўся ды крычаў, але не скараўся, у каморку, у якой яго і зачынілі. Калі справа была скончаная, місіс Саўэрберы абсунулася ў фатэль і расплакалася.
—Божа, Божа, яна памірае! — закрычала Шарлот. — Ноэ, дарагі, шклянку вады! Хутчэй!
— О Шарлот! — місіс Саўэрберы спрабавала артыкуляваць выразна, нягледзячы на недахоп паветра і лішак халоднай вады, якой Ноэ абліў яе галаву і плечы. — О Шарлот, як добра, што мы дагэтуль не былі забітыя ва ўласных пасцелях!
— Але, сапраўды, — пацвердзіла тая. — Я спадзяюся, што гэта будзе ўрокам гаспадару, каб не браў болей гэтых жахлівых стварэнняў, якім з самай калыскі наканавана быць забойцамі і рабаўнікамі. Бедны Ноэ! Калі я ўвайшла, місіс, ён бьгў ледзьве жывы.
— Бедны ты бедны, — прамовіла місіс Саўэрберы, гледзячы са спачуваннем на інтэрнацкага хлопчыка.
Ноэ, у якога верхні гузік камізэлькі быў дзесьці на ўзроўні макаўкі Оліверавай галавы, у той час як яго абсыпалі воклічамі спачування, цёр далонямі вочы і — выціснуў з сябе колькі слязінак.
— Што рабіць! — ускрыкнула місіс Саўэрберы. — Гаспадара няма дома, у доме няма ніводнага мужчыны, а ён выламае дзверы, не пройдзе і дзесяці хвілін.
Рашучыя атакі Олівера на памянёны кавалак дрэва рабілі такое меркаванне цалкам верагодным.
—Ах, Божа мой! Я не ведаю, місіс... — усклікнула Шарлот. — Можа, паслаць па паліцыянта?
—Або па салдатаў... — прапанаваў містэр Клэйпал.
— He, не трэба, — сказала місіс Саўэрберы, успомніўшы пра Оліверавага старога сябра. — Ноэ, бяжы да містэра Бамбла. Скажы, каб ён неадкладна прыйшоў сюды! Ды не шукай сваёй шапкі! Можаш на бягу трымаць нож лязом да сіняка пад вокам, пухліна пройдзе.
Ноэ не стаў губляць часу на адказ. Ён прыпусціўся як мага, і многія, хто праходзіў міма, дзівіліся на інтэрнацкага хлопчыка, які прабіваўся праз вулічны тлум без шапкі і са сцізорыкам, прыкладзеным да вока.
РАЗДЗЕЛ VII
Пратэст працягваецца
Ноэ Клэйпал ляцеў што было сілы вуліцамі і ні разу не спыніўся, каб аддыхацца, аж пакуль не дабег да брамы працоўні. Тут ён хвіліну памарудзіў, каб набрацца духу на выбух рыданняў і ўражальную сцэну слёз і жахаў. Пастукаўшы ў весніцы, ён апынуўся перад старым жабраком, які адчыніў іх, з такой плаксівай і спалоханай фізіяноміяй, што нават гэты стары, які і ў лепшыя свае часы бачыў вакол сябе толькі маркотныя твары, адхіснуўся, уражаны яго выглядам.
—Што? Што здарылася з хлопчыкам? — прамовіў стары жабрак.
— Містэра Бамбла! Містэра Бамбла! — закрычаў Ноэ, удала падабраўшы інтанацыю роспачы, ды так гучна і ўзрушана,
што крык гэты не толькі дасягнуў вушэй самога містэра Бамбла, які выпадкова знаходзіўся паблізу, але так яго ўстрывожыў, што ён куляй вылецеў на двор без трохкуткі, што ёсць акалічнасцю цікавай і характэрнай, бо сведчыць: нават прыходскі кур’ер, калі ён дзейнічае пад уплывам нечаканага магутнага імпульсу, можа на час страціць кантроль над сабой і забыцца на асабістую годнасць.
— О містэр Бамбл, сэр! — замармытаў Ноэ. — Олівер, сэр... Олівер...
— Што? Што? — уклініўся містэр Бамбл, і ў яго валявых вачах засвяцілася радасць. — Няўжо ўцёк? Ен уцёк, ці не так, Ноэ?
—He, сэр, не. He ўцёк, сэр; ён сапраўдны бандыт! — адказаў Ноэ. — Ён спрабаваў забіць мяне, сэр, а потым спрабаваў забіць Шарлот і гаспадыню. О, як гэта балюча! Я паміраю, сэр!
Тут Ноэ пачаў круціць усім целам, як вугор; яго апанаваў курч, так што містэр Бамбл павінен быў зразумець, што ў выніку гвалтоўнага і крыважэрнага нападу Олівера Твіста ён атрымаў значныя нутраныя пашкоджанні, з-за якіх ён трывае нясцерпныя пакуты.
Калі Ноэ ўбачыў, што навіна, якую ён паведаміў, літаральна спаралізавала містэра Бамбла, ён пастараўся дамагчыся яшчэ болыпага эфекту і стаў крычаць пра свае жахлівыя раны ў дзесяць разоў гучней, чым раней. Заўважыўшы, што праз двор ідзе джэнтльмен у белай камізэльцы, ён залямантаваў яшчэ больш трагічна, бо справядліва палічыў, што будзе вельмі да месца прыцягнуць увагу і выклікаць у названага джэнтльмена раздражненне.
Увага джэнтльмена была неўзабаве прыцягнутая; не зрабіўшы і трох крокаў, ён раззлавана азірнуўся і запытаўся, чаго там вые гэты малы нягоднік і чаму містэр Бамбл не ўзнагародзіць яго чым-небудзь так, каб яго вакальныя практыкаванні былі больш абгрунтаванымі і гучалі натуральна.
— Гэты бедны хлопчык са школы-інтэрната, сэр, — адказаў містэр Бамбл. — Яго ледзьве не забіў — зусім крыху не хапіла, каб забіў — той вісус, Олівер Твіст.