Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

Олівер Твіст

Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
105.69 МБ
—Тады лепш сядзі сабе, — сказаў, пагрозліва гледзячы, габрэй.
—I не падумаю, — адпарыравала Нэнсі, гаворачы вельмі гучна. — Ну, што?
Містэр Фэджын быў дастаткова добра знаёмы з норавамі і звычкамі той асаблівай пароды людзей, да якой належала Нэнсі, і ён ведаў, што цяпер працягваць размову з ёй досыць небяспечна. Каб адцягнуць увагу прысутных, ён павярнуўся да Олівера.
— Такім чынам, ты хацеў уцячы, мой мілок, ці не так? — прамовіў габрэй, беручы сукаватую дубінку, якая ляжала ля агменя. — Га?
Олівер не адказаў. Але ён пільна сачыў за рухамі габрэя і хутка дыхаў.
—Хацеў паратунку, клікаў паліцыю, га? — ухмыльнуўся габрэй і ўзяў хлопчыка за руку. — Мы цябе вылечым ад гэтага, мой малады спадар.
Габрэй нанёс дубінкай балючы ўдар па плячах Олівера і замахнуўся, каб спляжыць яму яшчэ раз, але дзяўчына, кінуўшыся напярэймы, выхапіла дубінку з яго рукі і шпурнула яе ў агонь з такой сілай, што некалькі вугольчыкаў вылецелі ў пакой.
— Я не буду стаяць і ўзірацца на гэта, Фэджын! — закрычала дзяўчына. — Злавіў хлопчыка, дык што табе яшчэ трэба? He чапай яго, не чапай яго, інакш я кагосьці з вас так прыпячатаю, што траплю на шыбеніцу раней, чым трэба.
Прагаворваючы сваю пагрозу, дзяўчына моцна тупнула нагой. Сцяўшы вусны, сціснуўшы далоні ў кулакі, яна глядзела то на габрэя, то на хатняга злодзея, і твар яе ўсё больш губляў фарбу ад шаленства, якое яна ў сабе распаліла.
— Што такое, Нэнсі, — міралюбна сказаў габрэй; узнікла паўза, падчас якой ён і містэр Сайкс абмяняліся
недаўменнымі паглядамі. — Сёння ты куды разумнейшая, чым звычайна. Ха, ха! Мая ты мілая, ты занадта заглыбілася ў сваю ролю!
— Вось як! — сказала дзяўчына. — Дык сцеражыцеся, каб я не перайграла. Табе, Фэджын, ад гэтага будзе горш за ўсіх, так што трымайся як мага далей ад мяне, папярэджваю.
У жанчыне, якая знаходзіцца пад уладай шаленства, асабліва калі да ўсіх яе неўтаймоўных жарсцяў дадаюцца безразважнасць і адчай, — у такой жанчыне ёсць нешта, што мала хто з мужчын любіць правакаваць. Габрэй бачыў, што, зважаючы на непадробнасць гневу Нэнсі, надзеі засцерагчыся ад якой-небудзь памылкі ў яго амаль не было, і, інтуітыўна адступіўшы на некалькі крокаў назад, ён кінуў у бок Сайкса напаўзаклінальны, напаўбаязлівы пагляд, быццам даючы яму зразумець, інто ён найбольш адпаведная фігура, каб дасягнуць паразумення.
Містэр Сайкс, які зразумеў гэіую просьбу, а да таго ж, мабыць, япічэ і адчуў, што яго асабісты гонар і ўплыў будуць закранутыя, калі ён адразу ж не абразуміць Нэнсі, выкрыкнуў за кароткі час цэлы шэраг брыдкіх слоў; імклівасць вывяржэння лаянкі рабіла гонар яго вынаходлівасці. Але тыя словы не мелі бачнага эфекту на аб’екце, на які былі скіраваныя, і Сайкс скарыстаўся больш важкімі аргументамі.
—Што гэта мне яшчэ за фокусы? — сказаў ён, падмацоўваючы гэтае сваё пытанне вельмі распаўсюджаным праклёнам, які звернуты на самую прыгожую частку чалавечага твару; калі б гэты праклён чулі наверсе хаця б толькі раз з пяцідзесяці тысяч, то слепата сустракалася б гэтаксама часта, як адзёр. — Што гэта мне яшчэ за фокусы! Каб мяне гром спаліў! Ці ведаеш ты, хто ты такая? Чым займаешся?
—Так, я ведаю надта добра, — адказала дзяўчына, гістэрычна смеючыся, хітаючы галавой з боку ў бок і спрабуючы прыкінуцца абыякавай.
—Тады супакойся, — працягваў Сайкс тым буркатлівым голасам, якім звычайна гаварыў са сваім сабакам, — а ні то я супакою цябе на доўгія часы.
Дзяўчына засмяялася яшчэ болып гістэрычна і, кінуўшы хуткі пагляд на Сайкса, адвярнула твар убок ды моцна закусіла губу, — так моцна, што выступіла кроў.
—Нічога сабе, фіфа, — дадаў Сайкс, акідваючы яе пагардлівым позіркам. — Табе якраз і браць бок чалавекалюбаў ды дабрадзеяў. Ты акурат тое, што трэба, каб дзіця, як ты яго называеш, пасябравала з табой!
—Акурат я, і няхай дапаможа мне Прачысты Бог! — жарсна прамовіла дзяўчына. — Няхай бы я мёртвай упала на вуліцы або памянялася месцамі з тымі, каго мы міналі сёння ўвечары да таго, як я прыклала сваю руку да выкрадання хлопчыка! 3 сённяшняга вечара ён злодзей, хлус, д’ябал. Няўжо гэтага старому мярзотніку мала, і ён шчэ мае біць хлопца?
—Досыць, досыць, — уіпчуваў Сайкса габрэй, паказваючы на хлопчыкаў, якія зацікаўлена сачылі заўсім, што адбывалася, — мы павінны ўжываць ветлівыя словы, ветлівыя словы, Біл.
— Ветлівыя словы! — раз’юшана выкрыкнула дзяўчына, на якую і глядзець было ніякавата. — Ветлівыя, ты, ліхадзей! Так, ты заслужыў іх ад мяне. Я крала для цябе, калі мне не было і паловы ягоных гадоў! — і яна паказала на Олівера. — Гэтым самым рамяством я займаюся ўжо дваццаць гадоў. Ты што, гэтага не ведаеш? He ведаеш, пытаюся ў цябе?
— Добра, добра, — адказаў габрэй, спрабуючы дасягнуць прымірэння. — Няхай сабе гэта так. Ты ж зарабляла сабе гэтым на жыццё.
—Але, але! — адказала дзяўчына, і гэта быў ужо не крык, a нейкі няспынны неўтаймаваны віск. — Зарабляла на жыццё, a халодныя, мокрыя, брудныя вуліцы — гэта мой дом, а ты — мярзотнік, які шмат гадоў назад падбіў мяне на гэта, і яно будзе трымаць мяне дзень і ноч, дзень і ноч, пакуль не памру!
— Я табе зраблю, — перапыніў яе габрэй, закрануты за жывое дакорамі, — я табе зраблю, калі ты вымавіш яшчэ хоць слова!
Дзяўчына больш нічога не сказала, але, раз’юшана тузануўшы сябе за валасы, так рашуча кінулася на габрэя, што на ім засталіся б значныя сляды яе помсты, калі б Сайкс у належны
момант не перахапіў яе рукі, пасля чаго яна зрабіла некалькі беспаспяховых спроб вырвацца і, нарэшце, суцішылася.
— Цяпер усё ў парадку, — сказаў Сайкс, кладучы яе ў куток. — Яна незвычайна моцная ў руках, калі на яе нойдзе.
Габрэй выцер лоб і ўсміхнуўся з палёгкай, як бы паказваючы, што непрыемныя хвіліны прайшлі, але і ён, і Сайкс, і сабака, і хлопчыкі, здавалася, разглядалі тое, што здарылася, як звычайную рэч, частку бізнесу.
—Самае горшае — мець справу з жанчынамі, — сказаў габрэй, перакладваючы дубінку ў іншае месца, — але яны разумныя, і без іх, зноў-такі, нявыкрутка. Чарлі, пакажы Оліверу, дзе ён будзе спаць.
— Мне здаецца, яму лепш не надзяваць заўтра свой лепшы касцюм, Фэджын, га? — пацікавіўся Чарлі Бэйц.
—Зразумела, не, — адказаў габрэй, ухмыляючыся гэтаксама, як і Чарлі, калі той задаваў сваё пытанне.
Мастэр Бэйц, скрайне ўзрадаваны даручэннем, узяў расшчэплены кій і павёў Олівера ў сумежную кухню, дзе былі дзве ці тры пасцелі, на адной з якіх ён спаў раней, і тут, час ад часу душачыся ад рогату, дастаў акурат той касцюм, ад якога Олівер з такой радасцю пазбавіўся ў містэра Браўнлоў; гэты касцюм, які выпадкова трапіў на вочы Фэджыну ў габрэя, што яго выкупіў, быў першай нітачкай да таго, каб высветліць месцазнаходжанне Олівера.
—Скідай сваё лепшае, — сказаў Чарлі, — і я аддам яго Фэджыну. Ён дагледзіць як быць павінна. Ну і цырк!
Бедны Олівер неахвотна падпарадкаваўся. Мастэр Бэйц, скруціўшы новае адзенне, сунуў яго пад паху і выйшаў з пакоя, пакінуўшы Олівера ў цемры і замкнуўшы дзверы.
Гук рогату Чарлі і голас міс Бэці, якая прыйшла якраз учас, каб папырскаць на сваю сяброўку вадой, выканаць іншыя жаночыя абавязкі ды прывесці яе ў прытомнасць, пры іншых, болып спрыяльных абставінах, чым тЫя, у якіх апынуўся Олівер, маглі б пазбавіць сну шмат каго з людзей. Але яго сілы былі вычарпаныя, ён зусім знямогся і неўзабаве моцна заснуў.
РАЗДЗЕЛ XVII
Лёс працягвае наносіць Оліверу ўдары і дзеля таго, кабзпішчыць яго рэпутацыю, прысылае ў Лондан вялікага чалавека
Утэатры існуе традыцыя ва ўсіх добрых крывавых меладрамах перамяжоўваць трагічныя сцэны камічнымі так, якудобрай грудзінцы перамяжоўваюцца белыя і чырвоныя слаі. Герой пад грузам сваіх нягод і бядот апускаецца на саламяны ложак, а ў наступнай сцэне яго верны, але не такі сур’ёзны збраяносец весяліць публіку адмысловай песенькай. Мы з трымценнем сэрца бачым, што гераіня знаходзіцца ваўладзе фанабэрыстага і бязлітаснага барона і што ў небяспецы яе гонар і жыццё; яна дастае кінжал, каб захаваць першае за кошт другога — і вось якраз у той момант, калі хваляванне наша дасягнула самай высокай кропкі, мы чуем свістокі пераносімся напрасткі ў вялікую залу замка, дзе сівабароды сенеіпаль выконвае забаўныя прыпеўкі ў атачэнні забаўных васалаў, якія могуць з’явіцца дзе заўгодна — ад царкоўных скляпенняў да палаца — і вандруюць кагаламі па краіне, спяваючы безупынна песні.
Такія змены падаюцца абсурднымі, аднак яны не настолькі штучныя, як гэта магло б здавацца на першы пагляд. У рэальным жыцці пераход ад сталоў з найлепшымі стравамі да смяротнага ложа і ад жалобнага ўбранства да святочнай вопраткі ўражваюць ніяк не менш, але толькі тут мы — дзейныя асобы, а не пасіўныя гледачы, а гэта вялікая розніца. Акцёры ў тэатры, дзе пануе прыпадабненне, не заўважаюць рэзкіх пераходаў і раптоўных парываў жарсці, пачуццяў, што адразу, калі глядзець вачыма простага гледача, асуджаецца як з’ява непрыдатная і недарэчная.
3 той прычыны, што нечаканае чаргаванне сцэн, рэзкія перамены часу і месца не толькі замацаваліся ў кнігах дзякуючы шматгадоваму ўжытку, але і шмат кім разглядаюцца як вялікае майстэрства пісьменніка — крытыкі ацэньваюць творчы патэнцыял пісьменніка галоўным чынам у залежнасці ад тых нявыкрутак, у якія ён ублытвае свайго героя напрыканцы кож-
нага раздзела, — гэты кароткі ўступ да бягучага раздзела можа здацца непатрэбным. Калі гэта так, то няхай ён будзе ўспрыняты як тонкі намёк гісторыка на тое, што ён вяртаецца адразу ў горад, у якім нарадзіўся Олівер Твіст, а чытач няхай прыме на веру, што ёсць важкія ды істотныя падставы зрабіць гэтае падарожжа і што ў адваротным выпадку яго ну ніяк не запрасілі б узяць удзелу ў такой авантуры.
Містэр Бамбл уранні выйшаў праз браму працоўні і ўрачыста пакрочыў уверх па Гай-стрыт. Ён увесь быў яскравым увасаблённем сваёй пасады прыходскага чыноўніка: яго трохкутны капялюш і форменны сурдут блішчалі ў промнях ранішняга сонца, сваю палку ён сціскаў з энергіяй здароўя і ўладарнасці. Містэр Бамбл заўсёды хадзіў з высока ўзнятай галавой. Сёння ён трымаў галаву яшчэ выпіэй, чым звычайна. Ён ступаў з нейкай адасобленасцю ў позірку, з узвышанасцю ў манеры, так што збочны назіральнік, трэба думаць, мусіў пранікнуцца пэўнасцю, што кур’ер абдумвае рэчы занадта вялікія, каб іх можна было выказаць.