Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

Олівер Твіст

Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
105.69 МБ
Асёл быў у стане глыбокай задуменнасці і думаў наконт таго, ці пачастуюць яго адной-дзвюма качарыжкамі пасля таго, як ён пазбавіцца ад двух мяхоў сажы, якімі быў нагружаны маленькі вазок; такім чынам, не зважаючы на каманду, ён працягваў трухаць наперад.
Містэр Гэмфілд пачаў сыпаць праклёны на асла ўвогуле, але больш на яго вочы, потым дагнаў яго і нанёс яму жахлівы ўдар па галаве, ад якога, напэўна, раскалоўся б любы іншы чэрап, акрамя аслінага. Потым ён, ухапіўшыся за аброць, моцна тузануў за яе, каб ласкава нагадаць жывёліне, што яна не сама сабе гаспадар, і гэткім чынам завярнуў назад. Пасля ён яшчэ раз улупіў аслу па
галаве, каб замацаваць навуку. Закончыўшы гэтыя падрыхтоўчыя захады, ён пайшоў да брамы чытаць абвестку.
Каля брамы, заклаўшы рукі за спіну, стаяў джэнтльмен у белай камізэльцы, які толькі што выказаў некалькі глыбокіх думак на пасяджэнні рады. Будучы сведкам маленькай спрэчкі паміж містэрам Гэмфілдам і аслом, ён пачаў весела ўсміхацца, калі той падышоў чытаць абвестку, бо адразу зразумеў, што містэр Гэмфілд якраз такі гаспадар, які патрэбны Оліверу Твісту. Прачытаўшы паперу, містэр Гэмфілд таксама ўсміхнуўся, бо пяць фунтаў былі якраз неабходнай яму сумай; што да хлопчыка, які быў даважкам, дык містэр Гэмфілд, ведаючы рацыён працоўняў, не сумняваўся, што той будзе досыць мініятурным узорам чалавечае прыроды, рыхтык для чысткі комінаў. Таму ён зноў па складах прачытаў абвестку да канца і потым, у знак пашаны даткнуўшыся да сваёй футравай шапкі, звярнуўся да джэнтльменаў белай камізэльцы.
— Еты хлопчык, сэр, якога прыход хоча аддаць на вывучку... — пачаў містэр Гэмфілд.
—Менавіта так, даражэнькі, — з паблажлівай усмешкай азваўся джэнтльмен у белай камізэльцы. — Дык што?
— Калі б прыход хацеў, каб ён вывучыўся файнаму і даходнаму рамяству камінара, — працягваў містэр Гэмфілд, — дак мне патрэбен вучань, і я хочу яго ўзяць.
— Зайдзіце, — сказаў джэнтльмен у белай камізэльцы.
Містэр Гэмфілд крыху памарудзіў і пасля яшчэ раз улупіў аслу па галаве ды тузануў за цуглі, каб той не ўцёк без гаспадара, а потым пайшоў следам за джэнтльменам у белай камізэльцы ў той пакой, дзе Олівер упершыню ўбачыў гэтага джэнтльмена.
—Гэта гідкая праца, — заўважыў містэр Лімкінз, калі Гэмфілд паўтарыў сваю прапанову.
—Здаралася, што хлопчыкі задушваліся ў комінах, — сказаў другі джэнтльмен.
—To ж бо мачылі салому ў вадзе перш чым патпаліць. Ад eTa­ra тока дым каромыслам, а вагню — ні на грош! А от ад дыму дак толку ніякага, каб прымусіць хлапца вылезці, бо ад дыму ён толькі ўчадзее і засне, а яму тока таго і трэба. Жэнтальмены,
яны ж такія лайдакі ўпартыя, і няма нічога лепш за агонь, каб прымусіць гэтых гіцляў павылазіць з коміна як мага хутчэй. Ета што ні кажы, па-людзку, бо нават калі яны засядуць у коміне, а ім падсмажыш пяткі, дак яны аж са скуры вылузваюцца, каб вызваліцца хутчэй.
Такое тлумачэнне вельмі забавіла джэнтльмена ў белай камізэльцы, але гэтая весялосць вельмі хутка згасла пад паглядам містэра Лімкінза. Пасля рада пастанавіла сцісла абмеркаваць справу ў сваім коле, аднак гаварылі так ціха, што, акрамя слоў «скарачэнне выдаткаў», «добра адаб’ецца на балансе», «надрукуем спарваздачу», нічога не было чуваць. Ды і гэтыя словы былі чутны толькі таму, што іх паўтаралі шмат разоў і з вялікім пафасам.
Нарэшце шэпт заціх, і пасля таго, як чальцы рады селі на свае месцы, прыняўшы зноўку свой ранейшы паважны выгляд, містэр Лімкінз прамовіў:
— Мы абмеркавалі вашу прапанову, і мы не пагаджаемся з ёю.
— Рашуча не пагаджаемся, — сказаў джэнтльмен у белай камізэльцы.
—Адназначна не пагаджаемся, — дадалі іншыя чальцы рады.
Містэру Гэмфілду ўжо выпадала пацярпець ад абвінавачванняў у тым, што ён забіў трох ці чатырох хлопчыкаў, таму яму раптам прыйшло ў галаву, што чальцы рады праз нейкі незразумелы бзік надумалі, што гэтыя пабочныя абставіны мусяць паўплываць на іх рашэнне.
Гэта зусім не было падобна да іх манеры працаваць, але пакуль што, не хочучы асабліва ажьгўляць старыя чуткі, ён пакамечыў у руках шапку і павольна адышоў ад стала.
—Дак вы не згодныя, жэнтальмены? — спытаў містэр Гэмфілд, затрымаўшыся каля дзвярэй.
— He згодныя, — сказаў містэр Лімкінз, — праца ваша гэткая кепская, што мы мяркуем, што вы павінны атрымаць выплату крыху меншую, чым пазначана ў нашай абвестцы.
Фізіяномія містэра Гэмфілда прасвятлела, ён хуткімі крокамі вярнуўся да стала і запытаўся:
— А колькі б вам не было шкада, жэнтальмены? Ну! He крыўдзіце беднавачалавека! Колькі дасцё?
—Па мне, дык трох фунтаў дзесяці пенсаў было б досыць, — сказаў містэр Лімкінз.
— На дзесяць пенсаў перабольшана, — сказаў джэнтльмен у белай камізэльцы.
—Ану, давайце пагодзімся на чтырох фунтах, жэнтальмэны. Давайце: чтыры фунты, і вы пазбавіцеся ад яво вельмі выгадна. Га?
— Тры фунты дзесяць, — упарта паўтарыў містэр Лімкінз.
— Паслухайце! Давайце падзелім розніцу папалам, — прапанаваў Гэмфілд. — Тры фунты пятнаццаць.
—He дадам ані фартынга, — гэткі цвёрды быў адказ містэра Лімкінза.
— Вы жах як мяне крыўдзіце, — няўпэўнена прамовіў містэр Гэмфілд.
—Ну, гэта ўжо лухта! — сказаў джэнтльмен у белай камізэльцы. — Ён заслугоўвае, каб яго ўзялі без аніякае выплаты. Забірайце вы яго, неразумны вы чалавек! Гэта хлопчык што трэба. Час ад часу яго трэба цверазіць кіем. Гэта пойдзе яму на карысць. Яго ўтрыманне не будзе каштаваць залішне многа, бо яго не перакармілі ані разу з дня яго народзінаў. Ха-ха-ха!
Містэр Гэмфілд кінуў хітры пагляд на тых, хто сядзеў за сталом, і, заўважыўшы, што яны ўсміхаюцца, паступова сам наважыўся на ўсмешку. Гешэфт адбыўся. Містэру Бамблу неадкладна загадалі ў той жа дзень даставіць Олівера з неабходнымі дакументамі да суддзі на подпіс і зацвярджэнне.
Дзеля выканання гэтага рашэння маленькага Олівера, вельмі здзіўленага, выпусцілі з-пад замка і загадалі яму апрануць чыстую кашулю. Ён ледзьве паспеў зрабіць гэтае нязвыклае гімнастычнае практыкаванне, як містэр Бамбл асабіста прынёс яму місачку кашы і святочныя дзве з паловай унцыі хлеба. Гэтае відовішча зусім выбіла Олівера з каляіны. Ён вельмі жаласна заплакаў, небеспадстаўна падумаўшы, што рада пастанавіла дзеля нейкай карысці забіць яго — інакш навошта яны пачалі адкормліваць яго такім чынам?
— Олівер, не плач, a то вочы пачырванеюць. Лепш з’ядай усё і будзь удзячны, — сказаў містэр Бамбл з унушальнай пыхай. Цябе збіраюцца аддаць у вучні да аднаго чалавека.
—У вучні, сэр! — усклікнуў хлопчык, увесь дрыжучы.
— Ага, Олівер, — пацвердзіў містэр Бамбл. — Добрыя міласэрныя джэнтльмены, якія шмат у чым замяняюць табе бацькоў, якіх у цябе няма, збіраюцца аддаць цябе ў вучні, уладкаваць цябе ў жыцці, зрабіць з цябе чалавека, хоць выдаткі для прыхода складаюць тры фунты дзесяць пенсаў — падумай толькі, тры дзесяць! — семдзясят шылінгаў — сто сорак пенсаў! I ўсё гэта ніцаму бязбацькавічу, якога ніхто не можа палюбіць!
Калі містэр Бамбл перапыніўся, каб набраць паветра, бо прамовіў ён усё гэта жахлівым голасам, слёзы адна за адной пабеглі па шчаках беднага дзіцяці, і Олівер горка зарыдаў.
— Годзе, — ужо менш пыхліва сказаў містэр Бамбл, бо яму прыемна было бачыць, якое ўражанне робіць ягонае красамоўства, — досыць, Олівер! Вытры вочы крысом сурдута і не плач у капіу. Гэта ж толькі дурні так робяць.
Сапраўды, вады ў кашы і так не бракавала.
Па дарозе да суддзі містэр Бамбл падвучваў Олівера, што ён мусіць рабіць адно — выглядаць шчаслівым, і калі джэтльмен запытае, ці хоча ён ісці ў вучні, адказаць, што напраўду вельмі хоча. Олівер паабяцаў выканаць абедзве інструкцыі, тым больш што містэр Бамбл даў зразумець, што калі не будзе выкананая хоць адна, то дабра чакаць не варта. Калі яны прыйшлі да суддзі, Олівера зачынілі аднаго ў маленькім пакойчыку і загадалі чакаць, пакуль містэр Бамбл яго не пакліча.
Тут хлопчык быў з паўгадзіны. Сэрца ў яго калацілася. Калі гэты час прайшоў, містэр Бамбл прасунуў у дзверы галаву, ужо не ўпрыгожаную трохкуткай, і гучна прамовіў:
—Ну, Олівер, мой мілы, хадзем да джэнтльменаў.
Сказаўшы гэта, ён зрабіў змрочны і пагрозлівы твар і ціха дадаў:
— Памятай пра тое, што я табе сказаў, малы паскуднік!
Такая супярэчлівая манера збівала з панталыку, і Олівер прастадушна зазірнуў містэру Бамблу ў твар, але гэты джэнтльмен прадухіліў магчымыя выказванні, хутка завёўшы Олівера ў сумежны пакой, дзверы ў які былі адчыненыя. Пакой быў прасторны, з вялікім акном. За сталом сядзелі два старыя
джэнтльмены ў напудраных парыках. Адзін з іх чытаў газету, у той час як другі з дапамогай акуляраў у чарапахавай аправе вывучаў кавалак пергаменту, што ляжаў перад ім. 3 аднаго боку перад сталом стаяў містэр Лімкінз, з другога — містэр Гэмфілд, які адмыслова для наведвання памыў твар. Па пакоі хадзілі яшчэ два ці тры дзядзькі досыць грубага выгляду ў высокіх ботах.
Стары джэнтльмен, што чытаў пергамент, мала-памалу заснуў. Узнікла невялікая паўза. Нарэшце містэр Бамбл выставіў Олівера перад сталом.
—Вось ён, той хлопчык, ваша міласць, — сказаў містэр Бамбл.
Стары джэнтльмен, які чытаў газету, на хвілю падняў галаву і торгнуў другога старога джэнтльмена за рукаў. Той прачнуўся.
—Ах, дык гэта той хлопчык! — прамовіў стары джэнтльмен.
—Ен гэта, ён, — адказаў містэр Бамбл. — Пакланіся суддзі, мілы. Олівер ачомаўся ад здранцвення і зрабіў вельмі нізкі паклон. Утаропіўшыся ў парык суддзі, ён раздумваў, ці сапраўды ўсе чальцы рады нараджаюцца з такімі абсыпанымі белым пылам валасамі і ці з гэтай нагоды яны адразу становяцца чальцамі рады.
—Добра, — прамовіў стары джэнтльмен, — мяркую, што яму падабаецца чысціць коміны?
—Ен вельмі любіць гэты занятак, — адказаў містэр Бамбл, цішком даючы Оліверу лёгкага кухталя, каб той ведаў, што тут лепш не пярэчыць.
— I ён будзе камінаром, ці не так? — дапытваўся стары джэнтльмен.
— Калі б яго заўтра прымусілі займацца нейкай іншай прафесіяй, дык ён адразу ўцёк бы, ваша міласць, — даў адказ містэр Бамбл.
—А гэты чалавек што, будзе ягоным настаўнікам? Вы, сэр, ці будзеце вы абыходзіцца з ім па-людску, карміць там, паіць... і ўсё, што належыць, ці не так? — сказаў стары джэнтльмен.
—Раз гавару што буду то буду, — зацята адказаў містэр Гэмфілд.