Олівер Твіст
Чарльз Дыкенс
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
Пачынаючы з гэтага дня, Олівер рэдка заставаўся адзін. Ен амаль заўсёды быў з двума хлопцамі, якія штодня ігралі з габрэем у колішнюю гульню. Габрэю лепш было вядома, мусіла
' дэзінсекцыя — знішчэнне насякомых (Я. Б.)
гэта больш спрыяць іхняй форме або перавыхаванню Олівера. Іншы раз стары расказваў ім гісторыі пра рабаўніцтвы, якія ён учыніў, калі быў маладзёнам, і ў гэтых гісторыях было столькі цікавага і камічнага, што Олівер не мог стрымацца і ад душы смяяўся, паказваючы тым самым, што гэтыя авантуры падабаюцца яму, нягледзечы на ўсе яго станоўчыя якасці.
Карацей, хітры стары габрэй заблытаў хлопчыка ў свае сеці. Праз самоту і змрочнасць ён псіхалагічна падрыхтаваў хлопчыка да таго, што дзіця аддало перавагу ўзаемінам з людзьмі, хоць і дрэннымі, перад сваімі маркотнымі думкамі ў надзвычай сумным месцы; цяпер габрэй пачаўуліваць у ягонае сэрца атруту, спадзеючыся, што яго дупіа пачарнее і назаўсёды зменіць свой колер.
РАЗДЗЕА XIX,
у якім абмяркоуваюць і прымаюць выбітны план
Была йіэрая, вільготная, ветраная ноч, калі габрэй, туга зашпіліўшы ўсе гузікі свайго шэрага паліто, якое шчыльна аблягала яго лядашчае цела, наставіўшы каўнер да вушэй так, каб нябачнай была ніжняя частка твару, вылез са свайго схову. На ганку ён пачакаў, пакуль за ім не замкнулі на замок і ланцуг дзвярэй, упэўніўся, што хлопчыкі зрабілі ўсё належным чынам і што іх крокаў больш не чуваць, і прыпусціў уніз па вуліцы як мага.
Дом, куды прывялі Олівера, стаяў па суседству з Уайтчэпелам. Габрэй на момант спыніўся на рагу, падазрона агледзеўся, перасёк вуліцу і ўзяў кірунак на Спітэлфілдз.
На брукаванцы ляжаў тоўсты слой гразі. Над вуліцамі вісеў шчытны туман, імжэла, і ўсё было навобмацак халодным і ліпучым. Здавалася, што выпала якраз адна з начэй, прыдатных, каб швэндаліся істоты, падобныя да старога габрэя. Агідны
стары, які, крадучыся, сунуўся ўперад, поўз пад прыкрыццём сцен і праездаў, здаваўся мярзотнай рэптыліяй, што нарадзілася ў гразі і цемры, праз якія яна рухалася ў пошуках тлустых адкідаў сабе на вячэру.
Па звілістых, вузкіх вулках і сцежках ён цвёрда трымаўся свайго курсу, пакуль не дасягнуў БэтнэлТрын. Потым ён нечакана павярнуў улева і хутка заглыбіўся ў лабірынт смярдзючых брудных вуліц, якіх шмат у гэтым густанаселеным квартале.
Відавочна, што габрэй добра ведаў гэтую мясцовасць, так што ні цемрадзь, ні адмысловая ноч не палохалі яго. Ён шпарка прайшоў некалькі завулкаў і вуліц і нарэшце павярнуў на вуліцу, на якой гарэў толькі адзін ліхтар у канцы. Ён пастукаў у дзверы аднаго з дамоў і, перашапнуўшы пару слоў з асобай, якая адчыніла іх, падняўся ўверх па лесвіцы.
Калі ён узяўся за ручку дзвярэй у пакой, за імі загырчэў сабака, а мужчынскі голас патрабавальна запытаў, хто там.
—Гэта я, Біл, гэта ўсяго толькі я, мой даражэнькі, — азваўся габрэй, заглядваючы ў пакой.
— Ну, дык занось сюды хутчэй сваё цела, — сказаў Сайкс. — Ляжы, тупая скаціна! Ты што, не пазнаеш д’ябла, хай сабе ён і апрануў шэрае паліто?
Відавочна было, што сабаку ўвяла ў зман вопратка містэра Фэджына, таму што, калі ён расшпіліў сваё паліто і кінуў яго на спінку крэсла, сабака кінуўся ў кут, з якога быў падняўся. Пры гэтым ён віляў хвастом у знак таго, што ён задаволены, — зразумела, у той меры, у якой гэта яму дазваляла ягоная натура.
— Ну! — прамовіў Сайкс.
—Дык што, мой даражэнькі, — сказаў габрэй. — А, Нэнсі!
Апошнія словы прагучалі з відавочнай няўпэўненасцю. Гэта значыла, што містэр Фэджын не ведаў, як Нэнсі да яго паставіцца. Габрэй і яго маладая сяброўка не сустракаліся з таго часу, як яна заступілася за Олівера. Усе ягоныя сумненні на гэты конт, калі яны і былі, хутка рассеяліся. Нэнсі прыняла ногі з каміннай рашоткі, адсунула крэсла ад агменя і, шмат не гаворачы, прапанавала старому сесці да цяпла, бо ноч, пэўна, была надта халодная.
— Box i холад, Нэнсі, даражэнькая, — сказаў габрэй, працягваючы свае маршчакаватыя рукі да агню. — Прабірае наскрозь, — дадаў ён, паціраючы бок.
— Напэўна, на дварэ люты холад, калі цябе працяла аж да самага твайго сэрца, — сказаў Сайкс. — Нэнсі, дай яму чаго-небудзь выпіць. Ды хутчэй давай, рэзя-разанка! Можна хворым стаць, гледзячы на гэтыя дрыжачыя старыя мошчы, — роўна дух які страшны падняўся з магілы!
Нэнсі бягом прынесла з буфета бутэльку. У буфеце было іх шмат, і, мяркуючы па іх вонкавым выглядзе, напоўненыя яны былі рознымі спіртнымі напоямі. Сайкс наліў шклянку брэндзі і падаў яе габрэю.
— Даволі, даволі... Дзякуй, Біл, — сказаў габрэй і паставіў шклянку, толькі крыху яе прыгубіўшы.
—Што, баішся, каб не абдурылі? — запытаўся Сайкс, пілыза гледзячы на габрэя. — Вух!
Хрыпата прамармытаўшы нешта пагардлівае, Сайкс схапіў шклянку і ў якасці падрыхтоўчай дзеі перад тым, як наліць сабе, выплюхнуў яе змесціва на попел, потым наліў і адразу выпіў.
Пакуль яго супольнік апаражняў другую шклянку, габрэй уважліва агледзеў пакой, — не з цікаўнасці (ён быў тут ужо многа разоў), а з падазронасці і неспакойнасці сваёй натуры. Пакой быў абсталяваны па-жабрацку, і толькі шафа сведчыла, што гаспадар не займаецца фізічнай працай: не было бачна нічога падазронага, акрамя некалькіх цяжкіх дубінак, якія стаялі ў кутку, і палкі са свінцом унутры, якая вісела над каптуром каміна.
— Ну вось, цяпер я гатовы, — прамовіў Сайкс, аблізваючы вусны.
—Гаварыць пра справу? — удакладніў габрэй.
— Гаварыць пра справу, — пацвердзіў Сайкс. — Ну, дык з чым прыйшоў?
—Дык што наконт справы ў Чэрсі, Біл? — спытаў габрэй, падсунуўшы крэсла і сцішыўшы як мага голас.
—Так. Што ты скажаш наконт гэтага? — пацікавіўся Сайкс.
—Ах, ты ведаеш, мой даражэнькі, што я маю на ўвазе, — адказаў габрэй. — Ён ведае, што я маю на ўвазе, так, Нэнсі?
—He, ён не ведае, — ухмыльнуўся Сайкс. — Або не хоча ведаць, і гэта тое самае. Давай кажы зразумела, называй рэчы сваімі імёнамі. Няма чаго расседжвацца тут, мігаць, падміргваць, казаць намёкамі, як быццам бы ты першы, хто падумаў пра тое, каб улезці. Што ты маеш на ўвазе?
— Ціха, Біл, ціха! — габрэй паспрабаваў спыніць гэты выбух раздражнення. — Хто-небудзь можа пачуць нас.
—Няхай чуе! Мне ўсё роўна. Але пасля хвіліннага роздуму ён панізіў голас і супакоіўся.
—Ну ну, — лагодна сказаў габрэй. — Я толькі перасцярогся — вось і ўсё. А цяпер, даражэнькі, наконт справы ў Чэрсі — дык калі мы яе зробім? Калі? Які там срэбны посуд, мае вы мілыя, які посуд! — прамовіў габрэй, паціраючы рукі і падняўшы бровы ў прадчуванні поспеху.
— Нічога не выйдзе, — холадна сказаў Сайкс.
— Нічога не выйдзе? — рэхам азваўся габрэй, адкінуўшыся на спінку крэсла.
—Анічога, — пацвердзіў Сайкс. — Ва ўсялякім выпадку, гэта не такая простая справа, як мы думалі.
— Значыць, яе не прапрацавалі як належыць, — запярэчыў габрэй, — і няма чаго тут гаварыць.
—Але я буду гаварыць, — не згадзіўся Сайкс. — Хто ты такі, каб табе тут не гаварыць. Я табе кажу, што Тобі Крэкіт два тыдні валачыўся вакол гэтага месца, але так і не змог наладзіць кантакт з кім-небудзь з абслугі.
—Ты маеш на ўвазе, Біл, — сказаў габрэй, змякчаючы тон па меры таго, як яго суразмоўца раздражняўся, — што нікога з абодвух слуг не ўдалося апрацаваць?
—Так, я маю на ўвазе якраз гэта, — адказаў Сайкс. — Яны служаць у старой лэдзі ўжо дваццаць гадоў, і калі б ім далі нават пяцьсот фунтаў, яны не пайшлі б на гэта.
— I ты маеш на ўвазе, мой даражэнькі, што нават жанчын нельга нейкім чынам апрацаваць? — спытаў габрэй.
— Ні-ні, — адказаў Сайкс.
— Што, нават такі спрытнюга, як Тобі Крэкіт, не можа? — недаверліва перапытаў габрэй. — Падумай, Біл, што за народ гэтыя жанчыны.
—He, тут нават спрытнюга Тобі Крэкіт бяссільны, — запярэчыў Сайкс. — Ён казаў, што прыладжваў штучныя бакенбарды, надзяваў канарэечнага колеру камізэльку, але ўсё без толку.
—Трэба было яму, даражэнькі мой, лепш паспрабаваць вусы і брыджы, — параіў габрэй.
—Ды спрабаваў ён і тое, і другое, але ўсё з аднолькавым поспехам, — адказаў Сайкс.
Такая інфармацыя засмуціла габрэя. Ён колькі хвілін сядзеў, упершы бараду ў грудзі, і думаў, а потым, глыбока ўздыхнуўшы, сказаў, што калі ўжо Тобі Крэкіт расказаўусё як ёсць, то ён баіцца, што справа сапраўды не выгарыць.
—I ўсё ж, мой даражэнькі, — сказаў габрэй, паклаўшы рукі на калені, — вельмі сумна губляць так шмат пасля таго, як мы так прыкіпелі да гэтага сэрцам.
—Так, так, — пацвердзіў містэр Сайкс. — Вось няўдача дык няўдача!
Наступіла працяглае маўчанне. Габрэй занурыўся ў думкі, і ягоны твар набыў сапраўды нейкі д’ябальска-зладзейскі выраз. Сайкс час ад часу ўпотай паглядваў на яго. Нэнсі, напэўна, баялася раздражняць хатняга злодзея і сядзела, неадрыўна гледзячы на агонь, як быццам яна не чула, што тут адбываецца.
— Фэджын, — сказаў Сайкс, раптам парушыўшы пануючую цішыню, — ці вартая гэтая справа лішніх пяцідзесяці бліскучых, калі яе без рызыкі можна абцяпаць звонку?
—Так, — сказаў габрэй, ураз ачуняўшы.
—Дык па руках? — запытаў Сайкс.
—Так, даражэнькі, па руках, — адказаў габрэй. Яго вочы пасля прапановы Сайкса заблішчалі, а на твары пачаў адвольна скарачацца кожны мускул.
—Тады можна выходзіць калі хочаш, — сказаў Сайкс, з лёгкай пагардай адхіляючы руку габрэя. — Пазамінулай ноччу Тобі і я пералазілі цераз агароджу і абследавалі дзверы і аканіцы. На ноч скрынку замыкаюць, як турму, але ёсць месца, якое мы можам узламаць без вялікай напругі і рызыкі.
—I што гэта за месца, Біл? — нецярпліва спытаў габрэй.
—Трэба перасекчы газон... — прашаптаў Сайкс.
— Так, так, — сказаў габрэй, нахіліўшы галаву ўперад і вылупіўшы вочы так, што яны ледзь не пакінулі вачніц.
— Вух! — выгукнуў Сайкс, запнуўшыся, бо дзяўчына раптам азірнулася і ледзьве заўважным рухам галавы паказала на габрэя. — Якая розніца, дзе гэта. Я ведаю, што без мяне ты не абыдзешся, але найлепш будзе перасцерагчыся, калі маеш справу з табой.
—Як хочаш, даражэнькі, як хочаш, — азваўся габрэй. — Будзеце толькі ты і Тобі, дапамога болып не патрэбная?
— He, — адказаў Сайкс. — Нам патрэбен толькі калаўрот і хлопчык. Першы ёсць што ў яго, што ў мяне, другога дастанеце мне вы.
—Хлопчык! — усклікнуў габрэй. — О! Значыць, будзеце вымаць панэль?
— Гэта не твая справа! — агрызнуўся Сайкс. — Мне патрэбен хлопчык, і не тоўсты. О Божа, — раздумліва працягваў ён, — вось каб мне малога мальца, сына камінара Нэда! Той знарок недакармліваў яго і выпускаў, калі трэба было ісці на справу. Але бацька загрымеў на катаргу. I вось потым усплыло Таварыства апекі маладых парушальнікаў закону і забрала хлопца ад рамяства, якім ён зарабляў сабе на жыццё. Яго навучылі чытаць і пісаць, а потым аддалі яго вучнем. I так вось яны заўсёды ўлазяць, — Сайкс раз’ятрываўся па меры таго, як ягоны рахунак крыўдаў рос, — так вось яны заўсёды сунуць нос! Застаецца дзякаваць лёсу, што ў іх грошай мала, а каб былі, то праз год-два ў гэтым рамястве не засталося б і паўтузіна мальцоў.