Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

Олівер Твіст

Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
105.69 МБ
3 гэтымі словамі шаноўная старая лэдзі паспяшалася назад у гасцёўню, села на канапу і расплакалася. За гэты час дзяўчына, якая не была такой чуллівай, паднялася была ўверх па лесвіцы
і цяпер вярнулася з запрашэннем прайсці наверх, што містэр Бамбл не прамарудзіў зрабіць.
Яго прывялі ў маленькі кабінет у задняй частцы дома, дзе за сталом з графінамі і шклянкамі сядзелі містэр Браўнлоў і яго сябар містэр Грымуіг. Апошні джэнтльмен адразу пачаў выгукаць:
—Прыходскі кур’ер! Самы сапраўдны прыходскі кур’ер, а калі не, дык я з’ем сваю галаву.
— Малю, не перапыняйце якраз цяпер, — сказаў містэр Браўнлоў. — Сядайце, калі ласка.
Містэр Бамбл усеўся, даволі збіты з панталыку дзіўнымі манерамі містэра Грымуіга. Містэр Браўнлоў падсунуў лямпу, каб можна было, не звяртаючы на сябе ўвагі, разгледзець кур’ера, і крыху нецярпліва сказаў:
—Дык вы, сэр, прыйшлі пасля таго, як пазнаёміліся з абвесткай у газеце?
—Так, сэр, — адказаў містэр Бамбл.
— I вы прыходскі кур’ер, так ці не? — пацікавіўся містэр Грымуіг.
—Я насамрэч прыходскі кур’ер, — з гонарам пацвердзіў містэр Бамбл.
—Натуральна, — азваўся містэр Грымуіг, адрасуючы тыя словы свайму сябру. — Я адразу здагадаўся. Выліты прыходскі кур’ер.
Містэр Браўнлоў злёгку пахітаў галавой, даючы свайму сябру зразумець, што ён павінен памаўчаць, і працягваў:
— Вы ведаеце, дзе цяпер гэты бедны хлопчык?
— He болей за любога іншага, — адказаў містэр Бамбл.
—Добра, тады што вы ведаеце пра яго? — дапытваўся стары джэнтльмен. — Кажыце, сябра мой, калі вы маеце нешта сказаць. Што вам пра яго вядома?
— Наўрад ці вы ведаеце пра яго нешта добрае, — кпліва зазначыў містэр Грымуіг, дэталёва вывучыўшы выраз твару містэра Бамбла.
Містэр Бамбл імгненна зарыентаваўся ў пытанні і велічна ды злавесна пахітаў галавой.
— Вось бачыце? — сказаў містэр Грымуіг, з трыумфам гледзячы на містэра Браўнлоў.
Містэр Браўнлоў насцярожана паглядзеў на набычаную фізіяномію містэра Бамбла і папрасіў яго расказаць усё, што той ведаў пра Олівера, і як мага болып сцісла.
Містэр Бамбл паклаў свой капялюш, расшпіліў сурдут, склаў рукі, з філасофскім выглядам нахіліў галаву і пасля хвіліннага роздуму пачаў распавядаць.
Перадаваць сэнс ягонага аповеду ягонымі ж словамі было б занадта занудліва, бо, каб закругліцца, яму спатрэбілася добрых дваццаць хвілін.
Увогулё ён давёў, што Олівер — гэта байструк, дзіця бацькоўадкідаў грамадства, што ўжо з малых гадоў ён меў такія якасці, як падступства, няўдзячнасць і зласлівасць, што сваю кароткую кар’еру ў мястэчку, дзе ён нарадзіўся, закончыў агідным, нахабным нападам на безабароннага хлапчыну, а потым баязліва збег ноччу з дома свайго гаспадара. Каб пацвердзіць, што ён насамрэч быў тым, за каго сябе выдае, містэр Бамбл расклаў на стале паперы, з якімі прыехаўу Лондан, і чакаў цяпер, склаўшы рукі на грудзях, пакуль містэр Браўнлоў з імі азнаёміцца.
— Баюся, што ўсё сказанае адпавядае рэчаіснасці, — сумна зазначыў стары джэнтльмен, разгледзеўшы паперы. — Узнагароджанне за вашу інфармацыю малое, але я з радасцю даў бы ў тры разы больш, каб толькі гэта нейкім чынам пайшло на карысць хлопчыку.
Каб містэр Бамбл ведаў гэты нюанс раней, то вельмі верагодна, піто ён надаў бы свайму аповеду зусім іншую афарбоўку. Аднак было ўжо запозна што-небудзь мяняць, так што ён толькі змрочна патрос галавой, засунуў у кішэню пяць гіней і сышоў.
Некалькі хвілін містэр Браўнлоў мераў пакой крокамі; аповед кур’ера яго відавочна ўзрушыў настолькі, што нават містэр Грымуіг не дапякаў яму болей.
Нарэшце ён спыніўся і энергічна пазваніў у званочак.
—	Місіс Бэдуін, — сказаў містэр Браўнлоў, калі прыйшла эканомка, — гэты хлопчык, Олівер, — нягоднік.
—	Гэтага не можа быць, сэр. Гэтага не можа быць! — настойліва запярэчыла старая лэдзі.
—А я кажу, ніто ён нягоднік! — заўпарціўся стары джэнтльмен. — Што вы маеце на ўвазе пад «не можа быць»? Мы толькі што праслухалі поўную справаздачу пра яго, пачынаючы з дня нараджэння. Ен усё жыццё быў спрытным малым мярзотнікам.
—Я ніколі не паверу ў гэта, сэр, — пэўна запярэчыла старая лэдзі. — Ніколі!
—Вы, старыя жанчыны, заўсёды верыце адно шарлатанам ды прыдуманым кніжным байкам, — прабурчэў містэр Грымуіг. — А я дык вось адразу гэта ведаў. Чаму вы не звярнуліся да мяне адразу? Што, вы звярнуліся б, але ён захварэў на гарачку, ці не так? Цікавы быў хлопчык, га? Цікавы? Вось цяпер і маеце, — і містэр Грымуіг стаў раззлавана шураваць гакам у каміне.
— Сэр, ён быў мілым, удзячпым, лагодным дзіцём, — раздражнёна запярэчыла місіс Бэдуін. — Я добра ведаю дзяцей, сэр, і прытым ужо сорак гадоў. He варта людзям, якія не могуць пахваліцца тым самым, нешта тут казаць пра дзяцей.
Гэта быў рэзкі выпад супраць містэра Грымуіга, які быў халасцяком. Але той адно ўсміхнуўся, і таму старая лздзі патрэсла галавой, паправіла фартух і падрыхтавалася выказацца яшчэ раз, аднак яе спыніў містэр Браўнлоў.
—Замаўчыце! — сказаў стары джэнтльмен, прыкідваючыся злосным. — Ніколі болып пры мне не паўтарайце імя гэтага хлопчыка. Я паклікаў вас, каб сказаць гэта. Ніколі. Запомніце, ніколі, ні пры якіх абставінах! Можаце ісці, місіс Бэдуін. Дык не забудзьцеся! Я сказаў гэта сур’ёзна.
У тую ноч цяжка было на душы ў жыхароў дома містэра Браўнлоў. У Олівера млела сэрца, калі ён думаў пра сваіх добрых, мілых сяброў. Балазе, ён не ведаў, якія звесткі пра яго яны атрымалі, бо сэрца ягонае няйначай разарвалася б.
РАЗДЗЕЛ XVIII
Як Олівер бавіў час у спрыяльнай кампаніі сваіх слынных сяброў
На наступны дзень прыкладна апоўдні, калі Махляр і Мастэр
Бэйц выйшлі на сваю звычайную работу, містэр Фэджын скарыстаўся з нагоды, каб прачытаць Оліверу доўгую лекцыю пра недапушчальны грэх няўдзячнасці, якім ён, відавочна, запляміў сябе ў немалой меры, наўмысна пазбягаючы занепакоенай яго адсутнасцю сябрыны, болып за тое, паспрабаваўшы ўцячы ад сяброў пасля таго, як яны столькі сіл і грошай ахвяравалі на тое, каб ён прыжыўся ў горадзе. Асабліва падкрэсліў містэр Фэджын той факт, што ён даў Оліверу прытулак, пусціў у цёплае жытло, што, калі б ён не дапамог яму так своечасова, Олівер мог бы памерці з голаду; потым ён расказаў сумную і ўражальную гісторыю аднаго хлопчыка, якім ён, зыходзячы са свайго чалавекалюбства, заапекаваўся пры падобных абставінах і які аказаўся потым нявартым даверу, — захацеў наладзіць сувязь з паліцыяй і, на жаль, быў павешаны ў турме Олд Бэйлі аднойчы раніцай. Містэр Фэджын не спрабаваў прыхаваць свайго ўдзелу ў катастрофе, але ён са слязьмі на вачах наракаў на падступныя і гнюсныя паводзіны таго маладзёна, якія прымусілі містэра Фэджына даць на судзе пэўныя паказанні, скіраваныя супраць падсуднага, якія хай сабе і не былі дакладна ісціннымі, але сталіся надзвычай істотнымі ў справе выратавання яго (містэра Фэджына) і нешматлікіх абраных сяброў. Напрыканцы містэр Фэджын намаляваў даволі непрыемную карціну павешання і зрабіў выснову, што гэта малапрыемная рэч, а потым з вялікай дружалюбнасцю і ветлівасцю выказаў нясмелае спадзяванне, што ён ніколі не будзе вымушаны ўблытваць Олівера ў падобныя падзеі.
Кроў стыла ў жылах маленькага Олівера, калі ён слухаў габрэевы показкі, а інтуіцыя падказвала яму, што ад гэтых слоў зыходзяць невядомыя, таямнічыя пагрозы. Ён ужо ведаў, што нават правасуддзе можа асудзіць невінаватага, калі той быўу ад-
ной кампаніі з вінаватымі; тое, што старым габрэем ужо не раз былі задуманыя і ажыццёўленыя шматхадовыя планы ліквідацыі выпадковых сведкаў або асоб, ён таксама і блізка не ставіў пад сумненне, бо на карысць гэтага сведчылі перапалкі паміж гэтым джэнтльменам і містэрам Сайксам наконт нейкай змовы такога кшталту, якая нібыта мела месца раней. Калі хлопчык, баючыся, падняў галаву і сустрэў выпрабавальны габрэеў позірк, то адчуў, што гэтым пільным старым джэнтльменам былі заўважаныя і прынеслі яму патолю і бледнасць Олівера, і ягоныя дрыжачыя рукі ды ногі.
Па-блюзнерску ўсміхаючыся, габрэй пагладзіў Олівера па галаве і сказаў, што калі Олівер будзе паводзіць сябе як належыць і ўлягаць у працу, то тады яны напэўна будуць добрымі сябрамі. Потым ён узяў капялюш, накінуў на сябе залапленае старое паліто і пайшоў з пакоя, замкнуўшы за сабою дзверы.
Так Олівер заставаўся замкнутым у гэты дзень і на працягу большай часткі наступных дзён — не бачачы нікога доўгімі гадзінамі, пакінуты сам-насам з уласнымі думамі, а яны ўвесь час вярталіся да яго мілых сяброў, да іхняга меркавання пра яго, і былі яны сумнымі-сумнымі.
Праз тыдзень габрэй пакінуў незамкнутымі дзверы пакоя, так што Олівер мог вольна гуляць па доме.
Тут было надзвычай брудна. У пакоях на другім паверсе былі вялікія драўляныя камінныя каптуры, вялікія дзверы, абшытыя панэлямі сцены і карнізы пры столі, якія, нягледзячы на тое, што іх пакрываў бруд і пыл, выяўлялі формы розных арнаментаў. Гэта ўсё дазваляла Оліверу прыйсці да высновы, што вельмі даўно, калі стары габрэй яшчэ не нарадзіўся, дом належаў лепшым людзям і, магчыма, быў даволі вясёлым і прыгожым, адрозна ад свайго цяперашняга змрочна-панылага выгляду.
У кутках сцен і пры столі сплялі павуцінне павукі; часам, калі Олівер ціхенька заходзіў у пакой, там ва ўсе бакі разбягаліся мышы і спалохана хаваліся ў свае лёхі. За выключэннем тых мышэй, у доме не было ні чутна, ні бачна ніякіх іншых жывых істот; часта, калі станавілася цёмна, і Олівер стамляўся хадзіць з пакоя ў пакой, ён запаўзаў у самы бліжні да дзвярэй на вулі-
цу кут калідора, каб быць як мага бліжэй да жывых людзей, і прыслухоўваўся ды лічыў гадзіны, пакуль не вярталіся габрэй або хлопчыкі.
Ва ўсіх пакоях старыя аканіцы былі шчыльна зачыненыя, балты, якія іх трымалі, былі моцна прыкручаныя да дрэва; святло пранікала ў пакоі толькі праз круглыя адтуліны ўверсе, і гэта рабіла пакоі яшчэ больш змрочнымі і напаўняла іх дзівоснымі ценямі. На гарышчы было адно акно без аканіц з заржаўленымі кратамі знадворку, і Олівер гадзінамі са смуткам на твары глядзеў праз яго, але за акном гэтым не было нічога вартага ўвагі — суцэльны хаос дахаў, чорных комінаў, верхніх частак фасадаў. Праўда, іншым разам можна было бачыць, як з-за парапета дальняга дома высоўваецца нейкая сівая галава, але яна хутка знікала. Паколькі акно ў Оліверавай абсерваторыі было прыбіта цвікамі, а шыба пакрыта шматгадовым брудам і пылам, ён мог толькі ўглядацца ў абрысы розных прадметаў, нават не спадзеючыся быць убачаным або пачутым, — з тым самым поспехам ён мог бы спрабаваць зрабіць гэта, калі б жыў у купале Кафедралыіага сабора Святога Паўла.