Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

Олівер Твіст

Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
105.69 МБ
— Мова ў вас неабчасаная, мой мілы, але выглядаеце вы на сумленнага і адкрытага чалавека, — прамовіў стары джэнтльмен, наводзячы свае акуляры на кандыдата на атрыманне грошай за Олівера. Пачварная фізіяномія гэтага апошняга сапраўды ме-
ла на сабе таўро жорсткасці. Але суддзя быў напалову сляпы і напалову здзяцінеў, і таму наўрад ці можна было спадзявацца, што ён заўважыць тое, што бачылі іншыя.
— Спадзяюся, што гэта так, сэр, — адказаў містэр Гэмфілд з непрыемнай усмешкай.
— He сумняваюся, што гэта так, сэр, — зазначыў стары джэнтльмен, папраўляючы акуляры на носе і азіраючыся ў пошуках чарнільніцы.
Гэта быў крытычны момант у жыцці Олівера. Калі б чарнільніца была там, дзе яе спадзяваўся знайсці стары джэнтльмен, ён абмакнуў бы ў яе пяро, падпісаў паперу, і Олівера адразу забралі б. Але здарылася, што чарнільніца стаяла пад самым яго носам, так што ён, нават абмацаўшы позіркам увесь стол, яе не знайшоў. У працэсе зацятага пошуку яму надарылася паглядзець проста перад сабой, і яго позірк упаў на бледны і запалоханы твар Олівера Твіста, які, не зважаючы на папераджальныя міны і кухталі Бамбла, глядзеў на пачварную фізіяномію свайго будучага гаспадара з такім выразам боязі ды страху, што гэта не мог не заўважыць нават слепаваты суддзя.
Стары джэнтльмен запыніўся, адклаўубок асадку і перавёў позірк з Олівера на містэра Лімкінза, які з незалежным выглядам заладаваў у нос дозу тытуню.
—Хлопчык мой! — прамовіў стары джэнтльмен, перахіліўшыся цераз стол.
Ад яго голасу Олівер уздрыгнуў. Яму можна было прабачыць гэта, бо словы былі вымаўленыя лагодна, а нязвыклыя гукі палохаюць. Ен затрымцеў і расплакаўся.
—Хлопчык мой! — сказаў стары джэнтльмен. — Ты спалатнеў. Ты выглядаеш спалоханым. Што здарылася?
—Адыдзіце ад яго крыхуўбок, кур’ер! — сказаў другі суддзя. Ён адклаў паперу і з зацікаўленым выглядам сеў ямчэй за сталом. — Ну, хлопчык, скажы нам, што тут за бяда. He бойся.
Олівер упаў на калені і, сцяўшы рукі, пачаў прасіць, каб яго паслалі назад у цёмны пакой, там марылі голадам, білі, нават забілі, калі ім так хочаццца, але не пасылалі яго з гэтым страшным чалавекам.
— Вось табе і маеш! — усклікнуў містэр Бамбл, пафасна ўзнёсшы рукі і вочы ўгору. — Вось табе і маеш! Бачыў я падступных і сапсаваных сірот, але з іх усіх ты, Олівер, самы нахабны.
— Трымайце язык за зубамі, кур’ер, — сказаў другі стары джэнтльмен, калі містэр Бамбл сфармуляваў гэтае дакладнае азначэнне.
— Прашу вашу міласць дараваць мне, — прамовіў містэр Бамбл, — ці вы, ваша міласць, звярталіся да мяне?
—Да вас. Трымайце язык за зубамі.
Містэра Бамбла ад здзіўлення бы паралюш схапіў. Прыходскаму кур’еру загадалі трымаць язык за зубамі! Дык гэта ж парушэнне ўсялякіх этычных нормаў!
Стары джэнтльмен у чарапахавых акулярах паглядзеў на свайго кампаньёна. Той кіўнуў галавой.
—Мы не падпішам гэтую дамову, — сказаў стары джэнтльмен, адкідваючы кавалак пергаменту ўбок.
—Я спадзяюся, — заікаючыся, прамовіў містэр Лімкінз, — я спадзяюся, што, грунтуючыся толькі на выказваннях дзіцяці, нічым не падмацаваных, суддзі не зробяць высновы, што прыходскія ўлады вінаватыя ў якіхсьці благіх учынках.
—У абавязкі суддзяў не ўваходзіць рабіць якія-небудзь высновы па гэтай справе, — абрэзаў яго другі суддзя. — Забірайце дзіця назад у працоўню і абыходзьцеся з ім як належыць. Здаецца, яно мае ў гэтым патрэбу.
Тым жа вечарам джэнтльмен у белай камізэльцы катэгарычна заявіў, што Олівера не толькі павесяць, але і прыцягнуць да месца пакарання волакам ды чацвяртуюць. Містэр Бамбл з пануратаямнічым выглядам матлянуў галавой і пажадаў Оліверу, каб той нарэшце схіліўся да дабра. Містэр Гэмфілд на гэта адказаў, што жадае, каб той трапіў яму ў рукі; гэта было кардынальнае разыходжанне з пажаданнем кур’ера. Хоць камінар амаль ва ўсім з ім пагаджаўся.
Назаўтра ўранні людзі зноў даведаліся, што Олівера здаюць у вучні і што кожнаму, хто захоча ім валодаць, будуць заплачаныя пяць фунтаў стэрлінгаў.
РАЗДЗЕЛ IV
Олівер, атрымаўшы магчымасць уладкавацца ў іншым месцы, робіць свой першы крок у людскую супольнасць
Калі ў багатай сям’і маладому чалавеку не могуць забяспечыць выгаднай пасады, калі ён не атрымлівае перспектывы згодна з тастаментам, купчай — яго выпраўляюць у далёкае падарожжа па моры. Гэта досыць пашыраны звычай.
Рада, узяўшы сабе за ўзор такую мудрую завядзёнку, стала абмяркоўваць, ці не варта было б уладкаваць Олівера на якінебудзь невялічкі гандлёвы карабель, прыпісаны да цудоўнага порта з пошасцямі і паморкамі. Меркавалася, што гэта было б для яго найлепш, бо рабілася верагодным, што аднойчы пасля абеду шкіпер у гуллівым настроі заб’е яго да смерці або праломіць яму галаву жалезным шкворнем. Агульнавядома, што і гэта, і тое ёсць улюбёным ды распаўсюджаным баўленнем часу для такіх джэнтльменаў. Чым болып абмяркоўвалася справа, тым больш пераваг такога яе развязання адкрывалася перад радай, так што яна прыйшла да высновы, што адзіным шляхам эфектыўнай дапамогі Оліверу будзе неадкладна паслаць яго юнгам на мора.
Містэру Бамблу даручылі нагледзець якога-небудзь капітана або каго-небудзь яшчэ, хто ўзяў бы юнгу без родзічаў і сяброў. Кур’ер якраз вяртаўся, каб паведаміць у працоўні пра сваю місію, і тут каля брамы яму, як пакліканы, сустрэўся не хто іншы, як містэр Саўэрберы, прыходскі трунар.
Містэр Саўэрберы быў высокі, кашчавы, але з масіўным касцяком чалавек, апрануты ў ношаны чорны касцюм, зацыраваныя бумазейныя панчохі такога ж колеру і такія самыя чаравікі. Яго твар ад прыроды не мог несці на сабе адбітку весялосці, аднак увогуле містэр Саўэрберы не быў пазбаўлены пачуцця прафесійнага гумару. Яго хада была пругкая, а твар меў выраз шчырага задавальнення. I вось ён наблізіўся да містэра Бамбла і сардэчна паціснуў яму руку.
—Я зняў мерку з дзвюх кабет, што памерлі гэтай ноччу, — сказаў трунар.
— Вы станеце багацеем, містэр Саўэрберы, — адказаў кур’ер, засоўваючы вялікі і ўказальны пальцы ў прапанаваную трунаром тытунніцу, зробленую ў форме вельмі маленькай фірмовай труны. — Кажу вам, вы станеце багацеем, містэр Саўэрберы! — паўтарыў містэр Бамбл, прыязна паляпваючы трунара кульбай па плячы.
— Вы думаеце? — прамовіў трунар такім тонам, нібыта ён напалову згаджаўся з думкай, а напалову аспрэчваў яе. — Прызначаныя радай кошты за труны занадта нізкія, містэр Бамбл.
—Якія труны, такія і... — адказаў кур’ер, дазволіўшы сабе ў выразе твару якраз столькі весялосці, колькі гэта можа дазволіць сабе высокапастаўленая асоба.
Містэра Саўэрберы гэта вельмі развесяліла. Так яно і мела быць, і ён доўга, без перапынку смяяўся.
—Але, але, містэр Бамбл, — прамовіў ён нарэшце. — Няма сумніву, што з тае пары, як увялі новую сістэму харчавання, труны зрабіліся вузейшымі і ніжэйшымі, чым раней. Але ж і мы мусім мець нейкі прыбытак, містэр Бамбл! Даспелая драўніна дарагая, сэр, а жалезныя ручкі давозяць каналам аж з Бірмінгема.
— Праўда, праўда, — сказаў містэр Бамбл, — кожнае рамяство патрабуе выдаткаў. Прыбытак у межах закону, зразумела, магчымы.
— Зразумела, — пацвердзіў трунар, — і калі я не атрымаю прыбытку па тым ці іншым асобным артыкуле, дык урэшце ўсё роўна вазьму сваё, хі-хі-хі!
— Чыстая праўда, — пацвердзіў містэр Бамбл.
—Хоць мушу сказаць... — працягваў трунар, падсумоўваючы назіранні, перапыненыя кур’ерам, — хоць мушу сказаць, містэр Бамбл. што я не магу не назваць аднае вельмі вялікае нявыкруткі: тоўстыя людзі паміраюць найчасцей. Тыя, хто жыў няблага і плаціў падаткі шмат гадоў, трапіўшы ў працоўню, паміраюць першымі, і мушу сказаць вам, містэр Бамбл, што тры ці чатыры цалі звыш калькуляцыі — гэта вялікая дзірка ў прыбытку, асабліва калі ў цябе на ўтрыманні сям’я.
Містэр Саўэрберы вымавіў гэтыя словы з абурэннем; містэр Бамбл адчуў, што сказанае нейкім чынам можа негатыўна за-

крануць гонар прыходскае ўлады, і вырашыў, што пара змяніць тэму размовы. Паколькі ў галаве яго дамінаваў Олівер Твіст, то ён звярнуўся менавіта да гэтай тэмы.
— Між іншым, — сказаў містэр Бамбл, — ці ведаеце вы кагонебудзь, хто шукаў бы сабе хлопчыка, га? Прыходскага вучня, які цяпер павіс на прыходзе, як жоран, так бы мовіць, на прыходскай шыі. На выгадных умовах, містэр Саўэрберы, на выгадных умовах!
Пры гэтых словах містэр Бамбл прыклаўся кульбай да абвесткі, што віселаўяго над галавою, і тры разы выразна стукнуў па словах «5 фунтаў», якія былі набраныя раманскім шрыфтам загалоўнымі літарамі гіганцкага памеру.
—А Божа ж мой! — усклікнуў трунар, беручы містэра Бамбла за крысо яго абшытага залатым галуном шыняля. — Гэта ж якраз тая рэч, пра якую я хацеў пагаварыць з вамі. Вы ведаеце... Містэр Бамбл, што ў вас за цудоўны, элегантны гузік! I як я яго не заўважаў да гэтага часу?
—Але, згодны, гузік досыць паглядны, — ганарліва адказаў кур’ер, гледзячы зверху ўніз на вялікія бронзавыя гузікі, што ўпрыгожвалі ягоны шынель. — Адбітак той самы, што на прыходскай пячатцы: добры самарыцянін, які лякуе хворага і нямоглага. Прыходская рада падаравала мне гэты шынель на Новы год, містэр Саўэрберы. Помню, першы раз апрануў яго, каб быць сведкам на судовым разбіральніцтве па справе таго гандляра, які збанкрутаваў і замерз апоўначы перад дзвярыма.
— Прыгадваю, — адказаў трунар. — Прысяжныя вынеслі прысуд: «Памёр ад уздзеяння холаду і ад нястачы сродкаў, неабходных для падтрымання жыцця».
Кур’ер кіўнуў галавой.
—I яшчэ, — працягваў трунар, — здаецца, яны вынеслі асобае вызначэнне, дадаўшы колькі слоў, што быццам калі чыноўнік, які наглядае за справамі бедных...
—Абы-што! Лухта! — перапыніў яго кур’ер. — Каб рада слухала пра тое, што балбочуць гэтыя ідыёты прысяжныя, у іх справы было б рабіць не перарабіць.
— Вельмі слупіна вы кажаце, — падхапіўтрунар, — што праўда, тое праўда.
— Прысяжныя, — працягваў містэр Бамбл, моцна сціскаючы кульбу, што заўсёды сведчыла пра яго ўзрушанасць, — прысяжныя — гэта нягоднікі, блазнюкі і невукі!
—Абсалютная праўда, сэр, — пацвердзіў трунар.
— Яны разбіраюцца ў філасофіі ды ў палітычнай эканоміі роўна вось гэтулькі, — і кур’ер з пагардай пстрыкнуў пальцамі.
— He болей, — падтакнуў трунар.
—Я пагарджаю імі! — усклікнуў кур’ер, пачырванеўшы тварам.