Олівер Твіст
Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
Яны паелі халоднага мяса. Містэр Сайкс выкурыў трубку, другую, трэцюю... Олівер ужо амаль упэўніўся, што далей яны не пойдуць. Ён сёння ўстаў рана і вельмі стаміўся ад дарогі, так што хутка пачаў клюкаць носам, а потым пад уплывам стомы і тытунёвага дыму наогул заснуў.
Было ўжо даволі цёмна, калі ён прачнуўся ад штуршка Сайкса. Ён скінуў з сябе санлівасць і ўбачыў, што гэты годны джэнтльмен мацаваў таварыскія ўзаеміны з нейкім рабочым над пінтай элю.
—Дык вы едзеце да Лоўэр Хэліфорд, так? — дапытваўся Сайкс.
—Так, — адказваў чалавек, які пасля выпіўкі пачуваўся крыху горш, а можа, і крыху лепш — гэта як каму. — I гэта хутка. Мой конік едзе паражняком, не тое што зранку, і ляцець ён будзе — о-го-го! Дык за яго здароўе! За майго каня! Гэта конік што трэба!
— Ці не маглі б вы падкінуць майго хлопца і мяне? — запытаўся Сайкс, падсоўваючы свайму новаму сябру эль.
— Калі паедзеце адразу, то чаму не, — адказаў чалавек. — Вам трэба ў Хэліфорд?
—У Шэпертон, — адказаў Сайкс.
—Тады падвязу вас, колькі па Дарозе, — адказаў вазніца. — Бэкі, я нічога не павінны?
—Заплачана. Другі джэнтльмен заплаціў, — азвалася дзяўчына.
— He, пачакайце, так не пойдзе! — зазначыў вазніца з робленай сур’ёзнасцю, якая ўласцівая п’яным.
—Чаму не? — запытаўся Сайкс. — Вы ж хочаце падвезці нас. Дык хіба мне нельга паставіць дзеля парахунку пінту-другую элю?
Вазніца з вельмі значным выразам твару колькі часу абдумваў гэты аргумент. Абдумаўшы, ён паціснуў Сайксу руку і сказаў, што той сапраўды мужык што трэба. На гэта містэр Сайкс адказаў, што хлапец жартуе, бо крыху выпіў. Вось каб ён быў цвярозы, то ў яго былі б сур’ёзныя падставы даваць такую ацэнку.
Памяняўшыся яшчэ колькімі кампліментамі. яны пажадалі тым, хто заставаўся, добрай ночы і пайшлі. Служанка прыбрала гладышы і куфлі і, трымаючы іх у руках, выйшла паглядзець, як кампанія ад’едзе.
Конь, за здароўе якога пілі ў яго адсутнасць, стаяў у вупражы збоку. Олівер і Сайкс без лішніх цырымоній залезлі ў вазок, a вазніца некалькі хвілін поркаўся ля каня, — «каб узбадзёрыць яго», як ён казаў, і каб яшчэ раз заявіць конюху і свету, што роўных гэтаму каню няма. Потым конюху было загадана адпусціць каня, а калі яго адпусцілі, той пакарыстаўся з гэтага скрайне непрыемным чынам: ён з выразам вялікай пагарды матляў галавой, на другім баку вуліцы заглянуў у некалькі вокнаў; учыніўшы гэтыя подзвігі, ён падняўся на дыбы, потым панёс і з грукатам вылецеў на гасцінец.
Ноч была вельмі цёмная. Над ракой і балацянкай вакол яе падымаўся туман і расцякаўся голымі палямі. Холад працінаў да касцей, панаваў пануры змрок. Ніхто не казаў ні слова. Вазніцу пацягнула на сон, а ў Сайкса не было настрою, каб завязваць размову. Олівер, скукожыўшыся, сядзеў у кутку вазка, прыгнечаны страхам і кепскімі прадчуваннямі: яму мроіліся нейкія злавесныя здані замест ніцых дрэў, голле якіх. паважна гойдалася, быццам у нейкім вымарачным захапленні ад пагрозлівай змрочнасці краявіду.
Калі яны праязджалі царкву ў Санберы, звон прабіў сем гадзін. У доме перавозчыка насупраць у адным акне гарэла святло. Яно падала на дарогу і яшчэ больш падкрэслівала цемрадзь вакол цісавага дрэва і магіл пад ім. Дзесьці непадалёку глуха піумела, падаючы з вышыні, вада, і лістота старога дрэва ціха шапацела пад начным ветрам. Гэта выдавала на ціхую музыку, якая гучыць дзеля спакою памерлых.
Яны праехалі Санберы і зноў заглыбіліся ў пустэльню. Праз дзве або тры мілі вазок спыніўся. Сайкс вылез, узяў Олівера за руку, і яны зноў пайшлі далей.
Яны не зайшлі ў які-небудзь дом у Шэпертоне, як спадзяваўся змучаны хлопчык, а працягвалі ісці па гразі ў цямрэчы панылымі прасёлкамі, цераз глухія халодныя пусткі, пакуль удалечыні не сталі бачныя агні нейкага мястэчка. Угледзеўшыся, Олівер убачыў, што ўперадзе і ўнізе цячэ вада, і зразумеў, што яны падыходзяць да моста.
Сайкс ішоў проста, пакуль яны не падышлі да самага моста, а потым нечакана крута ўзяў улева.
«Там вада! — падумаў Олівер, і ў яго сэрца замерла ад страху. — Ён прывёў мяне ў гэтае бязлюднае месца, каб забіць!»
Ен ужо хацеў быў кінуцца на зямлю, каб змагацца за сваё маладое жыццё, як раптам убачыў, што яны стаяць перад нейкім напаўразбураным, недагледжаным домам. 3 кожнага боку ад уваходных дзвярэй з гнілым ганкам перад імі было акно, вышэй быў яшчэ адзін паверх, але святло нідзе не гарэла. Дом быў цёмны, стары, занядбаны. Выглядала на тое, што ў ім ніхто не жыў.
Сайкс, усё яшчэ не выпускаючы рукі Олівера са сваёй, падышоў паціху да нізкага ганка і падняў засаўку. Дзверы паддаліся яго намаганню, і яны ўвайшлі.
РАЗДЗЕА XXII
Узлом
Хто там?! — пракрычаў гучны сіпаты голас, як толькі яны ўвайшлі ў калідор.
—He рабі такога галасу, — сказаў Сайкс, зачыняючы дзверы. — Тобі, запалі якое-небудзь святло.
—Га, дык гэта ж мой сябра, — пачуўся той самы голас. — Святла, Барні, святла! Пасвяці джэнтльмену, а найперш прачніся ўжо нарэшце.
Уладальнік голаса, відаць, кінуўу таго, да каго звяртаўся, ражком для абування ці нечым накшталт таго, бо чутна было, як з грукатам абрынулася нешта драўлянае, а потым пачулася нейкае няўцямнае мармытанне, быццам чалавек напалову спаў, a напалову дзейнічаў свядома.
—Чуеш? — працягваў той самы голас. — У калідоры Біл Сайкс, і яго ніхто не сустракае, а ты тут дрыхнеш, нібы ўзяўшы морфію на грудзі за абедам. Пасвяжэў крыху, ці пабудзіць цябе жалезным падсвечнікам?
Як толькі гэта было сказана, па голай падлозе зашэргалі стаптаныя чаравікі, і ў дзвярах праваруч з’явіліся — спачатку цьмяная свечка, а потым фігура самога суб’екта, які працаваў афіцыянтам у пабе ў Сафран-Хіле і які моцна гундосіў.
— Бістэр Сайкс! — усклікнуў Барні з сапраўднай або робленай радасцю. — Убаходзьце, сэд, убаходзьце.
—Уваходзь першым, — загадаў Сайкс, ставячы Олівера перад сабой, — хутчэй, а не то наступлю табе на пяткі.
Лаючыся на Олівера за яго целытукаватасць, Сайкс прапіхнуў яго ў пакой і ўвайшоў сам. Гэта было нізкае цёмнае памяшкан-
не з дымным агменем, дзвюма ці трыма зламанымі табурэткамі, сталом і вельмі старой канапай, на якой, разлёгшыся на ўсю даўжыню, закінуўшы ногі шмат вышэй за галаву, курыў доўгую гліняную люльку нейкі чалавек. На ім быў модна скроены сурдут тытунёвага колеру з вялікімі бронзавымі гузікамі, памаранчавая хустка, таўставязаная кідкая камізэлька і кароткія брыджы. Містэр Крэкіт (а гэта быў ён) не меў ні на галаве, ні на твары зашмат валасоў, а тыя, якія ўсё ж былі, мелі рудое адценне і закручваліся ў доўгія локаны накшталт штопара, у якія ён час ад часу засаджваў свае вельмі брудныя пальцы, упрыгожаныя вялікімі таннымі пярсцёнкамі. Ен быў крыху вышэйшы за сярэдні рост і, напэўна, слабы на ногі, але гэтая акалічнасць ніколькі не перашкаджала яму з захапленнем і самым жывым задавальненнем сузіраць свае боты з высокімі халявамі на гэтых задраных уверх нагах.
— Біл, мой малец! — сказала фігура, павярнуўшы галаву да дзвярэй. — Я вельмі рады бачыць цябе. Я ўжо пачаў баяцца, што ты адмовіўся ад гэтай задумы, у такім выпадку я зрабіў бы ўласную спробу. Прывітанне!
Апошняе было прамоўлена Тобі Крэкітам у тоне вялікага здзіўлення: вочы яго зафіксаваныя былі на Оліверы. Містэр Тобі Крэкіт перайшоў у сядзячае становішча і захацеў ведаць, хто знаходзіцца перад ім.
—Хлопчык. Толькі хлопчык, — адказаў Сайкс, падцягнуўшы да агменя крэсла.
— Бэўна, адзід з бітобцаў бістэра Фэджыда, — усклікнуў з ухмылкай Барні.
— Вось яно што, Фэджына! — падхапіў Тобі, гледзячы на Олівера. — Такому хлопцу цаны няма, калі праверыць усенькія кішэні старых лэдзі ў царкве. Скарб, дый годзе!
—Хопіць, хопіць пра гэта, — нецярпліва перапыніў Сайкс і, нахіліўшыся да свайго сябра, прашаптаў яму на вуха тое-сёе, пасля чаго містэр Крэкіт доўга рагатаў і ўшанаваў Олівера доўгім здзіўленым позіркам.
—А цяпер, — прамовіў Сайкс, сеўіпы, — калі вы дасце нам чаго-небудзь паесці ды выпіць, гэта нас крыху ўзбадзёрыць, мя-
не дык напэўна. Сядай да камінка, хлопча, і адпачні, таму што сёння ўночы табе давядзецца пайсці разам з намі, няхай сабе і недалёка.
Олівер баязліва і з нямым здзіўленнем паглядзеў на Сайкса і, падцягнуўшы да каміна табурэтку, сеў і паклаў на рукі збалелую галаву, наўрад ці разумеючы, дзе ён ці што адбываецца вакол яго.
— Калі ласка, — сказаў Тобі, калі малады габрэй паставіў на стол тое, што назбіраў з яды, і бутэльку. — За поспех узлому!
Сказаўшы тост, ён падняўся, беражліва паклаў пустую люльку ў куток, наліў у шклянку алкаголю і выпіў змесціва. Тое самае зрабіў і містэр Сайкс.
— Кроплю — хлапчыне, — сказаў Тобі, напалавіну наліваючы фужэр. — Давай пі, нявінная істота.
—Але ж, — прамовіў Олівер, жаласліва гледзячы знізу ўверх у твар чалавека, — але ж я...
— На, выпі! — рэхам паўтарыў Тобі. — Ты што, думаеш, я не разбіраюся, што табе добра, а што не? Скажы, Біл, скажы, няхай вып’е,
—Лепш яму выпіць! — адгукнуўся Сайкс, паляпваючы далонню па кішэні. — Каб мяне пярун спаліў, з ім болып калатнечы, чым з цэлай сям’ёй Махляроў. Пі, чарцяня ты неадукаванае, пі!
Спалоханы пагрозлівымі жэстамі абодвух мужчын, Олівер паспешліва праглынуў змесціва фужэра і адразу зайшоўся моцным кашлем, што развесяліла Тобі Крэкіта і Барні і нават выціснула ўсмешку з сур’ёзнага містэра Сайкса.
Калі гэта было скончана, і містэр Сайкс задаволіў свой апетыт (Олівер не змог з’есці нічога, апроч малой скарынкі хлеба, якую яны яго прымусілі зжаваць), абодва мужчыны прылеглі на крэслах, каб крыху пакімарыць. Олівер застаўся на сваёй табурэтцы каля агню, а Барні, загарнуўпіыся ў коўдру, расцягнуўся на падлозе перад самай каміннай рашоткай.
Некаторы час яны спалі ці рабілі выгляд, што спяць; не варушыўся ніхто, апроч Барні, які раз ці два падымаўся, каб падкласці в'угалю. Олівер упаў у цяжкую дрымоту; яму здавалася, што ён пляцецца змрочнымі палявымі дарогамі або блукае па цёмных могілках, уяўлялася тая ці іншая сцэна апошніх
дзён. Нарэшце ён быў разбуджаны Тобі Крэкітам, які ўскочыў і абвясціў, што ўжо палова на другую.
Умомант двое іншых былі на нагах, і ўсе пачалі заўзята рыхтавацца да акцыі. Сайкс і яго сябры захінулі свае шыі і бароды ў вялікія цёмныя шалікі і апранулі шэрыя паліто, у той час як Барні, адкрыўшы буфет, вымаў розныя рэчы, якія паспешліва распіхваў па кішэнях.