Олівер Твіст
Чарльз Дыкенс
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
—Адчыніш ты там дзверы ці не? — прамовіў голас таго, хто нагамі калаціў у дзверы.
—Ужо адчыняю, сэр, — адказваў Олівер, скідваючы ланцужок і паварочваючы ключ.
—Гэта ты будзеш новым служкам, га? — сказаў голас праз замочную адтуліну.
—Так, сэр, — адказаў Олівер.
—Колькі табе гадоў? — дапытваўся голас.
—Дзесяць, сэр, — адказаў Олівер.
—Але ж ты ў мяне і заробіш, калі я ўвайду, — сказаў голас, — успомніш мае словы, шчанюк прыходскі! — і пасля гэтай зваблівай абяцанкі голас перайшоў на свіст.
Олівер занадта часта быў аб’ектам аперацыі, якую толькі што так выразна азначылі, каб сумнявацца, што той, каму належыць
голас, самым пэўным чынам выканае пагрозу. Ён дрыготкай рукою адвёў засаўку і адчыніў дзверы.
Секунду ці дзве Олівер аглядваў вуліцу, зірнуў налева, направа, агледзеў тратуар насупраць, мяркуючы, што невядомы, які гаварыў да яго праз замочную адтуліну, адышоўся на пару крокаў, каб сагрэцца. Але ён не бачыў паблізу нікога, акрамя большага хлопчыка з прытулку, які сядзеў перад домам на шулі і еў бутэрброд, разразаючы яго сцізорыкам на кавалкі велічынёй з ягоны рот і жвава заглынаючы іх.
— Прашу прабачыць, сэр, — сказаў Олівер нарэшце, упэўніўшыся, што нікога больш не было, — гэта вы грукалі?
— Гэта я малаціў, — адказаў інтэрнатаўскі.
— Вам патрэбная труна, сэр? — шчыра запытаў Олівер.
Тут інтэрнатаўскі зрабіўся страшэнна злосным і сказаў, што Оліверу самому неўзабаве спатрэбіцца такая штука, калі ён будзе наразаць такія жарты са старэйшымі.
—А ці ведаеш ты, шчанё прыходскае, хто я такі? — прамовіў далей інтэрнатаўскі, злазячы з шулы.
— He, сэр, — адказаў Олівер.
— Я містэр Ноэ Клэйпал, — сказаў інтэрнатаўскі, — і ты падпарадкоўваешся мне. Адчыні аканіцы, хайча ты малая лайдачая!
Сказаўшы гэта, містэр Клэйпал паддаў Оліверу нагой пад зад і з вялікай годнасцю увайшоў у краму. Галавастаму таўсматаму падлетку з вузкімі вачыма і тупым выразам твару пры любых абставінах цяжка захоўваць годны выгляд, тым больш калі да гэтых прывабных рысаў дадаюцца чырвоны нос і жоўтыя кароткія нагавіцы.
Олівер, апусціўшы аканіцы, паспрабаваў перанесці адну з іх у закутак за домам, дзе яны стаялі ўдзень. Хістаючыся пад цяжарам, ён разбіў шыбу. Ноэ, запэўніўшы, што мала яму не будзе, міласціва дапамог яму. Неўзабаве зверху спусцілася місіс Саўэрберы, і Олівер, як гэта прадказаў Ноэ, зарабіў, а потым пайшоў з гэтым маладым джэнтльменам снедаць.
— Ідзі бліжэй да агню, Ноэ, — сказала Шарлот. — Я адшкадавала табе ад сняданка гаспадароў файны кавалачак вяндліны.
Олівер, зачыні за містэрам Клэйпалам дзверы і вазьмі сабе тое, што я паклала на накрыўку рондаля. Вось твая гарбата. Бяры ўсё вунь на тую скрынку ды еш хутчэй, бо хутка ты будзеш патрэбны ў краме. Чуеш ці не?
— Чуеш, шчанюк? — сказаў Ноэ Клэйпал.
— Божа, Ноэ, — сказала Шарлот, — ну і дзівак з цябе! Чаму ты не пакінеш хлопца ў спакоі?
—Пакінеш у спакоі! — паўтарыў Ноэ. — Яго і так усе дапраўды пакінулі ў спакоі. Hi бацька, ні маці ані ў чым не абцяжарваюць яго. Усе родзічы пакінулі яго, каб ён ішоў сваёй дарогай. Ці не так, Шарлот? Хі-хі-хі! Гы-гы-гы!
— Ну і дзівак з цябе! — адгукнулася Шарлот і шчыра засмяяялася. Услед за ёй засмяяўся і Ноэ, пасля чаго абое з пагардай паглядзелі на беднага Олівера Твіста, які, дрыжучы, сядзеў на скрынцы ў халодным кутку пакоя і еў смярдзючыя аб’едкі, пакінутыя адмыслова для яго.
Ноэ быў інтэрнацкім хлопчыкам, а не сіратой з працоўні. Ен не быў байструком, мог прасачыць увесь свой радавод ад бацькоў, якія жылі ў нястачах. Маці ягоная была прачка, а бацька — п’янтос-салдат на драўлянай назе. з дзённай пенсіяй у два пенсы з паловай і яшчэ нейкай невытлумачальнай драбніцай. Служкі з лавак па суседству даўно ўжо мелі звычку прылюдна дражніць Ноэ ганебнымі мянушкамі накшталт «скураны», «інтэрнацкі» і гэтак далей. I Ноэ трываў гэта, не адказваючы. Але нарэшце лёс паслаў яму бязбацькавіча, дзіця без роду і племя, на якога нават самы нікчэмны чалавек мог з пагардай паказаць пальцам, і Ноэ адыгрываўся на ім аж цераз верх. Гэта дае спажыву для разваг. Гэта паказвае нам, якой часам дзіўпай рэччу можа быць чалавечая прырода і як адны і тыя самыя прыемныя якасці развіваюцца і ў вытанчанага лорда, і ў бруднага хлопчыка з прытулку.
Прайшло тыдні тры, а можа, месяц з таго часу, як Олівер пачаў жыць у трунара. Містэр і місіс Саўэрберы, зачыніўшы краму, вячэралі ў маленькай гасцёўні ў задняй частцы дома. I тут містэр Саўэрберы, колькі разоў выразна зірнуўшы на сваю жонку, сказаў:
— Мая дарагая...
Ён збіраўся сказаць нешта яшчэ, але місіс Саўэрберы кінула на яго такі непрыхільны позірк, што ён запнуўся.
— Ну? — з выклікам перапытала місіс Саўэрберы.
— Нічога, мая дарагая, нічога, — сказаў містэр Саўэрберы.
—Ах ты, вылюдак! — сказала місіс Саўэрберы.
— Не-не, мая дарагая, — ціхмяна азваўся містэр Саўэрберы. — Я падумаў, што ты не захочаш слухаць. Мая дарагая. Я толькі збіраўся сказаць...
—Ах, толькі не кажы, што ты збіраўся мне сказаць, — уставіла місіс Саўэрберы. — Я ж ніхто. Малю, не звяртайся да мяне па раду. He хачу ведаць тваіх сакрэтаў.
Сказаўшы гэта, місіс Саўэрберы істэрычна засмяялася, што абяцала сур’ёзныя наступствы.
—Але ж, мая дарагая, — сказаў містэр Саўэрберы, — я толькі хацеў пачуць тваё меркаванне.
— He, не пытайся ў мяне, — раздражнёна запярэчыла місіс Саўэрберы. — Пытайся ў каго-небудзь іншага.
Зноў пачуўся яе істэрычны смех, які надта спалохаў містэра Саўэрберы.
Такая надта распаўсюджаная і вельмі эфектыўная методыка ўзаемінаў у шлюбе. Містэр Саўэрберы адразу быў прьгмушаны як асаблівую міласць прасіць місіс Саўэрберы пра мажлівасць выказаць тое, што місіс Саўэрберы сама вельмі хацела пачуць. Пасля нядоўгай, з тры чвэрці гадзіны, спрэчкі дазвол быў міласціва дадзены.
—Гэта толькі ўсяго наконт малога Твіста, мая дарагая, — сказаў містэр Саўэрберы. — Ен вельмі паглядны хлопчык.
— Яно і не дзіва, бо есць ён як мае быць, — заўважыла лэдзі.
—У яго вельмі цікавы меланхалічны выраз твару, мая дарагая, — працягваў містэр Саўэрберы. — Ён быў бы выдатным нямым плакалыпчыкам.
Місіс Саўэрберы здзіўлена паглядзела на мужа. Містэр Саўэрберы перахапіў позірк і, не чакаючы пярэчанняў з боку добрай лэдзі, працягваў:
—Я не маю на ўвазе сталую працу па пахаванні дарослых, a толькі пахаванне дзяцей. Гэта было б нешта новае і цікавае —
мець нямога плакалыпчыка адпаведнага росту і ўзросту. Можаш быць пэўная, эфект будзе самы бліскучы.
Місіс Саўэрберы, якая мела добры густ у справе пахавання, была ўражаная навізною ідэі, але выказаць гэта значыла ў існых абставінах прынізіць сваю годнасць, і таму яна досыць рэзка запытала, чаму такая відавочная ідэя не прыйшла містэру Саўэрберы ў галаву раней. Той зусім слушна вытлумачыў яе выпад як згоду на прапанову. На месцы было вырашана адразу пасвяціць Олівера ў таямніцы рамяства і ўзяць яго на пахаванне пры першай нагодзе.
Нагода не прымусіла сябе доўга чакаць. Наступным ранкам, праз паўгадзіны пасля снядання, у краму ўвайшоў містэр Бамбл. Прыпёршы сваю кульбу да прылаўка, ён дастаў вялікі скураны гаманец, адкуль выняў нейкую цыдулку і працягнуў яе містэру Саўэрберы.
—Так-так-так! — сказаў трунар, прабягаючы тэкст з прасветленым тварам. — Замова на дамавіну, га?
— Спярша на дамавіну, а потым на пахаванне за кошт прыхода, — адказаў містэр Бамбл, зашпільваючы раменьчык скуранога гаманца, гэткага ж таўсматага, як і яго ўладальнік.
— Бэйтан? — прамовіў трунар, пераводзячы пагляд з цыдулкі на містэра Бамбла. — Ніколі не чуў гэтага прозвішча.
—Упартыя людзі, містэр Саўэрберы, вельмі ўпартыя. Да Taro ж, баюся, сэр, яшчэ і ганарыстыя.
— Ганарыстыя, кажаце? — усклікнуў трунар з пагардлівай усмешкай. — Ну, гэта ўжо занадта.
— О, гэта агідна, — адказаў кур’ер. — Амаральна гэта, вось!
—Так, — згадзіўся трунар.
— Мы даведаліся пра гэтую сям’ю толькі ўвечары тры дні таму, — сказаў кур’ер, — ды і тое, мы не даведаліся б нічога, калі б не жанчына, якая жыве ў адным з імі доме і якая звярнулася дзеля іх у прыходскі камітэт, каб прыслалі прыходскага лекара паглядзець жанчыну, бо ёй нібыта было вельмі кепска. Лекар якраз быўзапрошаны на абед, але яго вучань, кемлівы хлапчына, адразу паслаў ім лекі ў бляшаначцы з-пад ваксы.
— Вось гэта аператыўнасць, — зазначыў трунар.
— I праўда, аператыўнасць! — адказаў кур’ер. — Але што ў выніку? Якія былі няўдзячныя паводзіны гэтых бунтаўшчыкоў, сэр? А як жа, муж прыслаў сказаць, што лекі не ад той хваробы, на якую хварэе яго жонка, і таму яна нібыта не будзе іх прымаць. Вы паслухайце, сказала, што не будзе прымаць, сэр! Добрыя, моцныя, гаючыя лекі, якія з добрым вынікам давалі ўсяго тыдзень таму двум ірландскім рабочым, аднаму вугальшчыку! Паслалі за так, у бляшаначцы з-пад ваксы — і ён пасылае перадаць, што яна не будзе іх прымаць, сэр.
Калі агіднасць учынка была ўсвядомленая містэрам Бамблам напоўніцу, ён выцяў кульбай па прылаўку і пачырванеў ад раздражнення.
—Ага, — сказаў трунар. — Мне ніколі ў голаву...
— Вядома ж, ніколі не прыйшло б, сэр! — усклікнуў кур’ер. — Ніколі нікому ні за што не прыйшло б, але цяпер яна памерла, і мы мусім хаваць яе. Такое распараджэнне, і чым хутчэй гэта будзе зроблена, тым лепш.
Сказаўшы гэта, містэр Бамбл у запале прыходскага шаленства нацягнуў сваю трохкутку на ліхі бок і выскачыў з крамы.
— Вось, Олівер, ён так раззлаваўся, што забыўся нават спытацца пра цябе, — сказаў містэр Саўэрберы, гледзячы, як кур’ер шыбуе ўніз па вуліцы.
— Сапраўды, сэр, — адказаў Олівер, які ў час наведвання трымаўся па-за полем зроку і ўвесь дрыжаў адно пры гуку Бамблавага голаса.
Аднак ён рабіў дарэмныя высілкі пазбегнуць кур’еравых вачэй, бо гэты службовец, на якога вельмі моцнае ўражанне зрабіла прадказанне джэнтльмена ў белай камізэльцы, прытрымліваўся думкі, што цяпер, калі трунар узяў Олівера на выпрабавальны тэрмін, пра яго лепш памаўчаць, пакуль не будзе падпісаная сямігадовая дамова, такім чынам не будзе зліквідаваная эфектыўна і легальна небяспека ягонага вяртання на ўтрыманне прыхода.
—Добра, — сказаў трунар, насоўваючы капялюш. — Чым хутчэй справа будзе зробленая, тым лепш. Ноэ, прасачы за крамай. Олівер, надзявай шапку і хадзем са мной.